Працоўнае навучанне i—iv класы Тлумачальная запіска




старонка1/4
Дата канвертавання01.05.2016
Памер0.54 Mb.
  1   2   3   4


ПРАЦОЎНАЕ НАВУЧАННЕ
i—iv класы


Тлумачальная запіска
Працоўнае навучанне ў пачатковых класах — арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання і развіцця вучняў. Мэтай вывучэння прадмета «Працоўнае навучанне» ў пачатковай школе з’яўляецца фаміраванне тэхналагічнай граматнасці малодшых школьнікаў як асновы тэхналагічнай культуры.

Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

- задавальненне патрэбнасці дзяцей у працоўнай дзейнасці, у рэалізацыі творчых задум падчас вучэбна-працоўнай, пераўтваральнай і стваральнай дзейнасці;

- фарміраванне элементарных тэхніка-тэхналагічных ведаў як кампанента светапогляду — тэхнічнай і тэхналагічнай карціны свету;

- фарміраванне вопыту працоўнай дзейнасці, які ўключае авалоданне спосабамі дзейнасці па выкананні асноўных тэхналагічных аперацый ручной працы ў бытавой сферы як неабходнай умовы паспяховай сацыялізацыі ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах;

- выхаванне культуры працы і паводзін у працэсе працоўнай дзейнасці і зносін, развіццё тэхнічных, інтэлектуальных здольнасцей, сенсорных, рухальных і маніпуляцыйных навыкаў;

- фарміраванне цікавасці да працоўнай дзейнасці, першапачатковае знаёмства з асноўнымі сферамі працоўнай дзейнасці чалавека.

Праграма прадугледжвае пераемнасць навучання ў дашкольных установах, пачатковай школе і ў V—XII класах сярэдняй школы. Апора на вопыт вучняў, улік іх здольнасцей і магчымасцей садзейнічаюць дасягненню асобаснай дастатковасці зместу навучання. Змест структураваны ў выглядзе набору адносна самастойных раздзелаў, якія маюць лагічную завершанасць; іх змест і колькасць вызначаюцца мэтамі вывучэння прадмета.

Змест «Працоўнага навучання» ў пачатковых класах уключае вывучэнне наступных асноўных р а з д з е л а ў:

Агульная тэхналогія;

Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў;

Тэхналогія народных рамёстваў;

Тэхналогія гаспадарання;

Тэхналогія раслінаводства.

Раздзел «Агульная тэхналогія» дазваляе вучням актуалізаваць вопыт, набыты ў дзіцячых дашкольных установах і на занятках папярэдніх гадоў, стварае арыенціровачную падставу для паспяховага навучання ў бягучым годзе, знаёміць з правіламі арганізацыі працоўнай дзейнасці і правіламі бяспекі працы.

У межах раздзела «Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў» прадугледжана выкарыстанне вялікай разнастайнасці матэрыялаў, як традыцыйных (папера, кардон, тканіна, ніткі, прыродныя матэрыялы), так і нетрадыцыйных (шпагат, тонкі шнур, тасьма, саломінкі для кактэйлю, карпусы ад фламастэраў, стрыжняў, карданажныя вырабы, шкляначкі, слоічкі, флаконы, пластыкавыя футляры «кіндэр-сюрпрызаў», гафрыраваная папера, драўляныя палачкі для марожанага, прышчэпкі, дрот і інш.), што забяспечвае магчымасць не толькі азнаямлення з максімальным пералікам матэрыялаў, але і садзейнічае развіццю фантазіі, творчай самарэалізацыі школьнікаў.

Раздзел «Тэхналогія народных рамёстваў» знаёміць з найбольш распаўсюджанымі і даступнымі для вучняў пачатковай школы рамёствамі: выцінанка, фларыстыка, саломапляценне, вязанне кручком, вышыўка. Пры рэалізацыі гэтага раздзела неабходна ўлічваць нацыянальныя і рэгіянальныя асаблівасці сацыякультурнай спадчыны (наяўнасць мастацкіх промыслаў: саломапляценне, інкрустацыя саломкай, ткацтва, вышыўка, размалёўка, фларыстыка, кераміка і інш.).

Раздзел «Тэхналогія гаспадарання» садзейнічае фарміраванню элементарных ведаў, уменняў па самаабслугоўванні, культуры паводзін у побыце, выхаванню самастойнасці.

Раздзел «Тэхналогія раслінаводства» пазнаёміць вучняў з элементарнымі прыёмамі вырошчвання пакаёвых і кветкава-дэкаратыўных раслін і іх догляду.

У працэсе вывучэння вышэйназваных раздзелаў вучні вырабляюць прадметы па ўзоры, эскізе, малюнку, схеме, найпрасцейшым чарцяжы, слоўным апісанні, асабістай задуме.

Пачынаючы з I класа ўводзяцца элементы графічнай пісьменнасці.

У канцы кожнага навучальнага года прадугледжаны выніковыя заняткі, якія дазваляюць падвесці вынікі працы, прааналізаваць дзейнасць. Вынік працы школьнікаў прадугледжваецца прадставіць не толькі ў выглядзе традыцыйнай выставы. Прапануецца выкананне калектыўнага выніковага задання, у межах якога кожны вучань выконвае выраб на зададзеную тэму. Матэрыялы і тэхналогія вырабу выбіраюцца па жаданні вучняў.

Асноўнымі метадамі працоўнага навучання з’яўляюцца дэманстрацыя, практыкаванні, доследы і назіранні, практычныя работы і метад праектаў, якія рэалізуюцца ў працэсе вырабу вучнямі канкрэтных прадметаў, якія адпавядаюць патрабаванням функцыянальнасці і эстэтычнай выразнасці (карысці і прыгажосці). Большая частка навучальнага часу (не менш як 80 %) адводзіцца практычнай дзейнасці школьнікаў. На выкананне вырабу можа адводзіцца 1 ці 2 урокі ў залежнасці ад складанасці канструкцыі і аб’ёму выконваемай работы. Настаўнік можа выбраць любы з вырабаў, прапанаваных у вучэбнай праграме, ці падабраць іншыя, канструкцыя і тэхналогія вырабу якіх адпавядае зместу вывучаемага раздзела. Пры немагчымасці правядзення практычных заняткаў па «Тэхналогіі раслінаводства» (адсутнасць прышкольнага ўчастка, клумбаў) настаўнік можа выкарыстоўваць гэты час для вывучэння іншых раздзелаў. Настаўніку даецца магчымасць выкарыстоўваць каля 30 % навучальнага часу па ўласным меркаванні пры ўмове дасягнення патрабаванняў да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў, якія прыведзены ў адукацыйным стандарце па працоўным навучанні, а таксама патрабаванняў да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, змешчаных у праграме.

Прафарыентацыйная накіраванасць працоўнага навучання рэалізуецца праз гутаркі на ўроках, сустрэчы з людзьмі працы, прагулкі, экскурсіі.

У дапамогу настаўніку ў вучэбнай праграме выдзелены міжпрадметныя сувязі, якія дапамагаюць рэалізаваць інтэграцыйны характар прадмета «Працоўнае навучанне».

Курсівам з зорачкай пазначаны тэмы, якія з’яўляюцца неабавязковымі для вывучэння і могуць вывучацца паводле меркавання настаўніка.

Тэматычны план


Раздзелы

Колькасць вучэбных гадзін

I

II

III

IV

Агульная тэхналогія

2

1

1

1

Тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў

Вырабы з паперы

Вырабы з тэкстыльных матэрыялаў

Вырабы з прыродных матэрыялаў

Вырабы з нетрадыцыйных матэрыялаў


17

9

4



2
2

19

9

6



2
2

20

9

7



2
2

20

9

7



2
2

Тэхналогія народных рамёстваў

Выцінанка

Фларыстыка

Саломапляценне

Вязанне кручком

Вышыўка


6

3

3



-

-

-



9

3

3



3

-

-



10

2

2



2

4

-



10

1

2



2

2

3



Тэхналогія гаспадарання

Забеспячэнне побыту сям’і

Знешні выгляд школьніка

Кнігі ў нашым доме

Падрыхтоўка да свята


3

1

-



-

2


3

-

1



-

2


2

-

1



-

1


2

-

-



1

1


Тэхналогія раслінаводства

Догляд пакаёвых раслін

Догляд кветкава-дэкаратыўных раслін


1

1
-


1

1
-


1

-
1


1

-
1


Выніковыя заняткі

1

1

1

1

У с я г о

30

34

35

35


I клас
(30 гадзін)

АГУЛЬНАЯ ТЭХНАЛОГІЯ (2 г)
Уводзіны ў прадмет «Працоўнае навучанне»
Тэарэтычныя звесткі. Чалавек, прырода і свет тэхналогій. Ручная праца. Прыгажосць і карысць рэчаў, якія вырабляюцца. Людзі розных прафесій.

Разнастайнасць канструкцыйных і прыродных матэрыялаў, інструментаў і прыстасаванняў. Арганізацыя працоўнага месца. Правілы бяспекі працы. Рабочае адзенне.



Тэмы для гутарак. Праца ў нашым жыцці. Прафесіі бацькоў. Беражлівыя адносіны да прыроды і навакольных прадметаў. Што навучыліся рабіць у дзіцячым садзе.

Практычная дзейнасць. Вызначэнне канструкцыйных матэрыялаў, інструментаў і прыстасаванняў на падставе дэманстрацыі вырабаў настаўнікам.

ТЭХНАЛОГІЯ АПРАЦОЎКІ МАТЭРЫЯЛАЎ (17 г)
Вырабы з паперы (9 г)
Тэарэтычныя звесткі. Віды паперы: паліграфічная, чарцёжная, абгортачная, газетная. Сыравіна для вырабу паперы — драўніна і макулатура. Прымяненне паперы.

Асноўныя геаметрычныя фігуры: квадрат, прамавугольнік, трохвугольнік, многавугольнік, круг. Арнамент з геаметрычных фігур у паласе. Рытм у арнаменце. Правілы пабудовы кампазіцыі.



Элементы графічнай граматы: лінія разразання, лінія згіну, месца нанясення клею.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: разметка з дапамогай шаблона, трафарэта, згінаннем; абрыванне, згінанне, рэзанне, склейванне. Патрабаванні да якасці выканання.

Інструменты і прыстасаванні: нажніцы, аловак, лінейка, гладзілка, памазок для клею і інш.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Прыстасаванні для працы: падстаўка для пэндзлікаў, скрыначка для абрэзкаў паперы, закладка для кніг.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: «Квітнеючы луг», «Рыбкі ў акварыуме», «На паляне», «Падарожжа на машыне» — сюжэтная аплікацыя. «Матылькі», «Замак» – аплікацыя з геаметрычных фігур. «Караблік у моры», «Пунсовы ветразь» — абрыўная аплікацыя. Упрыгожанні да свята.

Цацкі: фігуркі жывёл, рыб, птушак і інш. — арыгамі, канструяванне з палосак паперы.

Дыдактычны матэрыял: геаметрычны лічыльны матэрыял (прадметная аплікацыя), танграм.
Міжпрадметныя сувязі

Матэматыка. Узаемнае размяшчэнне прадметаў. Прамая і крывая лінія. Адрэзак. Даўжыня адрэзка. Вымярэнне даўжыні адрэзка. Сантыметр.

Выяўленчае мастацтва. Кампазіцыя – запаўненне ўсёй паверхні плоскасці аркуша паперы. Гарманічнае запаўненне аркуша выявай. Выбар становішча аркуша паперы ў залежнасці ад формы і размяшчэння прадметаў, якія адлюстроўваюцца. Адпаведнасць памеру выявы памерам аркуша паперы. Узаемасувязь фігур у кампазіцыі. Фарміраванне ўяўленняў аб асноўных напрамках. Развіццё навыкаў самастойнага пошуку кампазіцыі. Рытм у дэкаратыўным адлюстраванні. Фарміраванне паняцця пра форму, яе прапорцыі. Элементарнае ўяўленне пра выразнасць колеру: колер святочны і сумны. Арнамент.

Чалавек і свет. Уплыў людзей на жыццё раслін (высяканне лясоў).
Тэмы для гутарак. Папера вакол нас. Як зрабілі сшытак? Прыгажосць і карысць рэчаў.

Практычная дзейнасць. Вывучэнне ўласцівасцей паперы: трываласць, шурпатасць, здольнасць да згінання, скручвання, разрыву, разразання, склейвання; колер. Параўнанне ўласцівасцей розных відаў паперы. Аналіз канструкцыі ўзораў вырабаў ці іх выяў. Выкананне вырабаў па ўзоры, з элементамі творчасці: выбар матэрыялу, разметка дэталей квадратнай формы згінаннем, разметка дэталей па шаблоне, трафарэце, згінанне, абрыванне, выразанне па знешніх контурах, кампаноўка дэталей на аснове, наклейванне, склейванне, ацэнка гатовага вырабу.
Вырабы з тэкстыльных матэрыялаў (4 г)
Тэарэтычныя звесткі. Баваўняная тканіна (паркаль, фланель). Ніткі. Уласцівасці матэрыялаў (трываласць, колер, форма, мяккасць). Выкарыстанне тэкстыльных матэрыялаў.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: разметка па лякале, раскрой, склейванне, выцягванне нітак тканіны, разрэзанне, завязванне вузлоў. Патрабаванні да якасці выканання.

Інструменты і прыстасаванні: лякалы, крэйда кравецкая, нажніцы, памазок для клею.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Прыстасаванні для працы: ігольнік-кніжка.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: сурвэтка з махрамі, «Чарадзейны ўзор», «Дзіва-кветка» – аплікацыя з нітак.

Дэкаратыўныя элементы адзення: кутасікі.
Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Паняцце пра форму, яе прапорцыі. Выбар становішча аркуша паперы ў залежнасці ад формы і размяшчэння прадметаў, якія адлюстроўваюцца. Выразнасць колеру.

Матэматыка. Вымярэнне даўжыні прадметаў.
Тэмы для гутарак. Тканіна ў нашым жыцці. Прафесія ткача. Як кашуля ў полі вырасла?

Практычная дзейнасць. Распазнаванне па знешнім выглядзе, навобмацак паркалю і фланелі. Выкананне вырабаў па ўзоры з унясеннем творчых дапаўненняў: выбар матэрыялу, разметка дэталей па лякале, выкройванне дэталей, апрацоўка краю вырабу махрамі, выраб кутасіка, завязванне вузельчыка, падразанне канцоў; ацэнка гатовага прадмета і працэсу вырабу.
Вырабы з прыродных матэрыялаў (2 г)
Тэарэтычныя звесткі. Разнастайнасць прыродных матэрыялаў (шышкі, жалуды, каштаны, галінкі, плады рабіны, глогу, барбарысу і інш.). Уласцівасці матэрыялаў (форма, колер, памеры). Варыятыўнасць выкарыстання. Узаемасувязь, прапарцыянальнасць і суразмернасць частак вырабу.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: злучэнне дэталей з дапамогай пластыліну, склейванне. Патрабаванні да якасці выканання.

Інструменты і прыстасаванні: стэкі, нажніцы, памазок для клею.

Дапаможныя матэрыялы: пластылін, клей, папера, ніткі, засушанае лісце.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: фігуркі жывёл «Госці лесу».

Цацкі: «Пінгвіняняты», «Кракадзіл Гена», «Залатая рыбка», «Матылёк», «Лесавік» і інш.
Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Паняцце пра разнастайнасць формаў і колеру ў прыродзе. Паняцце пра форму, яе прапорцыі Узаемасувязь фігур у кампазіцыі. Групаванне прадметаў у залежнасці ад іх формы.

Чалавек і свет. Асеннія з’явы ў прыродзе. Выспяванне пладоў і насення раслін. Разнастайнасць і прыгажосць раслін. Уплыў людзей на жыццё раслін. Неабходнасць аховы раслін.
Тэмы для гутарак. Прырода — галоўны архітэктар. Беражлівыя адносіны да прыроды.

Практычная дзейнасць. Дызайн-аналіз гатовых вырабаў. Выкананне вырабаў па ўзоры, па ўяўленні. Ажыццяўленне працэсу вырабу: падбор матэрыялаў, інструментаў і прыстасаванняў, злучэнне дэталей, афармленне вырабу; аналіз-разважанне пра прыгажосць гатовага вырабу.
Вырабы з нетрадыцыйных матэрыялаў (2 г)
Тэарэтычныя звесткі. Матэрыялы: шпагат, тонкі шнур, тасьма, вяроўка, саломінкі для кактэйлю, трубачкі ад фламастэраў, стрыжняў. Уласцівасці матэрыялаў, якія выкарыстоўваюць пры стварэнні вырабаў. Асноўная форма, галоўная і другарадныя дэталі, іх прапарцыянальныя суадносіны.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: наклейванне, разразанне, нанізванне. Патрабаванні да якасці выканання.

Інструменты і прыстасаванні, дапаможныя матэрыялы: клей, папера, тонкі кардон, ніткі, памазок для клею, нажніцы, аловак, тоўстая ігла.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: «Цвецік-сяміцвецік», «Вясёлыя звераняты» — пано са шпагату, «Церамок» — падвескі з трубачак.

Цацкі: «Парсючок», «Кіска» — са шпагату.

Дыдактычны матэрыял: канструктар «Дзівосныя трубачкі».
Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Паняцце пра форму, яе прапорцыі Узаемасувязь фігур у кампазіцыі. Групаванне прадметаў у залежнасці ад іх формы.

Літаратурнае чытанне і беларуская мова. Узбагачэнне слоўнікавага запасу: шпагат, лінейныя матэрыялы.
Тэмы для гутарак. «Другое жыццё» рэчаў.

Практычная дзейнасць. Вывучэнне ўласцівасцей матэрыялаў. Выкананне вырабаў па ўзоры, па асабістай задуме: падбор матэрыялу, злучэнне шчыльнай паперы і лінейных матэрыялаў з дапамогай клею, уцягванне ніткі ў іголку, разразанне і нанізванне трубачак, аналіз вырабу і працэсу яго стварэння.

ТЭХНАЛОГІЯ НАРОДНЫХ РАМЁСТВАЎ (6 г)
Выцінанка (3 г)
Тэарэтычныя звесткі. «Беларуская выцінанка». Папера для выцінанак. Залежнасць формы вырабу ад спосабу складання і элементаў, якія выразаюцца. Сіметрычныя, рапортныя, разеткавыя ўзоры.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: складанне, выразанне. Патрабаванні да якасці выканання.

Інструменты: нажніцы, аловак.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: «Цуда-сняжынкі», гірлянды.

Запрашэнні, віншавальныя паштоўкі: «З Новым годам», «Усе да нас у госці».
Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Паняцце пра лінію і яе разнавіднасці. Рытм у дэкаратыўным адлюстраванні.

Літаратурнае чытанне. Узбагачэнне слоўніка (выцінанка, сіметрыя і інш.).
Тэмы для гутарак. Беларускае мастацтва выцінанкі.

Практычная дзейнасць. Выкананне вырабаў па гатовай разметцы, па ўяўленні: выбар, складанне паперы, выразанне элементаў; аналіз выніку і працэсу выканання работы.


Фларыстыка (3 г)
Тэарэтычныя звесткі. Правілы збору і засушвання лістоў. Узор у паласе, квадраце. Рытмічная арганізацыя ўзору.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: наклейванне. Патрабаванні да якасці выканання.

Інструменты і дапаможныя матэрыялы: памазок для клею, клей.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: «Дыван з восеньскіх лістоў», «Узоры восені», «Восеньская казка», узор з лістоў у паласе, квадраце.
Міжпрадметныя сувязі

Выяўленчае мастацтва. Колеры восеньскай прыроды. Паняцце пра разнастайнасць формаў і колеру ў прыродзе. Гарманічнае запаўненне аркуша паперы выявай. Выбар становішча аркуша паперы ў залежнасці ад формы прадметаў, якія адлюстроўваюцца. Адпаведнасць памеру выявы памерам аркуша паперы. Кампаноўка буйной выявы на аркушы паперы. Узаемасувязь фігур у кампазіцыі. Групаванне прадметаў у залежнасці ад іх формы.

Чалавек і свет. Залатая восень. Разнастайнасць восеньскай афарбоўкі лісця дрэў і кустоў. Лістапад. Уплыў людзей на жыццё раслін. Неабходнасць аховы раслін.
Тэмы для гутарак. Залатая восень. Лістапад.

Практычная дзейнасць. Аналіз гатовых вырабаў. Мадэліраванне на паперы. Выкананне вырабаў па ўзоры, па ўяўленні: выбар асновы, падбор лістоў, складанне кампазіцыі, разметка размяшчэння лістоў на аснове*, наклейванне засушаных лістоў на аснову.

ТЭХНАЛОГІЯ ГАСПАДАРАННЯ (3 г)
Забеспячэнне побыту сям’і (1 г)
Тэарэтычныя звесткі. Віды дзейнасці па самаабслугоўванні. Словы «хачу» і «трэба» ў нашых сем’ях. Электрычныя памочнікі. Эканомія электраэнергіі.
Міжпрадметныя сувязі

Чалавек і свет. Я і мая сям’я. Абавязкі дзіцяці ў сям’і. Небяспечныя сітуацыі дома. Правілы асабістай гігіены. Як даглядаць адзенне, абутак.

Літаратурнае чытанне. Успрыняцце і аналіз твораў (загадак, прыказак, казак і г. д.).
Тэмы для гутарак. «Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца».

Практычная дзейнасць. Арганізацыйна-дзейнасная гульня «Маміны (татавы) памочнікі».
Падрыхтоўка да свята (2 г)
Тэарэтычныя звесткі. Афармленне інтэр’ера класнага кабінета да свята. Афармленне падарункаў.

Сервіроўка стала да чаю. Неабходны посуд. Складанне папяровых сурвэтак. Культура паводзін за сталом.


Міжпрадметныя сувязі

Чалавек і свет. Я і мая сям’я. Абавязкі дзіцяці ў сям’і.

Беларуская мова і літаратурнае чытанне. Успрыняцце і аналіз твораў (загадак, прыказак, казак і г. д.). Літаратурная творчасць і імправізацыя (складанне расказаў, казак). Культура маўлення.
Тэмы для гутарак. Як весці сябе ў гасцях.

Практычная дзейнасць. Афармленне класнага кабінета, афармленне падарункаў. Сервіроўка стала да чаю.

ТЭХНАЛОГІЯ РАСЛІНАВОДСТВА (1 г)
Догляд пакаёвых раслін (1 г)
Тэарэтычныя звесткі. Правілы догляду пакаёвых раслін.
Міжпрадметныя сувязі

Чалавек і свет. Навакольны мір раслін. Разнастайнасць і прыгажосць раслін.
Тэмы для гутарак. Прыгажосць і карысць пакаёвых раслін.

Практычная дзейнасць. Паліў і апырскванне, рыхленне глебы, выціранне пылу з лістоў, мыццё паддонаў.

Выніковыя заняткі (1 г)
Падвядзенне вынікаў года. Выстава вырабаў, падрыхтаваных у бягучым годзе. Прэзентацыя і аналіз найлепшых вырабаў.

Рэкамендацыі па нарыхтоўцы ўлетку прыроднага матэрыялу, неабходнага для працы ў ІІ класе.



Прыкладнае выніковае заданне: калектыўная работа «Танец матылькоў».

Практычная дзейнасць. Выкананне калектыўнай работы з выкарыстаннем вывучаных матэрыялаў і асвоеных тэхналагічных аперацый.
АСНОўНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОўКі

ВУЧНЯЎ І КЛАСА


Вучні п а в і н н ы:

кіравацца правіламі:

бяспекі працы, рацыянальнай арганізацыі працоўнага месца і асабістай гігіены; беражлівых адносін да прыроды, інструментаў, прадметаў побыту; эканомнага расходавання матэрыялаў; працоўнай дысцыпліны;



мець уяўленне:

пра віды народных рамёстваў (выцінанка, фларыстыка); пра прафесіі людзей бліжэйшага акружэння;



распазнаваць:

віды паперы, прыродныя матэрыялы, баваўняныя тканіны (паркаль, фланель), вывучаныя нетрадыцыйныя матэрыялы;



адрозніваць:

злучэнне дэталей склейваннем, змацаванне пластылінам, звязваннем; лініі згіну і разрэзу; асноўныя інструменты пры рабоце з паперай, тэкстыльнымі і прыроднымі матэрыяламі, характарызаваць: іх прызначэнне і правілы работы з імі;



чытаць і разумець:

найпрасцейшыя схемы складання арыгамі;



ажыццяўляць (выконваць):

арганізацыю свайго працоўнага месца; разметку паперы па шаблоне, трафарэце, складаннем, тканіны па лекале; абрыванне паперы, разразанне паперы, тканіны, нітак, шпагату і інш.; злучэнне дэталей з паперы, тэкстыльных, прыродных і нетрадыцыйных матэрыялаў (склейванне, змацаванне пластылінам, звязванне, нанізванне і інш.); выраб прадметаў пад кіраўніцтвам настаўніка па ўзоры, эскізе, малюнку; аздабленне і ўпрыгожванне гатовых вырабаў; найпрасцейшыя работы па доглядзе пакаёвых раслін; сервіроўку стала да чаю.


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка