Праграма вакальных груп клуба аматараў фальклору




старонка1/3
Дата канвертавання17.05.2016
Памер325.85 Kb.
  1   2   3
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ”

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ПРАГРАМА

ВАКАЛЬНЫХ ГРУП

КЛУБА АМАТАРАЎ ФАЛЬКЛОРУ

КАТРЫНКА”

УЗРОСТ: 12-16 год

ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ: 3 гады

СКЛАДАЛЬНІКІ:

Зайцава А. М., Краўчук А. М.
Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае

2014 г.

ПРАГРАМА ВАКАЛЬНЫХ ГРУП Клуба аматараў фальклору “Катрынка”. А.М. Зайцава, А.М. Краўчук


Зайцава А. М., Краўчук А. М.
Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае

 Тлумачальная запіска

Выхаваць сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы без нацыянальнага выхавання немагчыма. Багаты матэрыял для абуджэння ў дзяцей і моладзі цікавасці да гісторыі і мастацтва дае традыцыйная народная культура, фальклор, які ў кожнага народа, у тым ліку і беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю.

З мэтай вывучэння народнай творчасці ў 2000 годзе быў створаны клуб аматараў фальклору “Катрынка”. У 2005 годзе клуб атрымаў званне ўзорны. Работа клуба будуецца на аснове вывучэння рэгіянальнага фальклору: арганізоўваюцца і праводзяцца экспедыцыі і паходы, вывучаюцца мясцовыя абрады, звычаі, гульні, песні, танцы, адметнасці рэгіянальнага адзення, лад жыцця, вядзецца збор экспанатаў для папаўнення экспазіцыі музейнага пакоя “Беларуская хатка”.

Узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” працуе ў двух напрамках: вакальным і харэаграфічным.

Дадзеная праграма распрацавана для заняткаў вакальных груп клуба аматараў фальклору “Катрынка” на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю (вакальна-харавая творчасць), рэалізуецца на базавым узроўні.

Народыя песні – гэта толькі частка ад усёй невычэрпнай крыніцы вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа, яна найбольш моцна ўздзейнічае на пачуцці, мае самы кароткі шлях да сэрца, глыбока кранае душу чалавека. Вывучаючы народныя песні, навучэнцы значна пашыраюць свой кругагляд, слоўнікавы запас, адчуваюць прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы, знаёмяцца з разнастайнасцю яе дыялектаў.

Народныя спевы – гэта дзейсны сродак эстэтычнага выхавання, выхавання эмацыянальнай спагадлівасці і мастацкага густу. У працэсе спеваў паспяхова развіваюцца асноўныя музычныя здольнасці, творчая актыўнасць навучэнцаў. Спевы валодаюць выключнымі магчымасцямі для выхавання каштоўнейшых маральных якасцей чалавека: пачуцця патрыятызму, працавітасці, любові да прыроды, чалавекалюбства.

Мэта праграмы:выхаванне гарманічна развітай асобы сродкамі беларускага фальклору і народнай спадчыны рэгіёна.

 

Задачы:

-  садзейнічаць развіццю задаткаў і дараванняў удзельнікаў клуба;

-  выхоўваць патрыятызм і любоў да Радзімы, абуджаць цікавасць да традыцыйнай культуры рэгіёна;

-  развіваць музычна-творчыя здольнасці, эмацыянальную сферу праз вывучэнне народнай песні;

-  назапашваць музычныя ўражанні, выкарыстоўваючы ўзоры высокага мастацтва, слухаючы народную і класічную музыку.

Праграма вакальных груп клуба аматараў фальклору “Катрынка” прызначана для комплекснага вывучэння фальклору і разлічана на любы сацыяльны статус навучэнцаў, якія маюць разнастайныя мастацкія і творчыя здольнасці. Рэпертуар, які падбіраецца для заняткаў, даступны па зместу і форме выканання, а таксама адпавядае ўзроставым асаблівасцям. Навучэнцы малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту найбольш успрымальныя да актыўнай творчай працы, таму заняткі спевамі павінны быць цікавымі, захапляючымі і ў той жа час змяшчаць неабходныя для дзяцей музычна-тэарытычныя звесткі, узоры розных жанраў народнай спеўнай творчасці, надаецца ўвага выкананню беларускіх народных песень у стылі фольк-мадэрн. У праграму ўключана экспедыцыйная дзейнасць з мэтай вывучэння рэгіянальнага фальклору для наступнай апрацоўкі і выканання. На другі і наступныя гады навучання паступова ўводзіцца шматгалоссе і ўскладняецца рэпертуар. Правільнае рашэнне задачы індывідуальнага пеўчага развіцця дазваляе ў далейшым ствараць вакальныя групы.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Дадзеная праграма разлічана на тры гады навучання. Узрост навучэнцаў 12-16 гадоў: 12-14 гадоў – першы год навучання; 13-15 гадоў – другі год навучання; 14-16 гадоў – трэці год навучання. Колькасць навучэнцаў у групах першага года не меней 12-15 чалавек, другі і трэці год – не меней 8-10 чалавек.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі дадзенай праграмы ажыццяўляецца з улікам узросту навучэнцаў: першы год навучання – 144 гадзіны ў год (два заняткі ў тыдзень па две гадзіны); другі і трэці гады – 216 гадзін у год (тры заняткі ў тыдзень па 2 гадзіны).

Пры вывучэнні раздзела праграмы “Вакальна-ансамблевая работа” на выпрацоўку вакальна-ансамблевых навыкаў, навыкаў народнага сольнага і ансамблевага выканання прадугледжаны індывідуальныя заняткі з навучэнцамі па пастаноўцы голасу, якія праводзяцца пры неабходнасці па 15-20 хвілін з кожным навучэнцам.

Працягласць вучэбнай гадзіны – 45 хвілін.

Памяшканні, якіх праводзяцца заняткі адпавядаюць санітарным нормам.

На занятках з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры і мікрафонаў выконваюцца патрабаванні па тэхніцы бяспекі.

Для паспяховай рэалізацыі праграмы аб’яднанне па інтарэсах забяспечана наступнымі кадрамі:педагогі дадатковай адукацыі па напрамках песенны фальклор і народная харэаграфія;акампаніятары.

Для правядзення заняткаў аб’яднанне па інтарэсах забяспечана наступнымі матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі:

-  спецыяльна абсталяваныя кабінеты (музычны і харэаграфічны) для заняткаў навучэнцаў, адпавядаючыя санітарным нормам;

музычныя інструменты:клавішны інструмент, акардыён, баян, барабан, бубен, шумавыя інструменты;

тэхнічныя сродкі навучання: дыктафон, магнітафон-дэка, мінідыск-дэка, DVD-плэйер, мікшэрны, акустычная сістэма, мікрафоны, працэсар, калонка гукавая;

камп’ютарная і множыльная тэхніка: камп’ютар, прынтэр, сканэр, факс;

-  рэканструяваныя аўтэнтычныя касцюмы для кожнай узроставай групы;



-  касцюмы ў стылі фольк-мадэрн.

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання



п/п

Назва раздзелаў

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

  1.  

Арганізацыйны занятак

2

1

1

  1.  

Асновы музычнай граматы

6

2

4

  1.  

Вакальна-ансамблевая работа

40

10

30

  1.  

Традыцыйная культура Камянеччыны

50

12

38

  1.  

Слуханне музыкі

10

2

8

  1.  

Сцэнічны рух (харэаграфія)

18

4

12

  1.  

Сцэнічная культура

6

2

4

  1.  

Канцэртная дзейнасць

4

-

4

  1.  

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

6

-

6

  1.  

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

144

33

111

 

Змест праграмы першага года навучання

  1. 1.                     Арганізацыйны занятак (2г.)

Знаёмства з навучэнцам, гутарка на тэму “Чаму мне падабаецца спяваць”. Вывучэнне музычнага кругагляду і музычных прыхільнасцей навучэнцаў. Знаёмства з праграмай першага года навучання і планамі работы. Знаёмства з патрабаваннямі бяспекі, правіламі паводзін у Цэнтры.

Практыка.Праслухоўванне: праверка наяўнасці музычнага слыху, пачуцця рытму, зыходных галасавых дадзеных дзяцей. Выбар актыву. Гульня “Эвакуацыя”.

  1. 2.                     Асновы музычнай граматы (8г.)

Гукі: высокія і нізкія. Ноты. Працягласць нот. Нотны стан. Нотны сшытак. Размяшчэнне нот на нотным стане. Актава.

Практыка. Напісанне нот і ключоў. Гульня “Гукарад”. Рытмічныя гульні: дакладнае прастукванне рытмічнага малюнка на прапанаваны тэкст. Музычна-дыдактычная гульня “Музычнае рэха”.

  1. 3.                     Вакальна-ансамблевая работа (42г.)

Ахова і гігіена голасу. Кароткія звесткі аб рабоце гукавога апарату.

Асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі: пеўчая ўстаноўка, дыкцыя, артыкуляцыя, гукаўтварэнне, строй, ансамбль. Развіццё вакальнай мовы. Асноўныя тыпы і правілы пеўчага дыхання.



Практыка. Фарміраванне асноў пеўчай устаноўкі. Практыкаванні для развіцця дыкцыі, артыкуляцыі: скорагаворкі, распяванне з дапамогай люстра, “Артыкуляцыйная гімнастыка”, “Цягнік” і іншыя. Практыкаванні для развіцця пеўчага дыхання: “Свечка”, “Самалёт” і іншыя. Практыкаванні для развіцця галасавога апарату. Фарміраванне асноўных навыкаў гукавядзення. Практыкаванні на фарміраванне чыстага інтанавання, на развіццё меладычнага слыху.

Спевы ва ўнісон і нескладаных канонаў з мэтай стварэння адзінай манеры спеваў,спалучэнне спеваў з рухамі, гульнёй, зберагаючы якасць гучання.

Спевы з акампанементам. Развучванне і спевы беларускіх народных і аўтарскіх песень.


  1. 4.                     Традыцыйная культура Камянеччыны (50г.)

Народная культура рэгіёна: вусная народная творчасць, каляндарныя святы і абрады, гульні. Музычны фальклор. Каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні і месца іх бытавання. Асаблівасці рэгіянальнага дыялекту. Асаблівасці выканання фальклорных песень рэгіёна.

Практыка. Рэканструкцыя абраду “Пэршый выпас” (юраўскі).

Развучванне гульняў “Пэрэпілка”, “Сэчы капусту”, “Вовк і гусы”, песні-гульні “Чорны баране”.

Пераемнасць рэгіянальнай манеры спеваў. Развучванне і спевы каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень.Развучванне і выкананне баек, прымавак, прыказак.


  1. 5.                     Слуханне музыкі (10г.)

Гісторыя ўзнікнення і развіцця музычнага фальклору.

Практыка. Слуханне народных песень у выкананні носьбітаў народнай традыцыі. Слуханне фальклорных танцавальных мелодый, твораў беларускіх кампазітараў.

  1. 6.                     Сцэнічны рух (харэаграфія) (20г.)

Узаемасувязь паміж песняй і сцэнічнымі рухамі. Асаблівасці выканання рэгіянальных побытавых танцаў.

Практыка. Выпрацоўка правільнай паставы. Музычна-рытмічныя навыкі. Пастановачная работа. Развучванне і выкананне побытавых танцаў.

  1. 7.                     Сцэнічная культура (6г.)

Знаёмства са сцэнай. Сцэнічны імідж, культура паводзін на сцэне.

Практыка. Правілы паводзін на сцэне ў час рэпетыцый і канцэртаў. Спеў з мікрафонамі.

  1. 8.                     Канцэртная дзейнасть (4г.)

Удзел у канцэртных праграмах, аглядах, конкурсах і фестывалях.

  1. 9.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (6г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах. Сустрэчы з носьбітамі народнай культуры. Наведванне выстаў народнай творчасці.

  1. 10.                Выніковы занятак (2г.)

Канцэрт для бацькоў і педагогаў Цэнтра.

Прагназуемыя вынікі першага года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

-  музычны гукарад; нотны стан, ноты, паняцці скрыпічны ключ, актава;

-  правілы аховы і гігіены пеўчага голасу;

-  асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі;

-  народную культуру і музычны фальклор рэгіёна;

-  асаблівасці мясцовага дыялекту;

-  фальклорную песенную творчасць розных жанраў;

-  асаблівасці выканання рэгіянальных побытавых танцаў;

-  правілы паводзін на сцэне;

-  тэхніку бяспекі пры выкарыстанні мікрафона.

Навучэнцы павінны ўмець:

-  вызначаць вышыню гукаў;

-  карыстацца пеўчай устаноўкай;

-  правільна артыкуліраваць на прыкладзе скорагаворак і моўных практыкаванняў;

-  дакладна вымаўляць і спяваць тэксты песен;

-  правільна браць пеўчае дыханне, спяваць фразы роўна, на адным дыханні;

-  дакладна спяваць ва ўнісон;

-  спалучаць спеў з рухамі;

спяваць з акампанементам;

-  выконваць беларускія народныя і аўтарскія песні;

-  выконваць каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні;

-  вызначаць жанр песні, характар музычнага твора;

-  выконваць побытавыя танцы;

-  свабодна трымацца на сцэне, спяваць з мікрафонам;

-  асэнсавана і актыўна ўдзельнічаць утворчай дзейнасці калектыву;



-  актыўна і ўважліва працаваць на занятках.

Рэпертуар першага года навучання

№ п/п

Назва твора

Жанр

Носьбіт

Песні

  1.  

Козанька

Жартоўная

Беларуская народная песня

  1.  

Колыханкы

 

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Кура-шэпэтура

Жартоўная

Камянецкі раён, в.Дубраўцы, Гайдукевіч Вера Іванаўна, 1932г.н.

  1.  

Лэтілы дві птічкы

Жартоўная

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Сыва гуска

Песня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Трандыкавкы

Прыпеўкі

Камянецкі раён, г. Высокае, Краўчук Раіса Дзмітрыеўна, 1950г.н.

  1.  

Нова радосць стала

Калядка

Камянецкі раён, в.Воўчын, Маркоўская Любоў Сяргееўна, 1943г.н.

  1.  

Шчодрый вэчур

Шчадроўка

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1.  

Як я була мала-мала

Песня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

Танцы

  1.  

Краковяк

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н

  1.  

Місяць Бобінскый

Побытавы танец

Камянецкі раён, в. Амельянец, Кухта Вера Іванаўна, 1938г.н.

  1.  

Місяць Ставскый

Побытавы танец

Камянецкі раён, в.Ставы, Пацыкайлік Галіна Паўлаўна, 1936г.н.

  1.  

Полька Цыганочка

Танец-гульня

Камянецкі раён, в.Наваселкі, Клімук Ганна Рыгораўна, 1936г.н

Гульні

  1.  

Чорный баране

Песня-гульня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Пэрэпілка

Абрадавая гульня

Камянецкі раён, в. Бобінка, Краўчук Любоў Іванаўна, 1933г.н.

  1.  

Сэчы капусту

Гульня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

  1.  

Вовк і гусы

Гульня

Камянецкі раён, г.Высокае, Бялюк Вера Рыгораўна, 1932г.н.

Абрады

  1. 1.  

Пэршый выпас

Веснавы абрад

Камянецкі раён, в.Ставы, Емельянюк Ніна Міхайлаўна 1943г.н., в.Пяскі, Кучко Марыя Фёдараўна, 1932г.н.

*Назвы твораў запісаны на мясцовым дыялекце

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання



п/п

Назва раздзелаў

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

  1.  

Арганізацыйны занятак

2

1

1

  1.  

Асновы музычнай граматы

8

2

6

  1.  

Вакальна-ансамблевая работа

50

10

40

  1.  

Традыцыйная культура Камянеччыны

60

12

48

  1.  

Слуханне музыкі

10

-

10

  1.  

Сцэнічны рух (харэаграфія)

30

8

22

  1.  

Сцэнічная культура

22

8

12

  1.  

Канцэртная дзейнасць

20

-

20

  1.  

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

12

-

12

  1. 10.  

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

216

41

175

 

Змест праграмы другога года навучання

  1. 1.                     Арганізацыйны занятак (2г.)

Знаёмства з праграмай другога года навучання, планамі і рэжымам работы клуба. Патрабаванні бяспекі. Правілы паводзін у Цэнтры.

Практыка. Выбар актыву. Гульня “Эвакуацыя”.

  1. 2.                     Асновы музычнай граматы (8г.)

Працягласць нот. Рытм. Размер. Дынамічныя адценні. Інтэрвалы. Транспазіцыя.

Практыка. Практыкаванні на развіццё пачуцця метрарытма. Практыкаванні з дынамічнымі адценнямі. Практыкаванні з транспаніраваннем мелодый.

  1. 3.                     Вакальна-ансамблевая работа (50г.)

Ахова і гігіена голасу. Асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі.

Гарманічны слых, нюансы. Лад як сродак  музычнай выразнасці (мажор, мінор). Паняцце аб ладзе. Устойлівыя і неўстойлівыя гукі лада.



Практыка. Практыкаванні на артыкуляцыю і на развіццё дакладнай дыкцыі. Практыкаванні для развіцця галасавога апарату: распеўкі, папеўкі. Фарміраванне навыкаў гукавядзення. Практыкаванні на развіццё гарманічнага і меладычнага слыху, на фарміраванне чыстага інтанавання. Работа над ансамблем: інтанацыйным, метрарытмічным, дыкцыённым. Работа над тэмпавым, дынамічным ансамблем. Работа над строем, нюансамі ў песнях.

Спевы з мяккай атакай. Спевы ва ўнісон і ўводзіны двухгалосся, работа над адзінай манерай спеваў. Спалучэнне спеваў з рухамі, гульнёй. Спевы з акампанементам, фанаграмай і без акампанемента.

Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Развучванне і спевы беларускіх народных і аўтарскіх песень.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка