Праектная тэхналогія і тэхналогія майстэрняў на ўроках літаратуры і ў пазакласнай дзейнасці




Дата канвертавання07.05.2016
Памер65.32 Kb.
Праектная тэхналогія і тэхналогія майстэрняў на ўроках літаратуры і ў пазакласнай дзейнасці
Складанасць сучаснага ўрока літаратуры заключаецца ў тым, каб арганічна сумяшчаць літаратурна-пазнавальнае (інфармацыйнае), жыццёвае (практычна-надзённае) і выхаваўчае. Задача настаўніка – развіваць асаблівасці вучняў, найбольш важныя ў сферы зносін: адкрытасць, нестандартнасць, уменне рэагаваць на зменлівыя ўмовы знешняга свету, вырашаць разнастайныя праблемы, цесна і прадуктыўна супрацоўнічаць з іншымі людзьмі, імкненне да самапазнання, самаўдасканалення і самарэалізацыі. Але побач з задачамі: даваць дзецям веды, прывіваць ім цікавасць і любоў да нацыянальнай мовы, літаратуры і культуры ў цэлым, стымуляваць іх – найпершая, бадай, для настаўніка – выхоўваць актыўных, адказных, творчых грамадзян і патрыётаў.

Відавочна, што вырашаць пастаўленыя задачы можна толькі праз выкарыстанне асобасна-арыентаваных тэхналогій, адной з якіх і з’яўляецца праектная. Яна дае магчымасць глянуць па-асобаму на вучня: не як на аб’ект навучання, а як на жывую дзеючую асобу, роўную самому настаўніку, хай сабе і менш вопытную. Такі акцэнт у дзейнасці стварае мікраклімат, які станоўча ўплывае на фарміраванне і выхаванне асобы.

Праектную тэхналогію вельмі зручна выкарыстоўваць і ў сістэме ўрокаў літаратуры, і ў пазакласнай дзейнасці, бо яна дае магчымасць злучыць у адно цэлае разнастайныя інтарэсы, жаданні, здольнасці. Неабходна адзначыць, што праца над праектам будзе мець лепшы вынік, калі настаўнік не толькі стане выконваць ролю кіраўніка, які рэгулюе творчую, даследчыцкую дзейнасць вучняў і дае ёй патрэбны накірунак, але і будзе актыўна ўдзельнічаць у ёй і гэтым падасць найлепшы прыклад усім членам праектнай групы.

Праца над любым праектам прадугледжвае абавязковую пастаноўку і ўсведамленне мэтаў, якія ў сваю чаргу абумоўліваюць вызначэнне канчатковага рэзультату, а таксама спосаб і характар дзейнасці, яе сродкі. Абавязковае патрабаванне да праектаў – спалучэнне індывідуальнай і групавой формаў работы. Такі падыход дае магчымасць дапамагчы падлетку паверыць у свае здольнасці і сілы, падвесці яго да ўсведамлення неабходнасці ўласнага руху, росту, пошуку, развіцця. Выхаванец выпрацоўвае ў сябе самастойнасць, мэтанакіраванасць, уменне прымаць рашэнне і несці за яго адказнасць; пазней яму будзе лягчэй павысіць свій прафесійны ўзровень, перакваліфікавацца, набыць любыя неабходныя веды – менавіта гэта сёння неабходна ў жыцці.

Праектная дзейнасць грунтуецца на творчасць яе ўдзельнікаў, а таму мае на мэце выкарыстанне даследчых, пошукавых, праблемных метадаў работы. Вучні маюць магчымасць працаваць у групах рознага складу паводле ўзросту, ступені інтэлекіуальнага развіцця, узроўню выхаванасці іх членаў…

У працэсе распрацоўкі і рэалізацыі праектаў дзеці не адчуваюць псіхалагічнага дыскамфорту, паколькі іх дзейнасць не абумоўлена жорсткімі рамкамі строгіх патрабаванняў. Вучні адчуваюць сваю незалежнасць ад настаўніка, яны дакладна ведаюць, што маюць права на свабодны абмен ідэямі, на магчымасць ні з кім не згаджацца, мець уласнае , адметнае меркаванне, права на поўную самарэалізацыю і жаданую творчасць. Атмасфера працы над любым праектам дабратворная, насычаная станоўчай эмацыянальнай энергіяй. Заснаваная на прынцыпе супрацоўніцтва, праектная дзейнасць не пакідае месца ніякаму праяўленню і развіццю негатыўных рысаў характару і адмоўных эмоцый.

Усе групы, пары і асобныя ўдзельнікі праекта працуюць над адной і той жа праблемай, але разглядаюць яе ў розных аспектах. Як вядома, вырашэнне любой праблемы патрабуе прыцягнення разнастайных звестак з многіх сфер жыцця, з розных навук, выяўлення міжпрадметных сувязяў – гэта стымулюе і падтрымлівае інтэлектуальны рост вучняў, садзейнічае развіццю іх аналітычных уменняў, выхаванню настойлівасці ў дасягненні мэты, а часам вядзе да ўзнікнення новых глыбокіх інтарэсаў.

Пошук і вырашэнне праблемы, дослед, аналіз – гэта ўсё творчыя працэсы, што ляжаць у аснове любой праектнай распрацоўкі. З якога боку ні падыходзіў бы вучань да вырашэння праблемы, ён максімальна выкарыстоўвае свае творчыя намаганні і здольнасці, бо разуменне ім таго, што агульны рэзультат залежыць ад асабістага ўкладу кожнага, у многім матывуе яго дзейнасць. Так нараджаецца абсалютна ўсвядомленая адказнасць за выказаную працу і атрыманы рэзультат, з’яўляецца суперажыванне сваім таварышам, гонар за агульную справу. Кожны вучыцца аказваць падтрымку іншаму і сам годна прымаць дапамогу.



Такім чынам, варта падкрэсліць, што праз выкарыстанне праектнай тэхналогіі магчыма садзейнічаць сацыяльнаму стаўленню асобы вучня, усебаковаму і гарманічнаму яе развіццю, задавальненню патрэбы ў самараскрыцці, самавыражэнні, самасцвярджэнні, выхаванню лепшых маральных якасцяў і далучэнню да агульначалавечых каштоўнасцяў.
У іх быў свет цікавы

Вобраз народнага мастака ў паэмах “Курган” Янкі Купалы і “сымон-музыка” Якуба Коласа
Мэта праекта:

  1. Паглыблена даследваць аснову і сутнасць народных талентаў.

  2. Вызначыць і ўсвядоміць месца таленавітых народных творцаў у жыцці і ў мастацтве (на прыкладзе літаратуры).

  3. Развіваць уменне даследаваць, фарміраваць уласнае меркаванне.

  4. Выпрацоўваць у вучняў цвёрдую пазіцыю ў ацэнцы духоўных каштоўнасцяў.

  5. Выхоўваць і стымуляваць цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа.


Час выканання праекта: 2 тыдні.

Удзельнікі праекта: вучні 9-га класа.
Этапы падрыхтоўкі і абароны праекта

  1. Праектная ініцыятыва

Пастаноўка мэты, абмеркаванне тэмы, вызначэнне асноўнага матэрыялу для даследавання (паэма Янкі Купалы “Курган”, паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка”), вызначэнне асноўнага накірунка дзейнасці (даследаванне асновы і сутнасці таленту народнага мастака на прыкладзе вобразаў Гусляра і Сымона-музыкі).

  1. Вызначэнне канчатковага рэзультату праекта

Усведамленне месца творцы і яго творчасці ў жыцці і мастацтве, іх ролі ў развіцці асобы і грамадства.

  1. Стварэнне груп і размеркаванне абавязкаў

Кіраўнік праекта (ён жа кансультант), гісторык, фалькларысты, філосафы, абаронцы правоў народных творцаў, мовазнаўцы, прыхільнікі творчасці народных мастакоў, народазнаўцы, аналітыкі, староннія назіральнікі, сучаснікі.

  1. Распрацоўка групавога навучальнага маршруту

Навошта? – каб усвядоміць важнасць існавання народных талентаў у грамадстве і іх ролю у мастацтве; што адкрываем і пра што даведваемся? – пра вытокі народных талентаў, сутнасць іх дзейнасці і яе глыбіню; каму раскажам? – вучням сваёй паралелі і ўсім тым, хто праявіць цікавасць.

  1. Правядзенне мазгавога штурму. Стварэнне банка ідэй:

  • Выявіць і прааналізаваць фактары, якія аказалі ўплыў на фарміраванне характараў і светапоглядаў Гусляра і Сымона-музыкі.

  • Прасачыць, у чым праяўляецца цэласнасць натуры галоўных герояў паэм “Курган” і “Сымон-музыка”.

  • Высветліць, што такое талент і таленавітасць, супаставіць гэтыя паняцці з дзенасцю Гусляра і Сымона-музыкі.

  • Выявіць тыя прычыны, што даюць мастакам сілы змагацца за права іх творчасці на існаванне і развіццё.

  • Даказаць, што вобразы Гусляра і Сымона-музыкі маюць фальклорную аснову.

  • Даследаваць глыбіню ўнутранага свету мастакоў.

  • Прасачыць, у чым праяўляецца сувязь Гусляра і Сымона-музыкі з народам.

  • Выявіць магчымыя прычыны, па якіх Янка Купала і Якуб Колас зрабілі народных творцаў галоўнымі героямі сваіх паэм.

  • Вызначыць, якое месца ў жыцці і ў мастацтве павінен займаць мастак і яго творчасць.

  1. Размеркаванне заданняў

  2. Збор матэрыялу. Кансультаванне настаўнікам

  3. Калектыўнае абмеркаванне выкананай работы

Выбар формы абароны праекта (вусная справаздача).

  1. Абарона праекта

    Удзельнікі

    Абавязкі (задачы)

    Кіраўнік праекта

    Абгрунтаваць прычыны выбару тэмы, даказаць яе важнасць

    Гісторыкі

    Назваць і прааналізаваць фактары, якія аказалі пэўны ўплыў на фарміраванне характару і светапогляду Гусляра і Сымона-музыкі

    Мовазнаўцы

    Растлумачыць лексічнае значэнне слоў “талент” і “таленавітасць”, даказаць, што паміж гэтымі паняццямі і дзейнасцю Гусляра і Сымона-музыкі існуе поўная адпаведнасць

    Староннія назіральнікі

    Расказаць пра выеўленыя імі крыніцы сіл мастакоў у іх змаганні за існаванне і развіццё творчасці

    Фалькларысты

    Прывесці доказы фальклорнай асновы вобразаў мастакоў

    Сучаснікі

    Адзначыць, у чым праяўляецца цэласнасць натуры Гусляра і Сымона-музыкі і як гэтая адметнасць уплывае на характар і сутнасць іх творчасці

    Прыхільнікі творчасці народных мастакоў

    Раскрыць багацце, шматграннасць і непаўторнасць унутранага свету герояў

    Народазнаўцы

    Даказаць, што сувязь Гусляра і Сымона-музыкі з народам праяўляецца не толькі праз вытокі і сутнасць іх дзейнасці, але і праз іх характары

    Філосафы

    Паразважаць аб магчымых прычынах выбару Янкам Купалам і Якубам Коласам народных творцаў галоўнымі героямі сваіх паэм

    Абаронцы правоў народных творцаў

    Вызначыць заслужанае мастакамі і іх творчасцю месца ў грамадстве, мастацтве і свядомасці людзей

    Аналітыкі

    Падвесці вынік праведзенай працы (група аналітыкаў працуе ў час абароны праекта)

  2. Рэфлексія


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка