Практычны занятак 1




Дата канвертавання29.03.2016
Памер110.36 Kb.
ПЛАНЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ «ГІСТОРЫЯ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ І ФІЛАСОФСКАЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ»



ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 1
План
1. Роля грамадска-палітычнага і філасофскага мыслення ў фарміраванні айчыннай культуры.

2. Асноўная праблематыка беларускай грамадска-палітычнай і філасофскай думкі.


Тэмы рэфератаў
1. Філасофія ў сістэме беларускай культуры.

2. Праблемы рэканструкцыі філасофскай думкі Беларусі.

3. Перыяды станаўлення грамадска-філасофскай думкі ў Беларусі.

4. Гісторыя вывучэння грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі.


Заданні
1. Дайце характарыстыку асноўным перыядам развіцця філасофіі і грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі.

2. Ахарактарызуйце прадмет і метады гісторыка-філасофскага дасле­давання.

3. Назавіце найбольш актуальныя накірункі даследавання гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі.
Літаратура
1. Бортнік, І. А. Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі: вучэб.-метад. дапаможнік / І. А. Бортнік. – Наваполацк : ПДУ, 2010. – 118 с.

2. Вішнеўская, І. У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / І. У. Вішнеўская. – Мінск : Тэсей, 2004. – 272 с.

3. Козел, А. А. Философская мысль Беларуси / А. А. Козел. – Минск : Амалфея, 2004. – 352 с.

ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 2

План
1. Эстэтычная і этычная аснова духоўнага жыцця старажытнага на­сельнiцтва Беларусi.

2. Грамадска-палiтычныя погляды Еўфрасiннi Полацкай, Кiрылы Ту­раўскага, Клiменцiя Смаляцiча.

3. Палiтычныя iдэi старажытных летапiсаў i «Слова пра паход Iгаравы».
Тэмы рэфератаў
1. Эстэтычныя рысы традыцыйнай беларускай культуры.

2. Эстэтычны аспект старабеларускай хрысціянскай культуры.

3. Эстэтыка беларускага народнага арнаменту.

4. Эстэтычныя асаблівасці беларускага фальклорнага мастацтва.

5. Эстэтыка беларускіх традыцыйных абрадаў.

6. Іканапіс Беларусі: вытокі, эстэтычныя асаблівасці.

7. Агіяграфічная літаратура як крыніца вывучэння беларускай гра­мадска-палітычнай і філасофскай думкі.

8. Перакладная літаратура як крыніца філасофіі Старажытнай Русі.

9. Ідэі агіяграфічнай літаратуры.

10. Грамадска-філасофскі змест фларылегій.

11. Грамадска-філасофскі змест «Аповесці мінулых гадоў».
Заданні
1. Вызначыце значэнне полацкай духоўнай спадчыны ў фарміраванні беларускай культуры.

2. Ахарактарызуйце формы і значэнне цывілізацыйнага ўплыву Ві­зантыі ў працэсе станаўлення беларускай грамадска-палітычнай і філасофскай традыцыі.

3. Прааналізуйце адзін з твораў Кірылы Тураўскага (на выбар).
Літаратура
1. Анисимов, А. Ф. Духовная жизнь первобытного общества / А. Ф. Ани­симов. – М., Л. : Наука, 1966. – 244 с.

2. Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной тер­минологии / редколл. : К. П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. – Справ. изд. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 479 с.

3. Развитие этнического самосознания славянских народов в эпоху раннего средневековья / отв. ред. В. Д. Королюк. – М. : Наука, 1982. – 360 с.

4. Трубачев, О. Н. Этногенез и культура древнейших славян / О. Н. Трубачев. – 2-е изд., доп. – М. : Наука, 2003. – 489с.



ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 3
План
1. Грамадска-палітычныя погляды М. Літвіна, М. Радзівіла Чорнага, А. Валовіча, на паходжанне і функцыі дзяржавы.

2. Эстэтычная думка эпохі Адраджэння ў Беларусі.

3. Анталагічныя і этычныя аспекты рэнесансна-гуманістычнай філа­софіі Беларусі.
Тэмы рэфератаў
1. Асаблівасці філасофскай культуры Адраджэння ў Беларусі.

2. Рэнесансны гуманізм Ф. Скарыны.

3. Грамадска-філасофскія погляды М. Гусоўскага.

4. Ідэі нацыянальнага самавызначэння ў айчыннай думцы эпохі Ад­раджэння і Рэфармацыі.

5. Антытрынітарызм С. Буднага.

6. Ідэі свабоды ў рэнесансна-гуманістычнай думцы Беларусі.

7. Ідэі прававога грамадства ў айчыннай рэнесансна-гума­ністычнай думцы.

8. А. Волан і Л. Сапега аб прававым грамадстве і дзяржаве.


Заданні
1. Параўнайце сучасны змест паняцця «гуманізм» з яго значэннем у эпоху Рэнесансу.

2. Ці ўспрымалася Рэч Паспалітая ў грамадскай думцы свайго часу (айчыннай і замежнай) як частка агульнаеўрапейскага свету?

3. Назавіце прычыну папулярнасці ўсходніх культурных мадэляў у грамадстве Рэчы Паспалітай.

4. Прааналізуйце феномен «уцёкаў мазгоў» з Рэчы Паспалітай канца XVI – XVIII стст.



Літаратура

1. Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХVII – середине ХVIII в. / А. А. Бирало. – Минск : изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1971. – 180 с.

2. Голенченко, Г. Я. Идейные и культурные связи восточнославян­ских народов в ХVI – середине ХVII в. / Г. Я. Голенченко. – Минск : Наву­ка і тэхніка, 1989. – 302 с.

3. Лабынцаў, Ю. А. Пачатае Скарынам. Беларуская друкаваная літа­ратура эпохі Рэнесансу / Ю. А. Лабынцаў. – Мінск, 1990.

4. Очерки истории философской и социологической мысли Белорус­сии (до 1917 г.) / ред. К. П. Буслов [и др.]. – Минск : Наука и техника, 1973. – 556 с.

5. Падокшын, С. А. Філасофія эпохі Адраджэння ў Беларусі / С. А. Па­докшын. – Мінск, 1989.

6. Падокшын, С. А. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI – XVIII ст. / С. А. Падокшын, С. Ф. Сокал. – Мінск, 2000.

7. Падокшын, С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культу­ры / С. А. Падокшын. – Мінск, 2003.
ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 4
План
1. Дзейнасць ордэна езуiтаў у Беларусi.

2. Філасофскія і рэлігійныя погляды М. Сматрыцкага.

3. Абарона рэлігійнай свабоды і верацярпімасці (Я. Шчасны, Л. Сапега).

4. Дыскусіі па пытаннях нацыянальнай культуры.


Заданні
1. Ахарактарызуйце ролю сармацкага міфа ў працэсе нацыянальна-культурнага адчужэння паміж элітай і непрывілеяванымі саслоўямі Беларусі.

2. Механізм міфалагізацыі гісторыі ВКЛ (на прыкладзе міфа аб Палямо­не). Прычыны і паследствы міфалагічнай трансфармацыі гістарыяграфіі ВКЛ.

3. Чаму была «забытая» цывілізацыйная спадчына Полацкага і Тура­ва-Пінскага княстваў у ВКЛ?

4. Ці ўключала канцэпцыя свабоды ў трактатах айчынных мысліцеляў-гуманістаў ідэю сацыяльнага вызвалення прыгоннага сялянства?


Тэмы рэфератаў
1. Каталіцкая і ўніяцкая публіцыстыка мяжы XVI – XVII стст.

2. Антыўніяцкая публіцыстыка мяжы XVI – XVII стст.

3. Ідэі свабоды сумлення ў палемічнай літаратуры мяжы XVI – XVII стст.

4. «Лабірынт» Ф. Іяўлевіча.

5. Філасофія Кіева-Магілянскай акадэміі.

6. Антыклерыкалізм брацкага руху XVI – XVII стст.

7. Атэістычна-матэрыялістычная думка Беларусі XVI – першай пало­вы XVII стст.

8. Атэістычныя погляды К. Лышчынскага.

9. Філасофскія погляды Сімяона Полацкага.

10. Гістарыясофія Магілёўскай хронікі Т. Сурты.

11. Ідэі патрыятызму ў грамадска-філасофскай думцы Беларусі XVI – XVII стст.

12. Ідэі палітычнай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў айчыннай думцы XVII ст.

13. Ідэя генетычнай і гістарычнай блізкасці ўсходніх славян у айчын­най думцы XVI – XVII стст.
Літаратура
1. Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХVII – середине ХVIII в. / А. А. Бирало. – Минск : изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1971. – 180 с.

2. Голенченко, Г. Я. Идейные и культурные связи восточнославян­ских народов в ХVI – середине ХVII в. / Г. Я. Голенченко. – Минск : Наву­ка і тэхніка, 1989. – 302 с.



ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 5
План
1. Асветніцкая канцэпцыя ў гістарычнай навуцы і крыніцазнаўстве.

2. Крытыка магнацкай алігархіі і феадальнай сістэмы права (К. Нарбут, А. Загурскі, Т. Астроўскі).

3. Сутнасць і змест ідэалогіі фізіякратызму (І. Страйноўскі, І. Храп­товіч, А. Тызенгаўз).

4. Палітычныя ідэі лідэраў паўстання 1794 г. (Т. Касцюш­ка, Я. Ясінскі).


Тэмы рэфератаў
1. Распаўсюджанне ідэй Новай філасофіі ў Беларусі.

2. Антысхаластычная філасофія ў Беларусі другой паловы XVII – першай паловы XVIII стст.

3. Філасофская эклектыка ў Беларусі.

4. Філасофскія погляды Б. Дабшэвіча.

5. Асаблівасці філасофіі Асветніцтва ў Беларусі.

6. К. Нарбут – прадстаўнік філасофіі Асветніцтва.

7. Тэорыя логікі А. Доўгірда.

8. Асветніцкая дзейнасць Г. Каніскага.


Заданні
1. Ахарактарызуйце схаластыку як тып філасофскай культуры.

2. Якое месца займала логіка ў структуры філасофіі?

3. Назавіце і ахарактарызуйце «тры аперацыі розуму».

4. Вызначыце прадмет даследавання ў метафізіцы.

5. Ахарактарызуйце прадмет этыкі.
Літаратура
1. Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце ХVII – середине ХVIII в. / А. А. Бирало. – Минск : изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1971. – 180 с.

2. Дорошевич, Э. К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии / Э. К. Дорошевич. – Минск : Наука и техника, 1971. – 246 с.

3. Сокал, С. Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі (лекцыйны матэрыял) / С. Ф. Сокал. – Магілёў, 1999. – С. 73 – 93.

4. Цукерман, А. Я. Философская мысль в Белоруссии середины XVIII века / А. Я. Цукерман. – Минск : Наука и техника, 1980. – 111 с.

5. Шалькевіч, В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: вучэб. дапаможнік / В. Ф. Шалькевіч. – Мінск, 1999. – С. 173 – 190.

ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 6
План
1. Ліберальная плынь грамадска-палітычнай думкі Беларусі (І. Дані­ловіч, Т. Нарбут, А. Кіркор).

2. Кансерватыўная плынь грамадска-палітычнай думкі Беларусі (А. Чар­тарыскі, Г. Равускі).

3. Рэвалюцыйна-дэмакратычны напрамак палітычна-прававой думкі Беларусі ў ХІХ ст. (М. Валовіч, Ф. Савіч).
Тэмы рэфератаў
1. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць А. Кіркора.

2. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць А. Чартарыскага.

3. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць М. Валовіча.

4. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць Ф. Савіча.


Заданні
1. Змест паняццяў «народ» і «люд» у творчасці філаматаў.

2. Змест тэрмінаў «Літва» і «Беларусь» у творчай спадчыне А. Міцке­віча і К. Каліноўскага.


Літаратура
1. Куль-Сяльверстава, С. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. – 1820-я гады) / С. Я. Куль-Сяльверстава. – Мінск : БДУ, 2000. – 260 с.

2. Мохнач, Н. Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30 – 40-е годы XIX в. / Н. Н. Мохнач. – Минск : Наука и техника, 1971. – 157 с.

3. Мохнач, Н. Н. От просвещения к революционному демократизму: общественно-политическая и философская мысль Белоруссии конца 10-х – начала 50-х годов XIX в. / Н. Н. Мохнач. – Минск : Наука и техника, 1976. – 184 с.

ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 7
План
1. Развіццё радыкальнага напрамку палітычнай думкі.

2. Грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага.

3. Праваліберальная думка другой паловы XIX – пачатку ХХ стст. (У. Спасовіч).

4. Кансерватыўная журналістыка (часопiсы «Рубон», «Вiленскi веснiк», «Веснiк Заходняй Расii»).


Тэмы рэфератаў
1. Сацыяльна-палітычныя ідэі К. Каліноўскага.

2. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць М. Каяловіча.

3. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць Я. Карскага.

4. Грамадска-палітычная і навуковая дзейнасць У. Спасовіча.


Заданні
1. Ахарактарызуйце погляды К. Каліноўскага па канфесійнаму пытанню.

2. Вызначыце ўклад інтэлектуалаў-«заходнерусаў» у фарміраванне навуковага беларусазнаўства.


Літаратура


  1. Козел, А. А. Философская мысль Беларуси / А. А. Козел. – Минск : Амалфея, 2004. – 352 с.

  2. Шалькевіч, В. Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: вучэб. дапаможнік / В. Ф. Шалькевіч. – Мінск, 1999. – С. 173 – 190.


ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 8
План
1. Нацыянальна-асветніцкія і рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі прад­стаўнікоў нацыянальнага Адраджэння ў пачатку ХХ ст.

2. Мастацкая літаратура як фактар фарміравання нацыянальнай свя­домасці беларусаў (Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, М. Гарэцкі).

3. Ідэя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў творчай спадчыне братоў Луцкевічаў, В. Іваноўска­га, В. Ластоўскага.
Тэмы рэфератаў
1. Сацыяльны крытыцызм Ф. Багушэвіча.

2. Праблема народа ў творах Я. Коласа і Я. Купалы.

3. Беларускае народніцтва.

4. Сацыял-дэмакратызм у Беларусі мяжы XIX – XX стст.


Заданні
1. Чаму ідэя беларускага нацыянальнага адраджэння была сфармуля­вана менавіта ў народніцкім асяроддзі?

2. Чым адрозніваецца ідэя народа ў народніцтве ад ідэі народа эпохі рамантызму?

3. Што азначае ідэя «адвечнага шляху» ў філасофіі І. Абдзіраловіча?
Літаратура
1. Лушчыцкі, І. Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філа­софскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. / І. Н. Лушчыцкі. – Мінск, 1958.

2. Турук, Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов / Ф. Турук. – Минск : Картографическая фабрика Белгеодезии, 1994. – 144 с.




ПРАКТЫЧНЫ ЗАНЯТАК 9
План
1. Распрацоўка канцэпцыi беларускай нацыянальнай дзяржаўнасцi пад час Першай сусветнай вайны.

2. Станаўленне нацыянальна-дзяржаўнай iдэi ў праграмных дакументах беларускiх арганiзацый (БНК, ЦБР, ЦВБР, ВБР).

3. Распрацоўка асноў дзяржаўнага будаўнiцтва ў Беларускай ССР.

4. Гістарычная пераемнасць у нацыянальна-дзяржаўным развіцці Рэспублікі Беларусь.


Тэмы рэфератаў
1. Марксісцкая філасофія XХ стагоддзя ў Беларусі.

2. Навуковы атэізм у Беларусі XХ стагоддзя.

3. Станаўленне гісторыка-філасофскай навукі Беларусі.

4. Філасофская навука ў Беларусі мяжы XХ – XХI стст.


Заданні
1. Ахарактарызуйце беларускую савецкую філасофію як тып філа­софскай культуры, апішыце яе эвалюцыю.

2. Якія тэндэнцыі развіцця постсавецкай філасофіі ў Беларусі вы маглі б вызначыць?

3. Апішыце асноўныя рысы постмадэрнісцкага філасофскага мыслення ў Беларусі.

4. Назавіце асноўныя ідэі беларускага традыцыяналізму.


Літаратура
1. Круталевіч, В. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945 гг.) / В. А. Круталевіч, І. А. Юхо. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 238 с.

2. Майхрович, А. С. Становление нравственного самосознания. Из истории ду­ховной культуры Беларуси / А. С. Майхрович. – Минск, 1997.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка