План урока : Арганізацыйны момант. Пастаноўка мэт, матывацыя. Тлумачэнне новага матэрыялу. Уводны інструктаж




Дата канвертавання06.05.2016
Памер48.66 Kb.
Тэма: Тыпы фіранак

Мэты:

1. Пазнаёміць вучняў з тыпамі фіранак і матэрыяламі, неабходнымі для іх выраба; з варыянтамі афармлення вокнаў, ламбрэкенам , з відамі мацавання фіранак.

2. Навучыць распрацоўваць эскізы, падбіраць асноўныя і аздобныя матэрыялы для пашыва фіранак.

3. Выхоўваць настойлівасць у дасягненні мэты, павагу да сваёй і чужой працы.

4. Спрыяць фарміраванню эстэтычнага густа, творчых здольнасцей, акуратнасці.

Тып урока: урок паведамлення новых ведаў.

Абсталяванне і матэрыялы: лісты паперы А4, каляровыя алоўкі, лінейка.
План урока:

1. Арганізацыйны момант.

2. Пастаноўка мэт, матывацыя.

3. Тлумачэнне новага матэрыялу.

4. Уводны інструктаж.

5. Практычная работа.

6. Падвядзенне вынікаў урока.

7. Рэфлексія.
1. Арганізацыйны момант.

Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока, прывітанне


2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт, матывацыя.

Тэма нашага ўрока «Тыпы фіранак». Якія мэты вы ставіце перад сабой?

Я згодна з вамі, але цяпер паслухайце мае мэты (паведамленне мэт).
3.Тлумачэнне новага матэрыялу.

Культура афармлення вокнаў налічвае стагоддзі. Людзі выкарыстоўвалі фіранкі для таго, каб абараніць свае хаты ад скразнякоў і цікаўных поглядаў. Вельмі важна правільна падабраць тканіну для афармлення аконных праёмаў. Шмат у чым гэты выбар залежыць ад стылю хаты, формы вокнаў. Менавіта фіранкі


і разнастайныя аксесуары да іх надаюць пакою непаўторнасць.

Фіранкі- прамавугольныя кавалкі тканіны з адной або некалькіх прадольных полак. Акрамя дэкаратыўнай, фіранкі выконваюць і ўтылітарную функцыю.Яны служаць для аховы жылых памяшканняў ад святла, гарачыні ці холаду.

Фіранкі могуць быць нерассоўныя (пастаянна закрываюць акно), рассоўныя (закрываюць па неабходнасці або ўпрыгожваюць акно з двух бакоў) і пад'ёмныя (закрываюць акно або адкрываюць, падымаючыся ўверх да карніза). Пад'ёмныя фіранкі часам называюць французскімі.

Адрозніваюць наступныя віды фіранак:
- гардзіны – легкія з празрыстай тканіны (цюль, карункі) нерассоўныя фіранкі для аконных праёмаў. Для гардзін выкарыстоўваюць тканіны белых і светлых таноў. Яны служаць для абароны ад лішняга святла і пылу, для рассейвання прамых сонечных прамянёў. Гардзіны можна ўпрыгожыць тасьмой, аборкамі.
- шторы – аконныя фіранкі са шчыльнай, мяккай тканіны ( паркаль, пліс, поўсць, аксаміт). Прызначаюцца для светлавой, гукавой і цеплавой ізаляцыі памяшкання, таму выкарыстоўваюцца пераважна ўвечар і ўначы. Шторы могуць быць рассоўныя або пад'ёмныя.
- парцьеры – шчыльныя непразрыстыя рассоўныя фіранкі для дзвярных праёмаў.
- жалюзі – светлаахоўныя прылады, якія складаюцца з гарызантальных або вертыкальных пласцін, выкананых з пластыка ці тканіны.
Аконнае "адзенне" прадугледжвае наяўнасць аксесуараў. Гэта

ламбрэкены – аздабленні ў выглядзе фальбоны, гірлянды, шлейфу, якія размяшчаюцца перад шторамі, хаваюць іх верхнюю частку.

Пытанні вучням.


1. Якімі фіранкамі дэкарыраваны вокны ў вашым пакоі?

2. Хто займаўся афармленнем вокнаў у вашай кватэры?

3.Вашы ідэі прымаліся да ўвагі пры абмеркаванні выбару тканін, мадэляў?

Да тэкстыльных матэрыялаў для дэкарыравання вокнаў прад'яўляюцца

розныя патрабаванні, і таму выкарыстоўваюцца розныя матэрыялы.
У гасцінай выкарыстоўваюць больш вытанчаныя, арыгінальныя тканіны, лёгкі шоўк, арганзу.
У спальні выкарыстоўваюцца тканіны спакойнага тону.
У дзіцячым пакоі рэкамендуецца выкарыстаць тэкстыльныя матэрыялы з натуральных валокнаў, пастэльных адценняў з розным малюнкам у

залежнасці ад узросту дзіцяці.


На кухні можна выкарыстаць любую тканіну: у клетку, у палоску, з малюнкам, цёмную або светлую.

На афармленне акна таксама ўплывае і тып карніза.

На круглыя карнізы шторы мацуюцца з дапамогай кольцаў, люверсаў, петляў з тканіны, «рукава».

Столевыя карнізы зусім не выпадкова карыстаюцца ў апошні час нязменнай папулярнасцю. Іх можна выкарыстаць практычна пры любой шырыні праёму (колькі бы ні запатрабавалася кранштэйнаў, яны не паўплываюць на вольнае пасоўванне тканіны).


4.Уводны інструктаж.

Дэманструю гатовыя эскізы афармлення вокнаў.

А цяпер, выкарыстаючы ўсе атрыманыя веды, кожная з вас распрацуе свой уласны эскіз фіранкі, улічваючы, для якога пакоя ён прызначаны.

Вы павінны:



  1. прадумаць варыянты дэкарыравання акна;

  2. выбраць від тканіны і яе колер;

3. абраць выгляд аздаблення;

4. замаляваць эскіз на лісце А4 каляровымі алоўкамі;

5. прытрымлівацца бяспечных прыёмаў працы.
5.Практычная работа.

Звяртаю увагу на:

-арганізацыю рабочага месца;

-прытрымліванне бяспечных прыёмаў працы;

-парадак выканання практычнай работы;

-паслядоўнасць выканання эскіза.


6.Падвядзенне вынікаў урока.

Вынікі практычнай работы ацэньваюцца па наступных крытэрыях:

-арганізацыя рабочага месца;

-адпавяданне віду тканіны і колеру;

-правільнасць размяшчэння эскіза на лісце;

-акуратнасць афармлення.


7. Рэфлексія.

Метад «Чамадан, мясарубка, карзіна».

Чамадан- усё, што спатрэбіцца ў далейшым.

Мясарубка- інфармацыю перапрацую.



Карзіна- усё выкіну.
Уборка працоўных месцаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка