Пытанні па тэме “ЕЎфрасіння полацкая” Якое імя насіла Еўфрасіння Полацкая ад нараджэння? А анастасія; б




Дата канвертавання15.03.2016
Памер33.48 Kb.
ПЫТАННІ ПА ТЭМЕ “ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ”
1. Якое імя насіла Еўфрасіння Полацкая ад нараджэння?
А) Анастасія; Б) Прадслава; В) Святослава.

Адказ Б
2. Як звалі бацьку Еўфрасінні?
А) Сімяон; Б) Святаслаў – Георгій; В) Міраслаў – Георгій.

Адказ Б
3. Як звалі маці Еўфрасінні?
А) Сафія; Б) Рагнеда; В) Звеніслава.

Адказ А
4. Хто быў дзедам Еўфрасінні?
А) Ізяслаў; Б) Андрэй Полацкі; В) Усяслаў – Чарадзей.

Адказ В
5. Хто быў настаўнікамі Прадславы?
А) настаўнікі брацкай школы ;

Б) запрошаныя манахі;

В) манахі Спаса - Еўфрасініеўскага манастыра.

Адказ Б
6. Якія кнігі чытала дзяўчынка ў дзяцінстве?
А) вершы; Б) падручнікі; В) царкоўныя.

Адказ В
7. Колькі год было Прадславе, калі бацькі вырашылі выдаць яе замуж?
А) 12 ; Б) 11; В) 13.

Адказ А
8. Хто такія Еўдакія і Яўпраксія?

А) яе настаўніцы; Б) сёстры; В) сябры.

Адказ Б
9. Што адказала Прадслава бацьку, калі ён спытаў, у каго ж яна будзе вучыцца мудрасці, калі не ў мужа?
А) у настаўнікаў; Б) у Бога; В) у кніг.

Адказ В
10. Чаму Прадслава папрасіла дазволу ў епіскапа Полацкага Іллі пасяліцца ў Сафійскім саборы?
А) каб быць бліжэй да бібліятэкі сабора;

Б) каб быць бліжэй да аргана;

В) каб нікого не бачыць.

Адказ А
11. Што падштурхнула Еўфрасінню да перасялення з Сафійскага сабора ў Сяльцо, дзе была драўляная царква Спаса?
А) сон; Б) паданне; В) прадказанне манахаў.

Адказ А
12. Чаму Еўфрасіння вырашыла пабудаваць царкву ў імя Спаса?
А) Спас – так звалі яе бацьку;

Б) Спас – рэлігійнае свята ў гонар Ісуса Хрыста – спасіцеля;

В) Спас – назва свяшчэннай кнігі.

Адказ Б
13. Што заснавала Еўфрасіння ў Сяльцы?
А) 3 манастыры; Б) мужчынскі манастыр; В) 2 манастыры.

Адказ В
14. Якія адносіны да Еўфрасінні мае дойлід Іаан?
А) гэта яе брат;

Б) па яго праекце была пабудавана царква Спаса;

В) ён даў грошы на пабудову царквы.

Адказ Б

15. Якія адносіны да Еўфрасінні мае Лазар Богша?
А) стварыў крыж;

Б) падказаў як пабудаваць царкву;

В) быў настаўнікам.

Адказ А

16. Што такое скрыпторый?
А) майстэрня па вырабу паперы;

Б) майстэрня па перапісцы кніг;

В) майстэрня па вырабу царкоўных прыналежнасцей.

Адказ Б
17. Якімі якасцямі павінен быў валодаць перапісчык кніг?
А) мець фізічную сілу і маляваць;

Б) ведаць некалькі моў;

В) быць са знакамітага роду.

Адказ А
18. Як у грамадстве цанілася праца перапісчыка кніг?
А) царква абвяшчала іх святымі;

Б) царква абяцала адпушчэнне грахоў;

В) царква дазваляла не хадзіць на службы.

Адказ Б
19. Які рэлігійны подзвіг вырашыла ажыццявіць Еўфрасіння ў канцы жыцця?
А) стварыла манастыры;

Б) не мела сям’і;

В) ажыццявіла падарожжа ў Іерусалім.

Адказ В
20. Дзе і калі памерла Еўфрасіння Полацкая?
А) у 1157 г. у Іерусаліме;

Б) у 1167 г. У Іерусаліме;

В) у 1167 г. у Полацку;

Адказ Б


21. Калі мошчы Еўфрасінні былі перанесены ў Полацк?
А) у 1910 г. Б) у 1915 г. В) у 1168 г.

Адказ А
22. Што з'яўляецца асноўнай крыніцай біяграфічных звестак аб Еўфрасінні?
А) “Полацкі сшытак”;

Б) “Тураўскае евангеліе”;

В) “Житие Ефрасиньи Полоцкой”.

Адказ В


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка