Праграма уступнага іспыту па дысцыпліне




Дата канвертавання03.05.2016
Памер94.27 Kb.
ПРАГРАМА

УСТУПНАГА ІСПЫТУ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

ТВОРЧАСЦЬ”


для абітурыентаў спецыяльнасці 1-23 01 08-01 “Журналістыка” (друкаваныя СМІ), спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 (перыядычны друк) у 2010 годзе


Мэты і задачы ўступнага іспыту ў УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна» на спецыяльнасць


Журналістыка (друкаваныя СМІ)”
Галоўная мэта ўступнага экзамена – якасны адбор абітурыентаў для навучання ў УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” на спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”.

Асноўныя задачы ўступнага іспыту:

– выяўленне ў абітурыентаў творчых здольнасцяў, іх схільнасцяў да прафесійнай журналісцкай дзейнасці, аналітычнага мыслення, умення даваць ацэнку падзеям і з’явам сацыяльна-культурнага характару, іх адлюстравання ў сродках масавай інфармацыі;


  • забеспячэнне аб’ектыўнай ацэнкі якасці падрыхтоўкі абітурыентаў па дысцыпліне “Творчасць”.

Уступны экзамен па дысцыпліне “Творчасць” з’яўляецца комплексным і ўключае два этапы:

Першы этап – творчае сачыненне.

Другі этап – субяседаванне.


ТВОРЧАЕ САЧЫНЕННЕ.

Абітурыент павінен раскрыць тэму сачынення, паказаць сваю дасведчанасць у пытаннях культуры, публіцыстыкі, мастацкай літаратуры.

Сачыненне павінна быць напісана з захаваннем кампазіцыйных адметнасцяў публіцыстычнага тэксту, правільна аформлена з пункту погляду яго структуры: уступ, асноўная частка, заключэнне. Яно не павінна мець арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных, стылістычных памылак. На напісанне сачынення адводзіцца 180 хвілін.
Прыкладныя тэмы творчых сачыненняў.


  1. Журналістыка – люстэрка сучаснага жыцця краіны.

  2. Слова – асноўны сродак і інструмент журналіста.

  3. Газета ў маім жыцці.


Прыкладныя крытэрыі ацэнкі творчага сачынення


Бал

Змест

Маўленчае афармленне

Пісьменнасць

1

Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта.

Парушаны сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі.




Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, кароткімі аднатыпнымі канструкцыямі.

Дапускаецца больш за 8 маўленчых недахопаў: парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.



Больш, чым на 2 балы

2

Работа не адпавядае тэме або тэма не раскрыта. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі часта парушаюцца.

Работа характарызуецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый. Дапускаецца не больш за 8 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

Ад 7/2 да 10/1

і 10 граматычных памылак



3

Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку. Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў некаторых выпадках парушаюцца.

Работа вызначаецца беднасцю слоўнікавага запасу, аднатыпнасцю канструкцый. Дапускаецца не больш за 7 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/8, 1/7, 2/6, 3/5, 4/4, 5/3, 6/2, 7/1 і 7 граматычных памылак

4

Работа часткова раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы.

Сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў адзінкавых выпадках парушаюцца.




Работа вызначаецца пэўнай беднасцю слоўнікавага запасу і аднатыпнасцю сінтаксічных канструкцый. Дапускаецца не больш за 6 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/7, 1/6, 2/5, 3/4, 4/3, 5/2, 6/0, 6/1 і 6граматычных памылак

5

Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы. Вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў і паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі ў цэлым захоўваюцца.

У рабоце ёсць адзінкавыя выпадкі выкарыстання выяўленчых сродкаў мовы. Дапускаецца не больш за 5 маўленчых недахопаў, у тым ліку парушэнняў дакладнасці словаўжывання, логікі выкладу матэрыялу, стылявога адзінства.

0/6, 1/5, 3/3, 4/2, 5/0, 5/1 і 5 граматычных памылак

6

Работа ў цэлым раскрывае тэму і асноўную думку, ёсць адхіленні ад тэмы. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

Работа ў цэлым вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю. Дапускаецца не больш за 4 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу і стылявога адзінства.

0/5, 1/4, 2/3, 3/2, 4/0, 4/1 і 4

граматычныя памылкі



7

Работа раскрывае тэму і асноўную думку. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца агульная сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

Работа вызначаецца разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю. Дапускаецца не больш за 3 маўленчыя недахопы, у тым ліку парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.

0/4, 1/3,2/1, 2/2, 3/0, 3/1 і 3

граматычныя памылкі



8

Работа раскрывае тэму і аспоўную думку. Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

Работа характарызуецца багаццем слоўніка, разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю словаўжывання, агульнай лагічнасцю, выразнасцю, стыль работы ў цэлым характарызуецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў. Дапускаецца не больш за 2 маўленчыя недахопы – парушэнні логікі выкладу матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.

2/0, 1/1, 1/2, 0/2, 0/3 і 2граматычныя памылкі або 3 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

9

Работа цалкам раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства). Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, лагічнасцю, дакладнасцю словаўжывання, выразнасцю, вызначаецца адзінствам выкарыстання моўных сродкаў. Дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп.

1/0, 0/1 і 1 граматычная памылка або 1 – 2 выпраўленні на месцы арфаграм (пунктаграм)

10

Работа поўнасцю раскрывае тэму і асноўную думку (наяўнасць тэматычнага адзінства). Захоўваецца паслядоўнасць у развіцці асноўнай думкі, вытрымліваецца сэнсавая цэласнасць у разгортванні асноўнай думкі, сэнсавая сувязь сказаў.

Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў, дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю. Маўленчыя недахопы адсутнічаюць.

0/0, 1/0 (нягрубая), 0/1 (нягрубая),

1-2 выпраўленні не на месцы арфаграм (пунктаграм)





СУБЯСЕДАВАННЕ.

Субяседаванне складаецца з дзвюх частак: гутарка па прапанаваных тэмах і выкананне пісьмовага задання па рэдагаванні беларуска- і рускамоўных тэкстаў.



Субяседаванне праводзіцца з мэтай выяўлення кампетэнцыі абітурыента ў тэмах, звязаных з будучай камунікатыўнай, журналісцкай і літаратурнай працай у межах яго агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі. Яно дазволіць абітурыенту паказаць уласныя веды па праграмах дысцыплін гуманітарнага профілю агульнаадукацыйнай школы, раскрыць асабісты творчы патэнцыял. Тэмы субяседавання ўключаюць грамадска-палітычную і эканамічную праблематыку, пытанні культурнага жыцця краіны, міжнародных адносін, адметнасцяў працы журналіста ў перыядычных выданнях.
Прыкладны пералік пытанняў для гутаркі.

  1. Сродкі масавай інфармацыі і іх роля ў рэалізацыі палітыкі сучаснай беларускай дзяржавы.

  2. “Мой родны кут, як ты мне мілы!”

  3. Гераічныя старонкі маёй краіны.

  4. Рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі, іх роля ў выхаванні маладога пакалення.

  5. Мая родная мова.

  6. Сродкі масавай інфармацыі ў маім жыцці.

  7. Журналіст – асоба творчая.

  8. Журналіст і пісьменнік.

  9. Яны праславілі мой край.

  10. Друкаваныя СМІ для дзяцей.

  11. Журналістыка і спорт.

  12. Маладзёжныя выданні ў Беларусі.

  13. Журналіст – гэта…

  14. Калі б я быў галоўным рэдактарам рэгіянальнай газеты…

  15. Гістарычныя помнікі майго краю.

  16. Мова і газета.

  17. Сучасная беларуская проза.

  18. Сучасная беларуская паэзія.

  19. Сучасная беларуская драматургія.

  20. Рускамоўная літаратура Беларусі.

  21. Я – грамадзянін сваёй краіны.

  22. Найважнейшыя палітычныя падзеі апошняга часу.

  23. Прапаганда здаровага ладу жыцця ў сродках масавай інфармацыі.

  24. Сістэма адукацыі ў нашай краіне.

  25. Мясцовыя органы ўлады.

  26. Сучаснае беларускае мастацтва.

  27. “Звязда” – старэйшая газета краіны.

  28. Сучасныя беларускія часопісы.

  29. Герой публіцыстычнага твора.

  30. Журналістыка – мая мара.

  31. Мая любімая беларуская газета.

  32. Журналістыка і літаратура.

  33. Беларускія друкаваныя СМІ і сучасная вёска.

  34. Значныя падзеі ХХ стагоддзя.

  35. Будучая Беларусь у маім уяўленні.

  36. Маральныя якасці журналіста.

  37. Рэальнасць і творчы вымысел у працы журналіста.

  38. Журналіст – асоба незалежная.

  39. Знакамітыя асветнікі Беларусі.

  40. Тэматычнае багацце беларускай прэсы.


Прыкладныя крытэрыі пры ацэнцы гутаркі

  • асвятленне тэмы гутаркі з аналізам фактаў рэчаіснасці;

  • уменне вылучаць істотнае з багатага фактычнага матэрыялу;

  • сістэмнасць, лагічнасць, аргументаванасць высноў;

  • здольнасць падводзіць уласныя абагульненні;

  • лексічнае багацце, выразнасць і вобразнасць вуснай мовы;

  • арыгінальнасць, творчая індывідуальнасць, шырыня ведаў абітурыентаў;

  • арфаэпічныя адметнасці мовы абітурыента.


Пісьмовае заданне.

Пісьмовае заданне ўключае аналіз і праўку беларускамоўных і рускамоўных тэкстаў. Абітурыент павінен тэарэтычна абгрунтаваць праўку знойдзеных памылак і запісаць тэкст у выпраўленым варыянце.


Прыкладнае пісьмовае заданне па рэдагаванні тэксту

Зыходны тэкст

Вядома, што найславуты акадэмік Я.Ф. Карскі ў першыню ў сваёй капітальнай працы “Беларусы” абгрунтаваў нацыянальную самастойнасць беларускай мовы, якую некаторыя даследчыкі лічылі дыялектызмам то польскай, то рускай моў. Ён даў глыбока навуковае апісанне лексікі, словаўтварэння, сінтаксісу, паклаўшы яго на трывалую гістарычную аснову.


Заўвагі да тэксту

  1. Найславуты – няправільна ўтворана найвышэйшая ступень параўнання прыметніка.

  2. У першыню – няправільна напісана прыслоўе.

  3. Слова дыялектызм трэба замяніць на слова дыялект, паколькі дыялектызм – гэта слова якога-небудзь дыялекту, ужытае ў літаратурнай мове.

  4. Няправільна выкарыстаны займеннік яго, які можа суадносіцца і са словам сінтаксісу і са словам апісанне.


Адрэдагаваны тэкст

Вядома, што славуты акадэмік Я.Ф. Карскі ўпершыню ў сваёй капітальнай працы “Беларусы” абгрунтаваў нацыянальную самастойнасць беларускай мовы, якую некаторыя даследчыкі лічылі дыялектам то польскай, то рускай моў. Ён даў глыбока навуковае апісанне лексікі, словаўтварэння, сінтаксісу, паклаўшы гэта апісанне на трывалую гістарычную аснову.


Прыкладныя крытэрыі пры ацэнцы пісьмовага задання

  • Колькаснае выяўленне памылак у прапанавым тэксце;

  • Класіфікацыя выяўленых памылак;

  • Тэарэтычнае абгрунтаванне выяўленых памылак;

  • Рэдакцыйная якасць выпраўленага тэксту.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка