Пытанне 47. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі. Пытанне 48




старонка3/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер396.45 Kb.
1   2   3
Пытанне 53. Развіццё беларускай культуры і мастацтва ў пасляваенны час (1945-1985 гг.).

Адукацыя. Адной з найважнейшых задач было аднаўленне разбуранай вайной сістэмы народнай адукацыі. Ужо ў 1946 – 1947 гг. у БССР працавала 11 354 школы. Але адначасова ішло скарачэнне колькасці беларуска-моўных школ і павелічэнне ліку школ з рускай мовай навучання. У 1949 г. у заходніх абласцях Беларусі ліквідаваны польскія школы. У 1949 – 1950 гг. пачаўся пераход да ўсеагульнай 7-гадовай адукацыі, які завяршыўся ў сярэдзіне 1950-хгг. Да канца 1940-хгг. ліквідавана непісьменнасць сярод дарослага насельніцтва. Удасканальвалася матэрыяльная база школ, паляпшалася падрыхтоўка педагагічных кадраў.

Да сярэдзіны 1950-хгг. сістэма адукацыі, якая склалася яшчэ ў 1930-я гг., мела патрэбу ў абнаўленні. Для гэтага ў 1959 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйнай школы. Замест сямігодкі была ўведзена абавязковая васьмігадовая політэхнічная школа. Сярэднюю адукацыю моладзь атрымлівала, заканчваючы або вячэрнюю школу рабочай (сельскай) моладзі, або тэхнікумы, якія працавалі на базе васьмігодкі, або сярэднюю адзінаццацігадовую школу з вытворчым навучаннем. У школах уводзілася вывучэнне асноў прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці з абавязковай практыкай на мясцовых прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах. Прымаліся меры дзеля паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы школ, зместу навучання, падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

3 сярэдзіны 1960-х гг. пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Адзінаццацігадовыя школы рэарганізоўваліся ў дзесяцігадовыя. Вялося шырокамаштабнае будаўніцтва новых школ па тыпавых праектах за дзяржаўны кошт. Адкрываліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і сірот.

Развівалася вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя. 3 1955 г. у Беларусі налічвалася 123 тэхнікумы і вучылішчы, якія вялі падрыхтоўку па 260 прафесіях і 24 ВНУ.

Навука. У 1945 г. у рэспубліцы працавала 8 навукова-даследчых інстытутаў АН БССР, упачатку 1950-х гг. – 20. Іх дзейнасць была накіравана на пошукі шляхоў інтэнсіўнага развіцця народнай гаспадаркі. Беларускія вучоныя распрацоўвалі праблемы развіцця энергетыкі, паляпшэння тэхнічнай аснашчанасці прадпрыемстваў, выяўлялі радовішчы карысных выкапняў. Значныя навуковыя сілы сканцэнтроўваліся на даследаванні праблем біялагічнай і сельскагаспадарчай навукі.

Развіццё навукі стрымлівалася слабай матэрыяльнай базай, недахопам кадраў па шэрагу навуковых кірункаў і ідэалагічным уціскам. Некаторыя важныя тэарэтычныя пытанні, асабліва генетыка, штучна затрымліваліся ў сваім развіцці з-за памылковых поглядаў акадэміка Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук Т. Дз. Лысенкі (любімца Джугашвілі-Сталіна). Грамадзянскую мужнасць у тых умовах праявіў беларускі акадэмік А. Р. Жэбрак, які не пабаяўся выступіць з крытыкай «лысенкаўшчыны».

Цяжкае становішча склалася ў галіне гуманітарных навук. Вучоныя былі вымушаны ў сваіх працах няўхільна прытрымлівацца ўстановак партыі аб развіцці грамадства, культуры. 3 гісторыі былі выкраслены імёны многіх выдатных дзяржаўных і культурных дзеячаў усіх эпох, празмерна перабольшвалася роля класавай барацьбы на ўсіх этапах гісторыі.

Эканамічныя навукі знаходзіліся пад уплывам працы Iосіфа Сталіна «Эканамічныя праблемы сацыялізму ў СССР», у якой вострай крытыцы былі падвергнуты рыначныя, грашовыя адносіны. Абгрунтоўвалася адзяржаўленне эканамічнага жыцця ў СССР, што адкінула развіццё грамадазнаўчых навук на дзесяцігоддзе назад.

Пасля 1953 г. у АН БССР ствараліся новыя інстытуты і лабараторыі: Інстытут фізікі і матэматыкі, навукова-даследчыя інстытуты матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, будаўніцтва і архітэктуры, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, шэраг самастойных аддзелаў, лабараторый. Узнікалі новыя кірункі даследаванняў: малекулярная біялогія, нейрафізіялогія, імуналогія, тэхнічная мікрабіялогія і інш. У 1962 г. быў запушчаны атамны рэактар.

Адбываліся змены ў геаграфічным размяшчэнні акадэмічнай навукі. У абласных цэнтрах з’явіліся навукова-даследчыя аддзелы і лабараторыі некаторых акадэмічных інстытутаў.

У 1970-я гг. у АН БССР канчаткова сфарміраваліся асноўныя кірункі навуковых даследаванняў. Беларускія вучоныя мелі значныя дасягненні. У 1978 г. акадэмік У. П. Платонаў за цыкл фундаментальных работ па алгебры удастоены Ленінскай прэміі. Акадэміку М. А. Барысевічу і супрацоўнікам Інстытута фізікі В. У. Грузінскаму і В. А. Талкачову ў 1980 г. прысуджана Ленінская прэмія за даследаванні па спектраскапіі свабодных складаных малекул. Пад кіраўніцтвам акадэміка А. К. Красіна вяліся даследаванні па вадароднай энергетыцы і элементарных ядзерных узаемадзеяннях. Геолагі даследавалі праблемы рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, батанікі – прынцыпы картаграфавання і аховы расліннага покрыва. Эканамісты ўдзельнічалі ў распрацоўцы праблем эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дасягненні гісторыкаў звязаны з выданнем 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР», 4-томнай «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», 3-томнай «Усенароднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» і інш.



Літаратура. Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам, не такімі, якія яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якія яны вызначаліся ў партыйных дакументах.

Творы падаўляючай большасці савецкіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, мастакоў, скульптараў, кінематаграфістаў ствараліся ў адпаведнасці з мастацкім метадам сацыялістычнага рэалізма. Творчыя людзі, якія стваралі творы мастацтва, што не адпвядаюць гэтаму метаду, залічваліся ў дысідэнты, іх творы не публікаваліся, а самі аўтары рознымі спосабамі праследаваліся.

Не трэба думаць што ўсе, хто тварыў у адпаведнасці з гэтым метадам былі бяздарнасцямі і не стварылі нічога вартага, але мастацкі метад сацыялістычнага рэалізма значна адкінуў назад беларускую літаратуру і мастацтва.

Ніжэй мова пойдзе аб аб творчых людзях людзях, творчасць каторых, у той ці іншай ступені адпавядала патрабаванням сацыялістычнага рэалізму.

У 1945 – 1953 гг. галоўнай тэмай літаратурных твораў стала асэнсаванне складаных праблем Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага грамадства. Значнай падзеяй гэтага перыяду стала апублікаванне ў 1947 г. паэмы Я. Коласа “Рыбакова хата”. Выйшлі ў свет і атрымалі прызнанне чытачоў творы I. Шамякіна “Глыбокая плынь”, А. Кулакоўскага “Гартаванне”, Я. Брыля “У Забалоцці днее” і інш. Тэме вайны былі прысвечаны драматургічныя творы А. Маўзона “Канстанцін Заслонаў”, К. Крапівы “3 народам”, К. Губарэвіча “Цытадэль славы” («Брэсцкая крэпасць») і інш.

Але з’явілася нямала твораў, якія лакіравалі рэчаіснасць, усхвалялі Сталіна і яго заслугі перад народам. Прыкладам можа служыць паэтычнае пісьмо “Вялікаму Сталіну ў слаўную 70-ю гадавіну з дня нараджэння ад беларускага народа”. Адначасова разгортвалася крытыка шэрагу твораў М. Танка, К. Буйло, М. Лужаніна, якія не стасаваліся з афіцыйнай палітыкай партыі ў галіне літаратуры.

Пасля 1953 г. пачаўся новы этап у развіцці беларускай савецкай літаратуры. Пасля ХХ з'езда КПСС (1956 г.) адзначаліся спробы перагляду літаратарамі некаторых канцэпцый, адыход ад схематычнага падзелу персанажаў на “герояў” і “не герояў”, спрошчанага стварэння вобраза героя. Але літаратары і работнікі мастацтва па-ранейшаму заставаліся пад уплывам партыйна-дзяржаўных патрабаванняў “раскрываць веліч высакародных здзяйсненняў савецкага народа”, перадаваць “жывы подых часу”, выхоўваць “чалавека камуністычнага грамадства”.

Тэматыка літаратурных твораў ахоплівала шырокае кола праблем: Вялікая Айчынная вайна, жыццё сучаснай вёскі, маральна-палітычны стан грамадства, горад у эпоху НТР і інш. У адлюстраванні падзей вайны пісьменнікі паступова канцэнтравалі ўвагу на псіхалогіі чалавека ў ваенных умовах, працэсе яго духоўнага ўзыходжання або падзення. У глыбока рэалістычным духу напісаны аповесці В. Быкава “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская баллада”, “Сотнікаў”, I. Чыгрынава “Плач перапёлкі”, I. Навуменкі “Сасна пры дарозе” і інш.

Удастоены Ленінскай прэміі раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” I. Мележа. Яны прысвечаны ўстанаўленню на Палессі калгаснага ладу. Шматгранныя аспекты сучаснага жыцця, маральныя праблемы адлюстраваны ў раманах I. Пташнікава “Мсціжы”, I. Шамякіна “Атланты і карыятыды” і інш.

У беларускай паэзіі разам з працэсамі лірызацыі сцвярджалася філасафічнасць поглядаў на жыццё, на агульначалавечыя каштоўнасці і значнасць самога чалавека. Беларуская паэзія прадстаўлена такімі вядомымі імёнамі, як А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і інш. Заяўлялі пра сябе і новыя паэты: Ю. Голуб, Д. Бічэль-Загнетава, Я. Янішчыц і інш.

Найлепшыя творы беларускай драматургіі гэта п’еса А. Макаёнка – “Таблетку пад язык”, «Трыбунал»; К. Крапівы – «Брама неўміручасці»; А. Петрашкевіча – «Адкуль грэх?», «Злыдзень»; М. Матукоўскага – «Амністыя», «Апошняя інстанцыя» і інш.

Беларуская скульптура ўзбагачалася новымі творамі 3. Азгура, А. Бембеля, А. Анікейчыка і інш.

Стваралася шмат мемарыяльных помнікаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ліку шырока вядомых – Курган Славы Савецкай Арміі вызваліцельніцы Беларусі, мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў», «Брэсцкая крэпасць-герой» і інш.



Архітэктура. Пасля заканчэння вайны беларускія архітэктары і праектныя арганізацыі распрацавалі генеральныя планы забудовы для ўсіх абласных і большасці раённых цэнтраў БССР. У шырокіх маштабах вялося аднаўленне старых і ўзвядзенне новых грамадскіх і жылых будынкаў. 3 сярэдзіны 1950-х гг. пачаўся новы этап развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры ў Беларусі, які характарызаваўся ўкараненнем індустрыяльных метадаў будаўніцтва. Асаблівая ўвага надавалася выкарыстанню зборнага жалезабетону, максімальнай уніфікацыі і тыпізацыі, эканоміцы будаўніцтва. Асноўным кірункам стала забудова вялікіх жылых масіваў. На архітэктурна-мастацкае аблічча гарадоў значна ўплывалі буйныя грамадскія будынкі, сярод якіх кінатэатры «Кастрычнік» і «Масква» ў Мінску, Гомельскі цырк, Гродзенскі абласны драматычны тэатр і многія іншыя.

Музыка. Далейшае развіццё атрымалі ўсе віды беларускага музычнага мастацтва. Кампазітары стваралі оперы, сімфоніі і кантаты, прысвечаныя барацьбе беларускага народа з гітлераўскімі захопнікамі, дружбе савецкіх народаў, іх рэвалюцыйнаму мінуламу. Гэта творы Я. Цікоцкага, М. Аладава, Р. Пукста, П. Падкавырава і інш. З’явіліся новыя сольныя і харавыя песні. Многія з іх сталі масавымі, народнымі.

Для беларускай музыкі 1960 – 1980-хгг. характэрнае глыбокае адлюстраванне рэчаіснасці. Арыгінальныя сімфанічныя творы, араторыі, вакальныя цыклы былі напісаны М. Аладавым, Я. Глебавым, У Дамарацкім, А. Мдывані, Г. Вагнерам, А. Багатыровым.

У песенным жанры найбольшых поспехаў дасягнулі кампазітары У Алоўнікаў, Я. Глебаў, Л. Захлеўны, I. Лучанок, Ю. Семяняка, Э. Ханок. Многія кампазітары звярталіся да літаратурных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава, У Караткевіча, замежных класікаў. У выніку былі напісаны музычна-драматычныя творы: балеты «Курган», «Альпійская балада», «Маленькі прынц» Я. Глебава, оперы «Францыск Скарына» Дз. Смольскага, «Зорка Венера» Ю. Семянякі і інш.

Тэатр. Кіно. Тэатральнае мастацтва ў пасляваенны перыяд у большей ступені, чым музычнае, знаходзілася пад уплывам пастаноў ЦК ВКП(б) па ідэалагічных пытаннях. Асноўнае месца ў рэпертуары тэатраў займалі савецкія п’есы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, працоўнаму жыццю савецкага народа, лепшыя творы рускай і замежнай класікі. Разам з тым па ўказанні партыйных органаў была праведзена кампанія па ачышчэнні рэпертуару тэатраў ад «нізкапробных і пошлых п’ес замежных драматургаў».

Тэатральны жанр стаў адным з папулярных відаў мастацтва ў рэспубліцы. Да сярэдзіны 1980-х гг. у БССР працавала 19 драматычных і 6 лялечных тэатраў. У іх рэпертуары асноўнае месца займалі творы ваеннай тэматыкі. Ставіліся спектаклі вострай сацыяльнай, маральна-этычнай накіраванасці. Не сыходзілі з тэатральных падмосткаў п'есы беларускай, рускай, замежнай класікі.

У класіку беларускага кіно ўвайшлі карціны «Гадзіннік спыніўся апоўначы» М. Фігуроўскага, «Праз могілкі» В. Турава, «Альпійская балада» Б. Сцяпанава і інш. 3 сярэдзіны 1960-хгг. значнае месца займала гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка. Лепшымі фільмамі сталі «Чырвонае лісце» і «Крушэнне імперыі» У Корш-Сабліна. У 1970 – 1980-я гг. рабіліся спробы асэнсаваць мінулае праз прызму сучаснасці, узняць маральна-этычныя праблемы. Кінематаграфісты экранізавалі шэраг твораў беларускіх аўтараў.

У 1960 – 1985 гг. 13 мастацкіх, 36 дакументальных фільмаў былі адзначаны ўзнагародамі міжнародных і адпаведна 30 і 72 – усесаюзных кінафестываляў.



Этапам у развіцці беларускай культуры стала другая палова 1980-х гг. Пад уплывам працэсаў перабудовы, дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця адбываўся зварот шырокіх колаў грамадства, дзеячаў культуры, літаратуры, мастацтва да гістарычнага мінулага беларускага народа. Адраджалася культура нацыянальных меншасцяў Беларусі. У духоўным жыцці беларускага грамадства ўзрастала роля рэлігіі.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка