Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” Для 9 класа




Дата канвертавання14.03.2016
Памер54.14 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 9 класа

Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-9).

Работа №1

ПЕРШЫ ЎЗРОВЕНЬ (4 БАЛЫ)

Заданне 1. Пастаўце націск у словах.

Крапіва, вусы, знахар, каўчук, мармур, мезенец, мысленне, пасланец.



Заданне 2. Замяніце выразы аднаслоўнымі адпаведнікамі, запішыце.

1. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. 2. Склад для грузаў пры чыгуначных станцыях. 3. Бліскучы поспех, выдатная перамога. 4. Выдатны твор літаратуры, мастацтва. 5. Перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на чыгуначных пераездах і заставах. 6. Неадкладная спешная работа калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. 7. Буйная птушка, якая бегае. (водзіцца ў пустынях Афрыкі). 8. Істота з конскім тулавам і чалавечай галавой і грудзямі ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. 9. Нарада, звычайна міжнародная, па якім-небудзь пытанні. 10. Службовая асоба, якая засведчвае і афармляе розныя юрыдычныя дакументы, акты.

(пакга…з, кента…р, шэдэ…р, тры…мф, стра…с, шлагба…м, натары…с, а…рал, сімпозі…м, ра…т)
Заданне 3. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

а) даць гарбуз; 1) кінуцца ўцякаць;

б) даць дзёру; 2) у поўнай меры выявіць свае магчымасці, якасці;

в) даць пудла; 3) адмовіць таму, хто сватаецца;

г) даць дразда; 4) напасці з вымовамі, дакорамі, абвінавачваннем;

д) даць пытлю; 5) памыліцца.


Заданне 4. Падкрэсліце словы, якія адпавядаюць прыведзеным значэнням.

1. Рабочы, які будуе што-небудзь з каменя або цэглы – маляр ці муляр.

2. Царкоўная служба – набажэнства ці набожнасць?

3. Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб – начоўка ці начоўкі?

4. Арганізаванае перамяшчэнне людзей з пэўнымі мэтамі – паход ці паходня?

6. Які ахвотна і многа працуе – працоўны ці працавіты?

7. Прыроднае скопішча карысных выкапняў – радовішча ці радавод?

ДРУГІ ЎЗРОВЕНЬ (6 БАЛАЎ)

Заданне 1. Перакладзіце словы з рускай на беларускую мову, параўнайце націск.

Арест, босой, валенок, восьмеро, ноздря, глиняный, дочка, икать, мяукать, кишка, коршун, старый, обруч, фольга, бородавка.



Заданне 2. Запішыце ў адпаведнасці з нормамі беларускай графікі, арфаграфіі і лексікалогіі.

Філасоўскі вапрос, журнал “Полымя” узнагародзілі, аўганскі дняўнік, жанчына-урач саабшчыла, прэастанавіць закупку шчавеля, закупіть ва Ўзбекістане, першы вукос, студзентка – заочніца, у “Звяздзе” урачыстасть.



Заданне 3. Устаўце патрэбныя дзеясловы, каб атрымаўся фразеалагізм з указаным значэннем.

… лейцы

Змяншаць кантроль, паслабляць увагу, пільнасць, патрабаванні да каго-небудзь

нос на квінту

Даходзіць да моцнага адчаю, маркоціцца, сумаваць.

… у асадак

Празмерна здзіўляцца, востра рэагуючы на што-небудзь недарэчнае, дзіўнае, смешнае.

… гнеў у хлеў

Супакойвацца, перастаць злавацца.

да ладу

Вырашыць, спарадкаваць што-небудзь.

… як набяжыць

Так, як прыходзіцца, як здараецца.

… аглоблі

Адыходзіць, з’язджаць назад.

… рацыю

Правільна, абгрунтавана думаць, гаварыць, паступаць; не памыляцца.

… пагалоску

Разнесці, распаўсюдзіць чутку.

хоць вазамі …

Вельмі многа чаго-небудзь.

Заданне 4. Са слоў, змешчаных у дужках, выберыце тыя, якія па сэнсе адпавядаюць зместу сказаў. Падкрэсліце гэтыя словы.

1. Да трыбуны падышоў Мяцельскі, прапанаваў (ганаровы, ганарлівы, ганарысты) прэзідыум.

2. На вадзе ўжо амаль цэлае лета сушыліся белыя і жоўтыя (гарлянкі, гарлачы, гарлачыкі).

3. Спыніўся я на міг – няма ні палісадніка, ні хаты, і экскаватар, (грузны, грузкі) і рукаты, грабе пясок каля маіх бяроз.

4. Твар юнака быў высакародны, (зычны, зычлівы) і гожы.

5. З кошыка маці дастала гаршчочак з кашай і дзве бутэлькі з (жураўліным, журавінавым) квасам.



ТРЭЦІ ЎЗРОВЕНЬ (8 БАЛАЎ)

Заданне 1. Размяркуйце наступныя словы ў розныя калонкі ў залежнасці ад месца націску:

Прыяцель, спіна, фартух, накрыўка, цыганы, пахмурны, прызыўнік, дазіметр, дыспансер, спаянасць, абыржавелы, пашпарты, прэміраванне, садавіна, латаць, рэціравацца, медыкаменты.



1 склад

2 склад

3 склад

4 склад












Заданне 2. Калі замест пропуску трэба паставіць літару у (складовае), пастаўце лічбу 1, калі ў (нескладовае) – лічбу 2; калі літару ф – лічбу 3, калі літару л – лічбу 4, калі літару в – лічбу 5.

Юбілейная …ніверсіяда ( ), а…мазны фонд ( ), а…ганская шкатулка ( ), дзяржаўная …нія ( ), біць у літа…ры ( ), філасо…скі трактат ( ), беларуска-…краінскі слоўнік ( ), востраў …рангеля ( ), флора і фа…на ( ), наведаў …’етнам ( ), свіная ка…баса ( ), нацыянальны рэзер… ( ), смачны бі…штэкс ( ), смачны со…с ( ), міжнароднае авіяшо… ( ), правесці …ік-энд ( ), Леў Та…стой ( ).



Заданне 3. Адзначце фразеалагізмы з няправільным тлумачэннем іх сэнсу. Патлумачце правільна.

1. саламонава рашэнне – мудрае і простае вырашэнне цяжкавырашальнага пытання;

2. танталавы пакуты – нясцерпнае мучэнне ад усведамлення блізкасці жаданай мэты і немагчымасці дасягнуць яе;

3. пракрустава ложа – царскі, раскошны ложак;

4. даходзіць да геркулесавых слупоў – даходзіць у чым-небудзь да крайнасці;

5. праметэеў агонь – сродак выйсця з цяжкага становішча.



Заданне 4. Адрэдагуйце і запішыце сказы.

1. Ніхто з прысутных не зважаў увагі на гэта.

2. Без культуры падняць эканоміку, рушыць яе далей – немагчыма.

3. Бабуля была не вельмі пісьмовая і магла не заўважыць Сяргейкіных памылак.

4. Мележ вылучаўся сур’ёзным стаўленнем да літэратурнай працы.

5. Пачынаецца абедзенны перапынак, і я кідаю рукавіцы на ломік, што ляжаць упоперак блока, таропка мыюся.


Літаратура.

  1. Куліковіч Ул. І. Лексікалогія. Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. – Мазыр, 2010.

  2. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. – Мн., 2004.

  3. Падручнікі па беларускай мове для 5-9 класаў сярэдніх адукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

  4. Цыбульская С.І. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах. У 2 ч. Ч 1. – Мн., 2008.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка