Праблема чытання зараз адна з найбольш актуальных дзяржаўных праблем, звязаная з развіццём і захаваннем нацыянальнай культуры




Дата канвертавання07.05.2016
Памер43.15 Kb.
Праблема чытання зараз адна з найбольш актуальных дзяржаўных праблем, звязаная з развіццём і захаваннем нацыянальнай культуры. Пытанне аб сацыянальнай значнасці чытання, літаратуры і ролі пісьменніка, як прапагандыста і ідыёлага актуален як ніколі. У першую чаргу, прапануем падумаць пра тое, як зацікавіць моладзь высокай, сапраўднай, класічнай літаратурай, якая з’яўляецца крыніцай духоўнасці, маральнасці.

Асабліва трывожыць тое, што адсутнічае цікавасць да чытання і літаратуры ў дзяцей і падлеткаў, як самай дынамічнай сацыяльнай групы і самай актыўнай катэгорыіі чытачоў, у якіх павінна быць неабходнасць у новых ведах. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над праблемай.

Бібліятэкі і перыядачныя выданні Беларусі праводзяць вялікую працу па прапагандзе кнігі, чытання. Арганізоўваюць мерапрыемствы: прэзентацыі новых кніг, літаратурныя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі. Эфектыўнай з’яўляецца праца літаратурных гурткоў.

Большая частка кніжнага рынку Беларусі запоўнена замежнай літаратурай, і гэты спіс складаюць не толькі пераклады сусветнай класікі, такім чынам таксама папулярызуецца, навязваецца нізкаякаснае, масавае аднадзённае чытво.

Рэалізацыя акцыі “Чытаем разам!” дапаможа зрабіць чытанне больш прэстыжным, разрэкламаваным, пазнаёміць з сучаснымі лепшымі беларускімі пісьменнікамі і іх працамі, будзе садзейнічаць сацыяльнаму, культурнаму, маральнаму развіццю беларусаў. Калі мы хочам быць паспяховымі, запатрабаванымі ў сучасным свеце, трэба чытаць. Праблема дзіцячага чытання трывожыць усе развітыя краіны. Ва ўсе часы цікавасць да кнігі нараджалася ў сям’і. Сёння не вялікая колькасць бацькоў чытае сваім дзецям кнігі. Наклад дзіцячага часопіса “Вясёлка”, складае прыкладна 16—17 тысяч экземпляраў, наклад часопіса для падлеткаў “Бярозка” – 1,5– 2 тысячы экземпляраў. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб не губляць больш за дзесяць тысяч маладых чытачоў. Таму, прапануем выбраць дзве катэгорыі насельніцтва для працы ў межах акцыі “Чытаем разам!”: малодшых школьнікаў (1— 4клас), і старэйшых (5 — 11клас).

Мэты акцыі:

— Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца развіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, выхаванага ў лепшых духоўна-маральных традыцыях



Задачы акцыі:

— прапаганда беларускай культуры, роднай мовы, нацыянальных традыцый;

— падтрымка юных талентаў і прыцягненне да працы з імі творчай інтэлегенцыі;

— выхаванне ў дзяцей высокіх маральных якасцей, пачуцця любові да прыгожага, высакароднага;

— развіццё творчых навыкаў у дзяцей і моладзі;

— прапаганда беларускамоўных выданняў: кніг, часопісаў і газет для дзяцей і моладзі.


Арганізатары: Прэзідэнцкі фонд па падтрымцы таленавітай моладзі,

УА Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі,

РВУ “Літаратура і мастацтва”

Установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»


Пры падтрымцы: Міністэрства інфармацыі,

Міністэрства адукацыі,

Міністэрства культуры,

Час правядзення: люты 2011— люты 2012 года
Парадак правядзення

Рэспубліканская акцыя «Чытаем разам!» праходзіць у шасці беларускіх рэгіёнах і г.Мінску. Кожны рэгіён вызначае 2 раёны, якія будуць чытаць і абмяркоўваць прапанаваныя кнігі (12 раёнаў — 12 розных аўтараў і іх кніг, спіс дадаецца). Урачыстае адкрыццё акцыі адбудзецца ў Дзяржынскім раёне, дзе і распачнецца акцыя чытаннем кнігі Ул. Ліпскага “Азбука жыцця”.


Мерапрыемствы акцыі

На працягу 3 — 4 дзён, у кожным з 12 раёнаў прапануем праводзіць наступныя мерапрыемствы:



  • “Літаратурныя гонкі” (урокі-спаборніцтвы , на якіх падлічваецца колькасць вучняў, прачытаўшых прапанавыныя творы, пераможцы вызначаюцца на ўзроўні раёнаў, рэгіёнаў. Праходзіць у тры этапы: падрыхтоўчы, гульнёвы і падвядзенне вынікаў);

  • Медыяагляд літаратуры для абітурыентаў “Дапаможнік” (форма – кансультацыйныя круглыя сталы з удзелам выкладчыкаў ВНУ);

  • “Самы лепшы чытач” (вызначэнне і ўзнагароджванне самага шмат чытаючага наведвальніка бібліятэкі раёна, ці горада);

• Сумеснае чытанне твораў аўтараў часопісаў «Вясёлка» і «Бярозка» (тэатралізаваная гульня);

• «Сем'я і кніга — чытаем разам»!(Абмеркаванне (семінар-дыспут) пад час

круглага стала, літаратуры і метадычных рэкамендацый па арганізацыі

сямейнага чытання, вызначэнне “Самай чытаючай сям’і”);



  • Бібліякараван “Дзяцінства з кнігай” (тэматычныя круглыя сталы, прэс- канферэнцыі з абменам вопытам, абмеркаваннем форм працы, з дзіцячай аўдыторыяй у бібліятэках);

  • “Я тут жыву” (лекцыйныя заняткі, інтэрактыўныя ўрокі ( ад англ. interaction – узаемадзеянне), з абмеркаваннем краязнаўчых матэрыялаў, для дзяцей аб роднай зямлі);

  • “Разам з кнігай вырастаем” (абмеркаванне любімых кніжак, якія дапамаглі зразумець і адчуць нешта новае);

  • “Што і як чытаць маладым” ( інтэграраваныя майстар класы, рэкамендацыі пісьменнікаў);

  • “Я навучу цябе чытаць” (дыдактычная гульня, групавая праца з пісьменнікамі);

  • “Па кніжным сцяжынкам лета” (абмеркаванне твораў, вызначаных для чытання на лета);

  • “Як я ўяўляю кнігу” (конкурс малюнкаў, па прачытаных кнігах, аўтараў, запрошанных на прэзентацыі);

  • “Літаратурная карта Беларусі” (стварэнне электроннай карты, на якой сабраны, лепшыя пісьменнікі Беларусі. Кожны рэгіён дапамагае ў стварэнні);

  • “Год чытання ў СМІ” (стварэнне новага пазітыўнага вобразу кнігі, чытання і пісьменніка);

  • “Класіка на памяць” (флэш акцыя, уменне прачытаць, альбо, папрасіць нагадаць назвы вершаў беларускіх паэтаў);

  • “Выберы! Пачытай! Перадай другому!” (урок-аўкцыён, арганізацыя абмена кнігамі на заўжды, альбо на пэўны час);

  • “Лепшы падарунак -- кніга” (урок-спаборніцтва, удзельнікі віктарыны адказваюць на пытанні, тыя хто даюць больш поўныя і змястоўныя адказы па прачытаных кнігах, з аўтографамі атрымоўваюць іх у падарунак);

  • “Чытаймер поспеху” (Дзелавая гульня, з прыкладамі тых людзей, што чыталі і шмат чаго дасягнулі: чалавек, які чытае — паспяховы! Новае пакаленне — выбірае чытанне!)

Урачыстае адкрыццё:

Урачыстае адкрыццё акцыі “Чытаем разам” адбудзецца ў Дзяржынскім раёне 17-18 сакавіка 2011 года


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка