Пытанні да экзамену па дысцыпліне «Беларуская мова» для студэнтаў 2-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці




Дата канвертавання21.05.2016
Памер41.95 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад 19.05.2015г. № _5_

Заг. кафедры філалогіі



______________ Т.М.Пучынская
Пытанні да экзамену па дысцыпліне «Беларуская мова»

для студэнтаў 2-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці

1-02 01 01 Пачатковая (Нозс-21)


  1. Дзеяслоў як часціна мовы. Сістэма дзеяслоўных формаў. Спрагальныя і неспрагальныя, зменныя і нязменныя формы.

  2. Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова. Граматычныя катэгорыі інфінітыва. Суфіксы інфінітыва. Сінтаксічная роля інфінітыва.

  3. Пераходныя і непераходныя дзеясловы.

  4. Зваротныя дзеясловы. Групы зваротных дзеясловаў.

  5. Катэгорыя стану дзеясловаў, яе сувязь з пераходнасцю (непераходнасцю), зваротнасцю (незваротнасцю). Дзеясловы незалежнага стану. Дзеясловы залежнага стану. Погляды на катэгорыю стану дзеяслова ў лінвгсіытчнай літаратуры.

  6. Катэгорыя трывання. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы. Дзеясловы са значэннем абодвух трыванняў. Спосабы ўтварэння трыванняў.

  7. Катэгорыя ладу. Сувязь катэгорыі ладу з катэгорыяй часу. Абвесны лад. Загадны лад, яго ўтварэнне. Умоўны лад, яго ўтварэнне. Ужыванне формаў аднаго ладу ў значэнні другога.

  8. Катэгорыя часу. Сувязь катэгорыі часу з катэгорыяй трывання і ладу. Формы цяперашняга, прошлага і будучага часу, іх утварэнне і значэнне. Ужыванне формаў аднаго часу ў значэнні другога.

  9. Катэгорыя асобы. Сувязь катэгорыі асобы з катэгорыяй ладу і часу. Формы асобы і іх значэнне і ўжыванне. Ужыванне адных формаў асобы ў значэнні другіх.

  10. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці.

  11. Спражэнне дзеясловаў. Дзеясловы першага і другога спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Вызначэнне спражэння па інфінітыве.

  12. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметніка. Рысы прыметніка. Сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

  13. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

  14. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Прыметы прыслоўя і дзеяслова. Сінтаксічная роля дзеепрыслоўя. Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў.

  15. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння.

  16. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыслоўяў.

  17. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы. Правапіс прыслоўяў.

  18. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану). Лексічнае значэнне, граматычныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя безасабова-прэдыкатыўных слоў. Пытанне пра безасабова- прэдыкатыўныя словы ў лінгвістычнай літаратуры.

  19. Прыназоўнік як службовая часціна мовы, яго функцыі. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання. Разрады прыназоўнікаў паводле структуры.

  20. Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Сінаніміка прыназоўнікавых канструкцый. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

  21. Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры, спосабу ўжывання, паводле функцыянальнага значэння.

  22. Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў — адносных займеннікаў і займеннікавых прыслоўяў.

  23. Часціца як службовая часціна мовы. Разрады часціц паводле саставу, паходжання і функцыянальнага значэння.

  24. Ужыванне часціц не (ні) з рознымі часцінамі мовы. Правапіс часціц.

  25. Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы. Разрады мадальных слоў паводле значэння і суадноснасці з іншымі часцінамі мовы.

  26. Выклічнік як асобая часціна мовы. Разрады выклічнікаў паводле значэння (эмацыйныя, волевыяўленчыя, моўнага этыкету) і паводле паходжання (невытворныя, вытворныя). Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў.

  27. Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Словазлучэнне і сказ  асноўныя аб’екты сінтаксісу.

  28. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Свабодныя і сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні. Слова, словазлучэнне і сказ. Простыя і складаныя словазлучэнні. Прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя словазлучэнні.

  29. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова, сэнсавых адносін кампанентаў. Сінаніміка словазлучэнняў.

  30. Віды сінтаксічнай сувязі слоў: дапасаванне , кіраванне, прымыканне.

  31. Асаблівасці беларускага кіравання.

  32. Сказ як сінтаксічная адзінка. Асноўныя адзнакі сказа. Тыпы сказаў паводле адносін да рэчаіснасці.

  33. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання (апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя), іх граматычнае афармленне, асаблівасці інтанацыі.

  34. Тыпы сказаў паводле наяўнасці галоўных членаў сказа, даданых членаў сказы. Поўныя і няпоўныя сказы.Эліптычныя сказы. Ускладненыя і няўскладненыя сказы. Сінтаксічна падзельныя і сінтаксічна непадзельныя. Тыпы сказаў паводле структуры.

  35. Просты сказ. Галоўныя і даданыя члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа. Дзейнік, яго тыпы і спосабы выражэння.

  36. Выказнік. Тыпы выказніка. Спосабы выражэння выказніка.

  37. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

  38. Каардынацыя дзейніка і выказніка.

  39. Дапаўненне. Прамое і ўскоснае дапаўненне. Прыдзеяслоўнае (прамое і ўскоснае), прыйменнае, прыадвербіяльнае дапаўненне, іх выражэнне.

  40. Азначэнне. Дапасаванае азначэнне, яго выражэнне. Недапасаванае азначэнне, яго выражэнне.

  41. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Значэнні прыдаткаў. Адзіночны і развіты (разгорнуты) прыдатак. Размежаванне прыдатка і паяснёнага назоўніка.

  42. Акалічнасць. Віды акалічнасцей (месца, часу, прычыны і інш.) і спосабы іх выражэння. сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі акалічнасцей.

  43. Размежаванне даданых членаў сказа, выражаных назоўнікамі ўскосных склонаў і інфінітывам.

  44. Парадак слоў у сказе. Інверсія, яе роля. Функцыі парадку слоў: граматычная, камунікатыўная, стылістычная.


Складальнік: Г.І. Ваўчок


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка