Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля




Дата канвертавання12.05.2016
Памер123.66 Kb.
Побач са смерцю
З ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
У 1940 г. я скончыў Расонскую сярэд­нюю школу i быў прызваны ў рады Чырвонай Apмii. У першыя ж днi вайны пры­быў на фронт, але неўзабаве быў пара­нены, а пасля выздараўлення накiраваны на будаўнiцтва абарончых збудаванняў у раён горада Бранска. Тут у кастрычнiку 1941 г. трапiў у нямецкi палон, быў зме­шчаны ў часовы лагер у мястэчку Наўя Бранскай вобласцi, адкуль уцёк праз 12дзён i ў лiстападзе 1941 г. быў дома. Гэта быў самы цяжкi час. Запалоха­ныя людзi не ведалi, што ўcix чакае далей. Некаторыя ўладкавалiся на працу ва акупацыйныя ўстановы. Але чаму пай­шлi тыя, для каго, як мне здавалася, беднасць была б меншым ганьбаваннем, чым служба ў ворага? Менавiта такiмi здавалiся мне Пётр Альшанiкаў, Вiктар Язутаў, Лeў Валковiч i некаторыя iншыя. Ix я добра ведаў да вайны. Пётр Альшанiкаў працаваў сакратаром Альбрэх­таўскага сельскага Савета, Вiктар Язу­таў - настаўнiкам,а Леў Валковiч толькi што скончыў Расонскую школу. Былы старшыня Альбрэхтаўскага сельсавета стаў бургамiстрам Альбрэхтаўскай вола­сцi, настаўнiк - сакратаром пашпартнага аддзела раённай управы, выпускнiк шко­лы – кантралёрам зямельнага аддзела гэ­тай управы. Хацелася верыць, што яны засталiся савецкiмi людзьмi , i, жадаючы ўпэўнiцца ў гэтым, я часта бываў у ix, запрашаў да сябе i хутка ўпэўнiўся ў праўдзiвасцi сваёй думкi, даведаўся, што яны рыхтуюцца змагацца з ворагам.

У пачатку 1942 г. я сустрэў свайго былога настаўнiка фiзiкi i матэматыкi Пятра Мiронавiча Машэрава. Ён даў мне свой хатнi адрас i запрасiў заходзiць да яго. Я рады быў бачыць Машэрава не толькi таму, што глыбока паважаў яго як настаўнiка, але i таму, што спадзяваўся знайсцi ў iм чалавека, якому можна будзе поўнасцю даверыцца. Я не мог вытрымаць i на трэцi дзень з'явiўся да яго на ква­тэру. Гаварылi мы ў той раз аб многiм, але iмкнулiся перш за ўсё да таго, каб, як кажуць, “прашчупаць» адзiн аднаго. Вя­дома, у час гэтай сустрэчы Пётр Mipo­навiч па зразумелых прычынах яшчэ ўстрымлiваўся ад прамога выражэння сваiх пачуццяў, але здагадацца аб ix змесце было няцяжка. Больш таго, я быў амаль упэўнены, што запрасiў ён мяне не столькi з-за звычайнай ветлiвасцi, колькi для таго, каб дазнацца пра мае адносiны да акупантаў. За гэтай сустрэчай адбылiся i iншыя, i хутка я даведаўся, што ў Расонах дзейнiчае падпольная арганiза­цыя, галоўнай мэтай якой была падрых­тоўка да адкрытай узброенай барацьбы з акупантамi.

Расонская падпольная арганiзацыя пачала сваё iснаванне ў жнiўнi 1941 г., калi П. М. Машэраў, зубны тэхнiк Палiна Галанава i настаўнiк Сяргей Пятроўскi, сабраўшыся аднойчы на кватэры апошняга, завялi размову аб тым, што яны могуць зрабiць для барацьбы з акупан­тамi. Вось тады па прапанове Пятра Mipo­навiча i было прынята рашэнне пачаць работу па стварэннi партызанскага атрада. У далейшым гэтая тройка намецiла план падрыхтоўчай работы, маленькая группа пачала хутка расцi, збiраючы вакол сябе патрыётаў, гатовых кiнуць выклiк жорст­каму ворагу. Пераважна гэта былi настаўнiкi i ix былыя вучнi, якiя жылi не толькi ў Расонах, але i ў iншых месцах раёна. Агульнапрызнаным кiраўнiком арганiзацыi стаў Пётр Мiронавiч Машэ­раў. Члены падпольнай арганiзацыi падбi­ралi i рыхтавалi будучых партызан, збi­ралi зброю i боепрыпасы, paбілi дывер­cii, знiшчалi здраднiкаў, распаўсюджвалi зводкi Саўiнфармбюро. Многiя з ix пайшлi працаваць па заданнi арганiзацыi ва ўстановы, створаныя нямецкiмi ўладамi, i былi там яе вачамi i вушамi. Язутаў Вiктар, напрыклад, працуючы сакратаром пашпартнага аддзела райуправы, забяспечваў падпольшчыкаў пашпартамi i некаторымi iншымi дакументамi. Пётр Альшанiкаў стаў бургамiстрам Альбрэхтаўскай воласцi, пад выглядам выканання сваiх службовых абавязкаў раз'язджаў па справах падпольшчыкаў. Арга­нiзацыя мела сваiх людзей i ў нямецкiх гарнiзонах. Яе заданнi выконвалi пера­кладчык расонскай камендатуры Барыс, шафёр расонскага гарнiзона Пласкавiцкi, лекар i перакладчык клясцiцкага гарнiзона Глазман. З ix дапамогай падпольная арганiзацыя, а потым i створаны ёй парты­занскi атрад заўсёды дакладна ведалi раз­мяшчэнне агнявых кропак у гарнiзонах, апавяшчалiся аб вылазках ворага, аб многiх яго планах. Галоўнай яўкай пад­полля была расонская бальнiца. Больш удалага месца для сустрэч, напэўна, i быць не магло. На самай справе, каму магло прыйсцi ў галаву, што тут зубны ўрач Палiна Галанава i медсёстры Марыя Шпакава i Марыя Мiхайлоўская прымаюць падпольшчыкаў пад выглядам хво­рых. Другой яўкай Расонскай падполь­най арганiзацыi была абкружаная вялiкiм лесам в. Ч арэпiта, дзе даверанай асобай арганiзацыi быў Кiрыла Бондараў.

Пазней, калi быў створаны атрад, яго сувязь з падполлем ажыццяўлялася з дапамогай камсамолак Марыi Мацвеевай, Юлii Чарвiнскай i Марыi Залескай, якiя жылi ў в. Фамiно за некалькi кiламетраў ад Расонаў. Сюды як быццам для абмену адзення на прадукты харчавання звычайна прыходзiла мацi Машэрава i перада­вала ў атрад вопратку, медыкаменты i роз­ныя даныя.

Дзейнасць падпольнай арганiзацыi распаўсюджвалася далёка за межы райцэнт­ра. Сярод насельнiцтва Сакалiшчанскага сельсавета па заданнi падпольшчыкаў працаваў настаўнiк Уладзiмiр Хамчаноў­cкi, якi рыхтаваў у партызаны вялiкую групу моладзi, caбрaў шмат зброi i бое­прыпасаў. У вёсках Альбрэхтаўскага сель­савета рыхтавалi будучых партызан Пётр Альшанiкаў, Аляксандр Аляксееў, Мiка­лай Iваноў, Уладзiмiр Яфрэменка, Аляк­сандр Бульбяноў, у мястэчку Мiлавiды - Мiкалай Марачкоўскi, у Клясцiцах i вёс­ках Клясцiцкага сельсавета - Сямён Пархiмовiч, Мацвей Цiшчанка i Mixiтa Буланаў.

Да пачатку красавiка 1942 г. Расон­ская падпольная арганiзацыя была ўжо гатова перайсцi да адкрытай узброенай барацьбы, але пайсцi ў партызаны адкры­та азначала аддаць на смерць свае сем'i. Вырашылi icцi па адным цi невя­лiкiмi групамi, пад выглядам арыштаў i прымусу. I, трэба сказаць, гэта ўдава­лася даволi доўга.

Першымi з Расонаў павiнны былi пайсцi ў партызаны 7 ваеннапалонных, якiя зна­ходзiлiся ў мястэчку, выконвалi розныя работы па абслугоўваннi немцаў. Непасрэдную работу па падрыхтоўцы ix адыхо­ду да партызан праводзiла медсястра Расонскай бальнiцы Марыя Мiхайлоў­ская. Падпольная арганiзацыя была зацi­каўлена ў ix хуткiм адыходзе ў партыза­ны, таму што яны не мелi тут сем'яў i маглi дзейнiчаць адкрыта. 12 красавiка 1942 года П. М. Машэраў i С. Б. Пятpoўcкi сустрэлiся з прадстаўнiком групы ваеннапалонных Анiкiным, каб канкрэтна вырашыць тэрмiн выхаду i даць указаннi аб далейшых дзеяннях. Як i было дамоўлена, у ноч з 14 на 15 красавiка група прыбыла да в. Альбрэхтава. Але здарылася так, што Мiкалай Iваноў, якому было паручана сустрэць iх, не змог свое­часова прыбыць у назначанае месца. Ства­рылася непрадбачаная сiтуацыя. Не ве­даючы, хто павiнен ix сустрэць, яны вы­рашылi адысцi ад Альбрэхтава i дзейнi­чаць далей па абставiнах. Але на наступ­ны дзень двое з групы, у тым лiку i Анiкiн, прапанавалi прабiрацца да лiнii фронту. Не атрымаўшы аднак падтрымкi ў астатнiх, яны аддзялiлiся ад групы i пайшлi ў напрамку фронту. Астатнiя праз некалькi дзён аб'ядналiся з групай парты­зан з Сербежскага раёна, якiя ў той час дзейнiчалi ў паўночнай частцы Расон­скага раёна.

18 кpacaвiкa 1942 г. пайшоў у партызаны i Машэраў. Каб не выклiкаць пада­зрэнняў,ён узяў у нямецкай камендатуры пропуск ва Ушачы нiбыта для пошукаў жонкi брата, якая жыла там перад вайной. Немцы нават падвезлi яго да мястэчка Клясцiцы. Тут да яго далучылiся Ула­дзiмiр Хамчаноўскi, браты Пётр i Мiкалай Гiгелевы, Iван Малахаў, Уладзiмiр Яфрэ­менка, Аляксандр Бульбяноў, Mixaiл Якi­маў, Уладзiмiр Шаблоў i яшчэ некалькi чалавек. Так зарадзiўся на тэрыторыi Ра­сонскага раёна партызанскi атрад, якi быў названы атрадам «Дубняка”.

Неўзабаве пасля гэтага расонскiх пад­польшчыкаў напаткала вялiкая бяда. 28 красавiка 1942 г. гестапаўцы арышта­валi i ў той жа дзень адвязлi ў Дрэтунь Марыю Мiхайлоўскую. 30 красавiка адбы­лiся новыя арышты. На гэты раз было схоплена некальхi настаўнiкаў, якiх так­сама адвезлi ў Дрэтунь. Аднак праз тры днi яны вярнулiся дадому. З ix расказаў расонскiя падпольшчыкi даведалiся аб прычыне арышту Мiхайлоўскай. Выявi­лася, што двое ваеннапалонных, якiя аддзялiлiся ад групы i вырашылi icцi да лiнii фронту, недзе ля Дрэтунi былi схоплены немцамi. На допыце Aнiкiн вы­даў гестапаўцам, што Мiхайлоўская арга­нiзавала яму сустрэчу з двума настаўнi­камi, прозвiшчы якiх яму былi невядомы. Гестапаўцы разлiчвалi, што Мiхайлоўская назаве прозвiшчы гэтых двух настаўнiкаў, але пралiчылiся. Тады яны арыштавалi ў раёне тых настаўнiкаў, якiя былi па­добны да апiсаных Анiкiным, спадзею­чыся, што апошнi на вочнай стаўцы апа­знае ix. Але сярод арыштаваных не аказа­лася нi аднаго, нi другога - Машэраў ужо знаходзiўся ў партызанах, а Пятроўскi як работнiк раённай управы не быў арышта­ваны. Нiчога не дабiўшыся ў вынiку воч­най стаўкi настаўнiкаў з Анiкiным, гестапаўцы зноў узялiся за Мiхайлоў­скую, разлiчваючы прымусiць яе гаварыць. Але праз некалькi дзён яна памерла ад катаванняў.

З таго часу ўмовы дзейнасцi Расон­скай падпольнай арганiзацыi значна ўскладнiлiся. Нямецкiя агенты сачылi за кожным крокам тых, хто выклiкаў хаця б найменшае падазрэнне. Пiльны нагляд быў арганiзаваны за Палiнай Галанавай i Марыяй Шарковай, якiя сябравалi з Mi­хайлоўскай. Але здарылася так, што след­чы палiцыi Васiльеў «завербаваў» для сочкi за гэтымi дзяўчатамi сакратара зямельнага аддзела ўправы Таццяну Ci­маненка, якая была ўжо членам падполь­най арганiзацыi. У вялiкай небяспецы апынуўся Сяргей Барысавiч Пятроўскi, арышту якога можна было чакаць кожны дзень. Каб не пакiнуць на верную гiбель жонку, Пятроўскi знiк пад выдуманай прычынай вялiкага скандалу з ёй.

Да канца красавiка 1942 г. атрад «Дуб­няка» налiчваў ужо каля 40 добра ўзброе­ных байцоў. Адной з першых баявых апе­рацый была засада 2 мая каля в. Велле на шашы Расоны - Клясцiцы, дзе часта хадзiлi нямецкiя аўтамашыны.

Разлiчвалi на большае, але спакуса па­практыкавацца ў стральбе па хуткару­хомай мiшэнi была надта вялiкая. Пра­гучаў дружны залп па адзiнокай легка­вушцы. Машына рэзка затармазiла i звалi­лася ў кювет. Шафёр быў забiты адразу, адзiн афiцэр збег, а другога забiлi пасля кароткай перастрэлкi, але ён паспеў па­ранiць Машэрава. У атрадзе тады не было не толькi ўрача, але нават i медыцынскай сястры. Небяспечна было пакiдаць Машэ­рава ў лесе цi ў якой-небудзь вёсцы. Вечарам, перадаўшы кiраўнiцтва атрадам Пятроўскаму, ён сказаў, што схаваецца ў надзейных людзей, якiя жывуць недзе паблiзу,i адтуль наладiць сувязь з атра­дам. На самай справе ён прыняў рызыкоў­нае рашэнне icцi ў Расоны да мацi. За некалькi гадзiн ён з вялiкай цяжкасцю дайшоў да паўночнай ускраiны мястэчка. Але перш чым пайсцi да мацi, зайшоў да былой сваёй вучанiцы Ядвiгi Масальскай, каб даведацца пра абстаноўку ў Расонах. Мацi i дачка Масальскiя вельмi перапужалiся, але, даведаўшыся, што з iм зда­рылася, прапанавалi яму сваю пасiльную дапамогу. Пакуль ён папраўляў павязку на ране i распытваў аб тым, што робiцца ў Расонах, пачало свiтаць. Ён заспяшаўся icцi, але гаспадыня, ведаючы, што на вулi­цы ўжо могуць быць людзi, дала параду застацца да наступнай ночы. Парада была слушная, i Машэраў агадзiўся. Увечары таго ж дня ў дом Масальскiх нечакана зайшлi два гiтлераўцы. Мацi i дачка, якiя вырашылi, што фашысты ўжо ве­даюць нешта, ледзь валодалi сабой. Аднак адзiн з немцаў, якi крыху гаварыў па­-руску, растлумачыў, што яны прыйшлi, каб пазнаёмiцца з маладой гаспадыняй. Гэта некалькi заспакоiла жанчын. Тым часам няпрошаныя госцi паставiлi на стол бутэлькi з вiном i запрасiлi гаспадынь у сваю кампанiю, а ў гэты час за чатыры метры ад стала за шырмай ляжаў паране­ны. Больш як дзве гадзiны знаходзiлiся акупанты ў доме, i няцяжка зразумець, што адчувалi ўвесь гэты час паранены i дзве безабаронныя жанчыны.

Глыбока апоўначы Пётр Мiронавiч пе­рабраўся да сваёй мацi ў сховiшча, зроб­ленае пад яе ложкам. Удзень Галанава прыслала да яго ўрача, якi перавязаў рану i даў некалькi парад на далейшае. Гэта быў галоўурач Расонскай бальнiцы Федзюкоў. Узрост i хвароба не дазволiлi яму поўнасцю звязаць свой лёс з падполь­шчыкамi i партызанамi, але ён неаднойчы аказваў iм пасiльную дапамогу.

Даведаўшыся, што забiты ў час апе­рацыi на шашы афiцэр быў капiтанам гестапа i ехаў у Расоны ў сувязi з арыштам Мiхайлоўскай, Пётр Мiронавiч прапанаваў падпольшчыкам у блiжэйшы час пайсцi ў атрад, а ў Расонах пакi­нуць толькi Таццяну Сiманенка i Прас­коўю Дзяружыну, становiшча якiх здава­лася яшчэ надзейным.

10 мая 1942 г. у в. Iзбiшча пад выгля­дам гулянкi з выпадку дня нараджэння бургамiстра Альбрэхтаўскай воласцi Пятра Альшанiкава сустрэлiся “iмянiннiк», Палiна Галанава, Марыя Шаркова i Biктар Язутаў, каб намецiць план адыходу ў атрад. Дамовiлiся пайсцi 16 мая i ў той жа дзень сустрэцца з дубнякоўцамi ў в. Iзбiшча. Палiна Галанава i Марыя Шаркова павiнны былi прыехаць сюды на бальнiчным канi быццам для прышчэпак ад воспы, Пётр Альшанiкаў - застацца дома, каб нiбыта дапамагчы мацi па гас­падарцы, Вiктар Язутаў - папрасiць у свайго начальнiка дазволу з'ездзiць у Із­бiшча, каб купiць бульбы. А калi ўсе збяруцца, атрад “Дубняка” зробiць налёт на вёску, знойдзе i арыштуе “нямецкiх прыспешнiкаў” i забярэ ix у лес.

Аднак праз тры днi адбылася падзея, якая надоўга ўстрывожыла гiтлераўцаў у гарнiзонах Расонскага раёна i магла ўскладнiць выкананне плана расонскiх падпольшчыкаў. Група партызан-дубня­коўцаў пад кiраўнiцтвам Уладзiмiра Хамчаноўскага падбiла на шашы Клясцiцы - Полацк у раёне в. Галоўчыцы легкавую машыну з нямецкiм генералам, што ехаў праводзiць iнструктаж па барацьбе з пар­тызанамi. Пасля гэтага нямецкiя гар­нiзоны л Расонах i Клясцiцах насцяро­жылiся. Гэта, з аднаго боку, ра­бiла яшчэ больш неабходным намечаны адыход падпольшчыкаў у партызаны, а з другога - магло перашкодзiць яго ажыц­цяўленню. Асаблiва вялiкая небяспека ча­кала Галанаву i Шаркову, якiм натрэбна было вывезцi з Расонаў перавязачныя матэрыялы i медыкаменты для атрада.



Нягледзячы на гэта, ажыццяўленне плана вырашылi пакiнуць без змяненняў. У назначаны дзень усё здарылася з дакладнасцю, на якую ў той абстаноўцы i не разлiчвалi. Усе, хто павынен быў далу­чыцца да атрада, дакладна ў час апынулiся ў Iзбiшчы i былi “арыштаваны» партызанамi. Апошнiя “ захапiлi” таксама i павозку з медыкаментамi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка