План выпуску літаратуры на 2010 год




старонка1/5
Дата канвертавання30.04.2016
Памер0.77 Mb.
  1   2   3   4   5


РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКАЯ ЎСТАНОВА
«ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА»
ПЛАН ВЫПУСКУ

ЛІТАРАТУРЫ

НА 2010 ГОД

Мінск


Ад выдавецтва
Паважаныя сябры!

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і Мастацтва» поруч з выданнем літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных перыядычных выданняў (часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Бярозка», альманах «Вожык», газета «Літаратура і мастацтва»), займаецца выпускам кніг.

Шматлікім чытачам ужо запомніліся і спадабаліся нашы кніжныя серыі «Пераходны ўзрост», «Лімаўскі фальварак», «Краязнаўства Айчыны». Шмат добрых водгукаў атрымалі нашы навукова-пазнавальныя выднні «Мы — беларусы»; «У пошуках страчанага»; а таксама адрасаваныя дзецям «Лясная кніга ў казках і вершах беларускіх пісьменнікаў»; «Беларуская кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»; А. Мяснікоў «Сто асоб беларускай гісторыі»; «Сто асоб беларускага спорту» зборнік пісьменніцкіх аўтабіяграфій «З росных сцяжын» і інш.

Мы актыўна супрацоўнічаем з вядучымі сучаснымі пісьменнікамі, вучонымі, публіцыстамі краіны. Значную ўвагу надаём дзіцячай, навучальнай літаратуры. Імкнемся своечасова заўважыць і падтрымаць найбольш яркія маладыя таленты, мяркуем выдаваць тыя высокамастацкія творы, якія адпавядаюць патрабаванням часу, садзейнічаюць выхаванню духоўна багатай, дзейснай і адукаванай асобы.

Мы шчыра ўдзячны ўсім нашым сябрам і партнёрам у кожнай вобласці, у кожным раёне, у кожнай бібліятэцы Беларусі. Звяртаемся і зараз да вас, паважаныя кіраўнікі цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, работнікі бібліятэк, устаноў адукацыі, кніжнага гандлю, паважаныя чытачы, з надзеяй на далейшае плённае супрацоўніцтва. Кожная кніга ў гэтым тэматычным плане — з’ява ў літаратурным, культурным, асветніцкім жыцці грамадства. Але яны прыйдуць да чытача, пачнуць працаваць толькі дзякуючы найперш вашым заказам, вашай падтрымцы, нашаму з вамі паразуменню. Спадзяёмся, што вы пазнаёміце з нашым планам выдання літаратуры на 2010 год шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, бацькоў і арганізуеце збор папярэдніх заказаў. Складзіце, калі ласка, заяўку для нашага выдавецтва на аб’яўленыя тут кнігі. Бланк заяўкі змешчаны ў канцы гэтай брашуры.

Пасля выхаду заказаных вамі кніг мы будзем рады па вашым запрашэнні завітаць да вас разам з аўтарамі на літаратурные свята, прэм’еру кнігі, творчую сустрэчу з чытачамі. Таксама мы будзем вельмі ўдзячны вам за карысныя парады, прапановы па выданні і рэалізацыі нашых кніг у далейшым.

Заяўкі, парады і прапановы накіроўвайце на адрас:

220034, Мінск,

вул. Захарава, д. 19.

РВУ «Літаратура і Мастацтва»


Нашы тэлефоны:

287-79-85 — кніжная група

288-12-94; 284-79-65 — аддзел маркетынгу і рэкламнай дзейнасці

284-84-62 — вытворчы аддзел



МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
1. Александр Алешкевич. Двенадцать золотых апостолов. Роман. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 12,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — . экз. руб.
В романе рассматривается любопытная версия истории предательства Иуды. Христа в произведении мы увидим глазами Иоанна и Марии, Иуды и Соломеи. Действие романа переносится и в наше время — в Несвиж и Мир, где ведется поиск статуй 12-ти золотых апостолов, некогда доставленных в Несвиж одним из предков князей Радзивиллов из крестового похода и спрятанных в белорусской земле в 1812 году во время нашествиея Наполеона.

Увлекательный, динамичный сюжет романа не оставит читателя равнодушным.


2. Беларуская эпіграма. Бібліятэка «Вожыка». Выпуск 2. Укладальнік Казімір Камейша. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 7,0ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Гумар, як вядома, — нацыянальная адзнака беларусаў. Ён заўсёды быў прысутны і ў нашай літаратуры. Жанравая гумарыстычная палітра вельмі багатая. Але, відаць, самы лаканічны і самы распаўсюджаны сягоння жанр — эпіграма. У кнізе не толькі друкуюцца вядомыя і малавядомыя эпіграмы, але і адпаведны каментарый, у якім падаецца своеасаблівая гісторыя той або іншай эпіграмы. Сярод аўтараў як класікі, так і сучасныя беларускія паэты: Аўтарскія творы шчодра перасыпаны спеўнымі куплетамі народнага гумару. Пададзены і розыя жартоўныя экспромты.
3. Белой Вежи свет. Составитель Валерий Гришковец. Сборник стихов поэтов Брестчины. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 10,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
Состовитель и переводчик стихов на руский язык, известный поэт Валерий Гришковец много лет посвятил работе над сборником стихов «Белой Вежи свет», внимательно отбирая лучшие стихи авторов-земляков. В сборник включены произведения Валентина Тавлая, Михася Рудковского, Миколы Купреева, Евгении Янищиц, Миколы Федюковича, Любови Тарасюк, Алеся Рязанова, Нины Матяш, Миколы Прокоповича, Раисы Боровиковой, Алеся Бадака, Леонида Дранько-Майсюка, Валентины Ковтун, Леонида Прончака, Владимира Марука и многих других поэтов, как хорошо известных, так и тех, кто только набирает высоту на литературном небосводе Отчизны.

Книга не имеет пока аналогов в Республике Беларусь.


4. Марина Бонч-Осмоловская. Золотое руно. Роман. Мн. : «Літаратура і Мастацтва, 2008. — уч.-изд. л., иллюстр. Рус. Язык — экз. — руб.
По жанру «Золотое руно» — роман-антиутопия. На земле лично появляется лжемиссия, которого принимают за спасителя человечества.

Автор рассматривает Апокалипсис как реальное событие. Совершающееся здесь и сейчас и определяющее жизнь всех героев романа.

Однако, парадокс сюжета, или, как теперь говорят, интриги в том, что приближающийся Апокалипсис не чувствует никто. Все выглядит совсем наоборот: радующий человечество непрерывный прогресс знаний приводит к револющии в медицине. И люди становятся бессмертными и молодыми.

Что выберет каджый герой романа: вечную молодость, здоровье, красоту, бессмертие путем поедания человеческих эмбрионов, то есть, детей, или откажется, не прешагнув через мораль. Что значит каждый человек в отдельности и что значат все люди вместе? Есть ли спасение для человека? Какое значение имеет в жизни человека религиозное чувство и как оно влияет на кардинальные поступки человека? Все эти вопросы составляют центральный стержень романа.


5. Анатоль Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю. Серыя «Гістарычны раман». Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 14,5 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Гэта займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.

Падзеі разгортваюцца ў атуленым легендамі Крэўскім замку, у першым стальцы Вялікага княства Новагародку, у польскай сталіцы Кракаве і іншых мясцінах Княства і Польскай Кароны пасля Крэўскай уніі 1385 года, калі на высокі каралеўскі пасад у Польшчы з Крэўскага замка ступіў вялікі князь літоўскі Ягайла. Гэта быў час узвышэння і хітрай ды мудрай палітычнай дзейнасці Вітаўта, названага сучаснікамі Вялікім.

У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кажнай з чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна даказваць, што яна не здраджвала каралю.
6. Вампиры тоже люди. Сборник фантастики. Составитель Геннадий Ануфриев. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 14,0 уч.-изд. л., иллюстр. Рус. язык. — экз. — руб.
В сборник вошли повести и рассказы писателей-фантастов, живущих в Беларуси, но известных далеко за ее пределами. Последствия научных открытий, фантастические, парадоксальные ситуации и допущения рассматриваются в их произведениях зачастую в гротесковом, юмористическом духе. Повествование-предупреждение, метафорическая проза наряду с захватывающим сюжетом позволяют авторам ярче высвечивать «болевые точки» современной цивилизации и пути, которые помогут самому человеку стать умнее, компетентнее, добрее. Отдельный раздел сборника посвящен памяти недавно ушедшего из жизни советского, российского писателя-фантаста Еремея Парнова.
7. Владимир Василенко. Улица До свидания. Повести. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 16,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
Герои повестей Владимира Василенко — молодежь 70—80-х годов ХХ века: старшеклассники, студенты, музыканты, спортсмены, ученые. Они же— поколение нынешних «пятидесятилетних», оглядывающихся на свою молодость.

Внутренние переживания героев являются главным источником их жизненной силы, а внешние обстоятельства воспринимаются ими, скорее, как декорации действия, призванного сообщить душе что-то важное, ускользающее, изначально сближающее реальность с сознанием.


8. Вечны агонь Перамогі. Нарысы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 18,0 ул.-выд.арк. Бел. мова, рус. язык. — экз.— руб.
Кнігу склалі нарысы пра Герояў Савецкага Саюза, якія жывуць у Беларусі або жылі яшчэ да зусім нядаўняга часу. Гэта не толькі аповед пра гераічныя чалавечыя лёсы, але і своеасаблівы духоўны запавет людзей, якія ведаюць сапраўдную цану крывёю здабытай Перамогі, сягонняшнім і наступным пакаленням, іх шчырая споведзь пра час і пра сябе. Сярод аўтараў — вядомыя ў рэспубліцы пісьменнікі і журналісты. Выданне з’яўляецца сумесным праектам рэдакцый часопісаў «Полымя» і «Нёман», на старонках якіх і друкаваліся гэтыя нарысы.
9. Валерый Гапееў. Віртуальнае дрэва рэальнасці. Аповесці. Серыя «Пераходны ўзрост».
Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 14,5 ул.-выд. арк., ілюстр. Бел. мова. — экз. — руб.

У кнігу ўвайшло пяць аповесцей, аб’яднаных адной тэматыкай, адным часам дзеяння і аднымі героямі. У цэнтры кнігі — старэйшыя падлеткі і іх праблемы. З усімі героямі кнігі чытачы сустрэнуцца ў першай аповесці «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання», дзе аўтар прамалёўвае неадназначнасць асветніцтва ў плане фізічных адносін між людзьмі, скіраванае на бяспечнае жыццё без СНІДу. Аповесць друкавалася ў часопісе «Маладосць» і выклікала самыя розныя водгукі… Чатыры наступныя аповесці («Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Першы боль, або Доказ законаў прыгажосці», «Адалт-трафік для паэта, або Апраўданне сродкаў», «Ксюхіна поле, або Задачка з двума невядомымі») раскрываюць характары і дзеі асобных герояў праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту.


10. Василий Гурский. Грозовые годы. Очерки. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 12,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
В книгу писателя — ветерана Великой Отечественной войны вошли очерки о героической борьбе белорусских партизан и подпольщиков против фашистов. Автор описывает те незабываемые события в хронологическом порядке — с июня 1941 г. по июнь 1944 г. Как их участнику и очевидцу, писателю удалось создать живые, яркие образы мужественных борцов за освобождение Родины, волнующие картины боевых действий, передать атмосферу и дыхание грозового времени.
11. Дельфина. Венок судьбы. Биографический роман. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 25,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
Роман «Венок судьбы» представляет собой романтизированную биографию классика белорусской литературы Максима Богдановича. С его страниц встает живой образ великого поэта во всей его противоречивости и в то же время внутренней чистоте — образ человека, которому жестокая судьба уготовила слишком много терний и слишком мало звезд. Основанный на документальных материалах, роман широко показывает окружение Максима Богдановича — его родителей, братьев, друзей, коллег по перу. Стараясь понять, постигнуть изнутри богатый мир своего героя, автор проследила его путь от маленького и немного капризного мальчугана с серо-голубыми глазами до высокого и статного юноши, таящего за своей молчаливой серьезностью трагедию одиночества и отзывчивое, болящее за всех обездоленных сердце.

Для самого широкого круга читателей.


12. Хведар Гурыновіч. Вера застаецца. Выбраныя вершы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 10,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра паэта Хв. Гурыновіча склалі лепшыя вершы з яго дзесяці папярэдніх зборнікаў. Шчыра і балюча гучаць радкі пра нашу Айчыну. Яны прасякнуты клопатам аб зялёных сцяжынках маленства, аб шляхах-пуцявінах юнацтва, куды з узростам усё часцей вяртаецца чалавек. Кніга — шчымлівы расповед пра родную зямлю і яе людзей. Пра веру ў Бога, у каханне, у тое, што дзень нашчадкаў будзе больш светлым і ветлым, — без чаго жыць было б проста немагчыма.
13. Леанід Дайнека. Назаві сына Канстанцінам. Серыя «Гістарычны раман.» Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 15,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Леанід Дайнека — аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды». У новым сваім рамане «Назаві сына Канстанцінам» ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў ХV—XVI стагоддзі, у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана — славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.
14. Сяргей Давідовіч. Зямлі святая памяць. Вершы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 7,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
У новую кнігу вядомага паэта, празаіка і мастака ўвайшлі лепшыя вершы. Яна адметная сваёй пранікнёнай лірыкай, любоўю аўтара да роднай зямлі, усяго жывога на ёй. Многія творы прысвечаны непасрэдна Міншчыне, Лагойскаму краю, дзе нарадзіўся аўтар, куды кожны год клічуць яго незабыўныя краявіды.
15. Олег Ждан. Князь Мстиславский. Серия «Исторический роман». Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 13,5 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
В центре романа — события, происходившие в начале XVI века, когда обострились территориальные споры между королевством Польским и Россией. Город Мстиславль, входивший в состав Великого княжества Литовского, оказался окружен войсками Василия III. Чтобы спасти жителей, князь принимает решение открыть ворота города. Однако проблемы не исчерпываются. Войско не может быть созидательной силой. Близкие по языку люди оказывются чужими. И снова князь Михаил Жеславский делает выбор, благодаря которому и вошел в историю как князь Мстиславский.
16. Наталля Капа. Вогнішча. Вершы. Мн. : РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2010. — 6,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Кніга вершаў Наталлі Капы «Вогнішча» і нагадвае вогнішча, ля якога чалавек саграваецца душой. Задушэўнасць і сумленнае асэнсаванне жыцця — галоўнае, што вызначае гэтую кнігу. Задушэўнасць — гэта і сардэчная адкрытасць, і чароўнасць прыцягальнага голасу. Нішто так не дорага ў паэце як непаўторнасць яго бачання навакольнага свету, і бясстрашша, з якім ён адкрывае свой унутраны свет.

Пра што б ні пісала Наталля Капа, а кола яе тэм шырокае: прырода роднай Беларусі, яе гісторыя, людзі, іх узаемаадносіны, каханне, здрада, дабро і зло, цывілізацыя з яе супярэчнасцямі і парадоксамі — усё гэта ажывае пад яе пяром і бачыцца выключна сучасным і патрэбным для тых, хто задумваецца аб жыцці.

Ля «Вогнішча» Наталлі Капы збяруцца людзі, якія засумавалі па сапраўднай паэзіі.
17. Наталля Касцючэнка. Водгукі маўчання. Эсэ, апавяданні, нарысы. Серыя «Лімаўскі фальварак». Мн. : Літаратура і мастацтва, 2010 — 12,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Ці магчыма, каб маўчанне было галоўнай дзеючай асобай гнігі? Магчыма. І ад такой кнігі цяжка адарвацца.

Нішто не ахалоджвае душу, якая кіпіць, лепш за маўчанне. Нішто не запальвае яе так, як маўчанне. Самае хвалюючае заўсёды цяжка вымавіць.

Сэнс усяго існага глыбей за ўсё спасцігаецца праз маўчанне. І толькі дзякуючы маўчанню ўзнікаюць і яго водгукі, якія набліжаюць да ісціны.

Усё гэта ёсць у кнізе Наталлі Касцючэнкі «Водгукі маўчання».

Асаблівую ўвагу аўтар надае тэме дабра і зла — супярэчлівым якасцям, якія ўжываюцца ў кожным чалавеку. Расказвае і пра ўласныя ўчынкі і пачуцці, якія не заўсёды былі добрымі, каб на сваім прыкладзе (а не на прыкладзе трэцяй асобы) прааналізаваць прыроду такіх чалавечых якасцяў, як эгаізм, крыўдлівасць, зайздрасць, здрадніцтва.

Гэта кніга пра тое, як у чалавека адкрываюцца вочы на сябе, а ўжо потым і на ўчынкі іншых людзей.

Родныя мясціны, што ў 28 кіламетрах ад Чарнобыля. Людзі, чый лёс закранула трагедыя, таксама займаюць істотнае месца ў творах Наталлі Касцючэнкі.
18. Виталий Кирпиченко. Планета псов и ягнят. Роман. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 17,0 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
В центре повествования — история двух братьев, чьи жизненные дороги развело смутное время, — один з них нарушает закон… События происходят в годы развала огромной страны, в годы беспредела, безвластия и дележа построенного и созданного народом.

Подрастая, братья сталкиваются с несправедливостью по отношению к ним, и это воспринимается ими по-разному, и пути их постепенно расходятся, чтобы однажды сойтись… Трагический исход этой встречи предопределен.

Чья в том вина? Как изменить жизнь поставленных на колени людей? Ответ дает вернувшийся к старушке-матери из долгих скитаний в поисках счасливой жизни сын ее, Степка. «Запущено дело, но пока еще поправимо, — обращается Степка Разин к жителям села Бесправдино, — но, как вы уже убедились, одними молитвами да просьбами не обойтись…»

19. Георгий Киселев. Вермя моё. Стихи. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 7,5 уч.-изд. л. Рус. язык., экз. — . Руб. — .
Русский поэт Г. Киселёв (1939 года рождения) живёт в г. Волковыске уже 30 лет. Этот сборник включает самое лучшее, что он написал за три десятилетия. Его стихи отражают тот эстетический и духовный путь, который прошел автор с 60-х годов прошлого века по наши дни. В основе этого пути христианское православное самосознание, в свете которого поэт рассматривает свое прошлое и оценивает настоящее. В стихаха Г. Киселёва отражены также те социальные и общественные реалии, которые волнуют современного неравнодушного человека. Автор искренно пишет о родной природе. Человеке труда. Об отцах и дедах — героях Великой Отечественной войны. Представлены в книге и переводы духовно близких поэту авторов современной белорусской поэзии. А также немецкой поэзии XIX—XX веков.
20. Сергей Климкович. Последний вечер. Рассказы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 11, 0 уч.-изд. л. Рус. Язык. — экз. — руб.
Сергей Климкович — автор известных и полюбившихся читателям романов «Танцует осень», «Три строки о радости, три строки о грусти», «Забвение сердец».

Столь притягательны и его рассказы, вошедшие в эту книгу. Они — результат его многолетней творческой работы. Веселые и грустные, лиричные и проникнутые житейской философией. В характере каждого героя встречается что-то знакомое, близкое. Словно эти люди давно живут рядом с нами.

Настоящий подарок любителям армейских историй — вторая часть сборника под названием «Эх, солдаты, бравые ребята!» В них отражена жизнь современной белорусской армии. И написаны увлекательно, тепло, с доброй иронией и юмором.
21. Алесь Кожедуб. Русь и Литва. Исторические миниатюры. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 16,0 уч.-изд. л. Рус. язык. —экз. — руб.
Книга А. Кожедуба «Русь и Литва» отображает историю возникновенния и существования Великого княжества Литовского с ХІІІ по XVII века. В ней повествуется об известных исторических событиях и знаменитых исторических личностях. Среди событий — Куликовская и Грюнвальдская битвы, Городельская, Люблинская и Брестская унии. Среди персон — великие князья Миндовг, Гедимин, Ольгерд, Ягайло, Витовт, канцлер Лев Сапега, гетман Константин Острожский и др. Отдельно рассказывается о легендарном римском патриции Палемоне, от которого якобы ведут свой род литовские князья. Особое место в книге занимают истории о Черной даме Несвижского замка Барбаре Радзивилл, сокровищах Радзивиллов, утерянных во время наполеоновского нашествия. Подробно рассказывается о гербе ВКЛ «Погоня», Статуте 1588 года, языческих верованиях литовских князей. Большое место в книге уделяется взаимоотношениям Великого княжества Литовского и Московского княжества, в равной мере претендовавшим на роль собирателей всех русских земель.
22. Анатоль Козлов. Минск и ворон, Париж и призрак. Романы, повесть, рассказы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 15,5 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
Мы планируем свою жизнь, выбираем «другую полвинку», профессию — одним слвом, каждый из нас убеждён, что сам творит свою судьбу. Анатоль Козлов в своих произведениях оспаривает этот тезис: его героев, уверенных в своих силах и желаниях, ведёт по жизни необъяснимая логика случайностей, недоразумений и стечеения обстоятельств… Герои, которые ищут ключ к сердцам других людей — в первую очередь для того, чтобы найти путь к самому себе, которые всё время проводят над собой психологические эксперименты, являются, в сущности, зеркальными отражениями каждого из нас.

Писатель исследует тёмные тропинки человеческого подсознания, предлагает заглянуть в зеркало своих тайных желаний, лицом к лицу столкнуться со своим другим «я», чтобы привести героев и читателей к пониманию своей природы. А. Козлов позволяет своим героям выбирать свой настоящий облик, совю правдивую сущность и не остаться в мире фальшивых чувств и ценностей.

Произведения прозаика насыщены фантастической мистикой, которая переплетается с непосредственной реальностью. За динамичными увлекательными сюжетами романов «Юргон», «Минск и ворон, Париж и призрак», повести «Дети ночи» ярко вырисовывается мысль: если ожидаешь — обязательно встретишься с неожиданностью
23. Іван Капыловіч. Сярод чужых. Аповесці, апавяданні. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 16,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Героі кнігі Івана Капыловіча «Сярод чужых» — людзі рознага ўзросту, погляду і часоў. Адны з іх ужо даволі сталага веку, іншыя толькі ўступаюць у жыццё. Але аб’ядноўвае іх усіх жаданне пражыць на зямлі шчыра, годна, па-чалавечы.

Гераіня аповесці Кацярына, карэнная паляшучка, жыве ў Еўпаторыі. Асабісты лёс яе незайздросны, бо яна бяздзетная і ад таго пакутуе, перажыве, яе пляменнікі ёй як родныя дзеці. Дзеля іх яна і жыве, і не можа пакінуць свой курортны горад, не можа вярнуцца на Палессе, без якога ёй на чужыне няўтульна, нясоладка.

Няпроста складваецца лёс і ў галоўнага героя аповесці «Смерць сына» Глеба, намесніка начальніка цэха трактарнага завода. Ён адслужыў у ракетных часцях, і гэтая служба дала аб сабе знаць — ён захварэў прамянёвай хваробай і доктар раіць яму пакінуць горад, змяніць гарадское жыццё на вясковае…

Героі апавяданняў — нашы сучаснікі, якія шукаюць сябе, робяць часам непапраўныя памылкі, за што даводзіцца расплочвацца няволяй, турмой, перажываннямі.



24. Ягор Конеў. Здані Гарадніцы. Аповесці, апавяданні, мініяцюры. Серыя «Лімаўскі фальварак». Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 16,0 ул.-выд. арк. Бел. мова. — экз. — руб.
Дзеянне прыгодніцкай аповесці «Смаргонскі настаўнік і вучань» адбываецца ў пачатку XIX стагоддзя. Скамарох Міхась і яго прыручаны мядзведзь Міхал перажывуць незвычайныя прыгоды і нават спрычыняцца да важных падзей эпохі.

Аповесць «Нямігі берагі» прысвечана векапомным падзеям мінскай гісторыі: ад заснавання пагоста ў 947-м да бітвы ў сакавіку 1067-га, ад барацьбы з татарскай навалай у 1505-м да трагедыі ў падземным пераходзе ў маі 1999-га…

Тэма аповесці «Здані Гарадніцы» — жыццё і страсці артыстаў правінцыйнага тэатра на фоне гістарычных зменаў у Заходняй Беларусі ў 20—40-я гады ХХ стагоддзя.

Мініяцюры і апавяданні навеяны ўражаннямі аўтара ад падарожжаў па Беларусі і замежных краінах.


25. Светлана Кряжева. С тобою рядом. Рассказы. Мн. : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 14,5 уч.-изд. л. Рус. язык. — экз. — руб.
Герои рассказов писательницы — наши современники, труженики, которые предстают перед читателем в минуты личностного диалога и внутренней исповеди. Способны ли они, обычные люди, в наше непростое время к мужественному поступку и победе над собой, к деятельной любви и жертвенности, вере и исполненнию долга, к пониманию окружающих и близких? Об этом и повествует книга.
  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка