Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” для 9 класа




Дата канвертавання18.05.2016
Памер38.95 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



для 9 класа

Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ
Тэрмін выканання – 20-25 дзён.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-9).

РАБОТА № 5

Першы ўзровень (4 балы)

Заданне 1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Падаслаць дапамогу – падаслаць пярыну. 1. Сінонімы.

Б. Высокі рост – нізкі паклон. 2.Антонімы.

В. Вадкасны манометр – вадкі метал. 3. Амонімы.

4. Паронімы.

Заданне 2. Адзначце словы, дзе трэба ўставіць літару н:

1. дзён…ы стацыянар; 2. алавян…ы салдацік; 3. спантан…ы вокліч; 4. сцюдзён…ы вецер; 5. ветран…ы дзень, 6. гасцін…ы чалавек; 7. свін…ое вуха; 8. палымян…ы заклік.


Заданне 3. Знайдзіце і выпраўце памылкі ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.

Ліберальнае буржуа, небяспечны цэцэ, аддаленае ранча, рагатае зебу, незабыўнае сафары, маленькая поні, керамічнае кашпо, абачлівае ранцье, аднамесны каноэ.


Заданне 4. Да азначэнняў у сказах падбярыце дзеепрыметнікі, утварыўшы іх ад слоў, прапанаваных у даведцы. Чаму паміж двума азначэннямі трэба паставіць коску?

1. На вуліцах можна ўбачыць вялізныя … дрэвы. 2. Беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў вялікі … подзвіг.3. Скрозь вялікія … вокны ў пакой лілося сонечнае святло. 4. Бруснічнік рос у лагчынах, на купінах, на старых … пнях.



Словы для даведкі: паваліць ураганам; абрасці мохам; да бляску вымыць; ні з чым не параўнаць.
Другі ўзровень (6 балаў)
Заданне 1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Драпежная норка – мышыная норка. 1. Сінонімы.

Б. Абнадзейлівыя высновы – суцяшальныя словы. 2.Антонімы.

В. Сітаваты снег – сітны хлеб. 3. Амонімы.

4. Паронімы.
Заданне 2. Ад выдзеленых азоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі.

1. рука маці; 2. сябры Максіма; 3; дачка Веры; 4; крылы дзятла; 5. бярлог мядзведзя; 6. кацяняты Муркі; 7. почырк Колі; 8. паліто дачкі; 9. рэкорд Антося.


Заданне 3. Адзначце правільна пабудаваныя сінтаксічныя канструкцыі, няправільныя – выпраўце.

Сакрэтны дасье, апушчаныя жалюзі, каштоўная калье, алімпійскі Сочы, гандлёвы аташэ, небяспечная цунамі, японскі дзюдо, стракатая какаду, новая арбітр Пятрова.


Заданне 4. Вырашыце пытанне, ці ставіцца коска перад злучнікам і ў кожным з наступных сказаў. Чаму для гэтага трэба знайсці граматычныя асновы сказаў? Падкрэсліце іх.

1. Збянтэжаны хлопчык уцёк і схаваўся ў хаце. Збянтэжаны хлопчык уцёк і мы не змаглі знайсці яго. Збянтэжаны хлопчык уцёк і яго нідзе не змаглі знайсці. 2. На небе з’явіўся месяц і наваколле пасвятлела. На небе з’явіўся месяц і наваколле стала святлейшым. На небе з’явіўся месяц і асвятліў усё навокал. Святлела і празрыстая ранішняя сінь нябёсаў фарбавалася ў ледзь улоўны жаўтаваты колер.


Трэці ўзровень (8 балаў)

Заданне 1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай.

А. Пара рукавіц – пара над талеркай. 1. Сінонімы.

Б. Бядовы хлопец – бядотнае становішча. 2.Антонімы.

В.Спагадлівае стаўленне – добрая душа. 3. Амонімы.

4. Паронімы.


Заданне 2. Ад назоўнікаў, што ў дужках, пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі. Растлумачце напісанне вялікай літары.

1.(Брэст) крэпасць, 2. (Вільнюс) сябры, 3. (Кубань) казакі, 4. (Каўказ) традыцыі, 5. (фашыст) акупацыя; 6. (Нясвіж) кірмаш; 7. (Беларусь) вакзал (у Маскве); 8. (таварыш) дапамога; 9. (гігант) завод; 10. (Парыж) славутасці.


Заданне 3. Запішыце словазлучэнні па-беларуску. Адзначце назоўнікі, род якіх у беларускай і рускай мовах не супадае.

Новая должность, электрический утюг, травяной шампунь, серебряная медаль, крупный картофель, золотая россыпь, горная цепь, два весёлых гуся, сладкая морковь, секретное оружие.


Заданне 4. Спішыце сказы. У якіх з прапанаваных сказаў трэба паставіць коску (коскі)? Растлумачце умовы адасаблення.

1. Адораны незвычайнай сілай чалавек пасяліўся ў суседнім двары. 2. Адораны незвычайнай сілай Андрэй працаваў за траіх. 3. Адораны незвычайнай сілай бацька ў той жа час быў мяккім, добрым чалавекам. 4. Адораны незвычайнай сілай часта ўдзельнічаў Алесь і ў розных спаборніцтвах.


ЛІТАРАТУРА

Падручнікі па беларускай мове для 4-9 класаў сярэдніх адукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Беларуская мова сцісла і даступна. – Мн., 1997



Сучасная беларуская мова. Марфалогія. – Мн., 1997

Цыбульская С.І. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах. Ч 1. Мн., 2008.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка