Постановление 20 жніўня 2013 г. №172 г. Мiнск г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці




Дата канвертавання17.03.2016
Памер25.69 Kb.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ

СТАТЫСТЫЧНЫ КАМІТЭТ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

(Белстат)




НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (Белстат)










ПАСТАНОВА




ПОСТАНОВЛЕНИЕ




20 жніўня 2013 г.



172




г. Мiнск
г. Минск


Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2013/2014 навучальнага года;

1.2. Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 5 верасня 2013/2014 навучальнага года.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў дзённай форме атрымання адукацыі.

3. Прызнаць cтраціўшай сілу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2011 г. № 141 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці


1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні».

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.




Старшыня У.І.Зіноўскі

Электронная версия соответствует оригиналу





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка