Праграма ўступнага экзамену




Дата канвертавання24.03.2016
Памер305.98 Kb.


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна»

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Рэктар установы адукацыі

«Брэсцкі дзяржаўны універсітэт

імя А.С. Пушкіна»

_____________________ М.Э. Часноўскі


«______» ___________________2011г.

ПРАГРАМА ЎСТУПНАГА ЭКЗАМЕНУ

ДЛЯ ДРУГОЙ СТУПЕНІ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ
(МАГІСТРАТУРЫ)

па спецыльнасці 1-21 80 16 Айчынная гісторыя

Брэст 2011 г.
Складальнік:
У.В. Здановіч, кандыдат гістарычых навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БрДУ імя А.С. Пушкіна

Рэкамендавана да зацвярджэння:
На пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі

(пратакол № 9 ад 25.05.2011 г.)


На пасяджэнні Савета факультэта

(пратакол № 9 ад 25.05.2011 г.)



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Айчынная гісторыя – вобласць гістарычных ведаў, якая займаецца даследаваннем заканамернасцей і асаблівасцей гісторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён у кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, станаўлення дзяржаўнасці Беларусі, распрацоўкай тэорыі і методыкі вывучэння гістарычных працэсаў, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства па даследуемых праблемах.

Вобласцямі даследавання айчыннай гісторыі з’яўляюцца:



  • сацыяльна-эканамічнае развіццё грамадства на тэрыторыі Беларусі (грамадскі лад, сельская гаспадарка, прамысловасць, шляхі зносін і транспарт, сродкі сувязі, урбанізацыя, фарміраванне, становішча саслоўяў і класаў);

  • дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі, іх унутраная і знешняя палітыка, мясцовае кіраванне, класавая барацьба, палітычныя партыі і іншыя грамадскія арганізацыі;

  • рэлігія і царква, становішча і роля асобных канфесій у дзяржаўным і грамадскім жыцці, культурным развіцці, канфесійныя ўзаемаадносіны;

  • матэрыяльная і духоўная культура, адукацыя і навука;

  • этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі, асаблівасці ўтварэння і характэрныя рысы беларускай народнасці і нацыі;

  • эканамічныя, грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Для айчыннай гісторыі характэрна вывучэнне заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Пры гэтым непасрэдна выкарыстоўваюцца гістарычныя крыніцы, як асноўны від інфармацыі аб мінулым пэўнай гістарычнай эпохі, разглядаюцца гістарыяграфічныя аспекты гісторыі Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае і культурнае развіццё беларускага народа вывучаецца як на аснове помнікаў матэрыяльнай культуры, так і на аснове пісьмовых крыніц. Айчынная гісторыя аналізуе этнічныя ўзаемаадносіны на тэрыторыі Беларусі, праблемы станаўлення і развіцця беларускай народнасці і нацыі, вывучае грамадска-палітычныя і культурныя ўзаемаадносіны Беларусі з іншымі краінамі, выяўляе асноўныя заканамернасці развіцця дзяржаўных органаў кіравання і ўлады ў Беларусі, змены ў прававых адносінах класаў і сацыяльных груп насельніцтва.

Структура праграмы грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён іншых элементаў гістарычных ведаў і накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы і праявы эканамічных адносін і важнейшых рыс гаспадарчага развіцця; дэмагеаграфічнай характарыстыкі і сацыяльнай стратыфікацыі; асноўных палітычных падзей і іх уплыву на дзяржаўна-прававую эвалюцыю; канфесійнага і этнакультурнага развіцця.



ПРАГРАМА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ

ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “АЙЧЫННАЯ ГІСТОРЫЯ”
Раздзел 1
Беларускія землі ў часы першабытнага грамадства,

узнікнення дзяржаўнасці і станаўлення феадальных адносін

(100 тыс. год да н. э. – сярэдзіна ХІІІ ст.).

Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100-35 тыс.г. да н.э. - VIII ст. н. э.). Крыніцы і гістарыяграфія. Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным зеку. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях.

Рассяленне славян. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.



Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.) Крыніцы і гістарыяграфія. Праблема ўзнікненя дзяржаўнасці Беларусі. Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Утварэнне Тураўскага княства. Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

Рэлігія і культура. Крыніцы і гістарыяграфія. Сінкрэтызм першабытнай культуры. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Распаўсюджанне хрысціянства і яго роля ў развіцці культуры. Помнікі архітэктуры, пісьменства, прыкладнога мастацтва. Жыццё і дзейнасць рэлігійна-асветніцкіх дзеячаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Кліменція Смаляціча, Аўраамія Смаленскага.

Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Крыніцы і гістарыяграфія. Індаеўрапейскі праэтнас. Асноўныя раёны пражывання фіна-уграў і ранніх балтаў. Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі. Тэорыя балцкага субстрату. Аб'яднанні ўсходніх славян (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу.

Ключавыя словы, паняцці: фармацыя, першабытна-абшчынны лад, славяне, балты, сельская абшчына, феадалізм, рэлігія, язычніцтва, хрысціянства, cінкрэтызм, культура, пергамент, агіаграфія, эпіграфіка, апокрыф, архітэктура, дойлідства, дзяржава, нарманская тэорыя, веча, князь, пасаднік, тысяцкі, звычаевае права, судаводства, этнас, этнагенэз, індаеўрапейцы, субстрат

Раздзел ІІ

Беларусь у другой палове XIII – XVІІІ стст.
Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага. Крыніцы і гістарыяграфія. Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першыя звесткі пра Літву. Аб'яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходне-славянскім рэгіёне ў пачатку XIII ст. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні. Міндоўг і яго палітыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна і Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст. Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Казімір IV і яго палітыка. Палітычныя працэсы на беларускіх землях у канцы ХУ- першай палове ХУІ стст. Значэнне Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага. Крыніцы і гістарыяграфія. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. «Вялікая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Барацьба з мангола –татарамі. Бітва на Сініх Водах. Бітва на рацэ Ворскла і яе значэнне. Падрыхтоўка, заключэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі. Знешняя палітыка і войны Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Набегі крымскіх татар і барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бітва пад Клецкам.

Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага. Крыніцы і гістарыяграфія.Сталіцы, герб і мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Вялікі князь. Гаспадарская рада. Узнікненне вя-лікага «вальнага» сойма і сфера яго кампетэнцыі. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскі, канцлер, падканцлер, пад-скарбій земскі, гетманы. Дворныя ўраднікі. Сістэма мясцовага кіраўніцтва дзяржавай: удзельныя князі, ваяводы, кашталяны, старосты і дзяржаўцы. Судовая сістэма і асаблівасці яе існа-вання ў XIV—XV ст. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Увядзенне павятовага сойміка і рэформа вялікага вальнага сойма. Мясцовае кіраванне. Суды і заканадаўства. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Судовая рэформа. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага княства Літоўскага.

Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны. Крыніцы і гістарыяграфія.Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае земле-ўладанне: дзяржаўнае, свецкае і царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка і павіннасці сялян, іх юры-дычыы стан. «Дымы» і «дворышчы». Вёскі, сёлы і воласці. Мяс-цовая адміністрацыя. Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство і гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў эканамічным і гра-мадска-палітычным жыцці гарадоў.

Люблінская унія 1569 г. Крыніцы і гістарыяграфія. Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Полыпчай. Лівонская вайна.Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сойма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне. Барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г.

Стэфан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.



Гарадское жыццё на беларускіх землях. Крыніцы і гістарыяграфія. Колькасны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Знешні воблік і функцыі гарадоў. Унутраная арганізацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасці паміж гарадамі і буйнымі землеўладальнікамі. Сацыяльныя ўнутрыгарадскія канфлікты. Цэхавая арганізацыя працы гарадскіх рамеснікаў. Унутраны і знешні гандаль беларускіх гарадоў.

Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і прыгонніцтва на Беларусі. Крыніцы і гістарыяграфія. Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасці. З'яўленне і распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. «Валочная памера» і яе сутнасць. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.

Царква і рэлігія на Беларусі.

Крыніцы і гістарыяграфія. Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслаў'я. Рэфармацыйны рух. Контррэфармацыя. Езуіты і іх дзейнасць на Беларусі. Берасцейскі царкоўны сабор, прыняцце уніяцтва і яго сутнасць. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI – першай палове XVII ст.



Беларускае Адраджэнне. Крыніцы і гістарыяграфія. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Грамадска-палітычная і філасофская думка. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.

Казацка-сялянскія рухі сярэдзіны XVII ст. і вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1554 – 1667 гг. Крыніцы і гістарыяграфія. Перадумовы сацыяльных канфліктаў сярэдзіны XVII ст. Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг. і яе характар. Прычыны і пачатак вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Уступленне ў вайну Швецыі. Кейданская унія. Стаўленне насельніцтва Беларусі да вайны. Пералом у ходзе вайны і яе завяршэнне. Андрусаўскі мір. Спусташэнне беларускіх зямель.

Палітычнае бязладдзе і аслабленне Рэчы Паспалітай у канцы XVII сярэдзіне XVIII ст.

Крыніцы і гістарыяграфія. Барацьба магнацкіх груповак у Беларусі. Рэч Паспалітая ў Паўночнай вайне і яе вынікі для беларускіх зямель. Умяшальніцтва замежных дзяржаў у справы Рэчы Паспалітай.



Эканамічны крызіс на беларускіх землях і спробы яго пераадолення. Крыніцы і гістарыяграфія. Дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс у Беларусі у другой палове XVII ст. Спусташэнне беларускіх зямель у ходзе Паўночнай вайны. Палітыка дзяржавы па пераадоленні крызісу. Стабілізацыя эканомікі Беларусі ў сярэдзіне XVIII ст. З'яўленне капіталістычных элементаў у эканоміцы беларускіх зямель.

Культура XVII-XVIII стст. Крыніцы і гістарыяграфія. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа. Прычыны ўзмацнення паланізацыі феадальнай вярхушкі і яе вынікі. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову. Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва на Беларусі. Стан школьнай асветы і выхавання. Развіццё фальклору. Тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка. Свецкая і духоўная літаратура. Кнігадрукаванне. Грамадска-палітычная думка. Архітэктура, скульптура і жывапіс. Развіццё прыкладнога мастацтва. Палацава-сядзібныя забудовы.

Ключавыя словы, паняцці: Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, манаскія ордэны, крыжакі, мангола-татары, Вялікая вайна, казацтва, Крымскае ханства, Лівонія (Інфлянты), агрэсія, манархія, саслоўна-прадстаўнічыя органы, гаспадарская рада, вальны сойм, павятовыя соймікі, канцлер, гетман, падскарбі, маршалак, ваявода, каштэлян, магдэбургскае права, магістрат, лава, рада, прывілеі, валочная памера, прыгоннае права, Статуты, Канстытуцыя, рэфармацыя, контррэфармацыя, канфесіі, унія, канфедэрацыя, дысідэнты, рокаш, паланізацыя, асветніцтва, готыка, раманскі стыль, паперня, скрыпторый, вотчына, памесце,магнаты, шляхта, нобілі, безкаралеўе, вето,унітарная дзяржава, фальварак, батлейка, беларуска-літоўскія летапісы, кнігадрукаванне.
Раздзел IІІ
Беларусь у складзе Расійскай імперыі
Падзелы Рэчы Паспалітай. Крыніцы і гістарыяграфія. Спробы палітычных рэформаў. Дысідэнцкае пытанне. Барская канфедэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай. Дзейнасць Чатырохгадовага сейма і Канстытуцыя 3 Мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі і яго ход на Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Крыніцы і гістарыяграфія. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Змены ў сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання і суда. Насельніцтва (дынаміка колькасці насельніцтва, саслоўная структура, этнаканфесіянальны склад). Саслоўная палітыка. Канфесіянальна-нацыянальнальная палітыка царскага ўрада. Вайна 1812 г. і яе наступствы для Беларусі. Узмацненне палітычнай рэакцыі пасля Венскага кангрэса. Тайныя палітычныя таварыствы ў Беларусі. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Шляхецкая абмежаванасць праграмы яго кіраўнікоў. Змены ў палітыцы царызму ў 30-я гады ХІХ ст. Ліквідацыя уніяцкай царквы. Грамадскі рух у 30-я – 50-я гады ХІХ ст. (кансерватыўная плынь, ліберальны рух).

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

Крыніцы і гістарыяграфія. Землеўладанне і гаспадарка памешчыкаў. Рост фальваркаў і павіннасцей сялян. Развіццё буйнапамеснай прадпрымальніцкай гаспадаркі. Вотчынная прамысловасць. Пачатак прамысловай рэвалюцыі і яе асблівасці ў Беларусі. Суадносіны дробнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці ў канцы 50-х гадоў. Змены ў галіновай структуры прамысловасці ў 1796–1860 гг. Водныя і сухапутныя шляхі зносін. Унутраны і знешні гандаль. Гарады і мястэчкі. Дынаміка колькасці гарадскога насельніцтва ў канцы XVIII–50-х гадах ХІХ ст. Прычыны рэформаў Кісялёва, іх сутнасць і значэнне. Асноўныя праявы крызісу фальварачна-паншчыннай сістэмы. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права.



Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Крыніцы і гістарыяграфія. Адукацыя ў канцы ХVІІІ – пач. ХІХ ст. Школьная рэформа 1803–1804 гг. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Школьны статут 1828 г. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Развіццё славяназнаўства. Станаўленне беларусазнаўства. Гістарычныя, этнаграфічныя і краязнаўчыя даследаванні. Публікацыі беларускага фальклору ў польскім і расійскім друку. Кнігадрукаванне і перыядычныя выданні. Бібліятэкі. Віды і жанры фальклору. Польскамоўная “краёвая” літаратура. Вытокі і станаўленне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Польскі і расійскі тэатр. Жывапіс. Архітэктура. Прыкладное мастацтва.

Буржуазныя рэформы і контррэформы. Асаблівасці палітыкі царызму ў Беларусі. Крыніцы і гістарыяграфія. Аграрныя рэформы другой паловы ХІХ ст. Ацэнка “Палажэнняў” 19 лютага 1861 г. Асаблівасці рэформы ва ўсходняй і цэнтральна-заходняй Беларусі. Рэалізацыя рэформы 1861 г. Уплыў на яе паўстання 1863 г. Рэформа 1867 г. у дзяржаўнай вёсцы. Вынікі і значэнне аграрна-сялянскіх рэформаў. Феадальныя перажыткі. Рэформы інстытутаў дзяржаўнай улады. Новыя органы ў сістэме мясцовага дзяржаўнага кіравання і суда. Гарадское і сельскае самакіраванне. Асаблівасці палітыкі царызму ў заходніх губернях. Контррэформы. Рэжым выключных законаў у Беларусі.

Развіццё капіталізму і фарміраванне класаў буржуазнага грамадства. Крыніцы і гістарыяграфія. Распад дваранскага і рост буржуазнага землеўладанняў. Асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі і іх прычыны. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі. Прамысловая рэвалюцыя. Дынаміка дробнатаварнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці. Галіновая структура і размяшчэнне прамысловасці. Развіццё транспарту і сродкаў сувязі. Крэдытныя ўстановы. Уплыў адмены прыгоннага права і прамысловай рэвалюцыі на развіццё гарадоў. Прамысловыя мястэчкі. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі ў вёсцы і ў горадзе. Іх нацыянальны склад. Дынаміка колькасці рабочых у дробнатаварнай, мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці. Галінова-прафесійны склад прамысловых рабочых. Рабочыя адыходнікі. Становішча рабочых і сялян.

Вызваленчыя рухі. Крыніцы і гістарыяграфія. Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. “Чырвоныя” і “белыя”, рэвалюцыйныя дэмакраты і шляхецкія рэвалюцыянеры. Пазіцыя К. Каліноўскага. Барацьба за кіраўніцтва паўстаннем. Тактыка паўстанцаў. Прычыны паражэння і значэнне паўстання. Дынаміка, віды і формы, характар сялянскага руху. Народнікі як выразнікі інтарэсаў дробных вытворцаў. Ідэйна-арганізацыйны крызіс народніцтва. Хваляванні і стачкі рабочых. Пачатак прапаганды марксізму. Пераход сацыял-дэмакратаў да масавай агітацыі і ўздым рабочага руху ў другой палове 90-х гадоў. Утварэнне агульнагарадскіх і рэгіянальных рабочых арганізацый сацыял-дэмакратычнага кірунку. І з’езд РСДРП і яго рашэнні.

Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Крыніцы і гістарыяграфія. Змены ў сістэме пачатковай і сярэдняй адукацыі паводле школьнай рэформы 1864 г. Тыпы і колькасць школ. Іх праграмы. Падрыхтоўка настаўнікаў. Удзельная вага пісьменнага насельніцтва ў гарадах і сельскай мясцовасці ў канцы ХІХ ст. Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору, мовы, матэрыяльнай культуры беларусаў. Краязнаўчыя даследаванні. “Заходнерусізм”. Кнігадрукаванне. Перыядычныя выданні. Беларуская літаратура. Стан беларускамоўнага друку. Мастацтва. Архітэктура.

Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі. Крыніцы і гістарыяграфія. Этнічная тэрыторыя беларусаў у ХІХ ст. паводле звестак тагачаснай навуковай літаратуры, картаграфічных матэрыялаў і перапісу насельніцтва 1897 г. Уплыў прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў на традыцыйную матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа. Асаблівасці рассялення, заняткаў, саслоўна-класавай структуры і канфесійнага складу беларускага насельніцтва ў параўнанні з мясцовым рускім, польскім і яўрэйскім насельніцтвам. Узмацненне агульнасці гаспадарчага жыцця ў беларускім рэгіёне ў 60 – 90-я гады. Унутраныя і знешнія міграцыі насельніцтва краю. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Праявы этнічнай самасвядомасці. Нацыянальна-культурны рух у ХІХ ст. і зараджэнне беларускага нацыянальна-палітычнага руху. Уплыў палітыкі царызму, рэлігійнага фактару на працэс фарміравання сучаснай беларускай нацыі. Эвалюцыя поглядаў на праблему фарміравання нацыі.

Беларусь на мяжы XIXXX ст. Крыніцы і гістарыяграфія. Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва Беларусі ў пачатку XX ст.; эканамічная і нацыянальная палітыка царызму ў Беларусі. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Стан і развіццё прамысловасці, яе структура і спецыялізацыя. Прамысловы крызіс у Беларусі 1900–1903 гг. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі. Актывізацыя рабочага руху. З'яўленне палітычных партый і арганізацый. Паліцэйскі сацыялізм. Першыя крокі беларускага нацыянальнага руху. Утварэнне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады. Канфесіі на Беларусі азначанага часу.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Крыніцы і гістарыяграфія. Абвастрэнне аграрна-сялянскага, нацыянальнага і рабочага пытанняў на пераломе ХІХ – пачатку ХХ ст. і наспяванне ў 1901–1904 гг. рэвалюцыйнай сітуацыі. Ваганні ў палітыцы царызму. “Паліцэйскі сацыялізм”. Разгортванне сіянісцкага руху ў Беларусі. Мясцовыя арганізацыі рэвалюцыйных партый. Рабочы і сялянскі рух. Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені-верасні 1905 г. Кастрычніцкая і снежаньская палітычныя стачкі. Кааліцыйныя саветы і камітэты. Завяршэнне партыйнага афармлення трох палітычных лагераў. Наступленне контррэвалюцыі ў канцы 1905–пачатку 1906 г. Прадстаўнікі ад беларускіх губерняў у Дзяржаўнай думе. Вяснова-летні ўздым рэвалюцыйнага руху ў 1906 г. і роспуск Думы. Актывізацыя дзейнасці ў Беларусі расійскіх і польскіх нацыяналістычных груповак і перамога іх на выбарах у ІІ Дзяржаўную думу. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі. Трэцечэрвеньскі дзяржаўны пераварот. Вынікі і значэнне рэвалюцыі для Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Рэформы Сталыпіна. Крыніцы і гістарыяграфія. Развіццё прамысловасці ў 1900–1913 гг. Пачатак індустрыялізацыі. Структурная і тэхнічная перабудова, паглыбленне спецыялізацыі ў прамысловасці. Акцыянерны капітал і монакапіталістычныя аб’яднанні. Банкаўская справа і крэдытна-фінансавая сістэма. Знешні і ўнутраны гандаль. Транспарт і шляхі зносін. Урбанізацыйныя працэсы. Прычыны, мэты і сутнасць аграрнай рэформы Сталыпіна. Яе вынікі і значэнне. Рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Земская рэформа Сталыпіна.

Грамадскі рух у перыяд трэцечэрвеньскага рэжыму. Крыніцы і гістарыяграфія. Асаблівасці трэцечэрвеньскага выбарчага закона. Вынікі выбараў у ІІІ Дзяржаўную думу ў беларускіх губернях. Вялікадзяржаўны шавінізм у рангу афіцыйнай палітыкі. Становішча ў рэвалюцыйным лагеры. Барацьба ”заходнярускіх” і польскіх нацыяналістычных груповак з беларускім нацыянальным рухам. Рабочы і сялянскі рух. Газета “Наша ніва” – ідэйна-арганізацыйны цэнтр беларускага нацыянальнага руху.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Крыніцы і гістарыяграфія.Увядзенне ваенна-паліцэйскага рэжыму. Мабілізацыя. Адносіны да вайны насельніцтва, палітычных партый і рухаў. Адступленне расійскай арміі. Свянцянскі прарыў. Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Эвакуацыя і бежанства з Беларусі. Заходняя Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Эканамічная і нацыянальна-культурная палітыка акупацыйных уладаў. Беларускі нацыянальны рух у зоне акупацыі. Асаблівасці рабочага і сялянскага руху ў перыяд вайны. Пачатак разлажэння арміі. Стан беларускага нацыянальнага руху на расійскай тэрыторыі. Перамога рэвалюцыі ў Петраградзе і яе ўплыў на ўсходнюю Беларусь. Утварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і новых органаў улады. Двоеўладдзе ў войску. Губернскія з’езды сялян і іх рашэнні. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Адносіны да беларускага нацыянальнага руху расійскіх партый.

Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст. Крыніцы і гістарыяграфія.Змены ў сістэме пачатковай і сярэдняй адукацыі. Адкрыццё настаўніцкіх інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску і пашырэнне сеткі настаўніцкіх семінарый. Прафесійна-тэхнічнае навучанне. Фарміраванне інтэлігенцыі Беларусі. Даследаванні духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, гісторыі Беларусі. Дзейнасць медыцынскіх і сельскагаспадарчых таварыстваў. Перыядычны друк і кнігадрукаванне. Поспехі ў развіцці беларускай літаратуры. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Музыка. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура.

Ключавыя словы, паняцці: губерні, генарал-губернатарствы, Паўночна-заходні край, станы, Дзяржаўная дума, трэцечэрвеньская манархія, земствы, нацыя, менталітэт, нацыянальнае пытанне, шавінізм, нацыяналізм, сіанізм, заходнерусізм, саслоўі, пралетарыят, буржуазія, прамысловая рэвалюцыя, мануфактуры, картэль, сіндыкат, трэст, акцыя, манапалізм, аграрнае пытанне, спецыялізацыя, інкарпарацыя, кансерватары, лібералы, палітычныя партыі, рэвалюцыйныя дэмакраты, прапаганда, агітацыя, народніцтва, марксізм, маніфест, сацыял-дэмакратыя, бальшавікі, меншавікі, рэвалюцыя, контррэвалюцыя, нацыянальны рух, рэвалюцыйная сітуацыя, паліцэйскі сацыялізм, стачка, забастоўка, мілітарызацыя, эвакуацыя, бежанства, двоеўладдзе.
Раздзел ІV

Беларусь у часы станаўлення беларускай дзяржаўнасці

і міжваенны перыяд (1917–1939 гг.)
Палітычная сітуацыя на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне Савецкай улады (сакавік 1917 – сакавік 1918 гг.). Крыніцы і гістарыяграфія.Абвастрэнне палітычнай сітуацыі летам 1917 г. Барацьба з карнілаўшчынай. Бальшавізацыя Саветаў. Утварэнне бальшавіцкага ВРК Паўночна-Заходняй вобласці і Заходняга фронту і яго задачы. Нарастанне рэвалюцыйнага крызісу. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Стварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзаха), яго функцыі і дзейнасць. Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Актывізацыя дзейнасці палітычных арганізацый і партый, ажыўленне нацыянальнага руху на Беларусі, яго асаблівасці. Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд і яго разгон. Выступленне Доўбар-Мусніцкага супраць Савецкай улады. Разрыў Германіяй дагавора аб перамір’і і пераход у наступленне. Брэсцкі мірны дагавор. Крыніцы і гістарыяграфія па праблеме.

Беларусь у гады замежнай інтэрвеніцыі і грамадзянскай вайны (сакавік 1918–1921 гг.). Самавызначэнне беларускага народа. Крыніцы і гістарыяграфія. Стварэнне БНР. Стаўленне Германіі да факта абвяшчэння БНР. Галоўная задача, якую ставіла Рада БНР, і немагчымасць яе вырашэння. Палітычны крызіс Рады БНР, прыняцце рашэння аб яе самароспуску. Барацьба з германскімі акупантамі. Ануляванне Брэсцкага міранага дагавора. Беларускае пытанне ў палітыцы бальшавікоў. I з’езд КП(б)Б і ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел). Польска-савецкая вайна. Акупацыя Польшчай часткі Беларусі. Змаганне супраць польскіх акупантаў. Другое абвяшчэнне ССРБ і дэкларацыя аб яе незалежнасці. Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора і падзел Беларусі. Трагічныя вынікі вайны. Крыніцы і гістарыяграфія па праблеме.

Савецкая Беларусь у 20-я гады ХХ ст. Крыніцы і гістарыяграфія. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі ў Беларусі. Абвастрэнне гаспадарчага крызісу. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Аднаўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Развіццё кааперацыі і гандлю. Адносіны да прыватніка. Вынікі аднаўленчага перыяду. Непаслядоўнасць у ажыццяўленні НЭПа і перадумовы яго згортвання. Грамадска-палітычнае жыццё, яго адносная дэмакратызацыя. Вяртанне ўсходніх тэрыторый. Ажыўленне работы Саветаў. Дзейнасць рабоча-сялянскай інспекцыі. Партыя і прафсаюзы. Пагадненні паміж БССР, РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР. Дагавор аб правах саюзных рэспублік. Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. Палітыка беларусізацыі. Станаўленне нацыянальнай сістэмы адукацыі. Інстытут беларускай культуры. Палітызацыя культасветнай работы. Станаўленне вышэйшай і сярэдняй спецяльнай школы. Развіццё навукі, літаратуры і мастацтва. Распрацоўка беларускай навуковай тэрміналогіі. Кадравая палітыка. Крыніцы і гістарыяграфія па праблеме.

БССР у канцы 20-х – 30-я гады ХХ ст. Крыніцы і гістарыяграфія. Усталявнне адзінай дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці. Згортванне НЭПа і пашырэнне каманднага кіравання гаспадаркай. Ажыццяўленне індустрыялізацыі: характар, дасягненні, выдаткі. Пачатак калектывізацыі. 1929 г. – “год вялікага пералому”. Наступленне на сялянства. Палітаддзелы МТС. Вынікі калектывізацыі. Грамадска-палітычнае жыццё, яго бюракратызацыя. Палітычныя працэсы. Рэпрэсіі. Культурныя пераўтварэнні. Ліквідацыя масавай непісьменнасці. Пашырэнне школьнай адукацыі. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук. Згортванне беларусізацыі. Рэформа беларускага правапісу. Барацьба з “нацдэмамі”. Першы з’езд пісьменнікаў БССР. Творчасць беларускіх пісьменнікаў у 30-я гады. Вядучыя тэмы выяўленчага мастацтва. Сацыяльная палітыка савецкай улады. Жыццё насельніцтва. Змены ў абліччы гарадоў.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Крыніцы і гістарыяграфія. Становішча Заходняй Беларусі. Барацьба за нацыянальнае вызваленне і паляпшэнне ўмоў жыцця. Насаджэнне асадніцтва і паланізацыя. Стан сельскай гаспадаркі. Заняпад прамысловасці. Матэрыяльнае становішча працоўных мас. Партызанскі рух у першыя гады польскага панавання. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Беларуская сялянска-работніцкая грамада. КПЗБ. Супраціўленне наступленню польскай рэакцыі. Праблема стварэння адзінага антыфашсцкага фронту.

Ключавыя словы, паняцці: сацыялістычная рэвалюцыя, савецкая улада, саветы дэпутатаў, карнілаўшчына, рэвалюцыйны крызіс, Аблвыканкамзах, Брэсцкі мір, інтэрвенцыя, акупацыя, грамадзянская вайна, БНР, БССР, ЛітБел, СССР, Заходняя Беларусь, ваенны камунізм, новая эканамічная палітыка (НЭП), камандна-адміністрацыйная сістэма, кааперацыя, электрыфікацыя, калектывізацыя, індустрыялізацыя, машынатрактарныя станцыі, дваццаціпяцітысячнікі, культурная рэвалюцыя, беларусізацыя, Інбелькульт, рэпрэсіі, нацдэмы, санацыя, парцэляцыя, камасацыя, асадніцтва, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Таварыства Беларускай школы, Пасольскі клуб, Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
Раздзел V

Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў
Пачатак Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР. Крыніцы і гістарыяграфія. Пакт Молатава-Рыбентропа і лёс Заходняй Беларусі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія нацысцкай Германіі супраць Польшчы. Уступленне савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Новы дагавор СССР з Германіяй. Перадача Вільні Літве. Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Гаспадарчыя і культурныя пераўтварэнні.

Акупацыя Беларусі. Крыніцы і гістарыяграфія. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. Будаўніцтва абарончых аб’ектаў на ўсходзе Беларусі. Народнае апалчэнне. Вынікі двухмесячных баёў савецкіх войскаў у Беларусі. Акупацыйны апарат кіравання. Палітыка генацыду. Рэалізацыя плана “ОСТ”. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры і турмы. Гета. Вываз насельніцтва на работу ў Германію. Калабарацыяністы.



Беларусь у барацьбе з нацысцкай Германіяй.

Крыніцы і гістарыяграфія. Першыя падпольныя камітэты і партызанскія атрады. Наладжванне дзейнасці арганізацый КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Развіццё партызанскага руху. Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Развіццё падпольнага руху. Антыфашысцкія патрыятычныя арганізацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Супраціўленне ў гета. Стварэнне і дзейнасць Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Характар дзейнасці польскай Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі, яе ўзаемаадносіны з савецкімі партызанамі. Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам. Інтэрнацыянальны характар барацьбы з захопнікамі. Страты, нанесеныя акупантам.



Вызваленне Беларусі, заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Крыніцы і гістарыяграфія. Пачатак вызвалення Беларусі. Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Чырвонай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Мінска. Поўнае выгнанне нямецкіх войскаў з тэрыторыі БССР. Беларусы-франтавікі. Аднаўленчыя работы ў народнай гаспадарцы і культуры. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларусаў у агульную барацьбу супраць германскіх захопнікаў. Страты Беларусі ў вайне.

Ключавыя словы, паняцці: пакт Молатава-Рыбентропа, Другая сусветная вайна, Вялікая айчынная вайна, фашызм, нацызм, абарончыя баі, народнае апалчэнне, генацыд, канцэнтрацыйны лагер, гета, калабарацыянізм, Генеральная акруга, Рух Супраціўлення, партызанскі рух, падпольная барацьба, антыфацысцкія патрыятычныя арганізацыі, Цэнтральны штаб партызанскага руху, Беларускі штаб, рэйкавая вайна, Армія Краёва, нацыяналістычнае падполле, аперацыя “Баграціён”.

Раздзел VI

Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х — 80-я гг. XX ст.)
Пераход да мірнага жыцця (І945–1953 гг.). Пасляваеннае аднаўленне і развіццё Беларусі. Крыніцы і гістарыяграфія. Аднаўленне эканомікі і даваеннай мадэлі эканамічнага развіцця. Становішча народнай гаспадаркі ў першыя пасляваенныя гады. Прамысловасць, транспарт, сувязь. Асаблівасці аднаўленчага працэсу. Стварэнне ў рэспубліцы новых галін прамысловасці. Аднаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці. Прымусовая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Калгасна-саўгасная сістэма. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Развіццё літаратуры, друку. Рэпрэсіі ў адносінах да рэпатрыяваных, былых ваеннапалонных, а таксама дзеячаў навукі і культуры, іншых грамадзян. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі рэспублікі з іншымі краінамі.

Беларусь у перыяд спробаў палітычных і эканамічных рэформаў і іх згортвання (І953–1985 гг.). Крыніцы і гістарыяграфія. Спробы лібералізацыі палітычнай сістэмы. Спыненне масавых рэпрэсій і пачатак рэабілітацыі іх ахвяраў. Змяненні ў жыццядзейнасці партыйнай арганізацыі, Саветаў, прафсаюзаў, камсамола рэспублікі. Асноўныя напрамкі і вынікі рэарганізацыі палітычнай сістэмы. Адноснасць, непаслядоўнасць і незавершанасць рэформаў. Формы праяўлення сацыяльнай актыўнасці працоўных. Рэформы ў эканоміцы і іх вынікі. Новы этап індустрыялізацыі рэспублікі. Рост прамысловай вытворчасці. Змены ў структуры прамысловасці. Павышэнне ўзроўню механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці. Пагаршэнне экалагічнага становішча. Развіццё сельскай гаспадаркі. Стварэнне сістэмы дапамогі калгасам і саўгасам, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Павелічэнне валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Павышэнне прафесійнага і адукацыйнага ўзроўню працоўных. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва. Рост нацыянальнага даходу і даходаў грамадзян – заработнай платы, выплат і льгот з грамадскіх фондаў спажывання. Змены ў аплаце працы калгаснікаў. Увядзенне пенсійнага забеспячэння калгаснікаў. Паляпшэнне жыллёвых умоў, бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Крызіс адміністрацыйна-каманднай сістэмы і спробы яе рэфарміравання. Крыніцы і гістарыяграфія. Дасягненні і распаўсюджанне застойных з’яў у гаспадарцы. Прамысловае развіццё: здабыткі і цяжкасці. Поспехі і супярэчнасці аграрнай вытворчасці. Сацыяльнае становішча народа: планы і рэчаіснасць. Спробы новых падыходаў да сацыяльнай палітыкі. Нарастанне цяжкасцей у сацыяльнай сферы. Праблемы экалагічнага становішча. Здабыткі і праблемы ў развіцці адукацыі, навукі і культуры. Рэформы ў сферы адукацыі, іх непаслядоўны характар. Курс на абнаўленне грамадства. Адсутнасць канцэпцыі пераўтварэнняў. Супярэчнасці індустрыяльнага развіцця. Праблемы аграпрамысловага комплексу. Чарнобыльская катастрофа. Жахлівыя вынікі аварыі. Пазіцыя ўладаў у рабоце па іх ліквідацыі. Рэзкае абвастрэнне экалагічнага становішча. Заняпад сацыяльнай сферы. Крызіснае становішча спажывецкага рынку. Праблемы жылля і сферы паслуг. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця. Рост апазіцыйных рухаў. Вяртанне да шматпартыйнасці.

Культурнае жыццё рэспублікі. Крыніцы і гістарыяграфія. Формы і метады кіраўніцтва культурай. Увядзенне абавязковай 8-гадовай адукацыі. Развіццё сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Курс на ўмацаванне сувязі школы з жыццём. Важнейшыя дасягненні ў галіне навукі. Рост творчых саюзаў. Дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Масавая культура і самасвядомасць.

Ключавыя словы, паняцці: аднаўленчы перыяд, калгасна-саўгасная сістэма, рэпатрыяцыя, Арганізацыя аб’яднаных нацый, лібералізацыя, рэабілітацыя, палітычная сістэма, эканамічныя і палітычныя рэформы, механізацыя, матэрыяльна-тэхнічная база, аўтаматызацыя, экалагічнае становішча, нацыянальны даход, грамадскія фонды, творчыя саюзы, застойны перыяд.

Раздзел VII

Беларусь на сучасным этапе развіцця

Развіццё Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы. Крыніцы і гістарыяграфія. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне і суверэнітэт Беларусі. Жнівеньскія падзеі 1991 г. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пагадненне ад 8 снежня 1991 г. аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання краінай. Выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

Навука і культура. Крыніцы і гістарыяграфія. Уплыў дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця на актывізацыю духоўнага патэнцыялу рэспублікі. Прыняцце Закона аб адукацыі і Закона аб культуры 1991 г. Рэформа агульна-адукацыйнай школы, змены ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ. Інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. Развіццё навукі ў вышэйшай школе. Новы этап у развіцці літаратуры, мастацтва: дасягненні, цяжкасці. Правядзенне музычных фестываляў. Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.

Ключавыя словы, паняцці: крызіс камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сацыяльная палітыка, перабудова, Чарнобыльская катастрофа, спажывецкі рынак, дэмакратызацыя, апазіцыя, шматпартыйнасць, суверэнітэт, незалежнасць, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, саюзная дзяржава, прэзідэнцкая форма кіравання, нацыянальная сімволіка, рэферэндум, беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, рыначныя адносіны, канфесіі, дэструктыўныя секты
Л і т а р а т у р а


  1. Беларусы : у 8 т. / НАН Беларусі; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; Рэдкал. : В.К. Бандарчык і інш. – Мінск : Бел. навука, 1995 – 2005. – 8 т.

  2. Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941 – 1945 гг. / А.А. Коваленя (руководитель авторского коллектива), А.М. Литвин, В.И. Кузьменко и др. – Минск : Белта, 2005. – 544 с.

  3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 гг.: Энцыкл. / Беларус. сав. энцыкл. ; Рэдкал. : І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БелСЭ, 1990. – 680 с.

  4. Белоруссия в эпоху капитализма : в 3 т. / Сост. В. И. Мелешко, З. Е. Абезгауз [и др.]. – Минск : Наука и техника, 1983-1983. – 3 т.

  5. Белоруссия в эпоху феодализма : в 4–х кн. / Ред. кол . А. И. Азаров [и др.]. – Минск : АН БССР, 1959–1972. – 4 кн.

  6. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) : учеб. пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высш. образования / А.А. Коваленя [и др.]. – Минск. : БГУ, 2004. – 279 с.

  7. Вернигоров, В.И. Политические партии и общественные движения в России и Беларуси : вторая половина ХІХ – первая треть ХХ века : пособие / В.И. Вернигоров. – Минск : Амалфея, 2001. – 176 с.

  8. Гісторыя Беларусі : вучэб. дап. для студ. ВНУ : у 2-х ч. / Я.К. Новік і інш; Рэдкал.: Я.К. Новік, Г.С. Марцуль. – 2-выд. перапрац. і дап. – Мінск : Універсітэцкае, 2000. – 2 ч.

  9. Гісторыя Беларусі : у 6 т. / Рэд. кал. : М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Экасперспектыва, 2000-2005. – 6 т.

  10. Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. / рэдкал.: І. М. Ігнаценка [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1971–1975. – 5 т.

  11. Доўнар–Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі / М.В. Доўнар–Запольскі. – Мінск : БелЭН, 1994. – 510 с.

  12. Ермаловіч, М.I. Старажытная Беларусь : Віленскі перыяд / М.І.. Ермаловіч. – Мінск : Бацькаўшчына , 1994. – 91 с.

  13. Ермаловіч, M.I. Старажытная Беларусь : Новагародскі перыяд : Гістарычны нарыс / М.І. Ермаловіч. – 2-е выд. - Мінск : Маст. літ., 2001. – 366 с.

  14. Ігнатоўскі, У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У.М. Ігнатоўскі. – Менск, 1926. – 176 с.

  15. Круталевич, В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917-1922) / В.А. Круталевич. – 2 изд. – Минск : Право и экономика, 2003. – 592 с.

  16. Михнюк, В.Н. Социалистические преобразования в западных областях БССР (сентябрь 1939–июнь 1941 гг.) : историографический очерк. – Минск : Изд-во БГУ, 1979.- 183 с.

  17. Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919–1941 гг.). – Минск : Наука и техника, 1985. – 286 с.

  18. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мінск : БелЭН, 1995. – 671 с.

  19. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / Пад рэд. М.П. Касцюка [і інш.]. – Інстытут гісторыі НАН Беларусі. – Мінск : Беларусь, 1994-1995. – 2 ч.

  20. Палітычныя партыі Беларусі : дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі / пад рэд. У.М. Якуніна [і інш.]. - Мінск : Перамога, 1994. – 262 с.

  21. Политические партии : Беларусь и современный мир / М.Ф. Чудаков [и др.]. – 2-е изд. – Минск : Тесей, 2005. – 416 с.

  22. Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў. – 2-е выд. – Мінск : Полымя, 1993. – 270 с.

  23. Трещенок, Я.И. История Беларуси : в 2 ч. : учеб. пособие для студентов высш. учеб. завед / Я.И. Трещенок; Науч. ред. М.И. Матюшевская. – 2-е изд. – Могилев : МГУ им. А.А. Кулешова, 2004 – 2 ч.

  24. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / Беларус. энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) [і інш]. – Мінск : БелЭн, 1993 - 2003. – 6 т.

  25. Юхо, Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : дапаможнік : у 2 ч. / Я.А. Юхо. – Мінск : РИВШ БГУ, 2000-2003. – 2 ч.


ПЫТАННІ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ ПА АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ ДЛЯ ДРУГОЙ СТУПЕНІ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ (МАГІСТРАТУРЫ)


  1. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100 – 35 тыс.г. да н.э. – VIII ст. н. э.)

  2. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.).

  3. Рэлігія і культура ў Х-ХІІІ стст.

  4. Этнічныя працэсы на беларускіх землях.

  5. Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага.

  6. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага.

  7. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага

  8. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў ХІІІ–першай палове ХУІ стст.

  9. Люблінская унія 1569 г.

  10. Гарадское жыццё на беларускіх землях у ХІУ–ХУІІІ стст.

  11. Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і прыгонніцтва на Беларусі.

  12. Царква і рэлігія на Беларусі ХІУ–ХУІІ стст.

  13. Беларускае Адраджэнне.

  14. Казацка-сялянскія рухі сярэдзіны XVII ст. і вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1554–1667 гг.

  15. Палітычнае бязладдзе і аслабленне Рэчы Паспалітай у канцы XVII–XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

  16. Эканамічны крызіс на беларускіх землях і спробы яго пераадолення.

  17. Культура XVII–XVIII стст.

  18. Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі.

  19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

  20. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

  21. Буржуазныя рэформы і контррэформы. Асаблівасці палітыкі царызму ў Беларусі.

  22. Развіццё капіталізму і фарміраванне класаў буржуазнага грамадства.

  23. Вызваленчыя рухі.

  24. Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

  25. Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі.

  26. Беларусь на мяжы XIX–XX ст.

  27. Рэвалюцыя 1905–1907 гг.

  28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Рэформы Сталыпіна.

  29. Грамадскі рух у перыяд трэцечэрвеньскага рэжыму.

  30. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

  31. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.

  32. Палітычная сітуацыя на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Устанаўленне Савецкай улады (сакавік 1917 – сакавік 1918 гг.).

  33. Беларусь у гады замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны (сакавік 1918–1921 гг.). Самавызначэнне беларускага народа.

  34. Савецкая Беларусь у 20-я гады ХХ ст.

  35. БССР у канцы 20-х – 30-я гады ХХ ст.

  36. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы.

  37. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР.

  38. Акупацыйны рэжым у Беларусі (1941–1944 гг.).

  39. Беларусь у барацьбе з нацысцкай Германіяй.

  40. Вызваленне Беларусі. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

  41. Пераход да мірнага жыцця (І945–1953 гг.). Пасляваеннае аднаўленне і развіццё Беларусі.

  42. Беларусь у перыяд спробаў палітычных і эканамічных рэформаў і іх згортвання (І953–1985 гг.).

  43. Крызіс адміністрацыйна-каманднай сістэмы і спробы яе рэфарміравання.

  44. Культурнае жыццё рэспублікі (1945–1980-я гг.).

  45. Развіццё Рэспублікі Беларусь як незалежнай дзяржавы.

  46. Навука і культура (1991–2008 гг.).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка