Праект рэзалюцыі “Круглага стала” (30-31. 07. 2003г., Жодзіна)




Дата канвертавання11.06.2016
Памер44.55 Kb.




ПРАЕКТ РЭЗАЛЮЦЫІ

Круглага стала”



(30-31.07.2003г., Жодзіна)

пры ўдзеле прадстаўнікоў усіх галінаў мясцовае ўлады , Галоўнага ўпраўленьня адукацыі, грамадзкасьці і СМІ


Тэма: “Рэзалюцыя Праграмы Міністэрства Адукацыі РБ у выхаваўча-адукацыйных установах Жодзіна – праблемы і шляхі іх пераадоленьня”
ПАДСТАВОВЫЯ ПРЫНЦЫПЫ
У адпаведнасьці з арт. 5 “Закону аб Адукацыі” неабходна:
1) “гарантаваць грамадзянам права выбару мовы навучаньня й выхаваньня, стварыўшы адпаведныя ўмовы для рэалізацыі гэтага права”;

(Канстатуемая наяўнасьць права выбару без забесьпячэньня адпаведных умоваў для гэтага выбару – звычайны падман грамадзкасьці. Адмова ў забесьпячэньні адпаведных умоваў для рэалізацыі права выбару абсалютна неправамерна, таму ня мае аніякага права на існаваньне. Падобны стан рэчаў проста недапушчальны.)
2) “навучаньню на беларускай мове ... аказваць дзяржаўную падтрымку”.
НЕАБХОДНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ЗАБЕСЬПЯЧЭНЬНЯ ВЫБАРУ
Праяўляючы адміністратыўную волю, з улікам рэйтынгу прыярытэтнасьці якасных характэрыстыкаў заплянаваць, а таксама арганізацыйна, кадрава і матэрыяльна-тэхнічна забясьпечыць:
1) стварэньне канкурэнтаздольнага, рэальнага “аб’екту выбару” (навучальныя плыні: групкі, клясы, садкі, школы, гімназіі, ВНУ, ... з акрэсьленымі якаснымі характэрыстыкамі і прыярытэтамі, рэальна сплянаваныя і прапануемые рэальна пры наборы вучняў, арганізацыйна прадуманыя, кадрава і матэрыяльна забясьпечаныя, разьвіваемыя ў кірунку цьвёрда акрэсьленай стабільнай місіі разьвіцьця плыні з улікам неабходнасьці псыхалягічнай адаптацыі дзяцей і бацькоў да выхаваўча-навучальнага працэсу, а таксама падбору новых абітурыентаў і пэрспэктыўнага конкурснага пашырэньня плыняў, ...).
2) стварэньне прыярытэтнасьці і канкурэнтаздольнасьці прапануемага “аб’екту выбару” (нацыянальных выхаваўча-адукацыйных плыняў)

а) прадуманае кадравае, праграмнае, мэтадычнае і матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне выбару

(кваліфікаваныя і вядомыя настаўнікі, выхавацелькі, прывабны профіль, адаптаваныя праграмы і мэтодыкі навучаньня, (плянуецца для канкрэтнай навучальнай плыні асобна з улікам пажаданьняў бацькоў);

б) стварэньне афіцыйных гарантыяў стабільнай дзяржаўнай падтрымкі нацыянальных выхаваўча-адукацыйных плыняў,

(акрэсьленая пэрспэктыва разьвіцьця плыні, стварэньне й падтрыманьне пачуцьця псыхалягічнага камфорту і упэўненасьці ў стабільнасьці й незваротнасьці працэсу, праграма супольных беларускамоўных мерапрыемстваў, кантактаў, абменаў, скіраваная на псыхалягічную і моўную адаптацыю дзяцей і бацькоў, настаўнікаў і выхавацелек, ...).
3) інфармацыйна-арганізацыйнае і агітацыйна-тлумачальнае забесьпячэньне працэсу выбару

а) сваечасовае і поўнае інфармаваньне мэтавых групаў (бацькоў, вучняў,

выхавацеляў і настаўнікаў, адміністрацыяў садкоў і школаў, шырокай грамадзкасьці...);

б) прадстаўленьне на афіцыйных інфармацыйных дошках, на сходах, у асабістых кантактах з бацькамі і ў працэсе напісаньнія заяваў, поўнай і канкрэтнай інфармацыі пра наяўнасьць рэальнага і прыярытэтнага “беларускамоўнага аб’екту выбару”, садка, школы, выхаваўча-навучальнай плыні ...

в) ліквідацыя забароны для супрацоўнікаў садкоў і школаў праводзіць агітацыйна-тлумачальную працу з вагаючыміся альбо абыякавымі да моўнага пытаньня бацькамі, ...
ПРАПАНОВЫ ДЛЯ МАА У ЖОДЗІНЕ
Прапанова №1:

У кожнай навучальна-выхаваўчай установе, комплексна стварыць і прапанаваць на выбар бацькам канкурэнтаздольны, рэальны “беларускамоўны аб’ект выбару” (наяўнасьць “аб’екту выбару”).



Прапанова №2:

Прадумаць і забясьпечыць беларускамоўныя плыні канкрэтнымі якаснымі характэрыстыкамі і акрэсьленымі дзяржаўнымі прыярытэтамі (прыярытэтнасьць і канкурэнтаздольнасьць рэальнага “беларускамоўнага аб’екту выбару”).



Прапанова №3:

Арганізацыйна (кадрава, матэрыяльна, плянава і інфармацыйна) забясьпечыць стварэньне і правядзеньня адкрытых набораў у нацыянальныя выхаваўча-адукацыйныя плыні садкоў і школаў Жодзіна (арг. забесьпячэньне працэсу выбавру).



Прапанова №4:

Абавязаць адказных асобаў выхаваўча-адукацыйных установаў праводзіць агітацыйна-тлумачальную працу і папулярызацыю Праграмы МА РБ у працэсе фармаваньня нацыянальных выхаваўча-адукацыйных плыняў (на сходах, у артыкулах, з публічным падцьверджаньнем дзяржаўных гарантыяў падтрымкі беларускамоўнага навучальнага працэсу, ...)



Прапанова №5:

Зарганізацваць сваечасовае і поўнае інфармаваньне мэтавых групаў

пра прапануемыя на выбар нацыянальныя выхаваўча-адукацыйныя плыні, акрэсьлена абазначыўшы перавагі і прыярытэты, абраныя для гэтых навучальных асяродкаў.

Афіцыйна і публічна падцьвердзіць гарантыі плянамернасьці і незваротнасьці працэсу, стабільнасьці дзяржаўнай падтрымкі гэтых беларускамоўных асяродкаў.



Прапанова №6:

Праз плянавую выхаваўча-мэтадычную працу і сыстэму супольных школьных

мэрапрыемстваў, сустрэчаў, узаемных абменаў і кантактаў, наладзіць узаемадзеяньне бацькоў, дзяцей і настаўнікаў, кваліфікаваную працу псыхолягаў, ... для стварэньня спрыяльнага псыхалягічнага клімату і творчых узаемаадносінаў у працэсе беларускамоўнага навучаньня.

Прапанова №7:

Прыняць неадкладныя меры па забясьпячэньні бібліятэкаў (школьных і гарадзкіх) неабходнай па школьнай праграме беларускамоўнай літаратурай.



Прапанова №8:

Прыпыніць працэс русіфікацыі і сачыць за захаваньнем прынцыпу роўнасьці для абедзьвух дзяржаўных моваў:



  • у гукавым і візуальным моўным афармленьні школаў, садкоў, вуліцаў, крамаў, месцаў грамадзкага адпачынку, дзяржаўных установах;

  • для справаводзтва і выкарыстаньня ў дзяржаўных СМІ.

Прапанова №9:

Забясьпечыць афіцыйны (адказная асоба ў МАА, у кожным садку і школе) кантроль над выкананьнем асноўных палажэньняў Праграмы МА РБ у Жодзіне, выкарыстоўваючы вынікі шырокага грамадзкага (РКГС-ТБМ) маніторынгу парушэньняў правоў жодзінцаў (“Закон аб адукацыі”, “Закон аб мовах”...) у працэсе стварэньня і разьвіцьця нацыянальных выхаваўча-адукацыйных плыняў і рэалізацыі асноўных палажэньняў Праграмы Міністэрства Адукацыі Беларусі ў Жодзіне.


P/S

Закон аб адукацыі: арт. 5: “Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару мовы навучаньня і выхаваньня і стварае адпаведныя ўмовы для рэалізацыі гэтага права.



Закону аб мовах: арт. 21: “Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад’емнае права на выхаваньне і атрыманьне адукацыі на беларускай альбо рускай мове. Гэта права забясьпечваецца сыстэмай дашкольных установаў, адукацыйных школаў, прафэсійна-тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка