Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці 1–21 80 11 “мовазнаўства”




Дата канвертавання27.03.2016
Памер86.04 Kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Філалагічны факультэт

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па навуковай рабоце

___________________________


Рэг. № _____________________

ПРАГРАМА ЎСТУПНАГА ІСПЫТУ
ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ 1–21 80 11 “МОВАЗНАЎСТВА” (БЕЛАРУСКАЯ МОВА)


ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ Ў МАГІСТРАТУРУ

Мінск


2007

Аўтары: Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч, доктар філалагічных навук,


прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы

Бадзевіч Зінаіда Іванаўна, кандыдат філалагічных навук,

дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы

Рэцэнзент: Міхневіч Арнольд Яфімавіч, доктар філалагічных навук,

прафесар кафедры сучаснай беларускай мовы
Зацверджана на пасяджэнні вучонага савета (метадычнай камісіі) філалагічнага факультэта

(пратакол № 6 ад 29 сакавіка 2007 г.)


Адказны за рэдакцыю: Бадзевіч З.І.

Агульныя пытанні функцыянавання

і развіцця беларускай літаратурнай мовы
Мова і нацыянальная культура (уплыў культуры на мову, моўнае ўздзеянне на культуру). Беларуская мова як фактар нацыянальнай свядомасці і нацыянальна-культурнага адраджэння.

Сацыяльна-функцыянальная дыферэнцыяцыя беларускай нацыянальнай мовы. Літаратурная мова і дыялекты.

Паняцце літаратурнай мовы і гістарычная зменлівасць яго зместу. Перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы і яе абумоўленасць унутрымоўнымі і пазамоўнымі фактарамі. Сучасны стан пытання аб фарміраванні беларускай народнасці і мовы.

Функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці старабеларускай літаратурнай мовы. Характар выкарыстання ў помніках старабеларускага пісьменства жывой гаворкі беларускага народа Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў XV - XVII стст.

Беларуская літаратурная мова пачатку XX ст. Гісторыя фарміраванння графіка-арфаграфічных і граматычных нормаў новай беларускай літаратурнай мовы.

Мастацкая літаратура як галоўная сфера фарміравання і развіцця новай беларускай літаратурнай мовы. Актыўныя працэсы ў мове сучаснай мастацкай літаратуры. Пісьменнік і моўная норма Публіцыстыка на беларускай мове ў другой палове XIX ст. і яе моўна-стылістычныя асаблівасці. Асаблівасці мовы сучасных беларускіх сродкаў масавай камунікацыі.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці моўнай сітуацыі ў Беларусі ў савецкі і постсавецкі час. Моўная палітыка і кадыфікатарская практыка ў Беларусі (20-я, 30-80-я, 90-я гады). Характар і вынікі беларуска-рускага моўнага ўзаемадзеяння. Беларуска-руская міжмоўная інтэрферэнцыя і праблемы культуры маўлення.

Беларуская лінгвістычная спадчына 20-х гадоў і праблемы нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


ФАНЕТЫКА. ФАНАЛОГІЯ. АРФАЭПІЯ. АРФАГРАФІЯ.
Сістэма зычных фанем у беларускай мове: артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты. Карэлятыўныя рады зычных фанем.

Сістэма галосных фанем у беларускай мове: артыкуляцыйны і функцыянальны аспекты.

Асноўныя фанетычныя працэсы ў беларускай мове. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў у беларускай мове.

Фанетычная мадэль акання ў беларускай мове і яе арфаграфічнае адлюстраванне.

Беларуская прасодыка: націск, інтанацыя. Асноўныя акцэнтна-рытмічныя мадэлі слоў у беларускай мове. асаблівасці беларускай інтанацыі. Асноўныя тыпы інтанацыйных канструкцый у беларускай мове.

Беларуская арфаэпічная норма: фарміраванне, стан, тэндэнцыі развіцця. Праблемы варыянтнасці на фанетычным узроўні. Арфаэпічная варыянтнасць у кансанантызме і вакалізме. Прычыны, характар і літаратурныя межы арфаэпічнай варыянтнасці ў беларускай літаратурнай мове.

Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі. Праблемы арфаграфічнай нармалізацыі і кадыфікацыі ў 20-я гады. Рэформа беларускага правапісу 1933 года і праблемы сучаснай беларускай арфаграфіі.
ЛЕКСІКАЛОГІЯ. ФРАЗЕАЛОГІЯ. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Лексіка як сістэмнае ўтварэнне. Крытэрыі сістэматызацыі. Асноўныя лексічныя групоўкі.

Метады даследавання лексікі (апісальны, параўнальны, дыстрыбуцыйны, статыстычны і інш.).

Слова як асноўная адзінка лексікалогіі: семантычныя, фармальныя, функцыянальныя характарыстыкі.

Лексічнае значэнне слова, Праблема тыпалогіі лексічных значэнняў. Дэнататыўны, сігніфікатыўны, прагматычны аспекты лексічнага значэння.

Адназначнасць і мнагазначнасць слова. Семантычная структура мнагазначнага слова. Метафарычныя, метанімічныя, сінекдахічныя сувязі значэнняў мнагазначнага слова. Стадыі эвалюцыі лексічнага значэння мнагазначнага слова аказіянальныя і узуальныя значэнні.

Сучасная беларуская сінаніміка. Тыпы сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя функцыі сінонімаў.

Актыўны і пасіўны слоўнік сучаснай беларускай мовы. Працэсы неалагізацыі ў беларускай мове.

Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Праблемы крыніц папаўнення слоўніка беларускай мовы.

Спецыяльная і тэрміналагічная беларуская лексіка. Праблемы станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.

Лексіка-стылістычная парадыгма ў беларускай мове.

Актыўныя працэсы ў сучаснай беларускай лексіцы. Праблемы лексічнай нармалізацыі беларускай мовы (20-я, З0-80-я, 90-я гады),

Нацыянальна-спецыфічнае ў лексічнай сістэме беларускай мовы. безэквівалентная лексіка,

Беларуская лексікаграфія. лексікаграфічная практыка ў Беларусі (20-я, 30-80-я, 90-я гады).

Прынцыпы класіфікацыі фразеалагізмаў. Стылістычная парадыгма фразеалагізмаў.

Паходжанне беларускай фразеалогіі. беларуская парэміялогія і афарыстыка.

Сучасны стан вывучэння фразеалагічнага фоцду беларускай мовы. Беларуская фразеаграфія.


МАРФЕМІКА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ
Марфема і яе інтэгральныя дыферэнцыяльныя адзнакі. прынцыпы класіфікацыі марфем. Каранёвыя, афіксальныя марфемы, афіксоіды, асемантычныя марфемы.

Мнагазначнасць, аманімія і сінанімія марфем у беларускай мове. Словаўтваральная варыянтнасць. Экспрэсіўна-стылістычныя функцыі марфем.

Марфаналагічныя заканамернасці ў структурнай арганізацыі марфем, іх спалучальнасць. Марфемны, словаўтваральны, этымалагічны аналіз слова

Словаўтваральная структура слова ў беларускай мове. Словаўтваральныя тыпы і мадэлі. Асноўныя словаўтваральныя тыпы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Сучаснае беларускае узуальнае, патэнцыяльнае і аказіянальнае словаўтварэнне.

Асноўныя спосабы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове. Калькаванне як асобы від словаўтварэння. Словаўтваральныя калькі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Актыўныя працэсы ў сучасным беларускім словаўтварэнні. Праблемы сучаснай беларускай словаўтваральнай нормы.
МАРФАЛОГІЯ
Слова як лексічная і граматычная адзінка.

Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.

Семантыка-камунікатыўная адметнасць назоўніка,

Сінтагматычныя асаблівасці назоўніка ў беларускай мове.

Семантыка-камунікатыўная адметнасць прыметніка,

Сінтагматычныя асаблівасці прыметніка ў беларускай мове.

Разрады лічэбнікаў паводле значэння і структуры. Сінтагматычныя асаблівасці лічэбнікаў у беларускай мове.

Граматычная і функцыянальна-семантычная характарыстыка займеннікаў, тыпалогія займеннікаў. Сінтагматычныя асаблівасці.

Семантыка-камунікатыўная асаблівасць, тэкстаўтваральная роля, сінтагматычныя асаблівасці дзеясловаў. Граматычныя катэгорыі дзеяслова ў беларускай мове. Спецыфіка дзеяслоўных форм у беларускай мове.

Семантыка-камунікатыўная адметнасць прыслоўяў,

сінтагматычныя асаблівасці прыслоўяў.

Пытанне аб безасабова-прэдыкатыўных словах у лінгвістычнай літаратуры. Іх граматычная і тэкстаўтваральная функцыя.

Пытанне аб мадальных словах. Граматычная і функцыянальная характарыстыка мадальнасці.

Службовыя часціны мовы. Граматычныя адзнакі і функцыя ў тэксце.

Актыўныя працэсы ў граматычным ладзе сучаснай беларускай мовы.
СІНТАКСІС. ПУНКТУАЦЫЯ
Словазлучэнне, яго сутнасць, функцыі і класіфікацыя ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры. Кампарастыўна-культуралагічны аналіз і асаблівасці арганізацыі словазлучэння ў сучаснай беларускай мове. Лексіка-граматычныя тыпы словазлучэння, семантыка-сінтаксічныя адносіны і сінтаксічная сувязь паміж кампанентамі словазлучэння.

Канструктыўна-сінтаксічная і камунікатыўна-сінтаксічная арганізацыя сказа. Сказ і выказванне. Камунікатыўная перспектыва выказвання.

Сістэма галоўных і даданых членаў сказа, характар іх сувязей, адносіны і функцыі ў структуры выказвання. Вучэнне аб членах сказа ў сучаснай лінгвістычнай літаратуры.

Фармальны, семантычны, камунікатыўны і прагматычны аспекты арганізацыі простага сказа. Аднасастаўнасць як граматычная катэгорыя. Месца аднасастаўных сказаў у класіфікацыйнай сістэме сінтаксічных канструкцый. Ускладненне як разнавіднасць рэалізацыі структурнай схемы простага сказа і яго формы. Сінтаксічны, семантычны і камунікатыўны аспекты ўскладнення сказа.

Прынцыпы класіфікацыі і тыпалагічная характарыстыка складаных сказаў у сучаснай лінгвістычнай літаратуры. Функцыянальны і структурна-семантычны аспекты складанага сказа.

Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ) як пошкамунікатыўная адзінка, яго семантычная і структурная арганізацыя. Прагматычны пачатак у ССЦ і тыпы яго прагматычнай арганізацыі.

Напрамкі даследавання прыроды і сутнасці тэксту. Вусная і пісьмовая формы тэксту. Тэксталінгвістыка як асобны напрамак у мовазнаўстве. Асноўныя тэорыі тэксту. Асноўныя катэгорыі тэксту (праспекцыя-рэтраспекцыя, члянімасць, кагезія, кантынуум, мадальнасць, інтэграцыя, завершанасць) і іх рэалізацыя.

Нацыянальна-культурны кампанент значэння тэксту. прэцэдэнтныя тэксты ў беларускай нацыянальнай культуры.

Асновы сучаснай беларускай пунктуацыі. Нормы сучаснай пунктуацыі і іх рэалізацыя ў тэксце.

ЛІТАРАТУРА:




  1. Баханькоў А.Я. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд.

  2. Беларуская граматыка. У 2-х ч. Мн., 1985.

  3. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Mr, 1994..

  4. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1987.

  5. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970.

  6. Камароўскі Я.М., Красней В.П., Лазоўскі У.М., Сямешка Л.І., Шчарбакова І.М. Сучасная беларуская мова Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексіка. Лексікалогія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Выд. 2-е. Мн., 1995.

  7. Камароўскі Я.М., Сямешка Л.І. Сучасная беларуская мова: Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Мн., 1985.

  8. Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка. Mil, 1989.

  9. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

  10. Ю.Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984. Культура мовы журналіста, Вып. I- VI. Мн., 1982-1992. 12.Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. Мн., 1992.

  11. Мечковская Н.Б. Социальная лингвистика. 2-е изд. М., 1996.

  12. Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн., 1976.

  13. Пытанні культуры пісьмовай мовы //Пад рэд. А.І.Падлужнага. Мн., 1991. Сучасная беларуская мова (Пытанні культуры мовы). Мн., 1973.

  14. Сцяцко П.У. Праблемы нормы, культуры мовы. Гродна, 1998.

  15. Сямешка Л.Л., Шкраба I.P., Бадзевіч 3.І Курс беларускай мовы. Мн., 1996. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

  16. Цікоцкі М.Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў. Мн., 1976.

  17. Шакун Л.М Словаўтварэнне. Мн., 1978.

  18. Шакун Л.М Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Выд. 2-е. Мн., 1984. Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства Мн., 1995.

  19. Шкраба Р. Моваю вобразаў. Мн., 1992.

  20. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова, Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1983.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка