Праграма вытворчай пераддыпломнай практыкi




Дата канвертавання30.03.2016
Памер205.85 Kb.
Установа адукацыі

«Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт»

Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ С.А.Каспяровiч

«___» _____________2014 г.


Рэгістрацыйны № ________


ПРАГРАМА

ВЫТВОРЧАЙ ПЕРАДДЫПЛОМНАЙ ПРАКТЫКI

для спецыяльнасці

1-36 07 01 Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і

прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў

Мiнск, 2014 г.



Складальнiкi:

П. Я. Вайцяховіч – заг. кафедры машын i апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцяў установы адукацыі «Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт», доктар тэхнiчных навук, дацэнт;

У.Н.Паўлечка – дацэнт кафедры машын i апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцяў установы адукацыі «Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт», кандыдат тэхнiчных навук, дацэнт.

Разгледжана і рэкамендавана да сцвярджэння кафедрай машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцяў (пратакол № «_9_» ад _19.05_ 2014г.).


Загадчык кафедры

__________ П. Я.Вайцяховіч

«___» __________ 2014 г.

Адобрана і рэкамендаваная да зацвярджэння Саветам факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ (пратакол № «_9_» ад __20.05__ 2014г.).


Старшыня

Савета факультэта ХТiТ

_____________ Ю.А. Клiмаш

«___» ___________ 2014 г.



ЗМЕСТ


1 Тлумачальная запiска……………………………………………………...

……....4




1.1 Уводзiны ………………………………………………………………….

………4




1.2 Мэты i задачы практыкi ……………………………………..…………..

………4




1.3 Размеркаванне часу практыкi ………………………………….………

………4




1.4 Патрабаваннii да зместу i арганiзацыi практыкi ……….……..……..

………5




1.4.1 Парадак арганiзацii i праходжання практыкi ……….……..…….…

……....5




1.4.2 Формы i метады кантролю ………………………………………….

………7




1.4.3 Патрабаваннi да зместу i афармленню справаздачы па практыцы

………8




1.4.4 Падвядзенне вынiкаў практыкi ……………………………………

…..….9

2 Змест пераддыпломнай практыкi ………………….……….……………..

…..…11

3 Iнфармацыйна-метадычная частка ..………………………………………

……..12




3.1 Змест справаздачы ………………….…………………………………..

……..12




3.2 Пералiк рэкамендаванай лiтаратуры ………………………………….

……..13

Дадатак. Прымер аформлення тытульнага лiста……………….……….….

……..14


1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
1.1 Уводзiны
Праграма вытворчай пераддыпломнай практыкі спецыяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» распрацавана з улiкам патрабаванняў квалiфiкацыйнай характарыстыкi спецыялiста, а таксама у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 03.06.2010 г. № 860 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку арганiзацыi, правядзення, падвядзення вынiкаў i матэрыяльнага забеспячэння практыкi студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь», стандартам унiверсiтэта СТУ 2.1-2011 «Падрыхтоўка спецыялiстаў на первай ступенi вышэйшай адукацыi», вучэбным планам i пашпартам спецыяльнасцi «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў».

Пераддыпломная практыка праводзiцца для студэнтаў-вочнікаў V курса у восьмым семестры, для студэнтаў-завочнікаў VI курса у дзесятым семестры. Пераддыпломная практыка iндывiдуальная. На адным з базавых прадпрыемстваў практыку праходзяць адзiн цi некалькi студэнтаў.

У час праходжання практыкі студэнты выконваюць заданні, прадугледжаные праграмай. Студэнты, якiя знаходзяцца на практыцы, цалкам падпарадкоўваюцца правілам унутранага распарадку прадпрыемства.

Практычная падрыхтоўка будучых спецыялiстаў, якая прадугледжана вучэбным планам, мае безперапынны характар i разглядаецца як спосаб арганiчнага злучэння тэарэтычных ведаў, якiя атрыманы пад час навучання агульнаiнжынерных i спецыяльных дысцыплiн, з практычнымi навыкамi, якiя набываюцца пад час практыкi.


1.2 Мэты i задачы практыкi
Мэтамi пераддыпломнай практыкі з’яўляецца пашыренне i паглыбленне тэарэтычных ведаў, якiя атрыманы пры вывучэннi агульнаінжынерных i спецыяльных дысцыплінах, а таксама збор матэрыялаў для дыпломнага праектавання. Гэтыя мэты дасягаецца шляхам практычнага азнаямлення з тэхналогiяй i абсталяваннем, вывучэння яго рабочых характарыстык, умоў работы. Акрамя таго, перад студэнтамi ставiцца задача дэталевага вывучэння сродкаў аўтаматызацыi, пытанняў эксплуатацыi, рамонту i мантажу абсталявання, аховы працы i навакольнага асяродзя.
1.3 Размеркаванне часу практыкi
Згодна з вучэбным планам пераддыпломная практыка доўжыцца 4 тыднi. Прапануецца наступнае размеркаванне часу:

  1. афармленне дакументаў і інструктаж па тэхніцы бяспекі − 1-2 днi;

  2. агульнае азнаямленне з прадпрыемствам, яго структурай, выпускаемай прадукцыяй, экскурсія па цэхах прадпрыемства – 2-3 дні;

  3. вывучэнне тэхналогіі і абсталявання тэхналагічнага працэсу, указанага ў індывідуальным заданні – 1 тыдзень;

  4. збор матэрыялаў для выканання асноўнай часткi дыпломнага праекта – 1 тыдзень;

  5. збор матэрыялаў па дапаможных частках дыпломнага праекта (эксплуатацыя, рамонт i мантаж, аўтаматызацыя тэхналагiчных працэсаў, ахова працы i навакольнага асяродзя, эканомiка вытворчасцi) – 2-3 днi;

  6. афармленне і зацвярджэнне справаздачы на прадпрыемстве – 1 тыдзень.


1.4 Патрабаваннii да зместу i арганiзацыi практыкi
1.4.1 Парадак арганiзацыi i праходжання практыкi

Вытворчая пераддыпломная практыка ажыццяўляецца на падставе дагавароў памiж установай адукацыi «Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт» i базавымi прадпрыемствамi i арганiзацыямi, у адпаведнасцi з якiмi прадпрыемства i арганiзацыi абязаны прадстаўляць месцы для праходжання практыкi студэнтаў.

Базавымi для праходжання практыкi з’яўляюцца прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя адпавядаюць наступным патрабаванням:


  • маюць высокi ўзровень тэхналогii, тэхнiкi, арганiзацыi i культуры вытворчасцi;

  • забяспечваюць магчымасць правядзення вытворчай пераддыпломнай практыкi;

  • маюць творчыя сувязi з унiвесiтэтам.

Падрыхтоўка да практыкi пачынаецца з вызначэння базавых прадпрыемстваў i арганiзацый, на якiх плануецца праходжанне практыкi. Спiс базавых прадпрыемстваў i арганiзацый зацвярджаецца рэктарам БДТУ. З базавымi прадпрыемствамi i арганiзацыямi заключаюцца дагаворы на правядзенне практыкi. У адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi студэнты размяркоўваюцца па месцах практыкi, вызначаюцца кiраўнiкi практыкi з лiку выкладчыкаў кафедры МiAXiCВ. Студэнты маюць магчымасць выказаць пажаданнi аб месцы практыкi з улiкам месцажыхарства бацькоў, сямейнага становiшча, стану здароўя i другiх абставiн. Па магчымасцi, пажаданнi студэнтаў павiнны ўлiчвацца. Студэнты-завочнiкi праходзяць практыку пераважна на прадпрыемства, на якiх яны працуюць.

Размеркаванне студэнтаў па месцах практыкi афармляецца загадам, якi зацвярджае рэктар унiверсiтэта. У загадзе вызначаюцца факультэт, спецыяльнасць, вiд практыкi, тэрмiны пачатку i заканчэння практыкi, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку студэнта, назва i юрыдычны адрас месца практыкi, нумар i дата рэгiстрацыi дагавораў, прозвiшча i iнiцыялы кiраўнiка практыкi ад унiверсiтэта i тэрмiны яго кансультацый пад час практыкi.

Перад ад’ездам на практыку са студэнтамi праводзiцца арганiзацыйны збор, на якiм да студэнтаў даводзяцца звесткi з праграмы практыкi i загада рэктара унiверсiтэта. Перад ад’ездам на практыку студэнт павiнен атрымаць:


  • праграму практыкi;

  • дзённiк вучэбнай практыкi;

  • iндывiдуальнае заданне;

  • накiраванне на прадпрыемства;

  • графiк кансультацый кiраўнiка практыкi ад унiверсiтэта;

  • метадычныя ўказаннi.

Пад час збору студэнты знаёмяцца з канкрэтнымi асаблiвасцямi арганiзацыi i правядзення практыкi, правiламi афармлення справаздачы i дзённiка практыкi, парадкам i тэрмiнамi здачы справаздачы, атрымаць дзённiкi, якiя аформлены належным чынам, i накiраванне на месца практыкi. Па прыездзе на месца практыкi кiраўнiк прадпрыемства цi арганiзацыi выдае загад аб правядзеннi практыкi, вызначае парадак i тэрмiны яе правядзення, прызначае кiраўнiка практыкi ад прадпрыемства. Студэнт павiнен азнаёмiцца з загадам i прадставiць дакументы, неабходныя для афармлення пропуска на прадпрыемства (арганiзацыю).

Пасля афармлення неабходных дакументаў студэнты праходзяць iнструктаж па тэхнiцы бяспекi, знаёмяцца з правiламi ўнутранага распарадку.

Сумесна з кiраўнiкамi практыкi студэнт удакладняе графiк яе праходжання ў адпаведнасцi з iндывiдуалным заданнем. Пад час практыкi са студэнтамi праводзяцца адпаведныя заняткi (лекцыi, кансультацыi вядучых спецыялiстаў прадпрыемства па навейшым напрамкам навукi, тэхнiкi i тэхналогii).

Калi студэнт не мае магчымасцi своечасова выехаць да месца практыкi, ён павiнен неадкладна iнфармаваць аб гэтым кафедру МiAXiCВ i дэканат ХТiТ.



Абавязкi студэнта пад час практыкi. Да пераддыпломнай практыкi дапускаюцца студэнты, якiя выканалi вучэбны план тэарэтычнага навучання.

Пад час практыкi студэнт абавязаны:



  • выканаць праграму практыкi;

  • выконваць адмiнiстрацыйныя ўказаннi кiраўнiка практыкi ад прадпрыемства цi унiверсiтэта, прытрымлiвацца правiлаў тэхнiкi бяспекi i працоўнай дысцыплiны;

  • сiстэматычна весцi дзённiк практыкi i своечасова складаць справаздачу аб выкананнi практыкi.

Абавязкі кіраўнікоў вытворчай практыкі ад універсітэта. Агульнае кіраўніцтва вучэбнай практыкай студэнтаў на факультэце ХТіТ ускладаецца на дэкана ці намесніка дэкана факультэта. Вучэбна-метадычнае кіраўніцтва практыкай студэнтаў на прадпрыемствах ажыццяўляе выпускаючая кафедра, у дадзеным выпадку кафедра МіАХіСВ.Загадчык кафедры адказвае за выкананне навучальных планаў, праграм і якасць правядзення практыкі. Для кіраўніцтва практыкай са складу выпускаючай кафедры вылучаюцца выкладчыкі, якія маюць вопыт вытворчай i выкладчыцкай працы.

Да прыбыцця студэнтаў на практыку кіраўнік абавязаны:

– азнаёміцца з базай практыкі і ўзгадніць з кіраўніцтвам прадпрыемства праграму і парадак яе праходжання;

– забяспечыць студэнтаў праграмамі і дзённікамі практыкі;

– выдаць студэнтам індывідуальныя заданні па практыцы.

У перыяд праходжання практыкі кіраўнік абавязаны:

– сачыць за выкананнем графіка праходжання практыкі;

– сістэматычна кантраляваць якасць выкананай працы і правільнасць вядзення дзённіка, атэставаць студэнтаў па асобных этапах праходжання практыкі;

– у выпадку ўзнікнення сур’ёзных адхіленняў ад нармальнага ходу практыкі падключаць да вырашэння праблемы, якая паўстала, кіраўніцтва прадпрыемства і універсітэта.

Пасля завяршэння практыкі кіраўнік павінен:

– праверыць і прыняць у складзе камісіі справаздачы аб практыцы, даць заключэнне аб выніках практыкі;

– прадставіць справаздачу аб выкананні праграмы практыкі на пасяджэнні кафедры.



Абавязкі кіраўніка вытворчай практыкі ад прадпрыемства. Кіраўнік практыкі ад прадпрыемства з'яўляецца адказным за арганізацыю практыкі і працоўную дысцыпліну студэнтаў на прадпрыемстве .

У перыяд праходжання практыкі кіраўнік абавязаны:

– кіравацца праграмай практыкі і графікам яе правядзення, узгодненым з кіраўніцтвам прадпрыемства і кіраўніком практыкі ад універсітэта;

– забяспечыць своечасовае правядзенне на прадпрыемстве інструктажу па тэхніцы бяспекі і ахове працы ;

– арганізаваць працу студэнтаў на прадпрыемстве і сістэматычна яе кантраляваць;

– аказваць садзейнічанне ў зборы матэрыялаў для складання справаздачы, правяраць яго ўтрыманне і даць водгук аб працы студэнта на практыцы;

– паведамляць кіраўніку практыкі ад універсітэта пра адхіленні ад нармальнага ходу практыкі.
1.4.2 Формы і метады кантролю

Вучэбна-метадычнае кіраўніцтва вытворчай практыкай ажыццяўляецца кіраўніком практыкі ад універсітэта, які сістэматычна кансультуе студэнтаў па канкрэтных пытаннях, ажыццяўляе кантроль за засваеннем тэарэтычнага матэрыялу, зборам матэрыялу для складання справаздачы ў адпаведнасці з праграмай практыкі. Кіраўнік практыкі ад універсітэта кантралюе праходжанне практыкі студэнтамі і сумесна з кіраўніком ад прадпрыемства вырашае арганізацыйныя і іншыя пытанні. Графік выезду выкладчыкаў для кіраўніцтва практыкай усталёўваецца загадам рэктара універсітэта. Пры гэтым выкладчык кантралюе наведвальнасць студэнтаў, правярае выкананне плана практыкі, вядзенне дзённікаў, падрыхтоўку матэрыялаў да справаздачы. Кіраўнік практыкі ад прадпрыемства арганізуе кансультацыі і выступленні вядучых спецыялістаў, экскурсіі на аб’екты прадпрыемства.

Кантроль правядзення практыкі мае на мэце выяўленне і ліквідацыю выяўленых недахопаў, і аказанне дапамогі студэнтам па выкананні праграмы практыкі.

Кантроль з боку універсітэта павінен ажыццяўляцца:

– кiраўнiком практыкi ўнiверсiтэта і прадстаўніком дэканата ХТіТ;

– загадчыкам кафедры МіАХіСВ;

– кіраўніком практыкі.

Кіраўнік практыкі ад універсітэта абавязаны:

– кантраляваць выкананне студэнтамі правілаў унутранага распарадку прадпрыемства і інтэрната;

– адхіляць студэнта-парушальнiка дысцыплінарных норм ад практыкі, шляхам накіравання дакладной запіскi ў дэканат;

– ажыццяўляць кантроль праходжання практыкі.

Абагульняючы кантроль ажыццяўляецца шляхам праверкі і абароны справаздач, якія студэнты павінны падрыхтаваць у перыяд праходжання практыкі.


1.4.3 Патрабаванні да зместу і афармлення справаздачы па практыцы

Да моманту заканчэння практыкі студэнт павінен:

– аформіць дзённік праходжання практыкі ва ўстаноўленым парадку з указаннем тэрмінаў знаходжання на прадпрыемстве (установе), а таксама водгукам і адзнакай кіраўніка ад прадпрыемства (установы);

– падрыхтаваць, аформіць, абараніць на прадпрыемстве і зацвердзіць пячаткай прадпрыемства справаздачу па практыцы.

Справаздача па практыцы складаецца ў адпаведнасці са зместам праграмы канкрэтнага віду практыкі і індывідуальным заданнем на падставе сістэматычных запісаў, складання схем, эскізаў, іншых працоўных матэрыялаў, якiя сабраны за час яе праходжання.

Пад час праходжання практыкі студэнт вядзе дзённік і рабочы сшытак, куды заносіць матэрыялы па вывучэнні пытанняў, якiя прадугледжаны праграмай практыкі, па выкананні індывідуальных заданняў, звесткі, атрыманыя з нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, на лекцыях і пад час экскурсій, з гутарак з кіраўніком практыкі ад прадпрыемства. Змест рабочага сшытку з’яўляецца матэрыялам для складання ў канцы практыкі справаздачы аб праведзенай працы за час знаходжання на прадпрыемстве .

Змест справаздачы ўзгадняецца з кіраўніком практыкі ад прадпрыемства. Па заканчэнні практыкі справаздача, разам з цалкам аформленым дзённікам, здаецца на кафедру кіраўніку практыкі ад універсітэта для праверкі.

Справаздача павінен змяшчаць:

– тытульны ліст (форма прыведзена ў дадатаку);

– запоўнены і завераны дзённік вытворчай практыкі;

– змест справаздачы – у выглядзе пераліку частак з указаннем старонак у тэксце:

– уводзiны – агульная характарыстыка вытворчасці, мэты і задачы практыкі;

– асноўную частку – вызначаецца ў рамках пэўнага вiду практыкі;

– заключэнне – кароткія высновы аб выкананні (невыкананні) мэтаў, задач практыкі;

– спіс літаратуры;

– дадатак – графічны і іншы ілюстрацыйны матэрыял.

Прыкладны агульны аб’ём справаздачы – 30-40 старонак фармату А4. Афармленне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў СТП БДТУ 002-2007 «Праекты (работы) курсавыя. Патрабаванні і парадак падрыхтоўкі, прадстаўленне да абароны і абарона». Справаздача павінен быць складзены коратка, тэхнічна і стылістычна пісьменна, праілюстравана неабходнымі схемамі.

За паўнату сабранага матэрыялу, якасць яго прапрацоўкі і засваення, своечасовае афармленне дзённіка і справаздачы па практыцы студэнт нясе асабістую адказнасць.



Індывідуальнае заданне. Індывідуальнае заданне – дэталёвая прапрацоўка асаблівасцяў тэхналагічнага працэсу і абсталявання. Перад выездам на практыку студэнты атрымліваюць індывідуальнае заданне, якое складаецца кіраўніком практыкі ад універсітэта і пры неабходнасці ўдакладняецца з кіраўніком ад прадпрыемства. Заданнем прадугледжваецца выкананне творчай працы, якая патрабуе ад студэнта праявы ініцыятывы, самастойнасці, імкнення да выкарыстання перадавых тэхналагічных прыёмаў і абсталявання. Справаздачу аб выкананні індывідуальнага задання з’яўляецца складовай часткай справаздачы па практыцы.
1.4.4 Падвядзенне вынікаў практыкі

Справаздача па практыцы і водгук аб працы студэнта павінны быць здадзены на кафедру ў пяцідзённы тэрмін пасля заканчэння практыкі, а затым на працягу першай вучэбнага тыдня абаронены камісіі, якая складаецца з не менш, чым двух выкладчыкаў кафедры МіАХіСВ (з магчымым удзелам кіраўніка практыкі ад прадпрыемства). Дыферэнцыраваная адзнака па практыцы выстаўляецца з улікам паўнаты прадастаўлення матэрыялу ў справаздачы і адказаў на пытанні членаў камісіі з улікам характарыстыкі, якая дадзена студэнту кіраўніком практыкі ад прадпрыемства (установы).

Адзнака выстаўляецца выкладчыкам на справаздачы па практыцы, у заліковай ведамасці і заліковай кніжцы студэнта. Адзнака па практыцы прыраўноўваецца да адзнак па тэарэтычнаму навучанню і ўлічваецца пры падвядзенні вынікаў агульнай паспяховасці студэнтаў.

Пры ацэнцы вынікаў практыкі ўлічваюцца змест і якасць справаздачы, глыбіня прапрацоўкі пытанняў індывідуальнага задання, стаўленне студэнта да выкананай працы, захаванне ім працоўнай дысцыпліны, характарыстыка студэнта прадпрыемствам, начальнікам цэха або ўчастка; яго ўзаемаадносіны з членамі працоўнага калектыву.

Студэнты, якія не выканалі праграму практыкі без важнай прычыны або атрымалi адмоўную адзнаку, адлічваюцца з універсітэта як маючыя акадэмічную запазычанасць у парадку, прадугледжаным Статутам БДТУ.

Студэнты, якія не выканалі праграму практыкі па важнай прычыне, праходзяць практыку ў вольны ад вучобы час. Пры нездавальняючай адзнацы практыка не залічваецца і студэнт павінен прайсці яе паўторна ў вольны ад асноўнай вучобы час. У асобных выпадках рэктар можа разгледзiць пытанне аб магчымасці далейшага знаходжання студэнта ва універсітэце.



2 ЗМЕСТ ПЕРАДДЫПЛОМНАЙ ПРАКТЫКI
У час праходжання практыкі студэнт павінен:

  1. Дэталёва вывучыць адзін з тэхналагічных працэсаў (сыравінныя матэрыялы, стадыі вытворчасці, тэхналагічныя рэжымы), які ўключае аб'ект дыпломнага праектавання.

  2. Вывучыць асноўнае і дапаможнае абсталяванне гэтага працэсу, выявіць недахопы асобных машын і апаратаў.

  3. Дэталёва вывучыць і прааналізаваць работу аб'екта дыпломнага праектавання.

2.4. Азнаёміцца з метадамi рамонту і мантажу машыны, апарата, уключаных у тэму дыпломнага праекта.

2.5. Згодна з заданнем на дыпломнае праектаванне вывучыць схему аўтаматызацыі і кантрольна-вымяральныя прыборы, схему электрапрывада аб'екта дыпломнага праектавання.

2.6. Азнаёміцца з мерапрыемствамі па тэхніцы бяспекі, ахове працы, ахове навакольнага асяроддзя.

2.7. Азнаёміцца з асноўнымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі прадпрыемства, цэха.



3 IНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
3.1 Змест справаздачы
Справаздача па пераддыпломнай практыцы павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўныя раздзелы, заключэнне. У якасці асноўных раздзелаў рэкамендуюцца:

  1. тэхналогія i абсталяванне вытворчасці (рэчыва, матэрыялу);

  2. аб'ект дыпломнага праектавання;

  3. эксплуатацыя і рамонт;

  4. аўтаматызацыя і электрапрывод;

  5. ахова працы і навакольнага асяроддзя.

Уводзіны. Даецца характарыстыка прадпрыемства, яго структуры, выпускаемай прадукцыі.

Тэхналогія і абсталяванне вытворчасці. Прыводзіцца тэхналагічная схема вытворчасці і даецца апісанне тэхналогіі з указаннем сыравінных матэрылаў, тэхналагічных рэжымаў, асноўных стадый. Тут жа прыводзіцца тэхнічная характарыстыка абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў дадзенай тэхналогіі. Характарыстыка абсталявання можа быць аформлена ў выглядзе табліц.

Аб’ект дыпломнага праектавання. Даецца падрабязнае апісанне тых машын, апаратаў, установак, якія з’яўляюцца аб’ектам дыпломнага праектавання. Апісанне суправаджаецца эскізамі, схемамі, кінематычнымі схемамі прывада, схемамі гідра- і пнеўмапрывада. Высвятляюцца ўсе тэхналагічныя параметры машыны (апарата), праводзіцца іх аналіз. Даецца ацэнка аб’екта дыпломнага праектавання з пункта гледжання матэрыялаемкасці, энергаемкасці, узроўню ўніфікацыі, экалагіных паказчыкаў. На аснове крытычнага аналізу аб’екта фармулююцца яго недахопы. Вызначаюцца асноўныя напрамкі па прадухіленню гэтых недахопаў, прыводзяцца прапановы па рэканструкцыі, мадэрнізацыі аб’екта дыпломнага праектавання.

Эксплуатацыя і рамонт. Указваюцца мерапрыемствы па тэхнічнаму абслугоўванню i рамонту машыны (апарата), перыядычнасць іх правядзення. Апісваецца паслядоўнасць разборкі і зборкі машыны (апарата), мантажу яго на месцы ўстаноўкі. Паказваюцца кантрольна-рэгулюючыя работы, рэгулюючыя i кантралюючыя прыборы, прастасаваннi i аснастка. Прыводзіцца схема і карта змазкі. Высвятляюцца і ўказваюцца найболып зношваемыя вузлы, дэталі. Прыводзiцца пералiк няспраўнасцей i метадаў iх лiквiдацыi. Даецца аналіз канструкцыі машыны (апарата) з пункта гледжання рамонтапрыгоднасці, указваюцца недахопы.

Аутаматызацыя і электрапрывод. Прыводзіцца схема аўтаматызацыі альбо электрапрывода аб’екта дыпломага праектавання, апісваецца прынцып яе дзеяння. Даецца спецыфікацыя элементаў схемы з указаннем тыпаў і тэхнічных характарыстык. Ацэньваецца ўзровень аўтаматызацыі, даецца крытычная ацэнка і высвятляюцца недахопы.

Ахова працы і навакольнага асяроддзя. Указваецца наяўнасць шкодных і небяспечных вытворчых фактараў, метады прадухілення іх уздзеяння на чалавека. Апісваюцца агульныя правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі і рамонце аб’екта дыпломнага праектавання. Даецца ацэнка дастатковасці мер бяспекі, указваюцца недахопы.

Заключэнне. Падводзіцца вынік усёй работы, выкананай на практыцы. Даецца ацэнка ўмоў практыкі і яе карысці. Заключэнне рэкамендуецца выконваць у выгдядзе асобных пунктаў.

Заувага. Калі студэнт праходзіць пераддыпломную практыку на той жа вытворчасці, што і канструктарска-тэхналагічную, і тэма дыпломнага праекта зяўляецца працягам курсавога, то раздзелы 1 і 3 у справаздачы не зяўляюцца абавязковымі.
3.2 Пералiк рэкамендуемай лiтаратуры


  1. Поникаров, И. И. Машины и аппараты химических производств и нефте- газопереработки / И. И. Поникаров, М. Г. Гайнуллин. − М.: Альфа-М, 2006. − 608 с.

  2. Бауман, В. А. Механическое оборудование предприятий строительных материалов, изделий и конструкций / В. А. Бауман, Б. В. Клушанцев, В. Д. Мартынов. − М.: Машиностроение, 1981. − 324 с.

  3. Силенок, С. Г. Механическое оборудование предприятий строительных материалов, изделий и конструкций / С. Г. Силенок [и др.]. − М.: Машиностроение, 1990. − 416 с.

  4. Ермаков, В. И. Ремонт и монтаж химического оборудования / В. И. Ермаков, В. С. Шеин. − Л.: Химия, 1981. − 367 с.

  5. Дроздов, Н. Е. Эксплуатация, ремонт и испытания оборудования предприятий строительных материалов, изделий и конструкций / Н. Е. Дроздов. − М.: Высшая школа, 1979. − 311 с.

  6. Полоцкий, Л. М. Автоматизация химических производств. Теория, расчет и проектирование систем автоматизации / Л. М. Полоцкий, Г. И. Лапшенков. − М.; Химия, 1982 – 296с.

  7. Автоматизация производственных процессов в промышленности строительных материалов: Учебник / В. С. Кочетов [и др.]; под ред. В. С. Кочетова. − Л.; Стройиздат. Ленинградское отделение, 1986 – 392с

  8. Кукин, П. П. Безопасность жизнедеятельности. Безопасность технологических процессов и производств (Охрана труда) / П. П. Кукин, В. Л. Лапин, Н. К. Пономарев, Н. И. Сердюк. − М.; Высшая школа, 2001 – 318с.

  9. Охрана труда в химической промышленности / Г. В. Макарова [и др.]; под ред. Г. В. Макаровой. − М.: Химия, 1989. − 496 с.

  10. Экономика химической промышленности: Учебник для вузов / В. Л. Клименко [и др.]; под ред. В. Л. Клименко. − Л.; Химия, 1990 – 288с.

Дадатак

Прыклад афармлення тытульнага лiста

Зацвярджаю

Кiраўнiк прадпрыемства

_________________________

Прозвiшча, iнiцыялы

_________________________

Подпiс, пячатка прадпрыемства

«___» ______________ 20__г.
Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»


Факультэт хiмiчнай тэхналогii i тэхнiкi

Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцяў

Спецыяльнасць 1–36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і

прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў»


СПРАВАЗДАЧА

па вытворчай пераддыпломнай практыцы

на

Назва прадпрыемства

Выканаўца

Студэнт(ка) ___ курса ___ групы _____________ __________________

Подпіс, дата Iніцыялы і прозвішча


Кіраўнік практыкі

ад прадпрыемства

_____________________ ________________ _________________

Пасада, пячатка прадпрыемства Подпіс, дата Iніцыялы і прозвішча


Кіраўнік практыкі

ад унiвесiтэта

_____________________ ________________ _________________

Пасада, навуковая ступень Подпіс, дата Iніцыялы і прозвішча



Справаздача абаронена з адзнакай ___________________
Мінск 20__



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка