Прадмет, метады І задачы вывучэння дысцыпліны. Эканамічныя сувязі насельніцтва беларускіх зямель у першабытны І раннефеадальны перыяды




Дата канвертавання15.05.2016
Памер46.82 Kb.



ГІСТОРЫЯ ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ БЕЛАРУСІ

Тэмы и пытанні да кантрольных работ (па варыянтах на выбар выкладчыка)


Тэма 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ ВЫВУЧЭННЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ. ЭКАНАМІЧНЫЯ СУВЯЗІ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ПЕРШАБЫТНЫ І РАННЕФЕАДАЛЬНЫ ПЕРЫЯДЫ
Пытанні:

1. Прадмет, метады і задачы вывучэння дысцыпліны.

2. Структура курса і яго перыядызацыя.

3. Эканамічныя сувязі насельніцтва беларускіх зямель у першабытную эпоху.

4. Перадумовы развіцця знешнеэканамічных сувязяў старажытных княстваў на тэрыторыі Беларусі.

5. Асноўныя напрамкі знешняга гандлю беларускіх зямель у перыяд ранняга феадалізму.

6. Роля знешнеэканамічных сувязяў у сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным прагрэсе беларускіх зямель у перыяд ранняга феадалізму.
Тэма 2. РАЗВІЦЦЁ ЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І ЗА ЯГО МЕЖАМІ Ў СЯРЭДЗІНЕ ХІІІ-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІ ст.
Пытанні:

1. Месца і роля беларускіх зямель у эканамічным развіцці Вялікага Княства Літоўскага.

2. Уплыў заходнееўрапейскіх традыцый на развіццё эканомікі Беларусі.

3. Уплыў ўсходнееўрапейскіх традыцый на развіццё эканомікі Беларусі.

4. Міжрэгіянальныя сувязі Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

5. Удзел беларускіх зямель у знешнім гандлі Вялікага Княства Літоўскага: умовы, напрамкі, формы і змест.

6. Роля транзітнага гандлю ў развіцці Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага.

7. Рэгуляванне ўнутранага і знешняга гандлю законамі і Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Абарона ўласных эканамічных і знешнегандлёвых інтарэсаў ВКЛ.

8. Грашова-крэдытныя адносіны, пераход ад рэгіянальных да агульнадзяржаўнай грашовай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага.

Тэма 3. СТАН І АСАБЛІВАСЦІ ЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ БЕЛАРУСІ Ў СІСТЭМЕ РЭГІЯНАЛЬНЫХ І МІЖДЗЯРЖАЎНЫХ УЗАЕМААДНОСІНАЎ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ І РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХVІ – ПАЧАТАК ХХ ст.)


Пытанні:

1. Эканамічны і мытны статус беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

2. Скарачэнне насельніцтва, вытворчасці, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю беларускіх зямель у другой палове ХVІІ-першай палове ХVІІІ ст. Асаблівасці эканамічных сувязяў з Расіяй.

3. Выхад з крызісу ў сярэдзіне – другой палове ХVІІІ ст., развіццё эканомікі, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю беларускіх зямель, асаблівасці грашовага абарачэння.

4. Развіццё міжрэгіянальных сувязяў беларускіх губерняў у складзе Расіі, фарміраванне спецыялізацыі на ўнутрырасійскім рынку.

5. Рост транспартнай інфраструктуры беларускіх губерняў і роля чыгуначнага, рачнога транспарту, будаўніцтва дарог для для развіцця ўнутранага і знешняга гандлю, капіталістычных адносінаў у складзе Расійскай імперыі.

6. Знешнеэканамічныя сувязі беларускіх губерняў ў складзе Расійскай імперыі.
Тэма 4. ЭКАНАМІЧНЫЯ СУВЯЗІ БЕЛАРУСІ Ў

1917-1990 гг.


Пытанні:

1. Кастрычніцкая рэвалюцыя і пачатак утварэння беларускай дзяржаўнасці, усталявання новых умоў гаспадарання, міжрэгіянальнага і знешняга гандлю.

2. Падзел Беларусі ў выніку савецка-польскай вайны. Унутрыдзяржаўныя і знешнеэканамічныя сувязі Заходняй Беларусі.

3. Асаблівасці развіцця ўнутрысаюзных і знешнеэканамічных сувязяў БССР паміж дзвума сусветнымі войнамі.

3. Эканамічныя сувязі Беларусі ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

4. Страты ў вайне і выкарыстанне рэсурсаў СССР для аднаўлення эканомікі Беларусі. Дапамога савецкіх рэспублік у аднаўленні гаспадаркі Беларусі.

5. Германскія рэпарацыі і іх роля ў аднаўленні эканомікі БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны, стварэнні яе прынцыпова новай структуры.

6. Дапамога ААН-ЮНРРА пасляваеннай Беларусі.

7. Фармiраванне прамысловага комплексу БССР як “зборачнага цэху” Савецкага Саюза. Унутрысаюзныя сувязі беларускай прамысловасці ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

8. Эканамiчныя сувязi сельскай гаспадаркi Беларусi з iншымi рэгiёнамi СССР, сельскагаспадарчая спецыялізацыя БССР ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

9. Транспартная сiстэма БССР i яе роля ў агульнасаюзных i мiждзяржаўных перавозках ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

10. Абмен кадрамi i працоўнымi рэсурсамi, развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўдзел БССР у выкананнi агульнасаюзных праграм. Міжрэспубліканскае сацыялістычнае спаборніцтва ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.

11. Пашырэнне ўдзелу БССР у знешнеэканамічнай дзейнасці СССР, эканамічныя сувязі БССР з сацыялістычнымі, развітымі капіталістычнымі і з краінамі “трэцяга свету” ў 1950-х – пачатку 1990-х гг.
Тэма 5. РАЗВІЦЦЁ ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫХ СУВЯЗЯЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1991 – 2012 ГГ.)
Пытанні:

1. Станаўленне суверэнітэту і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Знешнеэканамічная палітыка. Фарміраванне сістэмы кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю.

2. Удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародных эканамічных аб’яднаннях.

38. Знешнегандлёвая палітыка Рэспублікі Беларусь..

3. Асноўныя віды знешнегандлёвай дзейнасці і дынаміка знешнегандлёвага тавараабароту Рэспублікі Беларусь.

4. Структура і дынаміка экспарту і імпарту Рэспублікі Беларусь. Праблема адмоўнага знешнегандлёвага сальда.

5. Краіны – асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Рэспублікі Беларусь.

6. Дзейнасць па захаванню i развіццю эканамiчнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД. Эканамічная інтэграцыя на постсавецкай прасторы.

7. Дагаворная база і асноўныя формы эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з Расіяй.

8. Эканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь ва ўзаемаадносінах з краінамі ЕС, іншымі развітымі краінамі свету.

9. Стан, задачы і перспектывы развіцця эканамічных узаемаадносінаў Рэспублікі Беларусь з краінамі Азіі,

10. Пашырэнне эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з краінамі Лацінскай Амерыкі.

11. Эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Афрыкі.

12. Прыцягненне замежных iнвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь. Інвестыцыі Беларусі ў замежныя краіны.

13. Удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародным вытворчым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў.

14. Стварэнне у Рэспубліцы Беларусь свабодных эканамічных зон і іх дзейнасць. Парк высокіх тэхналогій.



15. Развіццё ў Рэспубліцы Беларусь турызму і турыстычнай інфраструктуры.
Тэмы і пытанні зацверджаны на пасяджэнні кафедры 30.08.2013 г., пратакол № 1.
Загадчык кафедры Ю.М. Бохан



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка