Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва 5 конкурс




Дата канвертавання27.03.2016
Памер181.79 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 6 (518)

(23 лютага 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці 2

Творчая вечарына Паліны Рэспублікі ў Гродне 2

“Дзень АПБ “ у Гродзенскім універсітэце 2

Петыцыя за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу 4

Лісты ў падтрымку дзяцей-сірот 4

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва 5

Конкурс мікрагрантаў 6

Паглыблены тэматычны курс па правах чалавека 7

Школа адукатараў запрашае 8

Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!” 8

Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову 10

Стыпендыя Лейна Кіркланда 10

Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 10

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 11






Падзеі:



уверх

Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці


Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння іх удзелу ў грамадскім жыцці г. Гродна» правялі спецыялісты ГДА «Гарадзенскі дзіцячы хоспіс».

Удзельнікі трэнінгу, бацькі дзяцей с псіхафізічнымі захворваннямі, атрымалі магчымасць акрэсліць найбольш актуальныя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў штодзённым жыцці.

У першы дзень трэнінгу яны даведаліся пра састаўныя часткі праекту, пра спосабы прыцягнення да яго ўвагі грамадства, грашовых і іншых сродкаў для ягонай рэалізацыі, паспрабавалі самастойна спланаваць і сістэматызаваць свае ідэі.

А вось другі дзень атрымаўся не такім ужо і сур’ёзным. Кожны з прысутных змог не толькі атрымаць навыкі работы ў камандзе, але таксама весела і цікава правесці час. Стварэнню прыязнай і крэатыўнай атмасферы спрыяла тое, што разам з бацькамі ў праграме трэнінга прымалі удзел валанцёры-студэнты.

– Такія мерапрыемствы падаюцца мне вельмі карыснымі, – дзеліцца з «Тваім стылем» уражаннямі Алена Герасімава, адна з матулек, якая ўдзельнічала ў трэнінгу. – Гэта не толькі магчымасць вучыцца і атрымліваць новыя веды, але і шанец дакрануцца да вопыта іншых людзей, паглядзець на сітуацыю іх вачыма. Штосьці пераацэніць у сваім жыцці.

 Па словах дырэктаркі ГДА«Гарадзенскі дзіцячы хоспіс» Вольгі Шульгі, адна з галоўных мэтаў праекта – наладжванне работы бацькоўскага камітэта, які зможа актыўна ўдзельнічаць ва усіх сферах жыцця.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Творчая вечарына Паліны Рэспублікі ў Гродне


25 лютага а 16 гадзіне ў Абласным палацы творчасці (Каложскі парк, 1 аўд. 104) адбудзецца творчая вечарына Паліны Рэспублікі.

Паліна Рэспубліка - аўтарка-выканаўца з Мінска, пераможца 18-га фестывалю "Бардаўская восень", што праводзіўся ў мінулым годзе ў Польшчы.  Спявачка, паводле партала Tuzin.FM, прызнаная адкрыццём 2011 года.



Паводле http://t-styl.info

уверх

“Дзень АПБ “ у Гродзенскім універсітэце


Самая масавая прыродаахоўная грамадская арганізацыя ў Беларусі прэзентуе сваю дзейнасць 4 сакавіка на канферэнцыі  “Заалагічныя чытанні-2012”.

Акрамя афіцыйнай часткі, у праграме – фільмы пра прыроду, каманднае маляванне птушкі году, слайд-шоў, падвядзенне вынікаў конкурсаў  і  ўзнагароджанне самых актыўных журналістаў.

“Дзень АПБ” ( грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”) адбудзецца ў актавай залі юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы ў корпусе на зав.Даватара, 3/1 (другі паверх).

Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзмітрый Вінчэўскі:

-Мы ладзім традыцыйную штогадовую справаздачную канферэнцыю. Каб людзям было цікава, акрамя справаздачы аб дзейнасці і планавання, рыхтуем  шмат цікавага. Гэта добрая нагода для людзей пазнаёміцца, сустрэцца, нешта абмеркаваць. Тут жа можна стаць сябрам АПБ альбо заплаціць гадавыя сяброўскія складкі, набыць друкаваную прадукцыю…

Праграма “Дня АПБ”:

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.10 Адкрыццё.
10.10-10.45 “Запаведнік будучыні” – Прэм’ера навукова-папулярнага фільму, прадстаўляе рэжысёр і аператар, к.б.н. Ігар Бышнёў
10.45-11.05 Каманднае маляванне “Птушкі году -2012” з завязанымі вачыма і ўзнагароджанне лепшай каманды.
11.05-11.35 Афіцыйная частка. Справаздача Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і Рэвізійнай камісіі за 2011 год і план дзейнасці аддзялення на 2012 год.
11.35-11.55 Выбары новага складу Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і яго Старшыні.
11.55 – 12.25. Навукова-папулярны фільм “Гарадзенская Свіслач” прадстаўляе аўтар сценару Віталь Гуменны.
12.25 – 12.40. Узнагароджанне самых актыўных журналістаў, якія супрацоўнічалі з нашым аддзяленнем у 2011 годзе.
12.40 – 13.00. Відэа-конкурс па вызначэнні птушак Беларусі для дарослых або дасведчаных бёдуотчараў.
13.00-14.00 Перапынак на каву і гарбату. Аўд. 138 (3 паверх, корпус біяфаку)
14.00-14.05 Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Нашы птушкі-2012”, відэа-конкурсу па вызначэнні птушак і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.
14.05 – 14.25. Слайд-шоў “150 здымкаў-фіналістаў фотаконкурсу АПБ “Птушкі ў аб’ектыве-2011” - прадстаўляе мадэратар сайту www.birdwatch.by Яўген Сліж
14.25.-14.45 “Птушкі Індыі” – відэа-прэзентацыя Дзмітрыя Вінчэўскага
14.45-15.05 “Адзін зімовы дзень” - навукова-папулярны фільм прадстаўляе аўтар сценару Віталь Гуменны.
15.05 – 15.15. Падвядзенне вынікаў.

У праграме магчымыя змены – сачыце на www.birdwatch.by

“Дзень АПБ” пройдзе ў межах “Заалагічных чытанняў-2012”, якія адбудуцца на базе факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы 2-4 сакавіка.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Петыцыя за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу


Актывісты «СТОП 193.1!» і грамадскай ініцыятывы «Права на веру» распачалі ў інтэрнэце збор подпісаў за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Падпісаць ан-лайн пэтыцыю можна па спасылцы: http://www.change.org/petitions/belarusian-authorities

Артыкул 193.1 прадугледжвае адказнасць за дзейнасць рэлігійнай арганізацыі, незарэгістраванага аб'яднання альбо фонда – да 2-х гадоў турмы.

Паводле рассылкі Асамблеі НГА belngo.info

уверх

Лісты ў падтрымку дзяцей-сірот


МГА "Добрая воля" заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс дзяцей-сірот, падпісаць лісты ў іх
падтрымку. Першы ліст тычыцца дзяцей, якія чакаюць усынаўлення, другі - дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям’ю, і іх прыёмных бацькоў. 

Першы ліст могуць падпісаць усе жадаючыя. У лісце гаворыцца пра тое,  што ў Беларусі больш за 14.000 дзяцей гадамі чакаюць усынаўлення. У той жа час многія людзі задумваюцца аб усынаўленні і гатовыя ўзяць гэтых дзяцей, але не маюць доступу да інфармацыі аб дзецях. Вырашыць гэтую праблему магчыма, калі размесьціць у Інтэрнэце ў  адкрытым доступе інфармацыю аб дзецях-сіротах з фатаграфіямі, пазначэннем імя, даты народзінаў дыі іншых дадзеных.

Паставіць подпіс можна па спасылцы: http://mihck.info/node/176.

Другі ліст тычыцца дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям’ю.  Рэспубліканскі бюджэт Беларусі і мясцовыя бюджэты прадугледжваюць  пэўныя сумы на падтрымку дзяцей-сірот, якія жывуць у прыёмных і апякунскіх сем’ях. У той жа час значная частка прыёмных сем'яў не  атрымлівае таго, што ім гарантуе дзяржава.

Падпісаць гэты ліст можна па спасылцы: http://mihck.info/node/77
Кантактная асоба: Скарабагаты Леанід Іванавіч, (017) 212-45-81, +375 29 501-87-81.

Паводле рассылкі Асамблеі НГА belngo.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.

Падтрымка будзе прадастаўляцца для рэалізацыі парасонавых праектаў, якія маюць транспамежны характар, у адпаведнасці з наступным мерапрыемствам:

Прыярытэт 3. Інстытуцыянальнае супрацоўніцтва і падтрымка мясцовых ініцыятываў:

Мерапрыемства 3.2. Ініцыятывы мясцовай супольнасці.

Праекты павінны рэалізоўвацца на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.

Праграма транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013

рэалізуецца ў межах Еўрапейскага Інструмента Суседства і Партнёрства, з'яўляецца працягам і пашырэннем супрацоўніцтва трох дзяржаў на памежнай тэрыторыі.

Праграма засяроджваецца на павышэнні канкурэнтназдольнасці і якасці жыцця на ахопленай ёю тэрыторыі за кошт падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама за кошт развіцця асноўнай транспартнай інфраструктуры і інфраструктуры ў вобласці навакольнага асяроддзя.

Наступнай мэтай праграмы з'яўляецца стымуляванне мясцовых ініцыятыў і атрыманне для іх падтрымкі ў асоб і супольнасцяў суседняй памежнай тэрыторыі, з мэтай усталявання добрых дачыненняў і стварэння асноў для далейшага развіцця супрацоўніцтва.

Дакументы для заяўнікаў:

Зацверджанымі з’яўляюцца дакументы на ангельскай мове, таму ангельская версія з’яўляецца афіцыйнай і мае перавагу над іншымі моўнымі версіямі.

Пераклад дакументаў на нацыянальныя мовы прадстаўляецца выключна ў інфармацыйных мэтах.

Запрашэнне да ўдзелу ў конкурсным наборы праектаў (па-ангельску) - запампаваць файл

Дапаможнік для Заяўнікаў  (па-ангельску)- запампаваць файл

Дапаможнік для Заяўнікаў  (па-руску)- загрузить файл

Дадатак А - Праектная заяўка (па-ангельску) - загрузить файл

Увага: фармуляр заяўкі на ангельскай мове запаўняецца на польскай, рускай, украінскай альбо ангельскай мове. Дадаткі В, C і D запаўняюцца на 2 мовах: мове запаўнення заяўкі і ангельскай. Дадатак Е запаўняецца на ангельскай мове. Дадаткі А1-А8 запаўняюццак на польскай, рускай альбо ўкраінскай мове.

Дадаткі А4, А7 - запампаваць файл

Дадатак B - Бюджэт Праекта - запампаваць файл

Дадатак C - Логіка-структурная схема (па-ангельску) - запампаваць файл

Дадатак D – Рэзюмэ мікра-праектаў - запампаваць файл

Дадатак E – Рэзюмэ парасонавага праекта  па-ангельску -  запампаваць файл

Дадатак F – Грантавая дамова (Спецыяльныя ўмовы) (па-ангельску)  - запампаваць файл

ДАДАТКІ ДА ГРАНТАВАЙ ДАМОВЫ:

Дадатак II – Агульныя ўмовы (па-ангельску) - запампаваць файл

Дадатак IV – Працэдуры выканання закупаў (па-ангельску) - запампаваць файл

Дадатак V  - Стандартная заяўка на выкананне плацяжу (па-ангельску) - запампаваць файл

Дадатак VI Формы справаздач (па-ангельску)  - запампаваць файл

Дадатак VII Праверка выдаткаў у межах Грантавай Дамовы (па-ангельску) - запампаваць файл

Дадатак VIII – Узор фінансавай гарантыі (па-ангельску)  - запампаваць файл

Annex IX: перадача права ўласнасці на маёмасць - запампаваць файл

Дадатак H – Асноўныя палажэнні Дамовы аб Партнёрстве (па-ангельску) -  запампаваць файл

Дадатак I  - Мапа тэрыторыі Праграмы (па-ангельску) - запампаваць файл



уверх

Конкурс мікрагрантаў


Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняцце заяваў на мікрагранты па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб мясцовых праблемах ў рэгіёнах Беларусі.

Мэтамі праграмы з’яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці.

Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.

Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказаць здольнасць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.

- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой

- Заява павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах

- Рэалізацыя і справаздачнасць праекта павінныя быць выкананыя да 30 чэрвеня

- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Апошні тэрмін падачы заяваў – да 3 сакавіка.

Заяву, складзеную паводле прыведзенага ніжэй узору трэба даслаць на адрас lida.vackova@clovekvtisni.cz

I. Агульная інфармацыя

1. Назва праекту

2. Назва арганізацыі

3. Кіраўнік праекту, Праектная група/Рэалізатары

4. Кантактныя звесткі- Адрас, Электронная пошта, Тэлефон, Skype

5. Рэгіён

6. Сума гранту

7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары

8. Тэрмін рэалізацыі праекту

II. Апісанне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак A4)

Мэта/ Чаканыя вынікі/ Мэтавая група (ня болей за старонку A4)

План дзеянняў/ Часавы графік

Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel).



уверх


Паглыблены тэматычны курс па правах чалавека


Курс адбудзецца ў Беларускім доме правоў чалавека (Вільня), накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.

Мэтай праграмы з’яўляецца пашырэнне і развіццё праваабарончай адукацыі як фактару, які ўплывае на агульнае выкананне правоў чалавека ў краіне.     

Выкладчыкі праграмы -- прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ад 20 да 30 гадоў з Беларусі, якія маюць базавыя веды ў галіне правоў чалавека (выпускнікі школ, семінараў і трэнінгаў праваабарончай накіраванасці), зацікаўленая ў пашырэнні кампетэнцый у дадзенай сферы.

Група будзе сфармавана з 18-20 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Курс разлічаны на 3 месяцы і складаецца з 4 тэматычных сесій (семінараў), якія будуць праходзіць на працягу сакавіка-чэрвеня 2012 года. Працягласць кожнай сесіі – 3 поўныя дні (пятніца-субота-нядзеля; чацверг – дзень прыезду).

Паміж сесіямі прадугледжана выкананне хатніх заданняў.  

Ад удзельнікаў будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях і выкананне хатніх заданняў.

Плануемая тэматыка і тэрміны сесій:

23-25 сакавіка: Асноўныя паняцці правоў чалавека. Механізмы абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях: тэорыя і практыка. Канстытуцыйны суд.

6-8 красавіка: Свабода сходаў. Міжнародныя стандарты і нацыянальнае заканадаўства. Практычныя аспекты рэалізацыі свабоды сходаў.

4-6 траўня: Права на неўмяшальніцтва  ў прыватнае і сямейнае жыццё. Інфармацыйная бяспека.

8-10 чэрвеня: Некаторыя аспекты крымінальнага і адміністратыўнага працэсу.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Для ўдзелу ў конкрсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму (у дадатку), а таксама напісать невялікае эссе на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі (аб’ёмам не менш за 2000 знакаў з прабеламі) і даслаць на адрас: belschool@gmail.com.

Апошні тэрмін - 7 сакавіка ўключна.

Для прэтэндэнтаў, якія не з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека, праграмы Беларуская праваабарончая школа, пажадана прадставіць рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы) або адсканаваную копію сертыфіката праваабарончай праграмы, выпускніком якой вы з’яўляецеся.

Пра вынікі адбору да 11 сакавіка будуць апавешчаны ўсе прэтэндэнты.

Вырашэнне пытання аб візавай падтрымцы бяруць на сябе арганізатары праграмы. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваны не будуць.

Тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым тэрмін заканчэння апошняй сесіі; у пашпарце павінны быць дзьве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў. 

Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, накіраваўшы пісьмовы запыт на электронны адрас: belschool@gmail.com



Паводле рассылкі Belschool

уверх

Школа адукатараў запрашае


ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» у межах праграмы «Лятучы ўніверсітэт» ладзіць навучальны курс «Школа адукатараў».

Слухачы Школы пазнаёмяцца з тэарэтэчнымі і практычнымі аспектамі пабудовы і рэалізацыі адукацыйных праграм, засвояць сучасныя канцэпцыі навучання, удасканаляць свае трэнерскія кампетэнцыі, атрымаюць уяўленне аб эфектыўных і ўнікальных формах і метадах навучання, якія шырока выкарыстоўваюцца ў практыцы ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ».

Працяг курса: люты-чэрвень 2012 года.

Месца рэалізацыі: Мінск.

Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры, эксперты і арганізатары праграм нефармальнай адукацыі, прадстаўнікі адукацыйных і асветніцкіх НГА, спецыялісты сферы адукацыі (настаўнікі, педагогі).

Праграма навучальнага курса складаецца з 4 асноўных блокаў і завяршальнага семінара.

Слухачы атрымаюць магчымасць падрыхтаваць у якасці выніковай работы праект уласнай адукацыйнай праграмы. Усе праекты будуць прадстаўляцца і абараняцца ў межах выніковага семінара (чэрвень 2012).

Навучанне бясплатнае. Жытло іншагароднім слухачам курса не прадстаўляецца.

Выдаткі на праезд да месца правядзення семінара не вяртаюцца.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць і падаць заяўку.

Апошні тэрмін – 4 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя і фармуляр заяўкі – на сайце http://centerpost.org.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне +375 29 6532531 Аляксандр Каралевіч .

уверх

Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!”


Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Discover Vilnius!” (“Адкрый для сябе Вільню!”) вучняў 9-11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.

Удзельнікам праекта прапануецца магчымасць наведаць сонечную вясновую Вільню 27-28 красавіка 2012 года. Цягам двухдзённага візіту дзяўчаты і хлопцы з Беларусі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час!

27 красавіка (пятніца) ўдзельнікам праекта прапануецца сустрэцца са сваімі аднагодкамі з літоўскай школы, пазнаёміцца з літоўскай мовай і літоўскай гісторыка-культурнай спадчынай праз удзел ва ўнікальнай тэматычнай гульні-экскурсіі па Старым Горадзе Вільні, падчас якой яны пабачаць усю прыгажосць літоўскай сталіцы і адчуюць атмасферу перапляцення эпох князёў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, пашпацыруюць па вуліцах, па якіх хадзілі Скарына, Багдановіч, Колас, Купала і цэлыя генерацыі знакамітых беларускіх культурных і грамадскіх дзеячаў. Акрамя таго, удзельнікі праекта здолеюць патрапіць у адзін з найлепшых музеяў Літвы – Музей ахвяраў генацыду (былая турма).

Пасля асноўнага блоку ўдзельнікаў праекта “Discover Vilnius!” чакае насычаны вольны час: прадугледжаная магчымасць шопінгу і вячэра з выдатнай забаўляльнай праграмай, спалучанай з team-building, а таксама процьма іншых сюрпрызаў!

Начлег – у камфартабельным трохзоркавым гатэлі.

28 красавіка (субота) ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца з адукацыйнымі магчымасцямі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, здолеюць паўдзельнічаць у лекцыях і семінарах гэтай вышэйшай навучальнай установы. У той самы дзень прапануецца наведаць маляўнічы вясновы Тракайскі замак, рэзідэнцыю князёў Вялікага Княства Літоўскага.

УВАГА! Усе ўдзельнікі, якія не маюць літоўскай нацыянальнай ці шэнгенскай візы, атрымаюць бясплатную візу ад арганізатараў праекта.

Хто можа ўдзельнічаць у праекце? Найбольш прыярытэтная група – вучні 9-11 класаў. Акрамя іх, заяўкі могуць падаваць навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнты ВНУ. 

Удзел у праекце каштуе 55 еўра. У кошт уваходзіць: начлег, аўтобус на два дні (паездкі па Вільні і ў Трокі), уся культурна-экскурсійная праграма, сняданак і вячэра першага і сняданак другога дня. У кошт не ўваходзіць: аплата праезду з Беларусі ў Вільню і назад, медыцынская страхоўка на час знаходжання ў Літве. Каардынатары гатовыя адказаць на ўсе пытанні ўдзельнікаў праекта.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праекце – 3 красавіка.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Для ўдзелу ў праекце неабходна аформіць заяўку і даслаць яе на электронны адрас student.ehu@gmail.com не пазней за 3 красавіка з пазнакай у тэме “Адкрый для сябе Вільню!”.

Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў праекце Вы можаце звяртацца на электронны адрас student.ehu@gmail.com і тэлефон у Літве +370 675 16 062.

Вы можаце абмеркаваць гэты праект у тэматычным топіку Вконтакте.



Глядзець відэа з папярэдняга этапу праекта!

Паводле http://students.ehu.lt





Не спазніся!


уверх

Эсэ па правах чалавека.

Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі конкурс эсэ па правах чалавека, які накіраваны на заахвочванне самастойных даследванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць творчую працу на электронны адрас: lawessay2012@gmail.com і запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://lawtrend.org/ru/content/index/274_0.html

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс, крытэры ацэнкі працаў – на сайце: http://lawtrend.org/ru/content/index/274_0.html



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову


Асветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” абвяшчае конкурс “Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову”. Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю скіраваная на прасоўванне панятку інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці мы абапіраемся на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў (далей Канвенцыі).

Апошні тэрмін - да 1 сакавіка.

Да ўдзелу дапускаюцца ўсе, хто даслаў конкурсныя працы і карэктна запоўненую анкету ўдзельніка да 1 сакавіка 2012 года на адрас info@disright.org (з назвай “Пераклад”). Рашэнне журы будзе прынятае да 15 сакавіка 2012 года.

Анкета для ўдзелу ў конкурсе знаходзіцца тут: http://disright.org/files/file_name459.anketa_bel.doc



Паводле http://disright.org/by

уверх

Стыпендыя Лейна Кіркланда


Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.

Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.

уверх

Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару


Каледж імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера запрашае на міжнародны семінар “Якасць дзяржаўнага кіравання” Фонда імя Роберта Боша – павышэнне кваліфікацыі кіруючых маладых кадраў у галіне грамадскага сектара (публічна-прававое кіраванне, прадпрыемствы грамадскага карыстання, некамерцыйныя арганізацыі і г.д.) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі і Украіны.

Дадатковая інфармацыя – на сайце www.goerdeler-kolleg.de.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 12 сакавіка.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве


Студыюм Усходняй Еўропы абвяшчае чарговы конкурс на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай Еўропы, Балкан, Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.

Камплект дакументаў неабходна даслаць на эл.адрас stypendia.studium@uw.edu.pl.

Апошні тэрмін – да 15 сакавіка.

Патрабаванні да кандыдатаў і падрабязную інфармацыю глядзі на сайцеьwww.studium.uw.edu.pl



folder

kwestionariusz




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка