Праекта Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыўся майстар-клас «Даўняя літаратура ў культурным працэсе сучаснасці»




Дата канвертавання07.05.2016
Памер17.46 Kb.
Шаноўныя калегі!

9 сакавіка 2010 года ў межах праекта Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбыўся майстар-клас «Даўняя літаратура ў культурным працэсе сучаснасці» кандыдата філалагічных навук, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алеся Уладзіміравіча Бразгунова.

Цікавасць да мерапрыемства паспрыяла таму, каб выпускнік філфака, выхаванец навуковага семінара к.ф.н., дацэнта У. Г. Кароткага пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры, аўтар манаграфічнага даследавання «Перакладная белетрыстыка Беларусі ХV–XVII стст.», укладальнік фундаментальнага тома серыі «Беларускі кнігазбор» пад назвай «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан... : перакладная белетрыстыка Беларусі ХV–XVII стст.», аўтар факсімільнага выдання «Беларускі Трышчан» (разам з Надзеяй Старавойтавай), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» і «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры» выступіў ініцыятарам заснавання ТВОРЧАГА ГУРТКА ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ-МЕДЫЯВІСТАЎ. Першае пасяджэнне адбудзецца на філалагічным факультэце БДУ 26 красавіка 2011 г. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы.

Анкеты ўдзельнікаў (узор дададзены) да 4 красавіка накіроўвайце на адрас krychko@tut.by. Па арганізацыйных пытаннях звяртацца да ст. выкл. кафедры гісторыі беларускай літаратуры Вольгі Пятроўны Крычко (К. Маркса, 31, пакой 56, тэл.(017) 222-35-82, e-mail: krychko@tut.by).

Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ

Дадатак

АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА

Прозвішча, імя, імя па бацьку

(студэнт, курс; магістрант, аспірант)






Навуковы семінар

або


навуковы кіраўнік, кафедра, пры якой выконваецца работа




Тэма даследавання





Сфера перакладчыцкіх інтарэсаў

(якія тэксты, з якой і на якую мову перакладаеце)








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка