Праграмы на 2008/2009 навучальны год для школ з беларускай мовай навучання музыка Тлумачальная запіска




Дата канвертавання30.04.2016
Памер300.02 Kb.
Праграмы на 2008/2009 навучальны год

для школ з беларускай мовай навучання


музыка
Тлумачальная запіска
У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі музыцы належыць асаблівая роля. Пры цэласным уздзеянні музычнага мастацтва на асобу фарміруюцца светаадчуванне, светаўспрыманне і светапогляд чалавека, які расце.

Мэта вывучэння прадмета “Музыка” — фарміраванне музычнай культуры асобы як часткі яе агульнай духоўнай культуры (Дз. Б. Кабалеўскі). Дасягненне гэтай мэты магчыма толькі ў працэсе ўвядзення вучняў у музыку як у “мастацтва інтанаванага сэнсу” (Б. В. Асаф’еў). Уваходжанне дзіцяці ў музыку ўключае не толькі засваенне комплексу музычных ведаў, уменняў і навыкаў. Яно мае на ўвазе таксама фарміраванне каштоўнасных адносін да музыкі і жыцця, далучэнне да разнастайных спосабаў музычнай дзейнасці, раскрыццё творчага патэнцыялу асобы.

Задачамі вучэбнага прадмета “Музыка” з’яўляюцца:

  • выхаванне любві да музыкі;

  • засваенне музычнага мастацтва шляхам авалодання музычнымі ведамі, слухацкімі і выканальніцкімі ўменнямі, набыццё вопыту самастойнай музычна-творчай дзейнасці;

  • выхаванне эстэтычных пачуццяў і фарміраванне мастацкага густу;

  • развіццё музычнага ўспрымання, мыслення, музыкальнага слыху, пеўчага голасу, творчых здольнасцей вучняў.

Тэматычная пабудова праграмы грунтуецца на распрацаванай Дз. Б. Кабалеўскім сістэме абагульненых уяўленняў аб музыцы як важнай частцы культуры грамадства і самацэнным відзе мастацтва. Тэматызм праграмы структураваны ў адпаведнасці з логікай развіцця музыкальнага мыслення і мастацкага ўспрымання вучняў.

Далучэнне да агульначалавечага духоўнага вопыту, увасобленага ў музыцы, адбываецца ў працэсе ўспрымання вучнямі музычных твораў. Падчас навучання вучні павінны не толькі практычна засвоіць інтанацыйную мову музыкі, але і набыць камунікатыўныя ўменні, якія дазваляюць уступаць у дыялог з мастацкім творам, аўтарам, эпохай.

Праграма арыентавана на паступовае назапашванне вучнямі вопыту музычна-мастацкай дзейнасці і яго далейшае абагульненне з дапамогай музычных паняццяў, якія ўводзяцца. У сваю чаргу, засваенне асноўных паняццяў і музычных тэрмінаў пастаянна павінна падмацоўвацца музычнай дзейнасцю вучняў.

Праграма мае на ўвазе выкарыстанне розных відаў музычна-мастацкай дзейнасці. У сферу музычна-мастацкай дзейнасці вучняў уваходзяць слуханне, харавыя спевы, ігра на музычных інструментах, пластычнае інтанаванне, тварэнне музыкі і імправізацыя, тэатралізацыя, рытмадэкламацыя і інш.

Мастацкі рэпертуар, прадстаўлены ў праграме, з’яўляецца прыкладным. Ён выступае для настаўніка ў якасці арыенціра. Пры выкарыстанні рэпертуару варта кіравацца прынцыпам варыятыўнасці, які дазваляе наблізіць адукайцыйны працэс да асобы настаўніка і асаблівасцей кожнага класа.

З мэтай фарміравання грамадзянскай культуры вучняў рэкамендуецца штогод звяртацца да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь: у I—III класах — для слухання, у IV класе — для выканання. Пры падборы музычнага матэрыялу для азнаямлення вучняў з народнымі святамі мэтазгодна ўлічваць рэгіянальныя традыцыі.

У працэсе рэалізацыі праграмы маецца на ўвазе шырокае выкарыстанне наступных метадаў:


  • мастацкага, маральна-эстэтычнага пазнання музыкі;

  • інтанацыйна-стылявога спасціжэння музыкі;

  • перспектыўных і рэтраспектыўных сувязяў;

  • эмацыянальнай драматургіі;

  • мастацкага кантэксту.

Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок, які трактуецца як урок мастацтва. Для ўрока музыкі характэрна гібкая структура і наяўнасць эмацыянальна-сэнсавай драматургіі. У адпаведнасці з тэматычнай пабудовай вучэбнага матэрыялу вылучаюцца наступныя тыпы ўрокаў:

  • уводзіны ў тэму;

  • паглыбленне і развіццё асобных аспектаў тэмы;

  • абагульненне тэмы;

  • кантроль засваення тэмы.

Прапанаванае ў праграме планаванне з’яўляецца прыкладным. Яно скіроўвае настаўніка на творчае канструяванне зместу кожнага ўрока. Пры планаванні ўрокаў важна ўлічваць скразны характар тэматычнага матэрыялу, ведаў, уменняў і навыкаў, што набываюцца вучнямі.

Праграма грунтуецца на сістэме сувязяў музычнага твора са “штодзённай” культурай, жыццёвым і мастацкім вопытам вучняў. Праграма дазваляе пашырыць мастацкую прастору ўрока за кошт уключэння літаратурных твораў і твораў выяўленчага мастацтва, што спрыяе фарміраванню пазнавальных інтарэсаў, развіццю асацыятыўна-вобразнага мыслення і творчых здольнасцей вучняў.

Праграма не рэгламентуе дзейнасць настаўніка, пакідаючы яму прастору для творчасці. Педагагічная творчасць можа праяўляцца ў выбары і размеркаванні мастацкага матэрыялу, інтэрпрэтацыі той ці іншай мастацкай ідэі, мастацка-драматургічным планаванні і ажыццяўленні вучэбнага працэсу ў цэлым.

ПРАГРАМА


I КЛАС

(34 гадзіны)

I чвэрць
Свет гукаў (8 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці гукавога свету прыроды і чалавека, выразных фарбах голасу, жэстах, што гучаць.

Фарміраванне ўменняў прыслухоўвацца да з’яў навакольнага свету.

Развіццё назіральнасці, увагі і фантазіі вучняў.



Прыкладнае планаванне тэмы

1. Свет, што гучыць, вакол нас (1 г).

2. Прыродныя і механічныя гукі (1 г).

3. Музычныя гукі (1 г).

4. Карціны, створаныя пры дапамозе гукаў (2 г).

5. Настрой, перададзены пры дапамозе гукаў (2 г).

6. Музыка — краіна розных гукаў (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь. Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

“Песенка Элли” (з мультфільма “Чараўнік Ізумруднага горада”). Музыка І. Касмачова, словы Л. Дзербянёва.

“Ладу-ладу-ладкі”, “Дожджык”, “Iграў я на дудцы”, “Белабока сарока”. Беларускія народныя песні.

“Пайшоў каток на брадок”. Беларуская народная калыханка.

“Казёл”. Беларуская дзіцячая гульня.

“Божая кароўка”, “Кароўка”. Беларускія народныя песні.

“Сякі-такі журавель”. Беларуская дзіцячая песня.

“Начинается игра”. Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

“Слово на ладошках”. Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

“Волшебник Пинти Гру”. Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

“Как поешь?” Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

“Осенняя песенка”. Музыка Дз. Васільева-Буглая, словы А. Пляшчэева.

“Солнышко”, “Дождик”. Музыка А. Цілічэевай, словы Л. Дымавай.

“Что хочется лошадке”. Музыка Г. Пяцігорскага, словы В. Луніна.

С. Пракоф’еў. “Марш”, “Дождж і вясёлка”, “Казачка” (з фартэпіяннага цыкла “Дзіцячая музыка”).

Г. Вагнер. “Зязюлька”, “Песенька”.

С. Майкапар. “Дожджык”.

Ф. Куперэн. “Жняцы”, “Маленькія ветракі”.

Р. Шуман. “Песенька жняцоў”, “Паляўнічая песенька” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Альбом для юнакоў”).

Э. Грыг. “Птушачка”, “Танец эльфаў”.

В. Гаўрылін. “Раніца”.

Р. Гліэр. “Вечар”, “Раніца”.

В. Нікалаеў. “Медзведзяня і пчала”, “Дожджык і вясёлка”, “Кот і мышка” (музычныя загадкі-партрэты).

А. Хачатуран. “Вячэрняя казка”.

П. Падкавыраў. “Свята ўраджаю”, “Казка”, “Ку-ку”.

Дз. Шастаковіч. “Катрынка”.

“Казачок”. Беларускі танцавальны найгрыш на скрыпцы.

“Полька”. Беларускі танцавальны найгрыш на балалайцы.

“Кракавяк”. Беларускі танцавальны найгрыш на гармоніку і бубне.

“Песня о школе”. Музыка Н. Драмлюгі, словы Т. Масенкі, рускі тэкст Т. Волгінай.

“Осень”. Музыка М. Красева, словы М. Івенсен.

Л. Мурашка. “Сумная песня асенняга лесу”.

Л. Мурашка. “Вясёлы дожджык”.

“По грибы”. Музыка У. Алоўнікава, словы Л. Алтухова.

“Песенка друзей”. Музыка В. Герчык, словы Я. Акіма.

Дз. Кабалеўскі. “Клоуны”.
II чвэрць
Як расказвае музыка (8 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці спосабаў гукаатрымання.

Паступовае асваенне палітры сродкаў выразнага інтанавання: выразных рухаў, гукапераймання, фарбаў уласнага голасу.

Асваенне розных спосабаў адлюстравання вялікага і малога, высокага і нізкага, хуткага і павольнага, светлага і цёмнага, блізкага і далёкага, адначасовага і паслядоўнага.

Адлюстраванне ўласных уражанняў з дапамогай гукапераймання, руху, слова, колеру.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Як нараджаецца музыка (1 г).

2. Светлыя і цёмныя гукі (1 г).

3. Халодная і цёплая музыка (1 г).

4. Гукаперайманне (1 г).

5. Музыка імя (1 г).

6. Узоры рытму, акампанементу, танца (1 г).

7. Меладычны малюнак (1 г).

8. Што і як можна адлюстравать пры дапамозе гукаў (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

“Чубаценькі верабей”, “Пайшоў коўзацца каток”, “Гэй ты, воўчанька”. Беларускія народныя песні.

“Верабей”, “Козачка”. Беларускія народныя танцы.

“Воўк і авечкі”, “У мядзведзя ў бары”. Беларускія дзіцячыя гульні.

“Каляда”, “Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!” Беларускія народныя песні.

“Что нам нравится зимой?” Музыка А. Цілічэевай, словы Л. Някрасавай.

“Зімовая калыханка”. Музыка Л. Свердзеля, словы В. Вярбы.

“Добрый жук”. Музыка А. Спадавекіа, словы Я. Шварца.

“Новогодняя”. Музыка А. Філіпенкі, словы Г. Байко, пераклад з украінскай М. Івенсен.

“Танец около елки”. Музыка Ю. Слонава, словы В. Міхайлавай.

“Новогодняя хороводная”. Музыка А. Астроўскага, словы Ю. Ляднёва.

Р. Шуман. “Дзед Мароз”, “Смелы коннік”, “Вясёлы селянін, які вяртаецца з працы” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Альбом для юнакоў”).

А. Мдзівані. “Жарты”.

Р. Сурус. “Галоп”, “Калыханка”.

К. Сен-Санс. “Антылопы”, “Куры і пеўні”, “Акварыум”, “Чарапаха” (з заалагічнай фантазіі “Карнавал жывёл”).

Г. Гарэлава. “Кардонны салдацік”, “Кароль з каралевай”, “Гном у чырвоным каўпачку”.

К. Цесакоў. “Гульня ў снежкі”, “Снежны вальс”, “Зімой у лесе”.

П. Чайкоўскі. “Марш”, “Калыханка”, “Мышы”, “Бітва”, “Іспанскі танец”, “Кітайскі танец”, “Рускі танец”, “Вальс снежных камячкоў” (з балета “Шчаўкунок”, на выбар настаўніка).

Ф. Шуберт. Нямецкія танцы. Твор 33, № 1, 3, 4, 6 (на выбар настаўніка).

С. Картэс. “У некаторым царстве” (з Маленькай сюіты для фартэпіяна “Казка”).

“Здравствуй, зимушка-зима”. Музыка А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.

У. Агафоннікаў. “Сані са званочкамі”.

Л. Мурашка. “Вальс першых сняжынак”.

“Бубенчики”. Музыка А. Цілічэевай, словы М. Далінавай.

І. Брамс. “Пятрушка”.

А. Даргамыжскі. “Танец Пятрушак”.


III чвэрць
З чаго вырасла музыка (9 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб першасных музычных жанрах — песні, танцы, маршы.

Фарміраванне ўменняў пазнаваць, вылучаць першасныя музычныя жанры, мадэліраваць іх ва ўласнай мастацкай дзейнасці.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. З чаго пачынаецца музыка (1 г).

2. Музыка прыроды, якая абуджаецца (1 г).

3. Песня, танец, марш (1 г).

4. Жывы пульс музыкі (1 г).

5. Якія бываюць маршы (1 г).

6. Якія бываюць танцы (1 г).

7. Песня ў жыцці чалавека (1 г).

8. Мелодыя — душа музыкі (1 г).

9. Песня, танец, марш сустракаюцца ў адным музычным творы (1 г).



Прыкладны музычны матэрыял

“Iдзi, зiма, да Кракава”. Беларуская веснавая песня.

“А на гары мак”, “Многа нас, многа нас”, “Сядзі, сядзі, Яшчур”. Беларускія дзіцячыя гульні.

“Лявоніха”. Танцавальны скрыпічны найгрыш.

“Чэ-чэ-чэ сарока”, “Бегаў зайка”. Беларускія народныя песні.

“Зайка і ліса”. Украінская народная песня.

“У нашым класе” (марш, полька, вальс, песня). Музыка Дз. Кабалеўскага.

“Калыханка”. Музыка В. Раінчыка, словы Г. Бураўкіна.

“Барабан”. Музыка Л. Сімаковіч, словы Б. Жанчака.

“Веселый музыкант”. Музыка А. Філіпенкі, словы Т. Волгінай.

“Пони”, “Солнечные зайчики”, “Слон и скрипочка”. Музыка А. Паплянавай, словы В. Татарынава.

“Мышка, мышка, дзе была?” Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Песенка о зарядке”. Музыка М. Старакадамскага, словы А. Кранпауза.

І. Брамс. Вальс As-dur.

Л. Бакерыні. “Менуэт”.

Э. Грыг. “Халінг”, “Аркуш з альбома”.

П. Чайкоўскі. “Марш драўляных салдацікаў”, “Камарынская”, “Песня жаўранка” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

С. Рахманінаў. “Італьянская полька”.

Дз. Шастаковіч. “Вальс-жарт”.

Дз. Кабалеўскі. “Танец маладога бегемота”, “Тры варыянты марша”.

С. Баневіч. “Вальс на бале”, “Паўночная полька” (з альбома “Па казках Ханса Крысціяна Андэрсена”).

С. Картэс. “Прынц перамог дракона” (з Маленькай сюіты для фартэпіяна “Казка”).

В. Кузняцоў. “Вясёлы танец”, “Марш”, “Старадаўняя мелодыя”.

Л. Шлег. “Марш”, “Калыханка маці” (з сюіты-казкі “Пакаці-гарошак” для 4-струннай домры і фартэпіяна).

Ф. Шапэн. Мазурка C-dur, вальс Н-dur.

Дж. Вердзі. “Марш” (з оперы “Аіда”).

Г. Гарэлава. “Танцуючы таўстун”.

К. Сен-Санс. “Вальс сланоў” (з заалагічнай фантазіі “Карнавал жывёл”).

М. Мусаргскі. “Гапак” (з оперы “Сарочынскі кірмаш”).

С. Пракоф’еў. “Марш”.

М. Глінка. “Полька”.

С. Чарнецкі. “Сустрэчны марш”.

М. Блантэр. “Футбольны марш”.

“Солдатик”. Музыка Г. Курына, словы М. Карэма, пераклад М. Кудзінава.

“Начинаем перепляс”. Музыка С. Сосніна, словы П. Сіняўскага.

“Тузик”, “Калыханка”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Мама”. Музыка Л. Бакалова, словы С. Вігдорава.

“Птенчики”. Музыка А. Цілічэевай, словы М. Далінавай.

“Весна”. Нямецкая народная песня, рускі тэкст С. Каратыгінай.

Л. Мурашка. “Гульня ручайка”.


IV чвэрць
Пра што расказвае музыка (9 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб выразнасці і вобразнасці музыкі. Адлюстраванне ў музыцы навакольнага свету, чалавека (яго голасу, хады, узросту, настрою).

Фарміраванне ўменняў адлюстроўваць кантрастныя настроі і з’явы навакольнага свету ў розных відах музычна-мастацкай дзейнасці.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Музычныя гісторыі, расказаныя кампазітарамі (1 г).

2. Музыка перадае пачуцці чалавека (2 г).

3. Музыка адлюстроўвае розныя рысы характару (1 г).

4. Музыка перадае рух (1 г).

5. Музыка малюе карціны (2 г).

6. Музыка народнага свята (1 г).

7. Выразнасць і вобразнасць у музыцы (1 г).



Прыкладны музычны матэрыял

“Перапёлачка”. Беларуская народная песня, апрацоўка С. Палонскага.

“Камар лазню тапіў”, “Сядзіць камар на дубочку”. Беларускія народныя песні.

“Саўка ды Грышка”, “Іграў я на дудцы”. Беларускія народныя песні.

“Взял волынку наш сосед”. Эстонская народная песня.

“Иди, иди, дождик”. Украінская народная песня.

“Разные ребята”, “Мы шагаем”, “В нашем классе”, “Первый класс” (папеўкі). Музыка Дз. Кабалеўскага.

“Карусель”. Музыка Дз. Кабалеўскага, словы І. Рахілы.

“Пастушок”. Музыка П. Падкавырава, словы Я. Журбы.

“Носорог”. Музыка І. Арсеева, словы В. Віктарава.

“Окликание дождя”. Музыка А. Лядава, словы народныя.

“Ягорачка”. Музыка В. Сярых, словы народныя.

“Песенка слоненка и мышей” (з радыёперадачы “Сланяня пайшло вучыцца”). Музыка Б. Чайкоўскага, словы Д. Самойлава.

“Песенка-считалка”. Музыка А. Жарава, словы А. Шлыгіна.

А. Лядаў. “Музычная табакерка”.

Ф. Шуберт. Экасез D-dur.

І.-С. Бах. Прэлюдыя С-dur.

М. Глінка. “Марш Чарнамора” (з оперы “Руслан і Людміла”).

П. Чайкоўскі. “Хвароба лялькі”, “Пахаванне лялькі”, “Новая лялька” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

А. Залётнеў. “Балет мышэй”.

В. Кузняцоў. “Гульня ў класікі”.

Э. Грыг. “Птушачка”, “Матылёк”.

Ф. Шуберт. “Пчолка”.

Дз. Кабалеўскі. “Труба і барабан”, “Упарты браток”.

Ф. Ліст. Эцюды “Шум лесу”, “Паляванне”.

В. Рэбікаў. “Мядзведзь”.

“Шчупак”. Музыка Л. Мурашкі, словы Л. Пранчака.

ПРЫКЛАДНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ

МУЗЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯЎ І КЛАСА

Да канца першага года навучання ў вучняў фарміруюцца першапачатковыя ўяўленні аб:



  • разнастайнасці свету гукаў і спосабаў гукаатрымання;

  • выразных фарбах уласнага голасу, жэста, маўлення;

  • разнастайнасці музычных інструментаў;

  • першасных жанрах музыкі;

  • выразнасці і вобразнасці музыкі;

  • рытмічным і меладычным малюнку;

  • выразным пульсе музыкі;

  • магчымасці з дапамогай гукаў “расказваць” музычныя гісторыі.

Вучні павінны ўмець:

  • разумець дырыжорскія жэсты настаўніка;

  • выразна спяваць і музіцыраваць на музычных інструментах;

  • выкарыстоўваць гукаперайманне;

  • адрозніваць па характэрных прыметах песню, танец і марш;

  • выконваць раўнамерны “пульс” у музыцы рознага характару, вылучаць моцныя і слабыя долі “пульсу”;

  • вызначаць характар, настрой героя музычнага твора;

  • разважаць аб сувязях музыкі і жыцця.



II КЛАС

(34 гадзіны)
I паўгоддзе
Вандроўка ў музычныя краіны — Оперу, Балет, Сімфонію, Канцэрт (16 г)

Фарміраванне першапачатковых уяўленняў аб оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце, аб элементах опернага і балетнага спектакля. Фарміраванне ўяўленняў аб складзе сімфанічнага аркестра, аб прынцыпе спаборнасці ў канцэрце.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць асноўныя вакальныя тэмбры, пазнаваць гучанне сімфанічнага аркестра, асобных музычных інструментаў.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Песня, танец, марш клічуць у вандроўку па свету музыкі (1 г).

2. Музычная вандроўка ў краіну Оперу (1 г).

3. Пра што расказваюць песня, танец, марш у оперы (2 г).

4. Музычная вандроўка ў краіну Балет (1 г).

5. Пра што расказваюць танец, марш у балеце (2 г).

6. Як сябруюць з музыкай іншыя віды мастацтва (1 г).

7. Вандроўка ў краіну Сімфонію (1 г).

8. Песня, танец, марш расказваюць без слоў (2 г).

9. Інструменты сімфанічнага аркестра (1 г).

10. Музычная вандроўка ў краіну Канцэрт (1 г).

11. Музычнае спаборніцтва (2 г).

12. Куды прывялі нас песня, танец, марш (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь. Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

“Пайшоў Ясь наш на лужок”, “Саўка ды Грышка”, “Ляцелi гусёлкi”. Беларускія народныя песні.

“Каляда, Каляда, дай, баба, пірага”, “Люлi-люлi, цэлы дом спiць”, “Доктар”, “Пра бабра”, “Іграў я на дудцы”, “Ішла Каляда”. Беларускія народныя песні.

“Бульба”, “Лявонiха”. Беларускія народныя песні-танцы.

“Ходзiць курачка”, “Кума, мая кумачка”. Беларускія народныя песні.

“Выйди, выйди, Иваньку”, “Журавель”. Украінскія народныя песні.

“Кружева осенние”. Музыка і словы Я. Жабко.

“Песня о Родине”. Музыка і словы С. Галкінай.

“Наш край”. Музыка Дз. Кабалеўскага, словы А. Прышэльца.

“Музыка”. Музыка С. Галкінай, словы А. Кобец-Філімонавай.

“Песенька Дзеда Барадзеда”. Музыка Л. Захлеўнага, словы А. Вольскага.

М. Каваль. Тэмы Малыша, Балбатушкі, Усёзнайкі, Таптушкі, Бадайкі. Калыханка Мамы-казы, два хоры казлянят, сцэна “Гульні казлянят і напад Воўка”, “Ваяўнічы марш”, Фінал (з дзіцячай оперы “Воўк і сямёра казлянят”).

“Гуканне Дзеда Мароза”. Музыка Ю. Семянякі, словы У. Карызны.

“А-чу-чу”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Хрюшка заболела”. Музыка Г. Партнова, словы Е. Яфімаўскага.

“Коза”. Музыка А. Парцхаладзе, словы Н. Керасялідзе, рускі тэкст В. Татарынава.

“Навагодняя песенька”. Музыка Я. Глебава, словы У. Карызны.

П. Чайкоўскі. “Неапалітанская песенька”, “Марш драўляных салдацікаў” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

Г. Вагнер. “Юрачка” (з балета “Святло і цені”).

М. Красеў. Заключны хор (з оперы “Муха-цакатуха”).

С. Пракоф’еў. Гавот (з “Класічнай сімфоніі”), Вальс, Поўнач (з балета “Папялушка”).

М. Рымскі-Корсакаў. “Песня Зарагляду” (з оперы “Залаты пеўнік”).

П. Чайкоўскі. “Неапалітанскі танец”, “Танец маленькіх лебедзяў” (з балета “Лебядзінае возера”), Вальс (з балета “Спячая прыгажуня”).

П. Чайкоўскі. Сімфонія № 2, фінал. I канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, фінал (урыўкі на выбар настаўніка).

П. Чайкоўскі. Хор сялян (з оперы “Яўген Анегін”).

П. Падкавыраў. Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам G-dur, фінал.

А. Мдзівані. “Бульба” (для аркестра народных інструментаў).

Р. Пукст. “Беларуская полька”, “Дзіцячы танец і хор” (з оперы “Марынка”).

М. Чуркін. Сімфаньета “Беларускія карцінкі” (урыўкі на выбар настаўніка).

В.-А. Моцарт. “Званочкі звіняць”, арыя Царыцы Ночы, песенька Папагена, дуэт Папагена і Папагены (з оперы “Чароўная флейта”).

І. Жыновіч. “Мелодыя”.

Я. Глебаў. “Бульба” (з балета “Мара”), Адажыо (з балета “Маленькі прынц”).

А. Глазуноў. Сімфонія № 1, частка II.

“Зiма”. Музыка І. Лучанка, словы Я. Коласа.
II паўгоддзе
Сродкі музычнай выразнасці (18 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб музычнай мове як шматфарбнай і змястоўнай.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць сродкі музычнай выразнасці, выкарыстоўваць іх ва ўласнай музычнай дзейнасці, аргументуючы свой выбар.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Выразнасць музычнай мовы (1 г).

2. У кожнага героя свая музычная мова (2 г).

3. З чаго складаюцца мелодыі (1 г).

4. Рытм — залаты ключык музыкі (1 г).

5. Сям’я працягласцей (1 г).

6. Сіла гуку (1 г).

7. Дынамічныя выразныя фарбы (1 г).

8. Тэмп у жыцці і ў музыцы (2 г).

9. Лад — згода, парадак паміж гукамі (2 г).

10. Тэмбр — афарбоўка музыкальных галасоў (1 г).

11. Вакальныя тэмбры (1 г).

12. Інструментальныя тэмбры (1 г).

13. Рэгістр — краіна гукаў: высокіх, сярэдніх і нізкіх (1 г).

14. Рэгістры гучання інструментаў (1 г).

15. Як кампазітары, выканаўцы і слухачы разумеюць адзін аднаго (1 г).



Прыкладны музычны матэрыял

“Вясна красна, а зiма хараша”, “Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель?” Беларускія народныя песні.

“Ды была ў бабкі курка рабенька”. Веснавая валачобная песня.

“Чырвонае кока”, “Памажы, Божа, нам вясну гукаць”, “Перапёлачка”. Беларускія народныя песні.

“Вяснянка”, “Запражыце сiвых коней”. Беларускія народныя песні.

“А мы грушу пасадзiлi”. Беларускі веснавы карагод, апрацоўка В. Каструлёва.

“Вясна, вясна”. Заклічка.

“Цюлі-люлі, катка два”, “Iшоў Бай па сцяне”. Беларускія народныя калыханкі.

“Грушка”. Беларуская народная песня-гульня.

“Любопытный дрозд”. Польская народная песня, апрацоўка Ю. Блінова, рускі тэкст М. Калінінай.

“Вясна”. Мелодыя народная, апрацоўка Р. Пукста, словы Я. Коласа.

“Шпак”. Музыка М. Анцава, словы Я. Журбы.

“Родны бусел”, “Зямля мая”. Музыка С. Галкінай, словы Н. Галіноўскай.

“Куркі”. Музыка Л. Шлег, словы А. Вольскага.

“Кавалёк”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Маленькая таполя”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Музыкі”. Музыка А. Рамізоўскай, словы Э. Агняцвет.

“Хрыстос васкрос”. Музыка і словы Л. Кебіч.

І. Арсееў. “Тихо-громко”, “Игра в слова”, “Крокодил и Чебурашка”, “Носорог” (папеўкі).

“Разные ребята”, “Карусель”, “Игра в гостей”, “Монтер”. Музыка Дз. Кабалеўскага.

“А у меня есть флейта”. Музыка і словы Э. Фрымерт, пераклад М. Лапісавай.

“Песенька пра маму”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Липка”. Музыка М. Красева, словы П. Варанько, пераклад С. Маршака.

“Малінаўка”. Музыка Л. Бетховена, словы Г. Бюргера.

“Ля Вячы”. Музыка Э. Зарыцкага, словы Л. Пранчака.

“Наша Перамога”. Музыка А. Чыркуна, словы У. Карызны.

“Прекрасен мир поющий”. Музыка Л. Абелян, словы В. Сцяпанава.

Р. Роджэрс. “До-ре-ми”, рускі тэкст М. Цэйтлінай (з кінафільма “Гукі музыкі”).

“Попутная песня”. Музыка М. Глінкі, словы М. Кукальніка.

І. Арсееў. “Пехатой”, “На веласіпедзе”, “На машыне”, “Слон і Моська”, “Тры мядзведзі” (з сюіты “У госці”).

“Шастак”. Беларускі танцавальны найгрыш на скрыпцы.

“Мiкiта”, “Юрачка”. Беларускія танцавальныя найгрышы на дудцы.

“Барынька”. Беларускі танцавальны найгрыш на пішчыку.

Э. Грыг. “Танец эльфаў”, “У пячоры горнага караля” (з сюіты “Пер Гюнт”).

С. Майкапар. “Рэха ў гарах”.

П. Чайкоўскі. “Кот у ботах і Белая кошачка” (з балета “Спячая прыгажуня”).

П. Чайкоўскі. “Гульня ў конікаў”, “У царкве”, “Песня жаўранка” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

Дз. Кабалеўскі. “Зайчык дражніць медзведзяня”.

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка “Пеця і Воўк”.

В. Войцік. “Бураціна”, “Мальвіна”, “Залаты ключык і Карабас” (з дзіцячай сюіты “Залаты ключык”).

С. Картэс. “Зачараванае возера”, “Паядынак” (з Маленькай сюіты для фартэпіяна “Казка”).

Л. Мурашка. “Марш каляровых салдацiкаў”.

“Студзень”. Музыка М. Наско, словы А. Дзеружынскага.

“Дельфиненок”. Музыка Э. Ханка, словы В. Кручкова.

Б. Дварыёнас. “Драўляны конік”.

“Веселые путешественники”. Музыка М. Старакадамскага, словы С. Міхалкова.

В. Карэтнікаў. “Маленькі каўбой”.

М. Рымскі-Корсакаў. “Тры цуды” (з оперы “Казка пра цара Салтана”).

“Цымбалісты”. Музыка Ю. Семянякі, словы Э. Агняцвет.

Л. Бетховен. “Вясёлая. Сумная”.

В. Салманаў. “Ранак у лесе”, “Вечар”.

“Воздушная песня”. Музыка М. Старакадамскага, словы Я. Далматоўскага.

ПРЫКЛАДНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ

МУЗЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯЎ II КЛАСА

Да канца другога года навучання ў вучняў фарміруюцца першапачатковыя ўяўленні аб:


  • оперы, балеце, сімфоніі, канцэрце;

  • групах інструментаў сімфанічнага аркестра;

  • сродках музычнай выразнасці;

  • сістэме працягласцей;

  • магчымасці разумець музычную мову без слоў.

Вучні павінны ўмець:

  • адрозніваць асноўныя вакальныя тэмбры, пазнаваць вядомыя музычныя інструменты, гучанне сімфанічнага аркестра;

  • адрозніваць доўгія і кароткія гукі, характар і напрамак руху мелодыі;

  • вызначаць герояў музычных твораў па характару іх музычнай мовы;

  • асэнсавана карыстацца сродкамі музычнай выразнасці.



III КЛАС

(35 гадзін)
I чвэрць
Песенны, танцавальны і маршавы характар музычнай мовы (8 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб песенным, танцавальным і маршавым характары музычнай мовы, аб выразных сродках песеннасці, танцавальнасці, маршавасці.

Фарміраванне ўменняў адрозніваць і мадэліраваць песеннасць, танцавальнасць і маршавасць у вакальнай і інструментальнай музыцы.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Музыка расказвае аб нашым жыцці (1 г).

2. Аб чым можа расказаць песенная музыка (1 г).

3. Песеннасць у інструментальнай музыцы (1 г).

4. Танцавальны характар музычнай мовы (1 г).

5. Танцавальнасць у вакальнай і інструментальнай музыцы (1 г).

6. Аб чым можа расказаць маршавая музыка (1 г).

7. Маршавасць у вакальнай і інструментальнай музыцы (1 г).

8. Песеннасць, танцавальнасць і маршавасць сустракаюцца ў адным музычным творы (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь. Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

“Мікіта”. Беларускі народны танец-песня, апрацоўка А. Граса.

“Ты, зязюля, не кукуй”, “Бегаў зайка шэранькі”. Беларускія народныя песні ў апрацоўцы В. Сярых.

“Сеў жучок на сучок”. Беларуская народная песня.

“Юрачка”. Беларуская народная песня-танец.

“Охотничья”. Польская народная жартоўная песня.

“Пастушья песня”. Французская народная песня.

“Iз далёкiх, iз краёў”. Беларуская народная песня.

“Заiнька шэранькi, дзе ты быў?” Беларуская дзіцячая песня-гульня.

“Родная школа”. Музыка А. Чыркуна, словы А. Кажэры.

“Скворушка прощается”. Музыка Т. Папаценкі, словы М. Івенсен.

“Мы — девочки”, “Мы — мальчики” (папеўкі). Музыка Дз. Кабалеўскага.

“Кадэ Руссель”. Французская народная песня ў апрацоўцы Ж. Векерлена.

“На утренней зарядке”. Музыка Т. Папаценкі, словы М. Івенсен.

“Добрай ночы”. Музыка А. Чыркуна, словы С. Шушкевіча.

“В Авиньоне на мосту”. Французская народная песня, апрацоўка А. Аляксандрава, рускі тэкст І. Мазніна.

“Над нашей квартирой”. Музыка Г. Гладкова, словы Э. Успенскага.

“О чем грустят кораблики”. Музыка Г. Пяцігорскага, словы В. Луніна.

“Старичок-лесовичок”. Музыка В. Кікты, словы В. Татарынава.

М. Глінка. Арыя Сусаніна (з оперы “Іван Сусанін”), сімфанічная ўверцюра “Арагонская хота” (урыўкі на выбар настаўніка).

П. Чайкоўскі. “Нямецкая песенька”, “Старадаўняя французская песенька”, “Руская песня” (са зборніка фартэпіянных п’ес “Дзіцячы альбом”).

П. Чайкоўскі. Раманс “Мой Лизочек”, “Андантэ маэстоза” (з фіналу балета “Шчаўкунок”).

Э. Грыг. “Раніца”, “Смерць Озе” (з сюіты “Пер Гюнт”).

Ф. Шапэн. Прэлюдыі № 7, 15, 20, паланэз A-dur.

І. Цеслюкевіч. “Слон і Моська”, “Сабака”, “Арол і Заяц”, “Кот” (з цыкла “Пра звяроў”).

В. Карэтнікаў. “Сумная песня”, “Прагулка” (з цыкла “Дзіцячы альбом”).
II чвэрць
Інтанацыя (8 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб інтанацыі як аб сродку выразнасці мовы і музыкі, як аб “зерні”, з якога вырастае музычны твор.

Фарміраванне ўменняў пазнаваць, адрозніваць выразныя і выяўленчыя інтанацыі ў музычнай мове, самастойна ствараць іх у розных відах музычна-мастацкай дзейнасці.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Выразнасць слова, музыкі, руху, колеру (1 г).

2. Блізкасць моўнай і музычнай інтанацыі (1 г).

3. “Зерне”-інтанацыя (1 г).

4. Выразная інтанацыя (1 г).

5. Вобразатворчая інтанацыя (1 г).

6. Выразная і вобразатворчая інтанацыі сустракаюцца ў адным творы (2 г).

7. Розныя фарбы выразнасці (1 г).



Прыкладны музычны матэрыял

“Сякі-такі журавель”, “Сыч” (канон). Беларускія народныя песні.

“Як пагнала бабуленька”. Беларуская народная жартоўная песня ў апрацоўцы Г. Цітовіча.

“Заінька шэранькі, дзе ты быў?” Беларуская народная песня.

“Жалоблiвы коцiк”. Беларуская народная песня, апрацоўка М. Анцава.

“Раз, два, три, четыре, пять”. Чэшская народная песня, апрацоўка Р. Байко, рускі тэкст А. Машыстава.

“Бабуля”. Музыка А. Залётнева, словы І. Цітаўца.

“Камар лазню тапiў”. Беларуская жартоўная песня.

“Кукушка”. Швейцарская народная песня. Пераклад Е. Манучаравай.

“Почему?” Музыка А. Чыркуна, словы І. Цітаўца.

“Грустная песенка о слоненке”. Музыка А. Залётнева, словы А. Левіна.

“Кузнец” (папеўка). Музыка І. Арсеева, словы народныя, пераклад з англійскай С. Маршака.

“Выйшаў бусел пагуляць”. Музыка А. Даньшовай, словы М. Танка.

“Шла веселая собака” (канон). Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

“Кто дежурные?” Музыка Дз. Кабалеўскага, словы Я. Шварца.

“Котенок и щенок”. Музыка Т. Папаценкі, словы В. Віктарава.

“Снежны дзед”. Музыка А. Залётнева, словы Н. Гілевіча.

“Сняжынка”. Музыка Я. Глебава, словы П. Пранузы.

“Мароз”. Музыка Э. Зарыцкага, словы В. Жуковіча.

“Калядкi”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Пра Чапу”. Музыка Дз. Еўтуховіча, словы Я. Мальца.

“Небылицы”. Музыка Р. Байко, словы В. Віктарава.

Э. Грыг. “Вясельны дзень у Тральхаўгене”.

Э. Тырманд. “Як вучылі папугая размаўляць”, “Дзве сяброўкі”.

Ф. Шуберт. “Форель” (словы Х. Шубарта), “В путь” (словы В. Мюлера).

Р. Шуман. “Зязюля-невідзімка”, “Першая страта”.

Л.-К. Дакен. “Зязюля”.

М. Мусаргскі. “Балет нявылупленых птушанят” (з фартэпіяннага цыкла “Карцінкі з выстаўкі”).

К. Сен-Санс. “Куры і пеўні”, “Антылопы” (з заалагічнай фантазіі “Карнавал жывёл”).
III чвэрць
Развіццё музыкі (10 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб развіцці вобразнага зместу і выразных сродкаў музыкі. Фарміраванне ўменняў адсочваць тэмбравыя, дынамічныя, рэгістравыя, тэмпавыя, рытмічныя, гукавышынныя і ладавыя змены ў музычным творы.

Фарміраванне ўяўленняў аб сродках выканальніцкага развіцця. Фарміраванне ўмення складаць выканальніцкі план твора.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Як расказваюць і слухаюць музычныя гісторыі (1 г).

2. Меладычнае развіццё ў музыцы (1 г).

3. Дынамічнае развіццё ў музыцы (1 г).

4. Тэмпавае развіццё ў музыцы (1 г).

5. Рэгістравае і тэмбравае развіццё ў музыцы (2 г).

6. Ладавае развіццё ў музыцы (1 г).

7. Выканальніцкае развіццё ў музыцы (2 г).

8. Музычныя дыялогі (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

“Ты, Надзейка, раскажы”. Беларуская народная песня ў апрацоўцы С. Палонскага і А. Вольскага.

“Вось прыйшлі зімовы стужы”. Беларуская народная песня.

“Бегаў зайка шэранькі”. Мелодыя народная, апрацоўка Г. Вагнера, словы С. Пацёмкіна.

“Чаму ж мне не пець?” Беларуская народная песня (канон).

“Ой, вясна, вясна”. Беларуская народная песня, апрацоўка А. Залётнева.

“Разные ребята”, “Мы шагаем” (папеўкі).

“Калыханка”. Музыка Я. Цікоцкага, словы народныя.

“Тень-тень, потетень”. Музыка В. Каліннікава, словы народныя.

“Мамина песенка”. Музыка І. Лучанка, словы М. Пляцкоўскага.

“Літарынка”. Музыка В. Раінчыка, словы Р. Барадуліна.

“Почему медведь зимой спит”. Музыка Л. Кніпера, словы А. Каваленкава.

“Рыбак”. Музыка А. Чыркуна, словы У. Скарынкіна.

“Отгадай-ка”. Музыка і словы Э. Казачкова.

“Песенька пра маму”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Пранчака.

“Сапожки”. Музыка Р. Байко, словы В. Віктарава.

“Тихая сказка”. Музыка А. Паплянавай, словы С. Маршака.

В.-А. Моцарт. Саната № 11 A-dur (1-я частка).

Ф. Шуберт. Марш, Вальс h-moll.

П. Чайкоўскі. Сімфонія № 4, фінал (урывак на выбар настаўніка). “Неапалітанскі танец”, “Рускі танец” (з балета “Лебядзінае возера”).

Э. Грыг. “Раніца”, “У пячоры горнага караля”, “Шэсце гномаў” (з сюіты “Пер Гюнт”).

П. Падкавыраў. Другі скрыпічны канцэрт, фінал.

С. Пракоф’еў. Сімфанічная казка “Пеця і Воўк” (урыўкі на выбар настаўніка).

Г. Вагнер. Святочная ўверцюра для сімфанічнага аркестра.


IV чвэрць
Пабудова (формы) музыкі (9 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб пабудове музычнай мовы, спосабах развіцця (кантраст, паўтор, зменены паўтор), музычных формах: адначасткавых, двухчасткавых, трохчасткавых, ронда і варыяцыях.

Фарміраванне ўменняў адсочваць і самастойна мадэліраваць разгортванне музычнага зместу.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Разнастайнасць будовы музычных твораў (1 г).

2. Кантрасты і паўторы ў жыцці і музыцы (1 г).

3. Будова музычнай мовы (1 г).

4. Як музыка расказвае гісторыі, у якіх няма кантрастаў (1 г).

5. Двухчасткавая форма (1 г).

6. Трохчасткавая форма (1 г).

7. Ронда (1 г).

8. Варыяцыі (1 г).

9. Як узнікае музычны твор (1 г).



Прыкладны музычны матэрыял

“Дуда”, “Сыч”, “Ходзіць курачка”. Беларускія народныя песні.

“А на гарэ мак”. Беларуская дзіцячая гульня.

“Петушок”. Латвійская народная песня.

“Люлi, люлi, люлi, прыляцелi гулi”. Беларуская народная калыханка, апрацоўка Е. Прохарава.

“Пастушья песня”. Французская народная песня.

“Козанька белая” (канон). Беларуская народная песня.

“Тик-так”. Музыка З. Левінай, словы Т. Спендыяравай.

“Добрай ночы”. Музыка А. Чыркуна, словы С. Шушкевіча.

“Прыляцелі шпакі”. Музыка П. Падкавырава, словы Я. Пушчы.

“Песенка о весне”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Т. Сучковай.

“Песенка про папу”. Музыка У. Шаінскага, словы М. Таніча.

“Доброта”. Музыка І. Лучанка, словы Н. Тулупавай.

“Классное рондо” (папеўка). Музыка Дз. Кабалеўскага.

“Кракадзіл і Чабурашка” (варыяцыі). Музыка І. Арсеева.

“Зачем нам выстроили дом?” Музыка Дз. Кабалеўскага, словы В. Віктарава.

“Поросята строят дом”. Музыка І. Яфрэмава, словы Р. Сэфа (з мультфільма “Бім, Бам, Бом”).

“Хозяйка”, “Ласточка”. Музыка Р. Байко, словы В. Віктарава.

“Солнышко смеется”. Музыка Э. Ханка, словы І. Вешагонавай.

“Добрай ночы”. Музыка Дз. Еўтуховіча, словы Л. Пранчака.

“Настоящий друг”. Музыка Б. Савельева, словы М. Пляцкоўскага.

М. Глінка. “Камарынская” (урывак на выбар настаўніка). “Полька”.

Л. Бетховен. Саната № 12 (I частка).

Ж.-Ф. Рамо. “Курыца”.

Э. Грыг. “Песня Сольвейг”, “Танец Анітры” (з сюіты “Пер Гюнт”).

С. Пракоф’еў. “Балбатуха”, “Марш” (з оперы “Любоў да трох апельсінаў”).

Дз. Кабалеўскі. Варыяцыі на тэму беларускай народнай песні “Перапёлачка”.

ПРЫКЛАДНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ

МУЗЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯЎ III КЛАСА

Да канца трэцяга года навучання ў вучняў фарміруюцца ўяўленні аб:



  • выразнасці сродкаў песеннай, танцавальнай і маршавай музычнай мовы;

  • інтанацыі як выразнасці слова, музыкі, руху, колеру;

  • інтанацыі як “зерні”, з якога вырастае музычны твор;

  • развіцці вобразнага зместу і выразных сродкаў музыкі;

  • мажорным і мінорным ладзе;

  • сродках выканальніцкага развіцця музыкі і выканальніцкім плане твора;

  • фразе, сказе, кульмінацыі;

  • сэнсавай ролі кантрасту і паўтору ў музыцы;

  • будове двухчасткавых кантрастных, трохчасткавых рэпрызных, ронда і варыяцыйных кампазіцый.

Вучні павінны ўмець:

  • адрозніваць характэрныя выразныя фарбы песеннай, танцавальнай і маршавай музычнай мовы;

  • мадэліраваць песенны, танцавальны і маршавы характар музыкі;

  • самастойна выбіраць сродкі выканальніцкай выразнасці;

  • адрозніваць кантрастныя інтанацыі, даваць ім характарыстыку, мадэліраваць колерам, рухам;

  • падбіраць і выконваць самыя простыя інтанацыі на гукавышынных інструментах;

  • прыдумваць інтанацыйны адказ у музычным дыялогу;

  • адрозніваць ладавую афарбоўку музыкі і асэнсавана выкарыстоўваць яе ў выканальніцкай і творчай дзейнасці;

  • адсочваць тэмбравыя, дынамічныя, рэгістравыя, тэмпавыя, рытмічныя, гукавышынныя, ладавыя змены музычнай мовы;

  • адрозніваць і мадэліраваць рознымі сродкамі будову музычных твораў у двухчасткавай кантрастнай, трохчасткавай рэпрызнай, ронда і варыяцыйнай формах.


IV КЛАС

(35 гадзін)
I паўгоддзе
Музычная культура Беларусі (16 г)

Фарміраванне панарамных уяўленняў аб жанравай разнастайнасці беларускай музыкі, аб сувязі народнай і кампазітарскай музыкі, аб адлюстраванні ў музыцы гісторыі і розных бакоў жыцця беларускага народа.

Фарміраванне панарамных уяўленняў аб творчасці беларускіх кампазітараў і выканальніцкім мастацтве Беларусі.

Прыкладнае планаванне тэмы

1. Музыка — люстра жыцця і душа народа (1 г).

2. Нараджэнне і жыццё народнай песні (2 г).

3. Асеннія песні (1 г).

4. Музычныя казкі беларускага народа (1 г).

5. Музычныя гульні беларускага народа (1 г).

6. Беларускія музычныя інструменты (2 г).

7. Танцавальная культура майго народа (2 г).

8. Музыка расказвае аб мінуўшчыне нашай Радзімы (2 г).

9. Музыка ў царкве і касцёле (2 г).

10. Музыка ў народных абрадах і святах: Каляды (1 г).

11. Сённяшні дзень беларускай музыкі (1 г).



Прыкладны музычны матэрыял

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь. Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны.

“Ішла каляда, калядуючы”, “Ой, рана, рана куры запелі”, “На новае лета хай жыта радзіцца”. Беларускія песні-шчадроўкі.

“Ой, рана на Йвана” Беларуская купальская песня.

“Сабірайся ў госці, мой дзядок”, “Чаму ж мне не пець”. Беларускія жартоўныя песні.

“Лявоніха”, “Мікіта”, “Мяцеліца”, “Юрачка”, “Бульба”, “Янка-полька”. Беларускія народныя танцы.

“Ох, і сеяла Ульяніца лянок”, “Сiўка-варонка”, “Ярная”, “Дубровушка ды зялёная”, “Бачыць маё вочка, што край недалёчка”. Беларускія народныя песні.

“Наша Радзiма”. Музыка А. Безенсон, словы Л. Глінскай.

“Завешся ты ласкава Белай Руссю”. Музыка Л. Захлеўнага, словы В. Лучанок.

“А зязюлька кукавала”. Музыка П. Падкавырава, словы народныя.

“Пра добрую мышку і мудрую кошку”. Музыка Л. Захлеўнага, словы Л. Дранько-Майсюка.

“Песенька сяброў”, “Лiчылка”. Музыка В. Войціка, словы С. Клімковіч.

“Цымбалы”. Музыка В. Воінскай, словы І. Цітаўца.

“Мiрскi замак”. Музыка В. Кісцяня, словы І. Цітаўца.

“Падарунак”. Музыка У. Прохарава, словы А. Лягчылава.

“Зубрик”. Музыка Л. Захлеўнага, словы М. Ясеня.

“Што прыносiць Новы год”. Музыка А. Безенсон, словы Л. Дайнекі.

“Дзева Святая (люлі-люлі-ляй)”. Беларускі кант.

“Жураўлі на Палессе ляцяць”. Музыка І. Лучанка, словы А. Ставера.

“Ой, Нёман”. Музыка Н. Сакалоўскага, словы А. Астрэйкі.

“Радзіма мая дарагая”. Музыка У. Алоўнікава, словы А. Бачылы.

“Зялёны дубочак”. Беларуская лірычная песня.

П. Падкавыраў. Паэма для фартэпіяна “А зязюля кукавала”. Канцэрт для скрыпкі з аркестрам, I частка.

Я. Глебаў. Варыяцыі на тэму беларускай народнай песні “Ой, рана на Йвана” (з Першай сімфоніі). Квартэт дудароў. “Бульба” (танец з балета “Мара”).

В. Карэтнікаў. “Адлятаюць птушкі” (з сюіты “Поры года”).

“Песнапенні пра Ефрасінню Полацкую”, расшыфроўка Н. Сярогінай (урывак на выбар настаўніка).

“Полацкі сшытак” (ХVI—XVIII ст.).

Міхал Казімір Агінскі. Кадрыля на тэму рускай песні.

М. Ельскі. Мазуркі A-dur і h-moll.

Міхал Клеафас Агінскі. Паланэз f-moll.

Н. Орда. “Старая песенька”, Паланэз памяці Шапэна, Накцюрн G-dur.

“Ой, рана на Йвана”, “А ў полі вярба”, “Касіў Ясь канюшыну”. Беларускія народныя песні, апрацоўка У. Мулявіна.

Я. Дзягцярык. “Два фантастычныя танцы” (для цымбал і аркестра народных інструментаў).

Л. Шлег. Ave Maria.

У. Помазаў. Сюіта-жарт “Вясковыя музыкі”.

“Лубок” (харавая сюіта). Музыка Л. Шлег, словы народныя.

“Купалінка”, “Гуселькі”. Музыка А. Мдзівані, словы народныя.

У. Кур’ян. “Капыльскія дудары” (для фальклорнага аркестра).

Л. Абеліёвіч. Сімфонія № 3, фінал. Арыя для скрыпкі і сімфанічнага аркестра.

Э. Казачкоў. Уверцюра “Народнае свята”.

Д. Лыбін. “Неўрачысты выхад праз негалоўную браму” (з цыкла “Музыка для горада Нясвiжа”).

“Мiкiта”. Джазавая імправізацыя на тэму беларускай народнай песні (выконвае “Дыксіленд Рэнесанс”).


III чвэрць
Музычныя вандроўкі (10 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці музычных моў народаў сусвету. Выяўленне інтэрнацыянальных сувязяў у творчасці кампазітараў і выканаўцаў. Фарміраванне камунікатыўных музычных уменняў.



Прыкладнае планаванне тэмы

1. Музыка — мова сяброўства і ўзаемаразумення паміж народамі (1 г).

2. Музыка рускага і ўкраінскага народаў (1 г).

3. Музыка польскага і прыбалтыйскіх народаў (1 г).

4. Музычная вандроўка па Еўропе (1 г).

5. Узоры афрыканскіх рытмаў (1 г).

6. Музычны сувенір з Амерыкі (1 г).

7. Дзівосныя інтанацыі ўсходняй музыкі (1 г).

8. Цуд калыханкі (1 г).

9. Музыка ў народных абрадах і святах: Гуканне вясны, Саракі (1 г).

10. Аб чым і як расказвае музыка розных народаў (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

“Люлі, люлі, паляцелі куры”. Беларуская калыханка.

“Мы iдзем гукаць вясну”. Музыка В. Сярых, словы І. Цітаўца.

“Лезгінка”. Грузінскі народны танец.

“Светлячок”, “Сулико”. Грузінскія народныя песні.

“Хор нашего Яна”. Эстонская народная песня.

“Холил коника я”. Літоўская народная песня.

“Малдавеняска”. Малдаўскі народны танец.

“Венецианская ночь”. Музыка М. Глінкі, словы І. Казлова.

“Бьют тамтамы”. Музыка Г. Струве, словы А. Барто.

“Дружба”. Музыка І. Лучанка, словы Ю. Рыбчынскага.

“Рамонка”. Музыка І. Лучанка, словы А. Вольскага.

“Ослик мой, быстрей шагай”. Музыка В. Дамарацкага, словы народныя, пераклад Н. Гернет і С. Гіпіус.

“Мальчик и сверчок”. Музыка Р. Паўлса, словы Аспазіі.

“Цыплята”. Музыка Г. Гусейнлі, словы Т. Муталібава.

“Заход солнца”. Музыка Э. Грыга, словы А. Мунка, пераклад С. Свірыдзенкі.

“Жаворонок”. Польская народная песня.

“Волшебная песенка” (у стылі французскіх песень). Музыка Р. Байко, словы В. Віктарава.

“Фермером Макдональд был”. Амерыканская народная песня.

“Что думает птица?” (у стылі англійскіх старадаўніх песень). Музыка Р. Байко, словы В. Віктарава.

“Джаз”. Музыка Я. Дубравіна, словы В. Суслава.

П. Чайкоўскі. “Баркарола” (з фартэпіяннага цыкла “Поры года”), “Мазурка” (з балета “Лебядзінае возера”), “Італьянскае капрычыо” (урывак на выбар настаўніка).

Дж. Гершвін. “Калыханка” (з оперы “Поргі і Бэс”).

Дз. Лыбін. “Джаз заблукаў”.

С. Бельцюкоў. “Вечар” (з сюіты “Кітайскія акварэлі для ўдарных інструментаў”).

І. Брамс. “Венгерскія танцы” (на выбар настаўніка).

В.-А. Моцарт. Саната A-dur №11, частка ІІІ. Варыяцыі на тэму французскай песні.

А. Хачатуран. “Калыханка”, “Танец з шаблямі” (з балета “Гаянэ”).

Дж. Энеску. “Жаўранак” (п’еса для скрыпкі з аркестрам).

А. Дворжак. “Славянскія танцы” (на выбар настаўніка).

Я. Глебаў. “Сарабанда” (з балета “Тыль Уленшпігель”), “Тарантэла” (з балета “Альпійская балада”).
IV чвэрць
Кампазітар — выканаўца — слухач (9 г)

Фарміраванне ўяўленняў аб музыцы як мове чалавечых зносін.

Фарміраванне ўяўленняў аб творчасці кампазітара, майстэрстве выканаўцы і таленце слухача.

Удасканаленне кампазітарскіх, выканальніцкіх і слухацкіх уменняў. Асэнсаванне паняцця “музыкальны чалавек”.



Прыкладнае планаванне тэмы

1. Што трэба ведаць аб кампазітарах, выканаўцах і слухачах, каб разумець музыку (1 г).

2. Як працуе кампазітар (2 г).

3. Майстэрства выканаўцы (2 г).

4. Як навучыцца слухаць музыку (2 г).

5. Музыка ў народных абрадах і святах — Купалле (1 г).

6. Музыкальны чалавек (1 г).

Прыкладны музычны матэрыял

“Зялёны дубочак, шырокі лісточак”, “Рада перапёлка”, “Сёння Купала, заўтра Ян”. Беларускія народныя песні.

“Песня сонейка”. Музыка У. Будніка, словы І. Бурсава, пераклад І. Скурко.

“Буслік”. Музыка А. Мдзівані, словы М. Клімковіча.

“Мы з табой iшлi?” Музыка В. Войціка, словы Л. Пранчака.

“Канікулы”. Музыка Л. Захлеўнага, словы А. Вольскага.

“Пчолка-працаўніца”. Музыка В. Кузняцова, словы А. Вольскага.

“Пусть попляшет язычок” (канон). Музыка А. Паплянавай, словы Н. Пікулевай.

“Рэха”. Музыка І. Лучанка, словы В. Лукшы.

“Друзья-товарищи”. Музыка В. Мільмана, словы С. Маршака.

“Тридцать три коровы”. Музыка М. Дунаеўскага, словы Н. Олева (з кінафільма “Мэры Попінс, да пабачэння”).

“Ручаёк”. Музыка В. Сярых, словы І. Муравейкі.

І. Гайдн. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам D-dur, I частка ці фінал (на выбар настаўніка).

В.-А. Моцарт. Сімфонія № 40, I частка, экспазіцыя. Саната A-dur № 11, I частка).

Н. Паганіні. “Кампанела”, “Капрысы” (на выбар настаўніка).

Н. Паганіні — Ф. Ліст. “Кампанела”.

Ф. Ліст. “Венгерскія рапсодыі” (на выбар настаўніка).

Ф. Шапэн. Мазурка № 47. Накцюрны E-dur, cis-moll. Фантазія-экспромт (урывак). Песня “Жаданне”.

П. Чайкоўскі. Канцэрт для скрыпкі з аркестрам, 3-я частка “Разважанне”. Вальс-скерца для скрыпкі з аркестрам. “Песня касца” (з фартэпіяннага цыкла “Поры года”).

С. Рахманінаў. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 3, 1-я частка, тэма галоўнай партыі. Прэлюдыя cis-moll.

Я. Глебаў. “Мушкецёры”, “Сувеніры” (харэаграфічныя навелы).

ПРЫКЛАДНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ЎЗРОЎНЮ

МУЗЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯЎ IV КЛАСА

Музычная культура вучняў канкрэтызуецца ў наступных ўяўленнях аб:



  • жанравай і змястоўнай разнастайнасці старадаўняй і сучаснай беларускай музыкі, глыбокай сувязі народнай і кампазітарскай творчасці;

  • рысах падабенства беларускай музыкі да музыкі іншых славянскіх народаў;

  • характэрных рысах народнага музіцыравання;

  • сучасным музычным жыцці Беларусі;

  • музыцы ў народных абрадах і святах у Беларусі;

  • разнастайнасці музычных моў, агульных і спецыфічных рысах у музыцы розных народаў;

  • інтэрнацыянальных сувязях у творчасці кампазітараў і выканаўцаў;

  • сэнсе дзейнасці музыканта (кампазітара, выканаўцы, слухача);

  • культавай і свецкай музыцы (музыцы ў храме, тэатры, канцэртнай зале);

  • сутнасці паняцця “музыкальны чалавек”;

  • разнастайных сувязях музыкі і жыцця.

Музычная культура выпускнікоў пачатковай школы выяўляецца ў наступных уменнях:

  • арыентавацца ў айчыннай музычнай культуры з пазіцый вопыту, назапашанага пры вывучэнні музыкі ў пачатковай школе;

  • асэнсавана карыстацца элементамі музычнай мовы ў розных відах музычнай дзейнасці;

  • адсочваць музычнае развіццё, адрозніваць і мадэліраваць пабудову музычных твораў;

  • параўноўваць па падабенству і кантрасту змест, жанры, формы музычных твораў у музыцы розных народаў;

  • адрозніваць па характэрных прыметах народную і кампазітарскую музыку;

  • выказваць свае адносіны да музыкі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка