План па рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы развіцця ўстановы адукацыі на 2009/2010 навучальны год. Распрацаваць асноўныя накірункі для эколага-арыентаванай работы школы ў рамках праекта «Местная Повестка-21 в школе»




Дата канвертавання13.06.2016
Памер31.75 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар школы

____К.А.Камінскі
План па рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы развіцця ўстановы адукацыі на 2009/2010 навучальны год.


  1. Распрацаваць асноўныя накірункі для эколага-арыентаванай работы школы ў рамках праекта «Местная Повестка-21 в школе».

Да 01.11.2009

Адказныя: ініцыятыўная група




  1. Ініцыятыўнай групе прыняць удзел у рэарганізацыі дзейнасці на аснове Хартыі Зямлі ў рамках устойлівага развіцця рэгіёна.

На працягу навучальнага года.


  1. Прадоўжыць далейшую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню і спецыяльнай падрыхтоўцы вучняў на 3 ступені навучання.

На працягу навучальнага года.

Адказны: Крыжэвіч М.Л.




  1. Актывізаваць турыстычна-краязнаўчую дзейнасць праз заняткі гурткоў “Птушкі майго краю”, “Велатрэал” .

З 01.09.2009

Адказныя: Багеша Г.С.

Зуйкевіч М.І.



  1. Прадаўжаць работу школьнага лясніцтва па добраўпараткаванню экалагічнай сцяжынкі ва ўрочышчы “Подзішча”.

На працягу навучальнага года.

Адказная: Гадун А.А.





  1. Пракладка школьнай лакальнай сеткі для ўпраўленчай дзейнасці (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, сакратар, сацыяльна-псіхалагічная служба).

Да 20.12.2009

Адказная: Багеша Г.М.





  1. Актывізаванне якаснай работы тэатральнага гуртка, гуртка мастацкай самадзейнасці і школьных агідбрыгад.

На працягу навучальнага года.

Адказныя: кіраўнікі гурткоў

Склала намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце І.Ул.Салата

ДАДАТАК 1
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар школы

____К.А.Камінскі

Унясенне змяненняў

у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 да 17 ліпеня 2008 года “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”


  1. Тэрмін атрымання:

агульнай базавай адукацыі складае 9

гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця 9-10 гадоў);

агульнай сярэдняй адукацыі – 11гадоў (для асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця 11-12 гадоў).


  1. Тэрмін навучання на ступенях агульнай

сярэдняй адукацыі складае:

на першай ступені – 4 гады (для асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця 4-5 гадоў);

на другой ступені – 5 гадоў;

на трэцяй ступені – 2 гады.



  1. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе здзяйсняюцца з 1

верасня па 1 чэрвеня.

  1. Адукацыйны працэс пры навучанні на І, ІІ і ІІІ ступенях

агульнай сярэдняй адукацыі здзяйсняюцца ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня, уключаючы 5-дзённы вучэбны тыдзень і 1 дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-массавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання.

У 9-11 класах у шосты школьны дзень могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі. Вывучэнне вучэбных прадметаў ва агульнаадукацыйнай установе здзяйсняецца на базавым узроўні.

Вучні са згоды бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў зыходзячы з магчымасцей, жадання і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы нана павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах устаноўленага тыпавым вучэбным планам колькасці вучэбных гадзін.

У агульнаадукацыйнай установе могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўскай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музыкальнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

Факультатыўныя заняткі праводзяцца да пачатку або заканчэння ўрокаў.

Тэрмін навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае адзін год:

у 2008/2009 навучальным годзе для вучняў, якія атрымалі базавую адукацыю ў 2007/2008 навучальным годзе;

у 2009/2010 навучальным годзе для вучняў, якія ў 2007/2009 навучальным годзе навучаліся ў 9 класе.



Для вучняў, указаных у дадзеным пункце, вучэбныя заняткі могуць быць арганізаваны ў рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка