Працэсы нацыянальнай і канфесійнай самаідэнтыфікацыі беларусаў як прадстаўнікоў усходнеславянскай праваслаўнай цывілізацыі ў культурна-гістарычнай рэтраспектыве




Дата канвертавання15.03.2016
Памер76.9 Kb.
УДК 2.28


авторы:
иерей Игорь Данильчик, клирик Свято-Борисо-Глебской (Коложской) церкви г.Гродно

иерей Александр Хомбак, клирик Свято-Покровского кафедрального собора г.Гродно, кандидат богословия

Працэсы нацыянальнай і канфесійнай самаідэнтыфікацыі беларусаў як прадстаўнікоў усходнеславянскай праваслаўнай цывілізацыі ў культурна-гістарычнай рэтраспектыве.
Канец дваццатага-пачатак дваццаць першага стагоддзя адзначаецца значным абвастрэннем канкурэнтнай барацьбы ў розных сферах чалавечай дзейнасці.Розныя народы па-рознаму вызначаюць свой выбар і бачаць свой далейшы гістарычны лёс.Заняць годнае месца ва ўмовах імкліва нарастаючай глабалізацыі, стаць моцнай і квітнеючай краінай можна толькі тады, калі яе народ творча аб’яднае свае намаганні і забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне інтэлектуальнага, эканамічнага, духоўнага патэнцыялаў грамадства.Дзеля гэтага мы павінны ведаць адказы на так званыя “вечныя” пытанні быцця: хто мы? чаму мы такія, якія мы ёсць? якія нашыя гістарычныя карані? дзе вытокі духоўных каштоўнасцей нашага народу? якія працэсы сфармавалі светапоглядныя асаблівасці нас, беларусаў ?..

Каб адказаць на гэтыя няпростыя пытанні, неабходна звярнуцца да гісторыі нашай краіны.Чалавек упершыню з’явіўся на яе тэрыторыі ў эпоху сярэдняга палеаліту (каля 40 тыс. г. да н.э.).Этнічную прыналежнасць людзей таго часу выявіць складана.Але вядома, што ў эпоху неаліту на поўначы Беларусі жылі уральскія плямёны фіна-угорцаў.У познім неаліце з’яўляюцца першыя групы індаеўрапейцаў, сярод якіх яўна пераважалі балты.Бронзавы век стаў пачаткам “вялікага рассялення індаеўрапейцаў” і інтэнсіўнай асіміляцыі неіндаеўрапейскіх этнічных аб’яднанняў.

Эпоха жалеза (8-7 ст.да н.э. – 4-5 ст.н.э.) звязана са знаходжаннем на беларускіх землях балцкага насельніцтва – продкаў сучасных латышоў і літоўцаў.З 6-7 ст.н.э. пачалося пранікненне славянаў на тэрыторыю Беларусі.У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў 9-10 ст. тут сфармаваліся новыя ўстойлівыя этнічныя супольнасці ўсходніх славянаў – крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў.У канцы 9 - пачатку 10 ст. узмацніліся працэсы нівеліравання этнакультурных асаблівасцяў усходніх славянаў.Гэта было абумоўлена эканамічнай, палітычнай, культурнай дзейнасцю і, асабліва, распаўсюджваннем толькі што прынятага хрысціянства паводле ўсходняга, візантыйскага ўзору – праваслаўя.Цэнтрам кансалідацыі ўсходніх славянаў стала Сярэдняе Падняпроўе, дзе знаходзіўся горад Кіеў.

У выніку аб’яднання розных супольнасцяў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў, драўлянаў, палянаў і інш.) утварылася новая ўсходнеславянская этнічная супольнасць – усходнеславянская народнасць.У другой палове 10 ст. замацавалася і агульная назва гэтай тэрыторыі – Русь.Сярэдняе Падняпроўе стала называцца “Русскай зямлёю”[5,С.14] .У складзе старажытнарускай дзяржавы, нягледзячы на тое, што пэўныя яе часткі захоўвалі значную аўтаномнасць, была замацавана агульнасць мовы і культуры насельніцтва ўсёй Русі, былі створаны неабходныя ўмовы для далейшага развіцця ўсіх яе славянскіх народаў, у тым ліку крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў – нашых далёкіх продкаў.Верагодна, у гэтым не апошнюю ролю адыгралі і агульныя славянскія карані гэтых супольнасцяў.Усходнеславянскія пісьмовыя помнікі зафіксавалі славянскі характар этнасу, які называў сябе “русью”, “русамі”, “рускімі”[5,С.6;6,С.7].У “Аповесці мінулых часоў” адзначаецца, у прыватнасці, што мова гэтай супольнасці – “рускый язык”, або, як цяпер яна называецца, старажытнаруская,ці агульнаўсходнеславянская мова – з’яўляецца славянскаю: ”А словеньски язык и рускый одно есть”[5,С.12].Таму не выпадкова, усведамляючы сябе прадстаўніком агульнай духоўнай і культурна-гістарычнай прасторы, беларускі асветнік і першадрукар Францыск (Георгій) Скарына ў 16 ст. з годнасцю гаварыў: ”Я руски з города Полоцка”[6,С.57].

Пасля распаду агульнаўсходнеславянскай дзяржавы, у сярэдзіне 13 ст. на паўночна-заходняй частцы яе тэрыторыі ўзнікла Вялікае княства Літоўскае, якое хутка атрымала назву “Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае”.Такая назва дзяржавы адлюстроўвае складаны працэс яе станаўлення, а таксама дае адказ на характар этнічнага складу гэтага дзяржаўнага ўтварэння.Пры панаванні палітычнай эліты балцкага паходжання грамадска-адміністрацыйны лад (своеасаблівая сярэднявечная “ вертыкаль” улады) ВКЛ, яго сацыяльна-эканамічнае, культурнае і духоўнае развіццё вызначалася ўсходнеславянскімі землямі.На працягу 2-й паловы 13- пачатку 14 ст. у склад ВКЛ увайшлі ўсе беларускія землі, прычым іх далучэнне адбывалася, як правіла, мірным шляхам.Дзяржаўна-палітычнае аб’яднанне ўсіх зямель Беларусі ў адну дзяржаву абумовіла ўзрастанне этнаарганізуючых сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва, садзейнічала іх кансалідацыі і фармаванню беларускай народнасці.

Такім чынам, у выніку акрэсленых намі вышэй працэсаў, якія адбываліся на Беларусі ў 14-16 ст., утварылася самастойная ўсходнеславянская этнасацыяльная супольнасць – беларуская народнасць з яе асноўнымі этнічнымі прыметамі: тэрыторыяй, культурай, мовай, асаблівасцямі гаспадарчых сувязяў, пэўным узроўнем самасвядомасці, які вызначаўся ўсведамленнем сябе як часткі усходнеславянскай цывілізацыі, каштоўнасці якой сфармаваліся пад самым непасрэдным уплывам Праваслаўя.Трэба звярнуць увагу і на тое, што нават і зараз вельмі часта праваслаўныя беларусы называюць сябе “рускімі”, а ў народнай свядомасці праваслаўная вера – “русская вера” (для параўнання: беларусы-каталікі часта называюць сябе ”палякамі”, а сваю веру ”польскай”)[4,С.11].У перыяд знаходжання беларускіх земляў у складзе Рэчы Паспалітай (16-18 ст.) гэтая ўпэўненасць у прыналежнасці да адзінай культурна-гістарычнай супольнасці – усходнеславянскай і менавіта праваслаўнай цывілізацыі – канчаткова замацавалася.Паспрабуем разабрацца чаму менавіта праваслаўная вера стала такой блізкай і зразумелай беларусам.

Праваслаўе ўтрымлівае ў сабе шэраг прынцыпаў, якія адпавядаюць укладу жыцця самай шматлікай сацыяльнай групы беларускага народу як земляробчай нацыі – сялянства.Земляробчая праца патрабуе ад чалавека штодзённага далучэння да свету жывёлаў і раслінаў і ўвогуле прыроды.Гэтыя адносіны фармуюць спецыфічную ментальнасць, ствараюць асаблівыя супольнасці, якія выпрацоўваюць свае традыцыі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.Характэрнымі рысамі гэтай ментальнасці з’яўляецца пачуццё вернасці і сваёй асабістай адказнасці, цярпенне, аптымізм, назіральнасць і кемлівасць, адданасць сямейным каштоўнасцям і роднай зямлі, Бацькаўшчыне.Жыццё селяніна спрадвеку мела абшчынны характар, што абумовіла з’яўленне сацыяльных, маральных, эстэтычных і рэлігійных нормаў.Праваслаўе досыць бесканфліктна засвоіла асаблівасці сялянскага ладу жыцця і прапанавала беларусам стратэгічную светапоглядную парадыгму, сістэмную этыку, рэкамендацыі па спасціжэнні сэнсу жыцця.Чалавеку працы літаральна “на душу лягло” адно з найважнейшых паняццяў праваслаўнай тэалогіі, этыкі і лексікі – сумленне.Бо качэўнік, пазбаўлены працоўных навыкаў, вымушаны або здабываць ужо гатовыя сродкі існавання ў прыродным асяроддзі, або гвалтоўна адбіраць ужо створаную прадукцыю ў вытворцы.Таксама даспадобы сялянскай свядомасці аказалася праваслаўная “альтруістычная праграма”,якая грунтавалася на ідэях узаемадапамогі, адмаўлення ад набытага няшчырым шляхам багацця, непрыняцця эксплуатацыі, любові да бліжняга.

Яшчэ больш адпавядала менталітэту сялянства ідэя саборнасці, якая сцвярджалася праваслаўем і не толькі кадыфікавала сацыяльны і грамадска-побытавы лад жыцця абшчыны, але і пераносіла прынцып гарманічнага суіснавання, усеагульнага адзінства грамадства на свет раслінаў і жывёлаў, на Космас і Сусвет увогуле.Па-за кантэкстам канцэпцыі праваслаўнай саборнасці нельга зразумець высокі ўзровень духоўнага адзінства ўсходнеславянскіх народаў.Саборнае адзінства страчана ў заходнім хрысціянстве, асабліва ў пратэстантызме, дзе пануе культ эгаізму, індывідуалізму, празмернага рацыяналізму.

Праваслаўнае хрысціянства прапанавала чалавеку канцэпцыю справядлівага ўзнагароджання за здзейсненае дабро ці такога ж непазбежнага і заслужанага пакарання за наўмысна зробленае зло, прынцыпова супрацьпаставіўшы гэтыя фундаментальныя паняцці тэалогіі і этыкі.Гэта тым больш важна, што многія паганскія культы лічылі зло натуральным працягам дабра, даючы тым самым санкцыю грамадству на рэалізацыю яго негатыўнага патэнцыяла як натуральнай запатрабаванасці, нібыта спрадвеку ўласцівага чалавеку.

Нарэшце, прынятае ўсходнімі славянамі хрысціянства ўсходняга ўзору цывілізавала грамадскія адносіны, абвясціўшы дабро атрыбутам Бога – найвышэйшага суб’екта сусветнай іерархіі, прапанаваўшы грамадству эталонную сістэму каштоўнасцяў, якой патрабавалася кіравацца ў сваіх дзеяннях і якой трэба было адпавядаць.Свядомае адхіленне ад гэтага эталона было набліжэннем да насьбіта зла, персаніфікаваным у вобразе сатаны.Такая зразумелая і простая формула арганізацыі сацыяльнага быцця згодна з прынцыпам дыхатаміі ў максімальнай ступені адпавядала грамадскім запатрабаванням і, перш за ўсё, сялянства, занятага шчырай стваральнай працай.

У эпіцэнтры праваслаўнай этыкі заўсёды знаходзілася і паняцце справядлівасці, якое абумоўлівала дастаткова высокую ступень абароны правоў працаўніка.Сацыяльна-гістарычны сэнс ідэі справядлівасці і зараз шмат у чым складаецца з усведамлення неабходнасці абароны роднай зямлі, Айчыны, дзяржавы…

Этнаўтваральныя, прыродна-кліматычныя, геапалітычныя і соцыякультурныя умовы, што паўплывалі на ўтварэнне беларускага этнасу, вызначылі і агульныя, усходнеславянскія, і спецыфічна-нацыянальныя беларускія ментальныя характарыстыкі.Геаграфічнае становішча Беларусі ў цэнтры Еўропы ў значнай ступені вызначае яе геапалітычны статус паміж культурна-цывілізацыйнай Поўначчу і Поўднем, Захадам і Ўсходам.На тэрыторыі Беларусі сустрэліся, перапляліся і размежаваліся два тыпа культуры, два тыпа цывілізацыі: заходнееўрапейская, цяпер ужо, напэўна, постхрысціянская, а раней каталіцка-пратэстанцкая, цывілізацыя і ўсходнеславянская цывілізацыя, пабудаваная на прынцыпах праваслаўя.Як прадстаўнікі усходнеславянскай цывілізацыі праваслаўныя беларусы (а такіх сярод веруючых беларусаў у нашым грамадстве, паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва, 80 % [4,С.10]) з’яўляюцца носьбітамі духоўнай, сацыяцэнтрычнай, эмпатычнай культуры адаптацыйнага характара з накіраванасцю на спачуванне і суперажыванне.

Вызначальную ролю рэлігіі ў вызначэнні духоўнага аблічча цывілізацыйных тыпаў адзначаюцца многімі філосафамі, культуролагамі, сацыёлагамі[9,С.40-43].Пераважная іх большасць лічыць, што рэлігія ёсць фундаментальная культуралагічная дамінанта, якая бярэцца за аснову дыферэнцыяцыі свету на цывілізацыйныя модулі.Значнае месца ў сучасных даследаваннях займае ўсходнеславянская праваслаўная культурна-цывілізацыйная супольнасць, неад’емную частку якой складае і пераважная колькасць насельніцтва Беларусі.У сувязі з гэтым важным з’яўляецца выяўленне светапогляднай базы беларускага этнасу, арыентацыя на глыбінныя, традыцыйныя духоўна-нацыянальныя каштоўнасці, падмурак якім стварае праваслаўная вера.

Літаратура:

1. Василенко Л. Введение в русскую религиозную философию. – М.,1999.

2. Кирвель Ч. Восточные славяне между Востоком и Западом // Беларуская думка. – 2006. – N 1. – С.76- 85.

3. Кириенко В. Менталитет современных белорусов. – Гомель, 2004.

4. Майхрович А., Бовш В., Прокошина Е. и др. Этноконфессиональные процессы Беларуси и формирование патриотизма. – Мн., 2004.

5. Рассказы русских летописей. Сборник. – М.,1995.

6. Старажытная літаратура Беларусі.Зборнік. – 2003.

7. Сташкевич Н., Козляков В. Исторический путь белорусского народа // Беларуская думка. – 2003. – N 9. – С.3-11.



8. Сямёнава В. Штрыхі да партрэта беларусаў // Беларуская думка. – 2006. – N 3. – С.26-30.

9. Этнические и конфессиональные проблемы в современном мире. Вып.1. – Мн.,1999.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка