Праграма-мінімум кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці




старонка3/6
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.75 Mb.
1   2   3   4   5   6

Выяўленчае мастацтва. Агульная характарыстыка і асаблівасці развіцця прасторавых відаў мастацтва канца ХVІІ – ХІХ стст. у Францыі. Класіцызм як напрамак у мастацтве эпохі французскага абсалютызму. Эстэтыка класіцызму, яго сувязь з філасофіяй абсалютызму.

Мастацкія адметнасці помнікаў архітэктуры і манументальнага жывапісу. Вядучыя майстры. Н.Пусэн – пачынальнік класіцызму ў жывапісе, тэарэтычныя асновы яго творчай сістэмы. Адлюстраванне ідэй Асветніцтва ў жанрах пейзажа, партрэта і сюжэтнай карціне. Ж.Л.Давід – прадстаўнік рэвалюцыйнага класіцызму.

Вядучыя французскія жывапісцы канца ХVІІІ – пачатку XIX ст. і іх творчая спадчына. Тэарэтычнае абгрунтаванне творчай спадчыны жывапісцаў французскімі асветнікамі Д.Дзідро і Вальтэрам. Роля акадэміі мастацтваў у распаўсюджванні і замацаванні прынцыпаў класіцызму ў Францыі. Структурная арганізацыя помнікаў мастацтва эпохі Асветніцтва на прыкладзе ансамбля Версаля. Творчыя распрацоўкі А.Ленотра, Л.Лево, Ж.Мансара, Ж.Габрыэля, Ж.Суфло. Уплыў класіцызму на скульптурны партрэт. Творчасць Ж.Гудона.

Рост рускай нацыянальнай свядомасці, гістарычныя перадумовы змены поглядаў на мэты рэфармавання мастацтва ў другой палове XVIII ст. Этапы развіцця класіцызму. Увасабленне ідэалогіі новага часу ў мастацтве (на прыкладзе твораў архітэктуры і жывапісу). Жанр партрэта.

Уплыў акадэміі мастацтваў на працэс станаўлення класіцызму ў архітэктуры і манументальнай скульптуры. Сістэма падрыхтоўкі кадраў як аддюстраванне ідэйна-творчых прынцыпаў класіцызму ў рускім мастацтве. Ранні рускі класіцызм у архітэктуры: Ж.Б. Вален-Деламот, А. Какорынаў, Ю.Фельтэн. Класіцызм у манументальнай пластыцы і жывапісу: І. Пракоф’еў, Ф. Гардзееў, І. Мартас, А. Ласенка, Р. Угрумаў і інш. Прафесійная творчасць майстроў эпохі сталага класіцызму (В.Бажэнаў, М.Казакоў, І.Староў).

Духоўная аснова фарміравання мастацтва эпохі Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі. Эвалюцыя стылю (уздзеянне еўрапейскіх традыцый); этапы развіцця і характарыстыка. Майстры і помнікі эпохі Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі. Традыцыі мецэнацтва і іх значэнне для прагрэсу беларускага мастацтва.

Развіцце жанру партрэта ў беларускім свецкім жывапісе. Гравіравальныя партрэты Радзівілаў у выкананні Г.Ляйбовіча (1700 – 1770). Засваенне і творчае пераасэнсаванне традыцый заходнееўрпейскай культуры ў мемарыяльнай пластыцы.
1.6. Рамантызм як напрамак у мастацтве

(Заходняя Еўропа, Расія, Беларусь, XIX ст.)
Музычнае мастацтва. Рамантызм як мастацкая плыня. Ідэя сінтэзу мастацтваў. Сацыяльныя ўмовы ўзнікнення рамантызму. Рамантызм і крызіс ідэалаў эпохі Асветніцтва. Перыядызацыя рамантызму.

Эстэтыка рамантызму. Асаблівасці рамантычнага метаду. Канфліктнае ўспрыманне свету і яго паказ праз сутыкненне палярных антытэз (прынцып “двухсусветнасці”). Характэрная для рамантыкаў гіпербалізацыя ў ацэнцы жыццёвых з'яў, вылучэнне двух тыпаў рамантычнага героя: выключная асоба (Байран, Берліёз, Ліст, Вагнер) і просты чалавек (Шуберт, Мендэльсон, часткова Шуман, Брамс).

Важнейшыя сферы творчасці рамантыкаў: лірыка, фантастыка, прыроднае і нацыянальна-характэрнае. Імкненне дакладна ўвасобіць "лакальны каларыт" як тыповае для рамантыкаў. Мастацтва літаратурнага (Жан-Поль, Гофман) і музычнага партрэта (Шуман, Вагнер).

Вядучыя жанры ў мастацтве: раман, аповесць, паэма, балада – у літаратуры; песня, вакальны цыкл, фартэпіянная праграмная мініяцюра (цыкл), сімфанічная паэма, праграмная сімфонія, рамантычная опера – у музыцы.



Нацыянальныя школы ў перыяд рамантызму, іх прадстаўнікі.

Асаблівасці развіцця рускага рамантызму (фарміраванне пад непасрэдным уздзеяннем патрыятычнага ўздыму пасля Айчыннай вайны 1812 г.; росквіт у 20-я гг. XIX ст. творчасці асобных пісьменнікаў, мастакоў; творчасці кампазітараў у 30–40-я гг. XIX ст.). Прадстаўнікі рускага рамантызму В.А.Казлоўскі і А.М.Вярстоўскі. Буйныя беларускія рамантыкі Н.Орда (мастак і кампазітар), Ф.Міладоўскі і іх творчасць.

Літаратурна-публіцыстычная спадчына кампазітараў-рамантыкаў.

Тэатр і драматургія новага часу (ад Вялікай французскай рэвалюцыі да Парыжскай камуны (1789 – 1871). Творчасць Віктора Гюго, Аляксандра Дзюма (Дзюма-бацькі), Праспера Мерыме.

Рамантызм у тэатральнай культуры XIX ст. (Джордж Байран, Персі Бішы Шэлі, Эдмунд Кін, Людвіг Цік, Карл Гуцкаў).

Творчасць Эміля Заля, Эдмона Растана, Морыса Метэрлінка, Генрыка Ібсена, Герхарта Гаўптмана). Акцёрскае мастацтва (Сара Бернар, Эрнэста Росі, Тамаза Сальвіні, Генры Ірвінг, Элен Тэры).

Рускі тэатр перыяду прагрэсіўнага рамантызму (1812 – 1825).

Драматургія А.Грыбаедава, А.Пушкіна, М.Гогаля.

Сцэнічнае мастацтва М.Шчэпкіна, П.Мачалава, М.Ярмолавай, П.Садоўскага, М.Савінай, В.Камісаржэўскай.

Праяўленне рамантычных тэндэнцый у беларускім тэатральным мастацтве XIX ст.

Рамантызм у выяўленчым мастацтве XIX ст.

Гістарычныя карані і ідэйна-эстэтычная праграма. Стылёвыя асаблівасці ў творчасці вядучых майстроў-жывапісцаў. Спецыфіка кампазіцыйна-выразных сродкаў у творчасці французскіх мастакоў-жывапісцаў Т.Жэрыко і Э.Дэлакруа.

Рамантызм у рускім выяўленчым мастацтве. Агульная характарыстыка і асаблівасці яго праяўлення ў жывапісе. Выяўленне спецыфікі рамантызму ў творчасці А.Кіпрэнскага і К. Брулова (партрэтны жанр). Рысы рамантызму і традыцыі класіцызму ў творах К. Брулова (“Апошні дзень Пампеі”).

Гістарычныя ўмовы фарміравання новага стылю ў беларускім выяўленчым мастацтве. Храналогія. Рамантычныя рысы станковага жывапісу. Аналіз творчасці вядучых майстроў-рамантыкаў І.Аляшкевіча, Ю.Пешкі, Я.Дамеля, В.Ваньковіча, І.Хруцкага. Узаемадзеянне стыляў у розных нацыянальных мастацкіх школах.


1.7. Імпрэсіянізм як напрамак у мастацтве
Зараджэнне імпрэсіянізму. Выстава 1874 г.: К.Манэ, Э.Манэ, Э.Дэга, К.Пісаро, А.Рэнуар. Іх творчыя прынцыпы, сюжэты, жывапісная мова. Сістэма плэнера. Чысты колер як аснова малюнка, формы, кампазіцыі. Жанравая разнастайнасть творчасці мастакоў.

Імпрэсіянізм у творчасці французскіх кампазітараў К.Дэбюсі (1862 –1918) і М.Равеля (1875 – 1937). Імкненне да перадачы непасрэднага ўражання; зварот да мініяцюрных формаў (у музыцы – раманс, фартэпіянная мініяцюра, у жывапісе – партрэт, эцюд, пейзаж). Аслабленне значэння мелодыі. Узмацненне ролі асобнага гуку (колеру), тэмбру (фарбы), акорда (каларыту). Сувязь з мастацтвам паэтаў-сімвалістаў (Ш.Бадлер, П.Верлен, С.Малармэ). Праграмнасць (фартэпіянныя прэлюдыі, тры сімфанічныя эскізы “Мора” К.Дэбюсі), сюітнасць, цыклічнасць (“Бергамаская сюіта” К.Дэбюсі, “Прывіды ночы” М.Равеля), казачныя і міфалагічныя матывы (опера “Пелеас і Мелізанда” К.Дэбюсі, харэаграфічная сімфонія “Дафніс і Хлоя” М.Равеля), зварот да ўсходняй і іспанскай музыкі (опера “Іспанскі час”, “Балеро” М.Равеля) у творчасці кампазітараў-імпрэсіяністаў.

Тэрмін “імпрэсіянізм” у дачыненні да кіно. Французскае кінамастацтва ў пачатку 20-х гг. XX ст. Творчыя пошукі “Сінема-клуба” на чале з Л.Дэлюкам. Роля сюжэта і героя ў творах рэжысёраў-імпрэсіяністаў. Асяроддзе і пейзаж як актыўныя вобразы кінадрамы. Выяўленчыя прыёмы, дынаміка мантажу і тэмпарытм. Партатыўная камера.

Змрочная паэзія чыгункі ў фільме “Кола” А.Ганса (1923). Імпрэсіяністычная паэтыка фільмаў М.Л'Эрб'е “Эльдарада” (1920); “Жанчына ніадкуль” (1923) і “Ліхаманка” (1921) Л.Дэлюка.

Уплыў французскага імпрэсіянізму на развіццё мастацтва еўрапейскіх краін і Расіі.


1.8. Экспрэсіянізм як напрамак у мастацтве
Узнікненне ў нетрах позняга рамантызму ў Аўстрыі і Германіі новай мастацкай плыні – экспрэсіянізму (у выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, музыцы, кіно). Сутнасць экспрэсіянізму – прадчуванне надыходзячай сусветнай катастрофы, дысгарманічнасць асабістага духоўнага свету.

Перавага звышнапружаных эмоцый, злой іроніі, адмаўленне ад танальнасці, традыцыйных прынцыпаў меладычнага і лада­функцыянальнага мыслення, выкарыстанне складаных гукавых комплексаў – характэрныя рысы экспрэсіянізму ў музыцы. Элементы экспрэсіянісцкай вобразнасці і натуралістычнага гукапісу ў творчасці Г.Малера – выдатнага аўстрыйскага кампазітара-сімфаніста (познія сімфоніі) і буйнейшага нямецкага кампазітара Р.Штрауса (оперы “Саламея” і “Электра”).

Прадстаўнікі аўстрыйскага музычнага экспрэсіянізму – кампазітары новай венскай школы, творчая садружнасць А. Шонберга і яго вучняў А.Берга і А.Веберна. Тыповыя экспрэсіянісцкія творы “нававенцаў” – оперы “Чаканне”, “Шчаслівая рука”, вакальны цыкл “Месяцавы П'еро” А.Шонберга; опера “Воццак” А.Берга. Комплекс музычных сродкаў выразнасці ў творчасці кампазітараў-экспрэсіяністаў: зламанасць меладычных ліній, абвостраная дысанантнасць гармоніі, кантрастная дынаміка, выкарыстанне жорсткіх пранізлівых гучанняў, інструментальная трактоўка вакальных партый, узбуджаная рэчытацыя і інш.

Ідэі кампазітараў новай венскай школы (прынцыпы атаналізму і дадэкафоніі) і іх распаўсюджванне ў творчасці прадстаўнікоў музычнага авангардызму.

Адлюстраванне ў творчасці мастакоў-экспрэсіяністаў нацыянальных праблем развіцця мастацтва Германіі. Аб'яднанні мастакоў і вядучыя майстры. Групы “Мост” і “Блакітны коннік”. Характарыстыка твораў нямецкіх мастакоў Э.Л.Кірхнера, Фрыца Блейля, Эрыха Хекеля, Карла Шміта-Ротлуфа, Оскара Кокашкі і інш. Уплыў тэарэтычных прац В.Кандзінскага на творчасць нямецкіх майстроў.

Характэрныя рысы экспрэсіянізму ў тэатральным мастацтве: адсутнасць паступовасці дзеяння, абстрактна-тыпалагічныя персанажы, якія пазбаўлены індывідуальных рыс (рэжысёры Р.Вейхарт, Г.Хартунг). Выкарыстанне практычных дасягненняў экспрэсіянісцкага тэатра ў творчасці У.Меерхольда, Я.Вахтангава, А.Таірава і інш.

Мастацкія дасягненні нямецкага кінаэкспрэсіянізму. Яго галоўныя філасофска-эстэтычныя прынцыпы. Паэтыка фільмаў Ф.Ланга, П.Лені, Ф.Мурнаў. Стварэнне ірэальнай дэфармаванай прасторы. Дамінаванне выяўленчых сродкаў выразнасці. Дэкарацыі, акцёрскі грым і пластыка. “Кабінет доктара Калігары” Р.Вінэ (1919) – вяршыня кінаэкспрэсіянізму. Трансфармацыя экспрэсіянізму ў камершпіль.

Уплыў экспрэсіяністаў на сучаснае нямецкае мастацтва.


1.9. Авангард у мастацтве XX ст.
Авангардызм як умоўная, абагульненая назва мастацкіх кірункаў, народжаных атмасферай XX ст. Дэкларацыя элітарнага мастацтва; выяўленне настрояў сацыяльнага пратэсту, рэвалюцыйнага зместу. Схільнасць авангардызму да утылітарызму (зліццё мастацтва з вытворчасцю, бытам).

Авангардысцкія кірункі ў музыцы: серыялізм (як паслядоўнасць непаўторных гукаў), алеаторыка (прынцып выпадковасці, ад лацінск. аlеа – ігральная костка, жэрабя), пуантылізм (прынцып дыскрэтнасці, ад франц. роіnt – кропка), санарызм (прынцып каляровага гукапісу, ад лацінск. sonore – звонкі, шумны), канкрэтная, электронная, камп'ютэрная музыка. Прадстаўнікі – кампазітары П.Булез, П.Шэфер (Францыя), К.Штокхаўзен (Германія), Л.Нона, Л.Берыё (Італія), Дж.Кейдж (ЗША) і інш.

Авангард у тэатральнай культуры XX ст. Драматургія тэатра абсурду (А.Гаці, Ж.Кало, Э.Олбі, Э.Іанеска і інш.). Тэатры Брадвея, тэатр жорсткасці А.Арто – асноўныя кірункі ў акцёрскім мастацтве.

Агульная характарыстыка выяўленчага мастацтва мадэрнізму. Асноўныя плыні. Гістарычныя перадумовы ўзнікнення. Творчыя групы і аб'яднанні. Фавізм, кубізм, футурызм, сюррэалізм, абстракцыянізм, дадаізм, іх адметнасці і параўнальны аналіз. Вядучыя майстры і асаблівасці іх твораў – Дж.Полак (ЗША), Р.Дэланэ, П.Пікаса, Ф.Лежэ (Францыя), В.Кандзінскі, К.Малевіч, Н.Альтман, У.Татлін (Расія, Беларусь).

Тэарэтычнае абгрунтаванне розных мастацкіх плыняў мадэрнізму Ф.Марынеці. Праграмы “маніфестаў”.

Кінамастацтва авангарда як пошук спецыфікі экраннай мовы. Спасціжэнне рэчаіснасці шляхам разбурэння “банальных” формаў. Захапленне тэхнічнымі прыёмамі (аптычныя скажэнні, рапід, нярэзкасць адлюстравання, падвоеная экспазіцыя). Кінаавангард у Германіі. “Навочная музыка” абстрактных экранных твораў В.Эгелінга, Г.Рыхтэра, В.Рутмана: “Дыяганальная сімфонія”, “Рытм 1921”, “Опус I”.

Кінаавангард у Францыі: “чыстае кіно”. Устаноўка на рытм у фільмах “Грампласцінка № 927” (Ж.Дзюлак), ”Механічны балет” (Ф.Лежэ).

Абстракцыянізм. Фільм А.Шамета “Адлюстраванне святла і хуткасці”. Сюррэалізм. “Андалузскі сабака”, “Залатое стагоддзе” Л.Бунюэля, С.Далі. Фільм Р.Клера “Антракт” (1924) як увасабленне інтэлектуальна-эстэтычнага бунтарства 1920-х гг. і вышэйшае дасягненне французскага кінаавангарда.


1.10. Рэалістычныя тэндэнцыі ў мастацтве Расіі і Беларусі

другой паловы XIX ст.
Гістарычныя ўмовы развіцця рускай культуры ў другой палове XIX ст. Агульны ўздым грамадскай думкі, вылучэнне важнейшых філасофска-эстэтычных поглядаў на функцыі мастацтва ў жыцці грамадства. Барацьба за народнасць і дэмакратызм рускай культуры як адлюстраванне вострай сацыяльна-класавай барацьбы ў рускім грамадстве парэформеннага перыяду.

Уздым культуры Расіі ў 60–70-я гг. XIX ст. Шырокая дэмакратызацыя мастацкага жыцця (стварэнне Рускага музычнага таварыства, заснаванне першых рускіх кансерваторый, адкрыццё Бясплатнай музычнай школы).

Творчыя плыні ў рускай культуры 60 – 70-х гг., звязаныя з дзейнасцю мастакоў-перасоўнікаў, Балакіраўскага гуртка (“Магутнай кучкі”), П.І.Чайкоўскага, А.М.Сярова, А.Р.Рубінштэйна і інш. Народная тэма – асноўная ў творчасці выдатных прадстаўнікоў культуры гэтага перыяду; падыход да яе раскрыцця кампазітараў-кучкістаў (у параўнанні з М.І.Глінкам).

Праўдзівае (рэалістычнае) успрыманне жыцця ў творах кампазітараў-кучкістаў і П.І.Чайкоўскага, характэрныя для іх творчасці дэмакратызм і гуманізм (інструментальная музыка), патрабаванне праўды характараў і сітуацый (оперная і вакальная музыка).

Новае пакаленне кампазітараў-рэалістаў – А.К.Глазуноў, А.К.Лядаў, С.І.Танееў і інш. 80 – 90-я гг. XIX ст. – пераходны перыяд у гісторыі рускай музычнай культуры. Дзейнасць Бяляеўскага гуртка. Пераакцэнтоўка ў сістэме жанраў. Узмацненне трагедыйнай тэмы ў мастацтве.

Рускі тэатр канца XIX ст. (“сцэнічны рэалізм”). Стварэнне Маскоўскага мастацкага тэатра (1898). Творчая дзейнасць К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі (сістэма работы з акцёрамі). Драматургія А.Астроўскага, А.Чэхава, Л.Талстога, М.Горкага і інш.

Рэалістычныя тэндэнцыі ў выяўленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Станаўленне рускай нацыянальнай прафесійнай школы рэалістычнага мастацтва: агульная характарыстыка. Роля акадэміі мастацтваў і Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. Рэалістычнае мастацтва ў бытавым, пейзажным, партрэтным жанрах рускіх мастакоў другой паловы XIX ст.

Прадстаўнікі маскоўскай і пецярбургскай мастацкіх школ, іх роля ў вырашэнні праблем выяўленчага мастацтва. Характарыстыка і аналіз твораў жывапісу В.Пярова, В.Пукірава, І.Крамскога, В.Максімава, В.Макоўскага, М.Ярашэнкі, М.Ге, В.Васняцова, А.Саўрасава, І.Шышкіна, У.Паленава, А.Куінджы, В.Верашчагіна; скульптуры М.Антакольскага. Гістарычны жанр у творчасці І.Рэпіна і В.Сурыкава. Работы І. Рэпіна ў Здраўнева, іх уплыў на беларускае мастаства. Дэмамкратычныя тындэнцыі ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Уплыў ідзей “перасоўнікаў” на творчасць беларускіх мастакоў. Рэалістычныя прынцыпы паказу рэчаіснасці: творчасць Д.Баркоўскага, Ф. Гарэцкага, А. Гараўскага, Б. Русецкага.



1.11. Сімвалізм як напрамак у мастацтве

на мяжы ХІХ – ХХ стст.
Сімвалізм як літаратурна-мастацкі і філасофска-эстэтычны напрамак. Паэзія С.Малармэ, А.Рэмбо, П.Верлена. Распаўсюджванне эстэтыкі сімвалізму ў краінах Заходняй Еўропы і Расіі.

Развіццё эстэтычных прынцыпаў сімвалізму на падставе філасофскіх і ідэалістычных канцэпцый А.Шапенгаўэра, Э.Гартмана, Ф.Ніцшэ (Германія), У.Салаўёва (Расія), ідэй нямецкага і французскага рамантызму, а таксама англійскіх прарафаэлітаў. Спецыфічныя рысы сімвалісцкага метаду пазнання свету, навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўнікі рускага сімвалізму ў паэзіі, выяўленчым мастацтве, тэатры.

Выяўленчае мастацтва Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. (А. Ромер, К. Альхімовіч, У. Дмахоўскі, Н.Сілівановіч, Ф.Рушчыц).

Асаблівасці музычнага сімвалізму. Імкненне наблізіць выразныя сродкі літаратуры, жывапісу і музыкі: гукавыя вершы К.Бальмонта, “сімфоніі” А.Белага, “жывапіс-музыка” М.Чурлёніса.

Вобразная сфера музычнага сімвалізму – вытанчаная музыка, змрочны настрой, трывожныя прадчуванні і інш. (асобныя прэлюдыі, “Пелеас і Мелізанда” К.Дэбюсі, “Ёлка”, “Бездань” У.І.Рэбікава і інш.).

Творчасць А.М.Скрабіна як паслядоўнае адлюстраванне рыс сімвалізму ў рускім музычным мастацтве (блізкасць музыкі А.Скрабіна паэтычным творам малодшага пакалення рускіх сімвалістаў – А.Блока, А.Белага, В.Іванова). Філасофскія погляды А.Скрабіна і іх блізкасць эстэтычным поглядам сімвалістаў (пошукі сусветнага і класічнага адзінства; погляд на творчасць як на культава-абрадавы акт; ідэя месіянскай ролі мастака і інш.).

Сімвалізм у тэатральным мастацтве. Творчасць Морыса Метэрлінка. Сімвалісцкія драмы Генрыка Ібсена. Сімвалізм і рускі тэатр пачатку XX ст. Сцэнічныя эксперыментальныя працы Усевалада Меерхольда. Драма “Жыццё чалавека” Леаніда Андрэева на сцэне Маскоўскага мастацкага тэатра.

Сімвалізм у выяўленчым мастацтве. П.Гаген, Э.Бернар, П.Сезан, В.ван Гог, В.Барысаў-Мусатаў, М.Урубель, К.Пятроў-Водкін, М.Дабужынскі. Рысы сімвалізму ў творчасці К. Змігродскага, В. Бубноўскага.


1.12. Мастацтва Расіі і Беларусі ў XX ст. (савецкі перыяд)
Музычнае мастацтва. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў савецкі перыяд. Асаблівасці развіцця рускай мастацкай культуры на розных этапах савецкага перыяду (з 20-га – да канца 80-х гг.).

Асноўныя рысы новай эпохі: разгортванне масавай асветніцкай работы, новыя віды і формы культурнага жыцця. Задачы культурнага будаўніцтва. З'яўленне ў 20-я гг. ХХ ст. першых творчых арганізацый і груповак (Пралеткульт, РАПП, РАПМ, АСМ і інш.); іх дзейнасць у галіне развіцця масавай культуры. Савецкія кампазітары старшага пакалення: А.Глазуноў, М.Іпалітаў-Іванаў, Р.Гліэр, М.Гнесін, С.Васіленка і іншыя – і іх роля ў будаўніцтве савецкай музычнай культуры.

Новыя тэмы і жанры савецкага мастацтва. Пошукі новага сінтэзу музыкі, паэзіі, жывапісу і тэатральнага мастацтва ў эксперыментальных спектаклях Я.Вахтангава, У.Меерхольда.

Распрацоўка новых прынцыпаў музычнага мыслення ў сферы інструментальнай музыкі. Станаўленне савецкага сімфанізму. Шляхі станаўлення савецкай оперы, асваенне сучаснай тэматыкі.

Кампазітары-класікі савецкага перыяду – С.Пракоф'еў і Д.Шастаковіч. Разнастайнасць жанраў у іх творчасці.

Высокі ўзровень савецкага музычнага выканаўства (Д.Ойстрах, Л.Аборын, Я.Фліер, Э.Гілельс, С.Рыхтэр і інш.), актывізацыя музычнага жыцця ў галіне музычна-тэатральнай і канцэртна-філарманічнай творчасці.

Новая тэндэнцыя ў творах савецкіх кампазітараў 50–60-х гг. – Р.Шчадрына, А.Эшпая, Б.Чайкоўскага і іншых, прадстаўнікоў так званай “новай фальклорнай хвалі” (Г.Свірыдаў).

Якасныя перамены ў галіне музычнага мастацтва Савецкай Расіі ў 70–80-я гг. Лёс і стан асобных музычных жанраў на сучасным этапе.

Выкарыстанне вопыту мінулага і сучаснай рэчаіснасці ў станаўленні беларускай культуры XX ст. Асаблівасці культурнага жыцця Беларусі 20–30-х гг. З'яўленне разнастайных устаноў культуры. Развіццё масавай мастацкай самадзейнасці, узнікненне творчых калектываў. Стварэнне сістэмы музычнай адукацыі.

Фарміраванне нацыянальнай прафесійнай кампазітарскай школы ў пачатку 20–30-х гг. Жанры сімфоніі, балета, масавай песні, раманса ў кампазітарскай творчасці беларускіх кампазітараў. Інтэнсіўная творчая дзейнасць беларускіх кампазітараў М.Аладава, У.Алоўнікава, Ю.Семянякі, Я.Глебава, Д.Смольскага і інш.

Новы этап у развіцці беларускай культуры (другая палова 50 – канец 80-х гг.), у тым ліку і музычнага мастацтва. Высокі прафесійны ўзровень кампазітарскага майстэрства, узмацненне цікавасці кампазітараў усіх пакаленняў да разнастайнасці тэматыкі, жанраў, формаў, сродкаў музычнай выразнасці.

Сучаснае культурнае жыццё ў Беларусі. Сучасны стан беларускай музычнай культуры.



Тэатральнае мастацтва. Рускі тэатр першай паловы XX ст. Драматургія У.Маякоўскага, М.Горкага, М.Булгакава.

Рускі тэатр другой паловы XX ст. Драматургія А.Арбузава, В.Розава, А.Валодзіна, А.Вампілава, Л.Петрушэўскай. Мастацтва рэжысуры Г.Таўстаногава, А.Яфрэмава, Ю.Любімава, М.3ахарава, Г.Волчак.

Першае беларускае таварыства драмы і камедыі (1917 – 1920), кіраўнік Ф.Ждановіч. Арганізацыя Першага беларускага драматычнага тэатра (БДТ-1, мастацкі кіраўнік Е.Міровіч), Другога беларускага драматычнага тэатра (БДТ-2). Трупа У.Галубка. Драматургія 20–30-х гг.: У.Галубок, Е.Міровіч, М.Чарот, Ц.Гартны, Я.Колас. К.Чорны, З.Бядуля, К.Крапіва і інш.

Беларускія тэатры 50 – 80-х гг. Драматургія. Рэжысура. Акцёры.



Выяўленчае мастацтва. Агульная характарыстака савецкага выяўленчага мастацтва, перыядызацыя. Гістарычныя шляхі фарміравання нацыянальных школ выяўленчага мастацтва. Творчыя кірункі ў мастацтве 20 – 40-х гг. XX ст. Вядучыя творчыя групоўкі ў выяўленчым мастацтве 20-х гг. XX ст. Аб'яднанні АМРР (Асацыяцыя мастакоў рэвалюцыйнай Расіі) і АМС (Аб'яднанне мастакоў-станкавістаў).

План манументальнай прапаганды – праграма развіцця мастацтва нацыянальных рэспублік у перадваенны перыяд. Выставачная практыка 20–30-х гг. XX ст. Асаблівасці развіцця выяўленчага мастацтва ў Беларусі ў 20–40-я гг. XX ст.

Роля культурных цэнтраў Беларусі: Віцебска і Мінска ў станаўленні беларускай нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва. Значэнне творчасці мастакоў групы ”Сцвярджальнікі новага мастацтва” (УНОВИС) для развіцця манументальнага і афарміцельскага відаў выяўленчага мастацтва ў Беларусі. Першыя мастацкія арганізацыі ў Беларусі: ”Усебеларускае аб'яднанне мастакоў” (1927 – 1929), “Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі”, група ”Прамень” і інш.

Мастацтва даваеннага перыяду як мастацтва вялікіх грамадскіх ідэй, творчых эксперыментаў і пошукаў. Гісторыка-рэвалюцыйная тэма ў савецкім мастацтве. Развіццё бытавога жанру, сюжэтнай карціны, пейзажа і партрэта. Мастацка-стылістычны аналіз работ савецкіх мастакоў-жывапісцаў: К.Юона, А.Дэйнекі, Б.Іагансона, І.Грабара, М.Несцерава, Ю.Піменава, С.Герасімава.

Традыцыі рэалістычнага мастацтва ў творчасці беларускіх майстроў У.Хрусталёва, У.Сухаверхава, Я.Зайцава, М.Бялыніцкага–Бірулі, І.Ахрэмчыка, М.Станюты, У.Цвірко, П.Масленікава.

Графіка 20–30-х гг. XX ст. і станаўленне палітычнага плаката. Творчасць Д.Маора і Дэні. Развіцце графікі ў ваенны і пасляваенны час: творчасць А.Астравумавай-Лебедзевай, Дз.Шмарынава, І.Таідзе, У.Карэцкага, Кукрыніксаў, А.Паслядовіч.

Скульптура даваеннага і ваеннага перыяду – увасабленне праграмы развіцця мастацтва савецкага часу. Мастацка-стылістычны аналіз творчых работ А.Галубкінай, С.Канёнкава, С.Лебедзевай, В.Мухінай, З.Азгура, А.Бембеля, С.Селіханава.

Рэспубліканскія сюжэтныя выстаўкі даваеннага перыяду. Развіццё творчых сувязей розных нацыянальных школ у савецкі час. Архітэктурна-мемарыяльныя комплексы на тэрыторыі Беларусі 1960–1970-х гг., прысвечаныя героям Вялікай Айчыннай вайны. Курган Славы Савецкай Арміі-вызваліцельніцы Беларусі (А.Бембель, А.Арцімовіч), мемарыяльныя комплексы Хатынь (Ю.Градаў, В.Зяньковіч, Л.Левін, С.Селіханаў), Брэсцкая крэпасць-герой (А.Кібальнікаў, А.Бембель і інш.), мемарыял Урочышча Гай (М.Альтшулер, Д.Марэніч, М.Мілавідаў). Помнікі манументальнай пластыкі 70-х гг. XX ст. народным паэтам Беларусі Я.Купалу (скульптары А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі, архітэктары Л.Левін, Ю.Градаў) і Я.Коласу (скульптар З.Азгур, архітэктары Л.Левін, Ю.Градаў) у Мінску.

Беларускае выяўленчае мастацтва ў рэчышчы агульных плыняў 50 – 80-х гг. ХХ ст. Тэматычная карціна, беларускі пейзаж і партрэт. Стылістычны аналіз работ М.Савіцкага, В.Грамыкі, М.Данцыга, Г.Вашчанкі і інш. Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі 70–80-х гг. XX ст.

Кінамастацтва. Савецкае кіно 20-х гг. і стварэнне вобраза рэвалюцыйнай эпохі. Паэтыка-метафарычная будова карцін С.Эйзенштэйна і Д.Вертава. Прынцып ліраэпічнай апавядальнасці. Арганізацыя кінавытворчасці ў Беларусі. Ю.Тарыч і пачатак ігравога кіно. Выразнасць дэталі, мастацкі ўзровень мантажу ў фільмах “Лясная быль” (1926), “Да заўтра” (1929). Савецкае кіно таталітарнай эпохі (30–40-я гг.). Плакатна-прапагандысцкі характар фільмаў. Рэалізацыя эпіка-драматычнага прынцыпу кінаапавядальнасці. Творчае супрацьстаянне кінамайстроў таталітарызму. Філасофска-алегарычныя творы С.Эйзенштэйна: “Бежын луг” (1935–1937), “Іван Грозны” (1945–1947).

Новы якасны этап развіцця савецкага кінамастацтва на мяжы 50–60-х гг. Агульная гуманізацыя кіно. 3'яўленне новых і трансфармацыя старых тэм. Абнаўленне кінамовы. Дамінаванне лірыка-драматычнага прынцыпу апавядальнасці. Паэтыка кінатвора М.Калатозава “Ляцяць жураўлі” (1957).

Прыход новага творчага пакалення і фарміраванне дзвюх асноўных мастацкіх плыняў у савецкім кіно.

Паэтыка-дакументальны стыль рэжысёраў М.Хуцыева, А.Іаселіяні, А.Германа і інш. Паэтыка-жывапісны стыль С.Параджанава, А.Таркоўскага, Т.Абуладзэ, А.Сакурава.

Мастацкае абнаўленне беларускага кінематографа ў 60–я гг. Дэбюты В.Турава, І.Дабралюбава, Б.Сцяпанава і трансфармацыя ваеннай тэматыкі. Эмацыянальная памяць рэжысёраў як эстэтычны камертон фільмаў “Праз могілкі” (1965), “Я родам з дзяцінства” (1966), “Іван Макаравіч” (1968). Зварот кінематаграфістаў да прозы В.Быкава і А.Адамовіча. Трагедыя вайны ў дакументальным кіно. Цыклы фільмаў В.Дашука “Я з вогненнай вёскі” (1975–1978), “У вайны не жаночае аблічча” (1981–1982). Кінапералажэнні прозы І.Мележа, У.Караткевіча, В. Адамчыка: творчыя пошукі і мастацкія вынікі.

Працэс актыўнага расслаення савецкага кінемагографа на мяжы 80–90-х гг. ХХ ст.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка