Праграма навукова-педагагічнай практыкі




Дата канвертавання15.05.2016
Памер165.61 Kb.


Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар БДУКМ

______________ Ю. П. Бондар

«____»_____________ 2015 г.

Рэгістрацыйны № ________

ПРАГРАМА

НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ
для спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі

1-23 80 01 Бібліятэказнаўства,

бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства

Мінск


БДУКМ

2015


СКЛАДАЛЬНІКІ:

С. В. Зыгмантовіч, загадчык кафедры менеджменту інфарма­цыйна-дакументнай сферы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

В. А. Касап, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі інфарма­цыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

М. А. Яцэвіч, дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

Ю. М. Галкоўская, старшы выкладчык кафедры менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

кафедрай менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 1 ад 03.09.2013 г.)

Загадчык кафедры

_________С.В. Зыгмантовіч

кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 2 ад 23.09.2013 г.) Загадчык кафедры

_________В.А. Касап



Саветам факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 2 ад 29.10.2013 г.)

Старшыня

_________А.М.Яцэвіч
АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

(пратакол № 2 ад 19.12.2013 г.)


Адказны за рэдакцыю: В. Б. Кудласевіч

Адказны за выпуск: Ю. М. Галкоўская





ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма практыкі распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратура) па спецыяльнасці 1-23 80 01 Бібліятэказнаўства, біб­ліяграфазнаўства і кнігазнаўства, зацверджаным і уведзенным у дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2012г №108; вучэбным планам установы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры) 1-23 80 01 Бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазанаўства, зацверджаным рэктарам універсітэта 29.08.2012г..

Адукацыйная праграма вышэйшай адукацыі другой ступені, якая фармірміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы і забяспечвае атрыманне ступені магістра, прадугледжвае арганізацыю практыкі па спецыяльнасці ва ўстановах адукацыі або навуковых арганізацыях.

Практыка накіравана на набыццё магістрантамі вопыту навукова-педагагічнай дзейнасці ў канкрэтнай прадметнай вобласці; пректаванне асобных кампанентаў адукацыйнага працэсу; арганізацыю і правядзенне педагагічнага эксперымента; апрабацыю розных сістэм дыягностыкі якасці адукацыі; рэалізацыю інавацыйных адукацыйных тэхналогій.

Асноўныя мэты практыкі – замацаванне ведаў і ўменняў, атрыманых у працэсе тэарэтычнага навучання ў магістратуры, авало­данне навыкамі даследавання актуальных навуковых праблем бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці; выкладчыцкай работы ва ўстановах адукацыі шляхам самастойнага правядзення ву­чэбных заняткаў, распрацоўкі вучэбна-метадычнага і інфарма­цыйнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу і прымя­нення сучасных адукацыйных тэхналогій.

Асноўнымі задачамі праходжання навукова-педагагічнай практыкі магістрантамі з’яўляюцца:

– фарміраванне ў магістранта цэласнага ўяўлення аб змесце адукацыйнага працэсу, аб асаблівасцях яго планавання;

– набыццё ўменняў распрацоўкі вучэбна-метадычных матэ­рыялаў;

– фарміраванне ўменняў правядзення заняткаў па асобных дысцыплінах;

– удасканаленне аналітычнай і рэфлексіўнай дзейнасці буду­чых выкладчыкаў;

– фарміраванне адэкватнай самаацэнкі, адказнасці за вынікі сваёй педагагічнай працы;

– падрыхтоўка матэрыялаў да магістарскай дысертацыі, пра­вядзенне педагагічнага эксперыменту ў адпаведнасці з абранай тэмай.

Ты­павым вучэбным планам прадугледжваецца праходжанне прак­тыкі на працягу 2-х тыдняў.

У выніку праходжання навукова-педагагічнай практыкі магі­странт павінен авалодаць шэрагам акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый і быць здольным да навукова-педагагічнай дзейнасці.

Перад пачаткам практыкі праводзіцца ўстановачны інструк­таж па правілах праходжання практыкі, па ахове працы і тэхніцы бяспекі. На ім магістранты інфармуюцца аб тэрмінах і месцах праходжання практыкі, а таксама атрымліваюць пра­граму практыкі.

У якасці баз для правядзення навукова-педагагічнай прак­тыкі могуць выступаюць кафедры ўстаноў вышэйшай адукацыі, супра­цоўнікі якіх з’яўляюцца навуковымі кіраўнікамі магістарскіх дысертацый.

У перыяд практыкі на магістрантаў распаўсюджваюцца зака­надаўства аб ахове працы і правілы ўнутранага працоўнага распарадку ўстановы – базы практыкі. У выпадку іх парушэння, а таксама патрабаванняў тэхнікі бяспекі магістрант можа быць адхілены ад праходжан­ня практыкі з наступнай неатэстацыяй па практыцы.

Магістрант, які не выканаў праграму практыкі, атрымаў адмоўны водгук кіраўніка практыкі ад кафедры або атрымаў «незалічана» пры здачы заліку, ці быў хворы падчас практыкі, праходзіць яе паўторна ў вольны ад навучання час. Невыкананне праграмы практыкі без уважлівых прычын з’яўляецца падста­вай для адлічэння магістранта з магістратуры.

Вынікі практыкі, найбольш цікавыя прапановы і меркаванні выносяцца і абмяркоўваюцца на навуковых канферэнцыях, пасяджэннях кафедры і пры станоўчай ацэнцы могуць быць рэкамендаваны да друку.


ЗМЕСТ ПРАКТЫКІ
Навукова-педагагічная практыка магістрантаў складаецца з трох відаў дзейнасці: вучэбна-метадычнай, вучэбнай, арганізацыйна-мета­дычнай і можа прахо­дзіць па наступных напрамках:

– праектаванне рабочых праграм (іх частак) вучэбных дыс­цыплін;

– удзел магістранта ў падрыхтоўцы і чытанні лекцый па тэ­мах, вызначаных кіраўніком магістарскай дысертацыі і адпа­ведных напрамку навуковых інтарэсаў магістранта;

– падрыхтоўка і правядзенне семінара па тэме, вызначанай кіраўніком магістарскай дысертацыі;

– падрыхтоўка «кейсаў», матэрыялаў для практычных работ, складанне задач і г.д.;

– удзел у праверцы курсавых работ;

– іншыя формы работ, вызначаныя навуковым кіраўніком.

За час практыкі магістрант павінен набыць уменні ажыццяў­ляць розныя віды вучэбна-метадычнай работы, для гэтага яму неабходна:

– вывучыць структуру адукацыйнага працэсу на факультэце ўстановы вышэйшай адукацыі і пазнаёміцца з правіламі вя­дзення выкладчыкамі справаздачнай дакументацыі;

– вывучыць дакументы нарматыўнага забеспячэння адука­цыйнай дзейнасці ўніверсітэта. У працэсе работы з нарматыў­нымі дакументамі магістрант павінен вывучыць структуру і змест профільных адукацыйных стандартаў і вылучыць патра­баванні да прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў; прааналі­заваць вучэбны план падрыхтоўкі спецыяліста і рабочую пра­граму забеспячэння курса;

– азнаёміцца з методыкамі падрыхтоўкі і правядзення ўсіх форм вучэбных заняткаў – лекцый, лабараторных і практыч­ных заняткаў, семінараў, кансультацый, залікаў, экзаменаў, курсавога і дыпломнага праектавання;

–  засвоіць інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі;

– вызначыць дысцыпліны, па якіх будуць праведзены занят­кі, падрыхтаваць дыдактычныя матэрыялы;

–  азнаёміцца з праграмай і зместам абранай вучэбнай дыс­цыпліны.

Вынікам гэтага этапу з’яўляюцца канспекты, схемы, прэзен­тацыі і іншыя дыдактычныя матэрыялы.

Магістрант згодна са сваім індывідуальным планам павінен выканаць асноўныя заданні практыкі – наведаць заняткі вяду­чых выкладчыкаў факультэта па розных вучэбных дысцыплі­нах, а таксама лекцыі і семінарскія заняткі, якія праводзяцца яго кіраўніком па выкладаемай дысцыпліне.

Магістрант павінен самастойна прааналізаваць заняткі (як лекцыйныя, так і практычныя) з пункту гледжання арганізацыі педагагічнага працэсу, асаблівасцей узаемадзеяння педагога і студэнтаў, формы правядзення заняткаў і г.д. Вынікі аналізу афармляюцца ў пісьмовым выглядзе ў адвольнай форме.

Вучэбная работа прадугледжвае непасрэдны ўдзел магіст­ранта ў розных формах арганізацыі педагагічнага працэсу:

– падрыхтоўка лекцыі па тэме, узгодненай з кіраўніком практыкі і адпаведнай кірунку навуковых даследаванняў ма­гістранта (чытанне пробных лекцый рэкамендуецца толькі ў невялікіх студэнцкіх калектывах пад кантролем выкладчыка па тэмах, звязаных з яго навукова-даследчай працай);

– падрыхтоўка і правядзенне практычных заняткаў (семіна­раў) па тэме, узгодненай з кіраўніком практыкі і адпаведнай кірунку навуковых даследаванняў магістранта;

– падрыхтоўка і правядзенне лабараторных работ;

– падрыхтоўка «кейсаў», матэрыялаў для практычных работ, складанне задач і г. д. па заданні навуковага кіраўніка;

– распрацоўка тэставых заданняў па вучэбнай тэме для ацэньвання працэсу навучання;

– падрыхтоўка тэматычных, дыдактычных матэрыялаў і тэ­матыкі кантрольных работ па розных дысцыплінах;

– удзел у правядзенні актыўных форм навучання студэнтаў;

– ажыццяўленне прамежкавай атэстацыі студэнтаў (правя­дзенне калоквіўмаў, праверка кантрольных работ);

– праверка курсавых работ і справаздач па практыцы;

– арганізацыя розных форм самастойнай работы студэнтаў;

– іншыя формы работ, вызначаныя навуковым кіраўніком.

Выкладчыцкая дзейнасць абавязкова для магістрантаў воч­най формы навучання, для завочнай формы магчымы скароча­ныя варыянты праходжання навукова-педагагічнай практыкі. Мінімальны аб’ём вучэбных даручэнняў складае 6–8 гадзін. Неабходна правесці не менш 2-х семінараў (практычных, лаба­раторных заняткаў), а таксама падрыхтаваць (правесці) адзін лекцыйны занятак у выглядзе тэксту або аформленай камп’ю­тарнай прэзентацыі. Вынікі праведзенага занятку афармляюцца ў пісьмовым выглядзе.

Магістрант можа праводзіць вучэбныя заняткі толькі сумес­на з выкладчыкам (як стажор). Прысутнасць кіраўніка практы­кі ў аўдыторыі пры правядзенні магістрантам вучэбных занят­каў з’яўляецца абавязковай.



Арганізацыйна-метадычная работа прадугледжвае ўдзел магістранта ў рабоце вучэбна-метадычнай камісіі факультэта, пасяджэнняў прадметна-метадычных камісій кафедр.

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Падчас праходжання практыкі магістрант пад кантролем кі­раўніка практыкі ад кафедры выконвае праграму практыкі і індывідуальнае заданне ў адпаведнасці з відам дзейнасці

Кіраўнік навукова-педагагічнай практыкі магістранта:

– знаёміць магістрантаў са спецыфікай навукова-педагагічнай дзейнасці, дакументацыяй, неабходнай для выканання праграмы практыкі;

– размяркоўвае тэмы заняткаў і мерапрыемстваў паміж магістрантамі;

– аказвае метадычную дапамогу магістрантам пры падрыхтоўцы пробных і заліковых вучэбных заняткаў, іх планаў-канспектаў;

– кансультуе магістрантаў па пытаннях вучэбнай і выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі, па пытаннях выканання заданняў, вызначаных праграмай практыкі;

– наведвае і аналізуе заняткі, якія праводзяцца магістрантамі;

– правярае i ацэньвае справаздачную дакументацыю магістрантаў;

– ажыццяўляе выніковы кантроль практыкі ў форме заліку;

– уносіць прапановы па ўдасканаленні практыкі;

– удзельнічае ў рабоце савета факультэта і пасяджэннях кафедраў пры абмеркаванні пытанняў па падрыхтоўцы, правядзенні і падвядзенні вынікаў практыкі.

Магістрант-практыкант абавязаны:

– пазнаёміцца да пачатку практыкі з яе праграмай;

– своечасова і якасна выконваць палажэнні праграмы практыкі і прадугледжаныя індывідуальныя заданні;

– выконваць заданні кіраўнікоў практыкі ад ка­федры;

– удзельнічаць у нарадах па арганізацыйна-метадычных пы­таннях навукова-педагагічнай практыкі;

– працаваць у час практыкі з улікам распарадку рабочага дня ўстановы адукацыі, раскладу вучэбных заняткаў на факультэтах;

– строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распа­радку, правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі па месцы праходжання практыкі;

– прымаць асабісты ўдзел у навукова-даследчай рабоце па заданні кафедры;

– штодзённа весці дзённік практыкі;

– па сканчэнні практыкі здаць кіраўніку практыкі ад кафед­ры індывідуальную справаздачу і завераны дзённік.

Па заканчэнні практыкі адбываецца абарона практыкі, якая павінна утрымліваць комплекс справаздачных дакументаў:

– індывідуальны план навукова-педагагічнай практыкі;

– дзённік навукова-педагагічнай практыкі;

– пісьмовую індывідуальную справаздачу аб выніках прахо­джання навукова-педагагічнай практыкі;

– дадаткі;

– характарыстыку (водгук) па выніках праходжання навуко­ва-педагагічнай практыкі яго кіраўніка.

Змест усіх відаў педагагічнай дзейнасці адлюстроўваецца ў індывідуальным плане навукова-педагагічнай практыкі магіст­ранта, складзеным магістрантам у адпаведнасці з заданнем кіраўніка практыкі. Пры падрыхтоўцы індывідуальнага плана праходжання практыкі мэтазгодна азнаёміцца са структурай індывідуальнага плана работы выкладчыка.

Ход выканання праграмы практыкі, а таксама вынікі пра­ведзенай работы заносяцца ў дзённік навукова-педагагічнай практыкі, які з’яўляецца сродкам кантролю за ходам яе выканання. Дзённік павінен запаўняцца штодзённа.


У ім змяшчаюцца звесткі аб змесце і выніках работы за дзень, аб сабраным, сістэматызаваным і прааналізаваным фактычным матэрыяле, выказваюцца свае ўражанні і меркаванні.

Дзённік практыкі павінен адлюстроўваць звесткі аб паслядоўнасці выканання праграмы практыкі і інды­відуальных заданняў, аб змесце штодзённай вучэбна-метадыч­най, вучэбнай і арганізацыйна-метадычнай работы. Дзённік абавязкова візіруецца кіраўніком практыкі ад кафедры.



Пісьмовая індывідуальная справаздача аб выніках прахо­джання навукова-педагагічнай практыкі павінна адпавядаць праграме навуко­ва-педагагічнай практыкі і ўтрымліваць кароткае апісанне дзейнасці базы практыкі, апісанне праведзенай магістрантам працы, вывады і прапановы аб ходзе праходжання практыкі. У справаздачы па практыцы павінны быць адлюстраваны ўсе віды работ, выкананыя ў адпаведнасці з індывідуальным заданнем і інды­відуальным планам навукова-педагагічнай практыкі. У якасці дадатку да справаздачы неабходна прадаставіць тэксты лекцый і/або планы лекцый і/або семінарскіх заняткаў, складзеныя задачы, «кейсы» і г.д.

Справаздача аб праходжанні практыкі павінна быць аформ­лена на стандартных аркушах фармату А4 (210х297 мм) з аднаго боку. Тэкст друкуецца праз інтэрвал 1,5 шрыфтам Times New Roman 13/14 пунктаў. Размеры палёў: злева – 30 мм, справа – 15 мм, уверсе – 20 мм, знізу – 20 мм. Абзацны водступ – 10 мм. Тэкст абавязкова выраўніваецца па шырыне. Нумарацыя старонак справаздачы павінна быць бесперапын­най. Табліцы, якія даюцца ў справаздачы, нумаруюцца пасля­доўна. Дадаткі таксама нумаруюцца. На ўсе дадаткі ў асноў­ным тэксце справаздачы абавязкова прыводзяцца спасылкі.


Справаздача падпісваецца магістрантам-практыкантам.

Справаздача, якая складаецца на аснове канкрэтнага фак­тычнага матэрыялу і суправаджаецца крытычным аналізам, утрымлівае:

– тытульны ліст (дадатак 1);

– змест, у якім павінны быць пералічаны ўсе раздзелы спра­ваздачы і ўказаны нумары старонак;


– уводзіны;

– асноўную частку справаздачы па раздзелах: “Вучэбна-метадычная работа”, “Вучэбная работа”, “Арганізацыйна-метадычная работа”;

– заключэнне;

– дадаткі.

Ва ўводзінах указваюцца мэта, месца, дата пачатку і пра­цягласць практыкі; пералік выкананых у працэсе практыкі работ і заданняў.

Асноўная частка змяшчае апісанне практычных задач, што былі вырашаны магістрантам у працэсе праходжання практыкі; апісанне арганізацыі індывідуальнай работы; вынікі аналізу заняткаў, праведзеных выкладчыкамі і магістрантамі.

У раздзеле «Вучэбна-метадычная работа» неабходна прад­ставіць вынікі аналізу: адукацыйнага стандарту, вучэбнага плана, рабочай праграмы дысцыпліны, заняткаў (лекцыйных і практычных) вядучага выкладчыка.

У раздзеле «Вучэбная работа» трэба прывесці план заняткаў, якія праводзіліся магістрантам, вынікі самааналізу праведзе­ных заняткаў.

У раздзеле «Арганізацыйна-метадычная праца» адлюстроў­ваецца ўдзел у рабоце прадметна-метадычных камісій кафедр або метадычных канферэнцыях.

Заключэнне ўключае апісанне ведаў і ўменняў, набытых на практыцы; прапановы па ўдасканаленні арганізацыі вучэбнай, метадычнай работы; індывідуальныя высновы аб практычнай значнасці праведзенага навукова-педагагічнага даследавання.

У канцы праходжання навукова-педагагічнай практыкі магістрант даводзіць да ведама кіраўніка практыкі ад кафедры асноўныя палажэнні і вывады, зробленыя ім па выніках праходжання практыкі. Кіраўнік практыкі ад кафедры дае пісьмовую характэрыстыку (водгук) аб рабоце магістранта ў перыяд практыкі.

Справаздачныя дакументы па практыцы прадстаўляюцца для кантролю не пазней за пяць дзён пасля заканчэння прак­тыкі (уключаючы выхадныя і святочныя дні) кіраўніку навукова-педагагічнай практыкі і пасля абароны здаюцца на кафедру. Усе дакументы павінны быць надрукаваныя і прад­стаўлены ў асобнай папцы з тытульным лістом.

Пісьмовая індывідуальная справаздача аб праходжанні практыкі і дзённік, аформленыя з парушэннем патрабаванняў праграмы, не прымаюцца, і, як вынік, магістрант не дапускаецца да абароны практыкі і не атэстоўваецца.

Ацэнка па практыцы выстаўляецца кіраўніком практыкі ад кафедры і ўлічвае якасць прадстаўленых магістрантам спра­ваздачных матэрыялаў.

Ацэнка па навукова-педагагічнай практыцы заносіцца ў экзаменацыйную ведамасць і заліковую кніжку, прыраўноў­ваецца да ацэнак (заліку) па тэарэтычным навучанні і ўлічваец­ца пры падвядзенні вынікаў агульнай паспяховасці магістран­таў і прызначэнні ім стыпендыі.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1.Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь [Электрон­ны рэсурс] : Закон Рэсп. Беларусь ад 22 сак. 1995 г., № 3680-ХІІ : у рэд. Закона ад 11 лістап. 2002 г., № 147-З // Pravo.by. Нац. правовой интернет-портал Респ. Беларусь. – Режим доступа : http ://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0= v19503680&p2= {NRPA}, свободный. – Загл. с экрана. – Яз. рус. – Дата досту­па : 30.08.2013.

2.Об образовании [Электронный ресурс] : Кодекс Респуб­лики Беларусь от 13 янв. 2011 г., № 243-З // Pravo.by. Нац. правовой интернет-портал Респ. Беларусь. – Режим доступа : http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=hk1100243&p2= {NRPA}, свободный. – Загл. с экрана. – Яз. рус. – Дата дос­тупа: 30.08.2013.

3.ОСВО 1-23 80 01-2012. Вышэйшая адукацыя. Другая ступень. Магістратура. Спецыяльнасць 1-23 80 01 Бібліятэка­знаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства. Ступень магістр (па галінах навук) : педагагічных, гістарычных, філалагічных, тэхнічных. – Унесены ўпершыню; уведз. 2012 г. – Мінск : Мін-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, 2012. – 19 с.

4. Жук, О. Л. Педагогика. Практикум на основе компетент­ностного подхода : учеб. пособие / О. Л. Жук, С. Н. Сиренко ; под общ. ред. О. Л. Жук. – Минск : РИВШ, 2007. – 192 с.

5. Научно-методические инновации в высшей школе / под общ. ред. проф. А. В. Макарова. – Минск : РИВШ, 2008. – 186 с.

6. Развитие интеллектуального и творческого потенциалов личности будущего пе­дагога : культурно-праксиологический концепт : монография / П. Д. Кухарчик, И. И. Цыркун, А. И. Ан­дарало [и др.]; под общ. ред. И. И. Цыркуна. – Минск: БГПУ, 2010. – 232 с.

7. Цыркун, И. И. Инновационное образование педагога: на пути к профессио­нальному творчеству: учеб.-метод. пособие / И. И. Цыркун, Е. И. Карпович. – 2-е изд. – Минск : БГПУ, 2011. – 311 с.

Дадатак 1



Тытульны ліст справаздачы па навукова-педагагічнай практыцы

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый



СПРАВАЗДАЧА

па навукова-педагагічнай практыцы, якая праходзіла на кафедры ___________________________________________________


Спецыяльнасць 1-23 80 01

Бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства


Магістрант

__________________


______________


___________________



(форма атрымання адукацыі)

(подпіс)

(прозвішча, імя,

імя па бацьку)


Кіраўнік практыкі









____________________

(займаемая пасада)



_________________

подпіс)


_____________________

(прозвішча, імя,

імя па бацьку)


Мінск

БДУКМ


20__

ЗМЕСТ


Тлумачальная запіска …………………………………………….
Змест практыкі ………………………………...…………………..
Інфармацыйна-метадычная частка ……….………...…………..
Спіс літаратуры …………………………………………………....
Дадаткі ………………………………………………………………

Дадатак 1. Тытульны ліст справаздачы па навукова-педагагічнай практыцы




3
4
7
13
14





Вучэбнае выданне

ПРАГРАМА НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫКІ
для спецыяльнасці

1-23 80 01 Бібліятэказнаўства,

бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства

Карэктар В.Б.Кудласевіч

Тэхнічны рэдактар Л.М.Мельнік

Падпісана ў друк 2015. Фармат 60х84 1/16.

Папера пісчая № 2. Рызаграфія.

Ум. друк. арк. 1,04. Ул.-выд. арк. 0,65. Тыраж 30 экз. Заказ .

Выдавец і паліграфічнае выкананне:

УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».

ЛИ № 02330/0003939 ад 19.05.2011.

Вул. Рабкораўская, 17, 220007, г. Мінск.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка