Праграма навуковай стажыроўКІ




Дата канвертавання12.06.2016
Памер18.58 Kb.
ПРАГРАМА НАВУКОВАЙ СТАЖЫРОЎКІ.
Цэнтр беларускіх даследаванняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы (далей Цэнтр), штогод падтрымлівае аднаго ці болей навукоўцаў Асноўнай мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца спрыянне прафесійнаму росту дбайна абраных беларускіх навукоўцаў пры дапамозе разнастайнай дзейнасці ў Цэнтры, які знаходзіцца ў горадзе Ўінфілд, штат Канзас, ЗША, а таксама ў іншых месцах Злучаных Штатаў. Прадугледжваецца, што запрошаныя навукоўцы – гэта нядаўнія выпускнікі магістратуры ці аспірантуры (альбо іх эквіваленту); ёсць носьбітамі беларускай мовы, далі абавязак ня толькі вярнуцца на Беларусь пасля сканчэння праграмы, але таксама плённа працаваць на карысць грамадскага адраджэння Бацькаўшчыны. Кандыдаты таксама павінны прадэманстраваць прафесійнае веданне размоўнай і пісьмовай англійскай мовы, уключна са здольнасцю чытаць лекцыі і рабіць іншыя публічныя прамовы на англійскай мове. Запрошаныя навукоўцы могуць разлічваць на знаходжанне па гэтай праграме ў Злучаных Штатах тэрмінам да аднаго году.
Ад запрошаных навукоўцаў чакаецца ажыццяўленне наступных тыпаў дзейнасці:


  1. Выступы з лекцыямі ў Цэнтры і іншых месцах, для акадэмічнай супольнасці Паўднёва-Заходняга каледжу, грамадзянскіх сходаў лакальнай і рэгіянальнай супольнасцяў, і ў іншых вышэйшых навучальных ўстановах Злучаных Штатаў на тэмы, якія адносяцца да прафесійнай кампетэнцыі навукоўца, а таксама, больш агульна, пра беларускую гісторыю, культуру, сучасныя падзеі. Цэнтр садзейнічае гэтым мерапрыемствам.

  2. Сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ для дыскусіяў пра Беларусь.

  3. Сустрэчы, па запрашэнні, з супольнасцямі беларускай дыяспары Паўночнай Амерыкі для інфармавання пра падзеі ў Беларусі і для шырокага рэкламавання існавання і дзейнасці Цэнтру беларускіх даследаванняў.

  4. Наведванне ў якасці прадстаўніка Цэнтру такіх прафесійных канферэнцыяў, як штогадовыя сустрэчы Амерыканскай Асацыяцыі па прасоўванні славянскіх даследаванняў (American Association for the Advancement of Slavic Studies, AAASS), рабіць па неабходнасці даклады і ўмацоўваць кантакты з навукоўцамі ў Злучаных Штатах.

У дадатак, запрошаны навуковец мусіць прысвячаць прыблізна 20 гадзінаў на тыдзень на падтрымку працы Цэнтру, і займацца:





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка