Праект “Бацькоўская субота”




Дата канвертавання01.05.2016
Памер55.37 Kb.


Праект

Бацькоўская субота”


Сямейнае выхаванне ў шырокім сэнсе слова - першапачатковая форма сацыялізацыі і выхавання дзяцей, у працэсе якой адбываецца развіццё і станаўленне асобы.Нестабільнасць у грамадстве , змены ў сацыяльнай сферы , крызіс у эканоміцы , падзенне маральнасці аказалі істотны ўплыў на сям'ю , на выкананне ёю сваіх функцый: рэпрадуктыўнай (нараджэнне дзяцей) , выхаваўчай , гаспадарча -эканамічнай, камунікатыўнай , рэкрэатыўнай ( узаемадапамога , падтрыманне здароўя , арганізацыя адпачынку , вольнага часу ) , рэгулятыўнай , маральна –нарматыўнай. На выхаваўчую функцыю сям'і моцна ўплываюць тэндэнцыі , з'явы і працэсы , якія адзначаюцца ў апошнія гады ў краіне: скарачэнне памераў сям'і і перавага ў абсалютнай большасці простай сям'і (1 дзіця) ; з'яўленне вялікай колькасці сем'яў , якія знаходзяцца ў малазабяспечаным становішчы ; рост колькасці дзяцей- сірот пры жывых бацьках , дзяцей якія засталіся без бацькоўскай апекі, бездаглядных дзяцей ; абмежаванне магчымасцяў сем'яў па догляду за старымі і інвалідамі , з'яўленне ў сем'ях гвалту і жорсткага абыходжання з жонкай ( мужам ) , дзецьмі і старымі ; пагаршэнне адносін паміж бацькамі і дзецьмі ; праява адчужанасці дзяцей ад бацькоў і бацькоў ад дзяцей ; значнае паслабленне , а нярэдка і поўная адсутнасць мужчынскага ўплыву на фарміраванне асобы дзіцяці ; крушэнне жыццёвых перспектыў пэўных катэгорый бацькоў і дзяцей; павелічэнне колькасці дзяцей з адхіленнямі ў паводзінах ад агульнапрынятых нормаў

( злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі , крадзеж, гвалт ); непадрыхтаванасць сям'і да вядзення здаровага ладу жыцця; нізкі ўзровень педагагічнай культуры , выхаванасці бацькоў і, адпаведна , слабы выхаваўчы патэнцыял пераважнай колькасці сем'яў , непадрыхтаванасць юнакоў і дзяўчат да сямейнага жыцця.У нашай установе адукацыі навучаюцца 87 вучняў і 15 выхаванцаў дзіцячага сада.
               Адным з паказчыкаў добрай сям'і з'яўляецца здаровая атмасфера ў ёй. Адсутнасць паразумення і падтрымкі ў сям'і , псіхолага- педагагічная, прававая некампетэнтнасць бацькоў служаць паводзіннымі фактарамі рызыкі адносна дзяцей і падлеткаў. Ва ўстанове адукацыі склалася сістэма формаў і метадаў узаемадзеяння з сям'ёй як сацыяльным інстытутам выхавання. Тэматычныя бацькоўскія сходы , пасяджэнні бацькоўскага камітэта , мэтавыя сустрэчы з бацькамі , работа службы "Тэлефон даверу" , святы, спартыўныя спаборніцтвы і эстафеты, кансультаванне бацькоў іграюць вялікую ролю ў павышэнні псіхолага- педагагічнай, прававой культуры бацькоў.
З улікам станоўчага вопыту работы папярэдніх гадоў ва ўстанове адукацыі вызначаюцца новыя мэты і задачы, якія мяркуюць палепшыць працэс сямейнага выхавання , умацаваць абарону правоў дзяцей , знізіць негатыўны ўплыў на сям'ю сацыяльных з'яў у грамадстве.
Мэта праекта:

пошук новых падыходаў у рабоце з сям’ёй , аптымальных форм і метадаў ўзаемадзеяння для ўмацавання і аздараўлення дзіцяча-бацькоўскіх адносін


Задачы праекта:

  • аказваць пасільную дапамогу сям’і ў выхаванні будучага сем’яніна;

  • садзейнічаць гарманізацыі сямейных адносін у сем’ях выхаванцаў;

  • прыцягваць бацькоў да сумеснага з дзецьмі ўдзелу ў справах шостага школьнага дня;

  • павысіць педагагічную культуру бацькоў праз уключэнне у адукацыйны працэс;

  • вучыць бацькоў арганізоўваць вольны час сваіх дзяцей з карысцю



Удзельнікі праекта:

навучэнцы, бацькі, педагогі, соцыум.


Тэрмін рэалізацыі праекта:

2014\2015 навучальны год



Механізм рэалізацыі праекта:




Асноўныя накірункі праекта, формы работы:

1. Педагагічная асвета бацькоў

  • бацькоўскі сходы

  • наведванне навучэнцаў на даму

  • рэйды “Падлетак”, “Сям’я”

  • педагагічныя кансультацыі

  • работа “Тэлефона даверу”



2. Спорт і здароўе

  • лекторый “здаровы лад жыцця”

  • практыкум

  • гульнявы трэнінг

  • гульнявыя навучальныя сітуацыі

  • эстафеты

  • спаборніцтвы

  • турніры

  • лыжныя гонкі

  • спартікіяда


3. Вольны час

  • святы

  • віктарыны

  • экскурсіі

  • паходы

  • турніры

  • гадзіны зносін


4. Папярэджанне сямейнай неблаганадзейнасці


  • супрацоўніцтва з Беліцкім сельскім саветам, Беліцкай УБ

  • анкетаванне бацькоў;

  • далучэнне да агульнашкольных мерапрыемстваў;

  • удзел у спартыўных святах і конкурсах;

  • вывучэнне і карэкцыя сямейных адносін



Тэматыка бацькоўскіх субот:


Месяц

Тэма суботы

верасень

Маральныя адносіны ў сям’і

кастрычнік

Асаблівасці традыцыйнага выхавання

лістапад

Аўтарытэт бацькоў у сям’і, іх сацыяльныя сямейныя ролі

снежань

Народная педагогіка ў выхаванні

студзень

Хто мы ў сям’і

люты

Роля бацькі ў сям’і, статус бацькі

сакавік

Роля маці ў сям’і, статус маці

красавік

Роля дзяцей у сям’і, статус дзіцяці

май

Сям’я! Як многа ў гэтым слове для сэрца нашага злілося!


Чакаемыя вынікі:


  • умацаванне і аздараўленне дзіцяча-бацькоўскіх адносін;

  • дапамога сям’і ў выхаванні будучага сем’яніна;

  • сумесны з дзецьмі удзел бацькоў у справах шостага школьнага дня;

  • павышэнне педагагічнай граматнасці бацькоў;

  • свядомы выбар бацькамі форм і метадаў сямейнага выхавання;

  • нармалізацыя сямейных адносін у сем’ях, дзеці ў якіх прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы;

  • паляпшэнне маральна-псіхалагічнага клімату ў сем’ях





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка