Полацкі езуіцкі калегіум




Дата канвертавання19.03.2016
Памер9.98 Kb.
ПОЛАЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ, першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1580-1812. Адкрыты летам 1580 паводле загаду караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя. Навучанне і выхаванне вялося па праграмах для езуіцкіх калегіумаў, вылучалася высокім узроўнем. Першым рэктарам быў вядомы ідэолаг Контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай П. Скарга. Калегіуму было дадзена не менш як 72 вёскі (з 730 дымамі) і 423 дамы ў Полацку. Першапачаткова размяшчаўся ў Полацкім замку. У 1598 яго перавялі ў спецыяльна ўзведзены будынак непадалёку ад замка. У 1738 пабудаваны і ў 1745 асвячоны мураваны касцёл Звеставання Прасвятой Дзевы Марыі (папярэднія драўляныя касцёлы згарэлі пры пажарах), у 1749 – мураваны вучэбны корпус (будаўніцтва новых карпусоў працягвалася да пач. 19 ст.). Езуіты мелі ў Полацку 6 касцёлаў. У 1772 калегіуму належала каля 5 тыс. валок зямлі, 16 620 прыгонных у вёсках і 289 мяшчан. Да ліку найбуйнейшых належалі 9 фальваркаў: Вяжышчы, Іванск, Ігумнаў, Загацце, Казімірава, Мосар, Мездзічы, Туроўля, Экіманія, якія давалі 63 882 злотых прыбьггку. У 1796 — 1811 у калегіуме вучылася ад 244 да 441 чалавек. Пры калегіуме існавалі канвікт (інтэрнат), бібліятэка, Полацкая друкарня, тэатр, муэей (з 1780-х г.), аптэка (зафіксавана з 1641), шпіталь для бедных, сукнавальня (каля 1797). У 1812 на базе калегіума адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія. Будынкі часткова захаваліся; помнікі архітэкгуры.

Вячаслаў Шалькевіч.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка