Плакат да 9 Мая”




Дата канвертавання01.07.2016
Памер53.17 Kb.

Дыстанцыйны курс “Медыяадукацыя ў школе”


Плакат да 9 Мая”

План занятку для класнай гадзіны, інфармацыйнай гадзіны, гуртка малявання.

(Справаздача Алены Сом, г. Полацк з курса дыстанцыйнага навучання “Медыяадукацыя ў школе”, 2016 г.)


Што патрэбна зрабіць




Запішыце тып і тэму мерапрыемства, якое Вы абралі (напрыклад, інфармацыйная гадзіна “Навіны музыкі”)

Заняткі гуртка па маляванні “Плакат да 9 Мая”
(Можна правесці на класнай ці інфармацыйнай гадзіне)

Апішыце мэтавую групу, для якой ладзілася мерапрыемства (узрост, клас, асаблівасці аўдыторыі…)

Вучні 6 і 7 класаў, якія наведваюць гурток (12 чалавек). Пэўныя дзеці (5 чалавек) прыходзяць памаляваць у любы вольны час (калі няма нейкага ўрока ці вызваленыя ад фізкультуры). У класе выдзелена месца пад маляванне, таму яны спакойна працуюць і не замінаюць нікому. Рэшта наведвае гурток нерэгулярна.

Вы самастойна распрацавалі мерапрыемства, ці адаптавалі адзін з прапанаваных сцэнарыяў? Калі нешта мянялі ў сцэнарыі, напішыце што.

Мерапрыемства распрацавала самастойна.

Запішыце, якія медыя-інфармацыйныя кампетэнцыі Вы планавалі фармаваць у вучняў. Як сфармулявалі мэту мерапрыемства?

Задача: навучыць вучняў аналізаваць медыя-паведамленне, якое нясуць плакаты.

Задача: зразумець прынцыпы работы з сімваламі.


Мэта на мове вучняў: напрыканцы я зразумею, як і чаму малююцца плакаты.

Змагу сам скласці кампазіцыю плаката з выбраных сімвалаў



Укажыце, якія медыя і сродкі вы выкарысталі. Дайце на іх спасылкі.

https://ru.wikipedia.org/wiki/Георгиевская_лента

https://ru.wikipedia.org/wiki/Гвардейская_лента

спасылкі на паштоўкі кожны настаўнік можа знайсці сам, іх шмат. устаўлю самі карцінкі, якія аналізавалі












Напішыце, як вы стваралі асяроддзе, спрыяльнае для навучання.

З вучнямі гэтых класаў на ўроках беларускай мовы працуем па сістэме АА, таму правядзенне заняткаў па той жа схеме было ўспрынята вельмі станоўча.

Напішыце як вы паведамілі вучням пра мэту мерапрыемства і як яны адрэагавалі.

Пра правядзенне “спецзаняткаў” было абвешчана за два тыдні, асобныя групы вучняў атрымалі заданні знайсці ў інтэрнэце інфармацыю, што такое гвардзейская стужка і георгіеўская стужка, хто, дзе і калі імі карыстаўся; знайсці паштоўкі на тэму 9 Мая.

Усім дзецям былі дадзены парярэднія заданні:

Прынесці старыя паштоўкі на 9 Мая;

Паспрабаваць адшукаць у інтэрнэце, якія сімвалы для святкавання 9 Мая выкарыстоўваюцца цяпер у Беларусі і Украіне.



Коратка апішыце, план і ход мерапрыемства: што і ў якой паслядоўнасці адбывалася, што рабілі вучні, што настаўнік?

1.Абвяшчэнне мэты і тэмы

2.Размова пра сімвалы. Што ёсць сімвал, якія сімвалы мы ведаем. (Сімвал – знак, выява чаго ці каго-небудзь для абазначэння чагосьці іншага; умоўны знак паняткаў, ідэй, з’яваў. Узгадалі сімвалы Беларусі – бусла, зубра).

3. Разгледзелі прапанаваныя настаўнікам і свае прынесеныя паштоўкі. Склалі спіс сімвалаў, якія стала выкарыстоўваліся на паштоўках (у дадзеным выпадку паштоўкі = плакаты, ад таго, што яны друкуюцца А6 ці А0 сэнс і змест не мяняецца).

Атрымалася табліца:



Выява

Што сімвалізуе

Гваздзікі

Пралітая кроў

Салют, зоркі

Перамога, свята

Кветкі яблыні

Вясна, новае жыццё

Чорна-аранжавая стужка

У старых паштоўках – гераізм, узнагароды

Пры абмеркаванні стужкі падрыхтаваныя вучні зачыталі звесткі пра іх гісторыю (яны пакуль не зусім упэўнена выбіраюць галоўнае і другаснае).

4.Выступ настаўніка пра сучасны сімвалізм выкарыстання чорна-аранжавай стужкі – сімвал захопніцкай і агрэсіўнай палітыкі Расіі. (тут вельмі хацелася параўнаць украінскі слоган “Ніколі болей” і рускі… але карцінкі рускія на гэты конт.. замалыя пакуль дзеці для такога сімвалізму).

5. Разгляд сучасных сімвалаў Беларусі, Расіі і Украіны пры святкаванні 9 Мая.







Аналіз выяў. (Пра Украіну прыйшлося тлумачыць, што гэта мак і пра кулю).

6. Размова пра тое, навошта нам плакаты і паштоўкі ўвогуле. Выснова – прымусіць нас думаць пра пэўную падзею вызначаным чынам.

7.Аналіз сучасных сімалаў трох краін пры святкаванні 9 Мая.



Беларусь

Вясна, новае жыццё, памяць пра вайну

Расія

Ваяўнічасць, агрэсія

Украіна

Памяць пра ахвяры, жаданне ніколі не ваяваць зноўку

8. Адбор сімвалаў для стварэння ўласнага плаката. (Бралі кветкі.  Не будуць мае дзеці георгіеўскую стужку больш маляваць). Распрацоўка кампазіцыі плаката.

9. Зварот да мэтаў. Вынікі.

Рэальна не намалявалі мы плакаты. Не паспелі. Толькі накіды зрабілі – па аднаму для 6 і 7 класа. Дзеці пасля дамалёўвалі, самі)


Апішыце, як вучні успрынялі заданні, якую рэакцыю і эмоцыі у іх выклікалі заданні настаўніка, ці рабілі яны па ходу высновы. Прывядзіце 2-3 яскравыя цытаты вучняў.

Усё вельмі эмацыйна прайшло.

Увогуле, на занятках гуртка ў нас заўсёды вельмі многа размоў. Дзеці былі вельмі актыўныя, кожны хацеў сказаць сваё… хаця часта зусім убок ад тэмы


Жэня: “Я думаў, што плакаты для прыгажосці проста, а яны прымушаюць думаць”.

Арцём: “Кветкі самыя лепшыя сімвалы”.

Эмілія: “Я даведалася, што гэтая стужка не наша”.


Як Вы думаеце, ці дасягнулі Вы мэты, якую ставілі? Чаму Вы так лічыце? Якія факты гэта пацвярджаюць?

Лічу, што так.

Ніхто не выбраў “каларадку” для свайго плаката. І ў мяне запыталіся, а чаму па тэлевізары не скажуць, што гэта стужка азначае цяпер



Апішыце свае ўражанні. Ці Вам усё ўдалося, што запланавалі? Што не ўдалося? Ці прыйшлося імправізаваць? Што б Вы зрабілі інакш?

Удалося практычна ўсё. Толькі плакаты не дамалявалі. Толькі накід паспелі зрабіць.

Пытанне пра тэлевізар можна выкарыстаць пры наступных класных гадзінах пра ролю СМІ, інфармаванне, прапаганду, замоўчване …




Якія высновы Вы для сябе зрабілі?

Трэба больш скіроўваць дзяцей на аналіз таго, што яны бачаць вакол. Большасць успрымае рэчаіснасць і пададзенае СМІ некрытычна.



Інтэрнэт-курс „Медыяадукацыя ў школе”, http://www.nastaunik.info/moodle

РГА “Таварыства беларускай школы”



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка