Праграма г п. Жалудок, 18 жніўня 2013 г




Дата канвертавання24.03.2016
Памер44.25 Kb.
Фестываль Кветак

Прыгажосці зямной астравок


Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая ...
ПРАГРАМА

г.п. Жалудок, 18 жніўня 2013 г.
месца правядзення - адкрытая пляцоўка па вуліцы 17 Верасня, а таксама вуліцы, плошчы і скверы старадаўняга мястэчка Жалудок

10.00 - 13.00. Падрыхтоўка да конкурсаў - афармленне кветкавых кампазіцый, букетаў кветкавых касцюмаў і прэзентацый народнай кухні.

Кампазіцыі адлюстроўваюць мары ўдзельнікаў аб будучыні роднай зямлі і афармляюцца на спецыяльна адведзенай для удзельнікаў пляцоўцы.

Букеты складаюцца удзельнікамі і выстаўляюцца ў адведзеным месцы.

Конкурсны паказ і абарона кветкавых касцюмаў будзе адбывацца у час канцэртнай праграмы на сцэне.

Стравы народнай кухні “Бульбяныя прысмакі” рыхтуюцца на выстаўку-продаж (ля кампазіццыі), але на конкурс выстаўляецца адна бульбяная страва з рацэптам .

Удзельнікі: установы, прадпрыемствы, арганізацыі і ўсе жадаючыя).

Ацэнка конкурсаў будзе праводзіцца журы і глядачамі (прыз сімпатый глядачоў) у час канцэртнай праграмы.
Гісторыка-рамантычная прагулка “Жалудок здзяйсняе мары” па пасёлку Жалудок, сустрэчы з цікавымі людзьмі, таямніцамі і паданнямі роднага краю, цудамі, да якіх можна дакрануцца і задумаць жаданне ... Госці фестывалю могуць наведаць знакамітыя мясціны пасёлка: Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, парк каменных скульптур, кветкавыя сядзібы і др.
12.00 – 12.30 Збор удзельнікаў Фестывалю (на плошчы ля адміністрацыйнага будынку).
12.30 – 13.00 Шэсце ўдзельнікаў ад плошчы да фестывальнай пляцоўкі.
13.00 - 13.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю (прывітанне ўдзельнікаў свята).
13.30 - 15.30
Канцэртная праграма “Без песні няма надзей (творчыя калектывы Шчучынскага раёну).
Кветкавае дэфіле (Конкурсны паказ і абарона кветкавых касцюмаў на сцэне).
Конкурс і прэзентацыя кветкавых кампазіцый “Самая прыветная, як мара запаветная” (падарожжа ў будучыню), букетаў “Сузор’е кветкавых праменняў”, народнай кухні “Бульбяныя прысмакі” (агляд і ацэнка журы).
15.30 – 16.00

Падвядзенне вынікаў папярэдніх конкурсаў, якія праводзіліся на тэрыторыі Жалудоцкага сельсавета напярэдадні Фестывалю:

1. “Жыццё тваё і гонар твой”: за лепшае мастацкае рашэнне і ландшафтны дызайн тэрыторыі устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый
2. Маё невычэрпнае багацце”: за самую «кветкавую» сядзібу, тэрыторыю ля дома
3. “Песня гарачага лета”: за самы яркі кветнік
4. Я тут душою спачываю”: за лепшы кветнік пажылых грамадзян
5. “Сонечных красак карагод”: за багацце кветкавага асартыменту ў кампазіцыі
6. “Нямее нават прырода”: за арыгінальнасць, фантазію, новыя ідэі

16.00 - 17.00 Працяг канцэртнай праграмы “Галасы старонкі роднай” (удзельнікі мастацкай самадзейнасці устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўсе жадаючыя).
Падвядзенне вынікаў конкурсаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
17.00 - Закрыццё Фестывалю.
17.00 - 22.00. Дыскатэка.
Акрамя таго, на свяце будуць арганізаваны:
Фотавыстава “З гісторыі фестываляў кветак на Шчучыншчыне”.

Даведнік Фестывалю.



Майстар-класы і выстава-продаж вырабаў народных умельцаў.

З бабуліных куфэркаў” - выстава-продаж этнаграфічных вырабаў.



Праграма для дзяцей “Дзеці - Кветкі жыцця” (гандаль дзіцячай прадукцыяй, конкурсы і забавы для дзяцей: конкурс дзіцячага расліннага касцюма (героі любімых казак і твораў), мастацкі пленэр і конкурс дзіцячага малюнка і інш.

Азнаямленчыя экскурсіі па пасёлку Жалудок.

Кансультацыі спецыялістаў Батанічнага саду Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі па вырошчванню кветак і выкарыстанню ў кветніках дэкаратыўных раслін.

Прэзентацыя турыстычных паслуг “Агратурыстычныя сядзібы запрашаюць...” (Агратурыстычныя сядзібы Шчучынскага раёна, у рамках кластара Шчучынскага раёна). Катанне на конях вярхом (аграсядзіба “Конны двор”Кентаўр”).

Выставы-продажы:

  • вырабаў Цэнтра народных рамёстваў г. Шчучына, мясцовых майстрых, народных умельцаў Шчучынскага раёна, індывідуальных прадпрымальнікаў і інш;

  • лекавых траў і кансультацыя па іх выкарыстанню урача-фітатэрапеўта Лапінай С.І.;

  • прадуктаў пчалярства “Пчолы і кветкі” (выстава-продаж і дэгустацыя, прадукцыя Шчучынскага пчолааб’яднання, індывідуальных прадпрымальнікаў);

  • зялёных насаджэнняў Шчучынскага лясгаса.

Гандлёвыя рады: гандаль сувенірнай прадукцыяй, прадукцыяй с/г прадпрыемстваў, фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў «Ураджай 2013» і інш.

«Наша кухня»: гандаль кулінарнымі вынаходніцтвамі - прадпрыемствы гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі (пірагі, караваі, юшка, бліны і іншыя прысмакі).

Забаўкі, гульні, спартыўныя спаборніцтвы.
Мастацкае суправаджэнне Фестывалю ажыццяўляецца пры ўдзеле народнага ансамбля Жалудоцкага ГДК «Сябрына».
Сардэчна запрашаем на Фэст у мястэчка Жалудок!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка