Пытанні завочнай школы “Юны філолаг” Для 8 класа




Дата канвертавання28.03.2016
Памер61.44 Kb.
Пытанні завочнай школы

Юны філолаг”



Для 8 класа

Дарагія сябры! Пры напісанні работы ўлічвайце, што за заданні 1 узроўню выстаўляецца бал “4”, 2 узр. – “6”, 3 узр. – “8” пры ўмове беспамылковага іх выканання, калі ж дапушчаны памылкі – бал зніжаецца. Вы можаце выбраць толькі адзін з варыянтаў, які, на Вашу думку, зробіце правільна. Значыць, за правільнае выкананне заданняў (3 узр.) Вы атрымліваеце 8 балаў, нават калі не будзеце працаваць з прыкладамі, прапанаванымі да 1 і 2 узроўняў.

Заданні можна таксама пабачыць у інтэрнэце. Для гэтага неабходна зайсці на сайт ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» (www.uocvr.by).

Дворец детского творчества / Отдел образовательной деятельности / Заочная многопредметная школа / Задания ЗМШ

Тэрмін выканання – 20-25 дней.

Наш адрес: 212022 Могилев, пр-т Мира, д.23А,

Областной центр творчества, ЗМШ(бел.мова-8).
Работа № 2

ПЕРШЫ ЎЗРОВЕНЬ (4 БАЛЫ)

1. Раскрыйце дужкі, уставіўшы патрэбную (вялікую ці малую) літару.

Стадыён «(Д,д)ынама», (М,м)урчыны кацяняты, (К, к)рапівоўская манера, (К, к)упалаўская прэмія, (Д,д)зень (Д,д)руку, (Н, н)алібоцкая (П, п)ушча, (М, м)інскія вуліцы, (М, м)інскі (Т, т)рактарны (3, з)авод.


2. Запішыце лічэбнікі і назоўнікі словамі ў форме ўказанага склону разам з назоўнікамі.

словазлучэнне

склон

лічэбнік

1) 2 (хлопчык)

родны




2) 3 (акуляры)

месны




3) 3/4 (кавалак)

назоўны




4) 291 (экзэмпляр)

давальны




5) 376 (студэнт)

творны





3. Устаўце назоўнікі, каб атрымаліся словазлучэнні з указаным значэннем:

Вешаць …

Падманваць каго-небудзь, гаварыць няпраўду

Вешаць…

Даходзіць да моцнага адчаю, маркоціцца

Вешаць (навешваць)…


Нагаворваць на каго-небудзь, лаяць, абвінавачваючы ў чым-небудзь.

Вешаць (навешваць)…


Аднабакова, шаблонна ацэньваць, характарызаваць каго-небудзь.


4. Адзначце, да якіх запазычаных слоў правільна падабраны сінонімы. Паспрабуйце выправіць памылкі.

1) абсурд – знявага;

2) алібі – доказ;

3) акумуляцыя – накапленне;

4) дырэктыва – справаздача;

5) дыскрэдытацыя – прыніжэнне.


ДРУГІ ЎЗРОВЕНЬ (6 БАЛАЎ)

1. Раскрыйце дужкі, уставіўшы патрэбную (вялікую ці малую) літару.

(А,а)лімпійскія гульні, (В,в)ечны агонь, (Н,н)ародны паэт, (Д,д)амоклаў меч, (Ш,ш)арыкава будка, (П,п)аўночнае мора, (П,п)аўночная шырата, (К,к)анскі фестываль, (П,п)олаччына, (М,м)іністр адукацыі, (К,к)оласаўская стыпендыя, (К, к)упалавы вершы, (3, з)аходняя Беларусь.


2. Запішыце лічэбнікі і назоўнікі словамі ў форме ўказанага склону разам з назоўнікамі.

словазлучэнне

склон

лічэбнік

1) 3 (дзяўчынка)

родны




2) 3 (кацяня)

месны




3) 2/3 (яблык)

назоўны




4) 1,5 (тона)

давальны




5) 290 (старонка)

творны





3. Устаўце назоўнікі, каб атрымаліся словазлучэнні з указаным значэннем:

1.Ламаць …

Прыкідвацца перад кім-н., крывадушнічаць.

2.Ламаць (наламаць)…

Рабіць грубыя памылкі.

3.Ламаць (паламаць)…

Горача спрачацца, даказваць, адстойваючы чые-н. інтарэсы.

4.Ламаць (паламаць)…

Напружана думаць, стараючыся зразумець, разгадаць што-н.

5.Ламаць (паламаць)…

Уніжацца, ліслівіць перад кім-н., паддобрывацца пад каго-н.

6. Ламаць …

Даходзіць да адчаю, узрушэння (ад вялікага гора).


4. Калі словы з’яўляюцца сінонімамі, пастаўце лічбу 1, калі не з’яўляюцца – лічбу 2.

мізантроп – філантроп




бурштын – янтар




белы – белаваты




аптыміст – альтруіст




валошка – васілёк




асадка – ручка




сподак – спадніца




педант – фармаліст




талерантнасць – цярпімасць




пацеркі – пацеры





ТРЭЦІ ЎЗРОВЕНЬ (8 БАЛАЎ)

1. Раскрыйце дужкі, уставіўшы патрэбную (вялікую ці малую) літару.

(П,п)аўночны (Л,л)едавіты (А,а)кіян, ранні (Н,н)еаліт, (Э,э)зопаўская мова, (Ш,ш)агалаўскія карціны, позняе (Б,б)арока, (Р,р)эспубліканская (А,а)лімпіяда па фізіцы, (Н,н)аднёманскія прасторы, (П,п)анямонне, (Е,е)ўрапейская літаратура, (Д,д)алёкі (У,у)сход.


2. Запоўніце табліцу.

абедзве дзяўчынкі










паўтара кілаграмам




дзвесце рублёў







дзесяць тысяч сто чалавек













васьмюстамі пяццюдзесяццю шасцю

абое







пяцёра акуляраў








3. Вызначце паводле ўказанага значэння і запішыце фразеалагізмы, у склад якіх уваходзіць слова “вада”:




Марнаваць час, займацца бескарыснай справай.




Не зрабіць ніякай шкоды, нічога кепскага каму-н.




Вельмі дружныя, неразлучныя, заўсёды разам.




Свядома заблытаць якую-н. справу; уносіць разлад, беспарадак у адносіны паміж кім-н.




Вельмі далёкі сваяк.




Рабіць што-н. безвынікова, заведама ўпустую.


4. Адзначце радок, дзе ўсе пары слоў з’яўляюцца сінонімамі.

1) снежаньскі – снежны, жнівеньскі – жніўны, жняя – жняярка.

2) замах – замашка, суцішыць – суцешыць, убіцца – узбіцца.

3) жытнёвы –жытні, забава – забаўка, тэлеграма – дэпеша.

4) запалка – запальнічка, пражэктар – пражэкцёр, фабрыкат – фабрыкант.

5) кудзельны – кудзелісты, гумарэска – гумарыстка, рэальны – рэалістычны.


Літаратура

  1. Куліковіч, Ул. І. Лексікалогія. Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / Ул. І. Куліковіч. – Мазыр, 2010.

  2. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. –Мн., 2004.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка