Праграма прагляду дакументальных фільмаў студыі «летапіс» выпуска 2011 года




Дата канвертавання20.03.2016
Памер120.25 Kb.
ПРАГРАМА ПРАГЛЯДУ

дакументальных фільмаў студыі «ЛЕТАПІС» выпуска 2011 года
(кінастудыя «Беларусьфільм», 2-я зала праглядаў)
1 лютага 2012 г., 15.00-18.00 (2 гадзіны 54 хвіліны)
1. ЗВАНАР – 25 хвілін

Аўтары сцэнарыя Кацярына Махава, Алена Шацько, рэжысёр Кацярына Махава, аператар Станіслаў Смірноў.

Герой фільма – званар Сцяпан Ярманюк з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Званіць пачаў з дзяцінства, у 10 гадоў. Разам з храмам, а царква Свята-Ражаства Багародзіцы з’яўляецца адным з нешматлікіх помнікаў драўлянага дойлідства XVII стагоддзя, перажыў няпростыя часіны. Царква зачынялася ў час вайны, у атэістычныя 60-я гады. Адрадзілася да жыцця ў 1988 годзе. Сцяпан Ільіч звоніць і сёння, у свае 80 гадоў, працягваючы традыцыі мяцовага звона. Тонкі лірычны фільм дазваляе дакрануцца да жыцця чалавека, адданага свайму пакліканню.
2. У ПОШУКАХ НОВАЙ ЗЯМЛІ – 23 хвіліны

Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз, рэжысёр Яўген Сяцько, аператар Станіслаў Смірноў.

Фільм аб народным пясняры, талент якога ўзгадаваны паэтычнай наднёманскай зямлёй. Пачынаючы з песняў аб народнай нядолі, Якуб Колас выйшаў на пуцявіну спасціжэння беларускага свету творамі высокага мастацкага і філасофскага зместу. Гэта найперш паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, якія сталі непераўзыйдзенымі класічнымі ўзорамі беларускай, ды і сусветнай літаратуры. У фільме асэнсаваны шлях песняра да вышыняў увасаблення народнага духу, шлях няпросты, як няпростым быў пераломны час на зломе стагоддзяў і ў першай палове драматычнага XX стагоддзя, паказаны мясціны, звязаныя з жыццёвымі дарогамі паэта. Асэнсаванне постаці вялікага песняра і велічы зробленага ім ажыццёўлена з сучасных пазіцый, з вышыні сённяшняга разумення жыцця і творчасці паэта.

3. СТАРАЖЫТНАЕ СЛОВА. ЛЁС МІХАЛА БАБРОЎСКАГА – 26 хвілін

Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз, рэжысёр Юрый Цімафееў, аператар Сяргей Мілешкін.

Фільм адкрывае выбітную постаць гісторыі культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя Міхала Баброўскага. Доктар тэалогіі і прафесар Віленскага універсітэта, ідэйны настаўнік філаматаў і філарэтаў, буйны вучоны-славіст і святар, ён прысвяціў сябе захаванню і зберажэнню старажытнай культуры беларусаў і ўсяго славянства. Адкрыў знакаміты Супрасльскі кодэкс, самы старажытны кніжны помнік на нашых землях, сёння ўнесены ў спіс Памяці свету ЮНЕСКА, таксама Супраслькі летапіс і Кіеўскі псалтыр. У 1835 годзе выдаў на роднай мове Катэхізіс для рымска-каталіцкіх юнакоў. Гэта была першая з нешматлікіх ў XIX cтагоддзі кніг на беларускай мове. Але жыццёвы лёс і навуковы шлях знаўцы сямнаццаці моваў, члена прэстыжных Археалагічнай акадэміі ў Рыме, Парыжскага і Лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх пры Маскоўскім універсітэце быў драматычным. Звольнены з Віленскага універсітэта, ён апынуўся ў своеасаблівай ссылцы у Жыровіцкім манастыры. Апошнія 15 гадоў жыцця Міхал Бабоўскі служыў звычайным праваслаўным святаром у вёсцы Шарашова Пружанскага раёна, дзе і пахаваны.


4. ВЫТОКІ. ЭПІМАХ-ШЫПІЛА – 27 хвілін

Аўтары сцэнарыя Ганна Запартыка, Яўген Сяцько, рэжысёр Яўген Сяцько, аператар Аляксандр Уласаў.

Фільм прысвечаны знанаму дзеячу беларускага нацыянальнага адраджэння Браніславу Ігнатавічу Эпімах-Шыпілу (1859-1934). Выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец, ён амаль усё сваё жыццё пражыў у Пецярбургу, больш трыццаці гадоў працаваў у бібліятэцы Пецярбургскага універсітэта, быў прафесарам каталіцкай духоўнай акадэміі, але ніколі не губляў сувязяў са сваёй радзімай, Беларуссю. Ён з’яўляецца аўтарам “Беларускай хрэстаматыі”, ініцыятарам і кіраўніком выдавецкай суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца”, кіраўніком Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. У 20-я гады мінулага стагоддзя прафесар вярнуўся на радзіму, быў старшынёй камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Эпімах-Шыпіла з’яўляўся духоўным настаўнікам нашага вялікага песняра Янкі Купалы, адыграў значную ролю ў яго жыцці і творчасці.


5. І ТЧЭ ЖЫЦЦЁ СВАЕ ЎЗОРЫ… – 26,5 хвілін

Аўтар сцэнарыя Алесь Лапо, рэжысёр Юрый Цімафееў, аператар Сяргей Мілешкін.

Фільм уздымае важную праблему захавання культурнай спадчыны, народных традыцый. Героі стужкі – жыхары вёскі Неглюбка на Веткаўшчыне, якая слаўная сваімі тканымі ручнікамі. І сёння жыццё тчэ тут свае ўзоры. Тонкі лірычны фільм паказвае суіснаванне традыцый ткацтва ў арганічным суладдзі з усімі праявамі вясковага існавання, дае магчымасць далучыцца да традыцыйнага укладу жыцця, які непадуладны часу.
6. СТАТЬ ПЕРВЫМ – 46,5 минут

Автор сценария и режиссер Галина Адамович, оператор Иван Гончарук.

В большом спорте самая высокая цель каждого спортсмена – выступить на Олимпийских играх. И стать первым. Путь к этому лежит через многолетний упорный труд, напряжение воли и сил, концентрацию энергии. В фильме через тренировки и участие спортсменов в чемпионатах Европы и мира, где решается судьба участия в самых престижных соревнованиях планеты, идет разговор о подготовке ведущих белорусских легкоатлетов, гребцов, борцов, пятиборцев, тяжелоатлетов, представителей художественной гимнастики и пулевой стрельбы к Олимпиаде в Лондоне. Доверительность интонации позволят нам прикоснуться к спортивным будням и праздникам, ближе познакомиться с некоторыми из спортсменов и тренеров, понять, чем оплачены их победы, непосредственно почувствовать эмоции людей, представляющих в спорте свою страну.
2 лютага 2012 г., 15.00-18.00 (2 гадзіны 36 хвілін)
1. ЛЮБЧА. ВОСЕМ ДЗЁН ЛЕТА – 25 хвілін

Аўтар сцэнарыя В. Дашкевіч, рэжысёр Ірына Волах, аператар Анатоль Казазаеў.


Любча – невялікае мястэчка на беразе Нёмана са сваёй слаўнай гісторыяй. Вядома, што гэта быў галоўны горад Літоўска-Рускага епіскапства, тут месціўся першы дамініканскі кляштар. Сёння ад былога застаўся толькі Любчанскі замак, які ў свой час быў адной з рэзідэнцый Радзівілаў, тут знаходзілася каштоўная калекцыя сямейных рэліквій магутнага рода. Час разбурыў амаль усё. Але цяпер помнік вяртаецца да жыцця. Ураджэнец гэтых мясцін Іван Пячынскі вырашыў, што адновіць замак, пры тым зробіць гэта без бюдждэтных сродкаў. І з той пары кожнае лета ў Любчы збіраюцца валанцёры з усёй Беларусі. Восем дзён разам з імі працавала і здымачная група.

2. ДРАЎЛЯНЫ НАРОД – 27 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк, аператар Анатоль Казазаеў.

Жыве на Пружаншчыне рэзчык па дрэву Мікалай Васільевіч Тарасюк – народны майстар Беларусі. Каля яго хаты – унікальны музей “Успамiны Бацькаўшчыны”, аналагаў якому няма ў нашай краіне. Тут у драўлянай вёсцы жывуць драўляныя героi Мiкалая Тарасюка, жыве яго светаўспрыманне, яго сялянская мудрасць. Майстар-самавучка выразае фiгуркi з паленцаў, упрыгожвае iх лазой, саломай i кампануе ў сюжэты з сялянскага жыцця i побыту. Спецыялiсты называюць такi вiд дзейнасцi iнсiтным мастацтвам. Гэта значыць, ягоная творчасць сфармiравалася натуральна i самабытна, яна арыгiнальная, пазбаўленая якога-кольвечы прафесiйнага ўплыву. Фільм праз асобу героя і яго драўляны народ дае магчымасць далучыцца да спрадвечнага ладу жыцця беларуса.


3. КІНААМАТАР. ВОСЕНЬСКІ СОН – 27 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Вольга Дашук, аператар Анатоль Казазаеў.

Фільм аб кінааматары з Талачныа Анатолю Антонавічу Шнейдэру. Ужо больш 50-ці гадоў ён здымае на кінаплёнку летапіс роднай зямлі. Ён заўсёды жыў і жыве ў суладдзі са сваім часам, таму яго фільмы простыя, крыху наіўныя, але шчырыя і эмацыянальныя. Сёння дзесяткі стужак аб маленькіх вёсках і хутарах талачыншчыны бясцэнныя, таму што ў іх адлюстраваны зрэз часу, тое, чаго ўжо няма.
4. ТРОФЕЙ СЕРЖАНТА БОГОМОЛОВА – 24 минуты

Автор сценария Людмила Селицкая, режиссер Анатолий Алай, оператор Анатолий Казазаев.

В центре фильма – судьба ветерана Алексея Богомолова, война для которого заканчивалась в Берлине. Там он увлекся фотографией. Потом был бросок на Прагу, который дал много интересных фотоснимков. Сегодня зримые свидетельства последних дней войны – это бесценные свидетельства военной истории. По дороге на Прагу Богомолов сделал одну из своих знаменитых фотографий. Девушка за рулем полуторки высунулась в окошко и кричит: «Ребята, победа! Немцы капитулировали». Снимок автор так и назвал: «Ника». Кто был героиней его снимка, Богомолов узнал только после войны, когда фото было опубликовано в газете. Оказалось, что это Анна Сенина, которая жила в Гродненской области. Они стали переписываться, а потом и встретились. В 2004 году Алексей Богомолов подарил свои негативы Дзержинскому архиву кинофотофонодокументов. В фильме бывший преподаватель Горецкой сельскохозяйственной академии вспоминает не только войну, но и основные этапы своего жизненного пути в мирное время.
5. БУМЕРАНГ – 27,5 минут

Автор сценария и режиссер Анатолий Алай, оператор Сергей Милешкин.

История, о которой рассказывается в фильме, началась в оккупированном Минске. 26 октября 1941 года в центре города казнили подпольщиков, фотографии этого злодеяния гитлеровцев находятся в экспозиции Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны. На одной из них – трое патриотов, имена которых сегодня уже известны. Но кто палачи? Фотография впервые появилась в Нюрнберге на процессе над фашистскими преступниками, а через много лет – на выставке, которую организовал в Мюнхене немецкий публицист Ханс Хеер. Журналистка одной из ведущих мюнхенских газет Аннегрит Айхьхорн, придя на фотовыставку, узнала в немецком офицере на снимке своего отца, Карла Шайдеманна. Это открытие произвело на нее сильное впечатление, она не выдержала, добровольно ушла из жизни. Но белорусские историки не уверены, что на снимке именно этот человек. Авторы фильма в родном городе Шайдемана Усларе нашли еще одно подверждение тому, что на фотографии изображен именно он. Фильм о том, что прошлое нельзя забывать, оно возвращается как бумеранг, напоминая о себе жизненной трагедией.
6. ЭКСЛИБРИС – 12,5 минут

Авторы сценария Дмитрий Смирнов, Наталья Жамойдик, режиссер Наталья .Жамойдик. оператор Александр Оковицкий.

Фильм из цикла «Старые книги» рассказывает об истории книжного знака – экслибриса, о самых интересных экземплярах старинных книг из собрания Национальной библиотеки Республики Беларусь и библиотеки Академии наук. За многими книгами, отмеченными экслибрисами, стоят судьбы людей, каждый экземпляр – это явление книжной культуры.
7. ТАТАРСКІЯ РУКАПІСЫ – 13 хвілін

Аўтары сцэнарыя Алена Цітавец, Кацярына Махава, рэжысёр Кацярына Махава, аператар Станіслаў Смірноў.

Фільм з цыкла “Старыя кнігі”. Кніжная культура татараў Беларусі – з’ява унікальная. Пачаўшы з XIV стагоддзя перасяляцца на беларускія землі, іх продкі паступова страцілі родную мову і сталі карыстацца беларускай, а пазней таксама і польскай мовамі. Каб зберагчы на новай радзіме ісламскую рэлігію, татары пераклалі на беларускую і польскую мовы свае рэлігійныя кнігі, карыстаючыся пры гэтым свяшчэнным для мусульман арабскім алфавітам. Да нас дайшлі толькі тыя рукапісы, што былі створаны ў XVII–XX стст. Яны захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных кнігазборах. На жаль, іх засталося няшмат. Усяго ў свеце – некалькі сотняў, у дзяржаўных калекцыях Беларусі – 50. У фільме вядзецца аповед не толькі пра кнігі і іх тайны, але і пра людзей, якія сёння займаюцца іх вывучэннем.
3 лютага 2012 г. 15.00-18.00 (2 гадзіны 39 хвілін)
1. МАКСІМ І ДАР’Я – 13 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Дар’я Рома (Юркевіч), аператары Дзмітрый Махамет, Яўген Цітко, Станіслаў Смірноў.

Максім Багдановіч ніколі не быў у Парыжы. Але яго вершы, калі яны ёсць часцінай духоўнага жыцця сучаснага чалавека, які жыве ў эпоху глабалізацыі, арганічна гучаць і ў сусветным мегаполісе, і ў роднай паэту Беларусі. Аўтарскі фільм уяўляе сабой рэфлексіі гераіні аб Багдановічу, у якіх праз яго паэзію, дзе адкрываецца іншы свет, адрозны ад рэальнага, уздымаюцца адвечныя пытанні аб сэнсе існавання чалавека на зямлі, аб любові да радзімы, калі ты далёка ад яе.
2. МЯККІ ШЛЯХ – 14 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Андрэй Куціла, аператары Анатоль Казазаеў, Рыгор Фамін.

Няшмат хто ведае, што слова “дзюдо” у перакладзе з японскай мовы абазначае “мяккі шлях”. Гэты шлях, насамрэч далёка не мяккі і не лёгкі, выбіраюць многія юнакі, штодзённа праводзячы па некалькі гадзін у спартыўных залах. Герой фільма – спартсмен з Оршы Валерый Худаешка, хлопец з няпростым лёсам, які гадаваўся без бацькоў. Сваё месца ў жыцці ён знайшоў праз барацьбу, прайшоўшы шлях ад правінцыйнага дзюдаіста да чэмпіёна Беларусі.
3. ЕВГЕНИЙ ЧЕМОДУРОВ – 13 минут

Автор сценария и режиссер Анатолий Стрикунов, оператор Александр Власов.

В центре фильма – судьба и творчество знаменитого театрального художники Евгения Чемодурова. Он работал в разных театрах мира, его звали в знаменитую миланскую Ля скала, почти двадцать лет был главным художником оперного театра в Минске, воспитал плеяду талантливых сценографов, создал множество эскизов к оперным спектаклям. В прошлом году в Большом театре оперы Беларуси состоялась премьера «Аиды», по воссозданным эскизам Чемодурова. Это свидетельство непрерывности традиций реалистической школы живописи и дань глубокого уважении мастеру.
4. ДРИСВЯТЫ. ПЕСНЯ И СУДЬБА – 36,5 минут

Автор сценария и режиссер Михаил Ждановский, операторы Альберт Ермаков, Георгий Короленок.

Культура, в том числе и песенная, накапливается постепенно, веками. Но она хрупка и легко разрушается. Маленькому белорусскому местечку Дрисвяты это не грозит. Там все поют! На каждый случай жизни есть свой песенный эквивалент. Музыкальной школы здесь нет, но сами Дрисвяты самообучающаяся среда – поют родители, запоют и дети. Основной персонаж фильма – Эмилия Леоновна Шавела, учительница истории, хорошо знающая свой край и своих сельских земляков. Поет она, поют дети и внуки. Фильм представляющий собой срез народной жизни белорусской глубинки, где есть мифы, легенды, достоверные факты о жизни обитателей местечка, утверждает важность сохранения народной традиции в современном мире.
5. ЦАРКВА – 6,5 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Уладзімір Мілаш, аператар Іван Ганчарук.

Фільм з цыкла “Помнік”. Прысвечаны пярліне праваслаўнага дойлідства XVII стагоддзя – Свята-Мікольскай царкве. Пабудаваны ў 1669-72 гадах. Адноўлены храм, які ў сваёй архітэктуры спалучае рысы усходняй і заходняй традыцый культавага будаўніцтва, што робіць яго ўнікальным помнікам якраз беларускага дойлідства, ўнесены ЮНЭСКА ў спіс найбольш каштоўных збудаванняў Еўропы ў стылі барока. Шэдэўрам прыкладнога мастацтва з’яўляецца і манументальны трохярусны залочаны іканастас з калонамі, выкананы ў тэхніцы скразной разьбы – гэта высокі твор магілёўскіх майстроў, іконапісцаў і пазалотчыкаў XVII стагоддзя.
6. КАСЦЁЛ – 6,5 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ксенія Мар’янкова, аператар Сяргей Мілешкін.

Фільм з цыкла “Помнік”. У стужцы распавядаецца аб адным з самых вялікіх манументальных касцёлаў на Беларусі – храме Раства Дзевы Марыі ў мястэчку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Ён быў пабудаваны ў 1914 годзе, зачыняўся, быў парушаны ў час вайны, адноўлены, зусім нядаўна зноў асвечаны. Касцёл – узор архітэктуры неагатычнага стылю. А яшчэ помнік гісторыі і сведка зверхнасці веры.
7. СІНАГОГА – 6,5 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ігар Чышчэня, аператар Аляксандр Пацееў.

Фільм з цыкла “Помнік”. Прысвечаны вялікай харальнай сінагозе ў Гродна, якая вылучаецца сваімі адметнымі архітэктурнымі асаблівасцямі. Сінагога, пабудаваная ў канцы XVI стагоддзя, шмат разоў гарэла, аднаўлялася, але заўсёды заставалася месцам паяднання яўрэяў, іх школай і домам.
8. МЯЧЭЦЬ – 6,5 хвілін

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Марыя Жукава, аператар Станіслаў Смірноў.

Фільм з цыкла “Помнік”. Распавядае аб татарскіх мячэцях аднаго са старажытных гарадоў Беларусі Навагрудка і мястэчка Лоўчыцы. Яшчэ з часоў Вітаўта татары жылі ў згодзе з мясцовым насельніцтвам. Атрымлівалі землі і званні. Дазвол на будаўніцтва мячэцяў даваў сам кароль Рэчы Паспалітай. Узводзіліся яны толькі з дрэва, вышыня абмяжоўвалася. Побач знаходзіліся татарскія могілкі. Ва ўсе часы мячэці заставаліся рэлігійнымі цэнтрамі мусульман, дапамагаючы ім захоўваць нацыянальныя традыцыі і культуру.
9. ЛЕТАПІС У ПОМНЯХ СВЯТЛА - 43 хвіліны

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Юрый Гарулёў, аператары Юрый Гарулёў, Аляксандр Лавыш.



Фільм аб фотамастачцы Соф’і Хаментоўскай, якая ў даваенны час шмат здымала Палессе і Пінск. Яе фотаздымкі – унікальны этнакультурны матэрыял, каштоўнейшы помнік часу. Сярод іх – серыі краявідаў, этнаграфічных фотаздымкаў, віды Пінска, рэпартаж з “Палескай ярмаркі”. Аб лёсе гэтай гісторыка-культурнай спадчыны беларускія даследчыкі доўгі час практычна нічога не ведалі. У Варшаве аб Хамянтоўскай успомнілі ў сярэдзіне 70-х, калі пачалося аднаўленне Каралеўскага замка. Дасланыя з Аргенціны здымкі сталі вельмі карыснымі ў працы праектантаў і рэстаўратараў. А палескія матэрыялы былі не запатрабаваны і засталіся ў Аргенціне. Фільм адкрывае спадчыну сапраўды вялікага майстра фатаграфіі. Гэта не толькі аповед аб унікальнай фотамастачцы, але і частка вялікай культурнай міжнароднай акцыі па вяртанню ў мастацкае і гістарычнае асяроддзе нашай краіны унікальных фотаздымкаў.
10. НАЧАЛО ЖИЗНИ – 6,5 минут

Автор сценария и режиссер Алла Вольская, операторы Дмитрий Рудь, Сергей Милешкин, Анатолий Казазаев.


Тема абортов сегодня активно обсуждается во всем мире. Несмотря на сокращение их количества, актуальной она остается и для нашей страны. В фильме будет поднята нравственная сторона вопроса. За убийство человека преступник получает наказание. А убийство зародыша? В какой момент грань зла исчезает? Ответ на этот вопрос и будет главным содержанием фильма.
11. ПОГОВОРИТЕ СО МНОЙ – 7 минут

Автор сценария и режиссер Марианна Корбут, оператор Георгий Короленок.


Герои фильма – воспитанники Детского дома-интерната для детей инвалидов с особенностями психофизического развития. О них заботится государство, но такие дети требуют внимания и со стороны общества. Всегда находятся неравнодушные люди, для которых понятия любви, сострадании, милосердии воплощаются в конкретные дела. В дом-интернат по зову души регулярно приходят белорусские актеры Александр и Людмила Ждановичи, чтобы помочь больным детям ощутить полноту жизни.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка