Пытанне 47. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі. Пытанне 48




старонка2/3
Дата канвертавання01.05.2016
Памер396.45 Kb.
1   2   3
Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944 – 1953 гг. Матэрыяльнае і бытавое становішча людзей пасля вайны было выключна цяжкім. 1/3 жыхароў рэспублікі засталіся без жылля жылі жылі ў надгаладзь, усе прадукты першай неабходнасці размяркоўваліся па картках у дзяржаўным гандлі. У камерцыйных крамах цэны на многа пераўзыходзілі плацёжныя магчымасці большасці насельніцтва. Аднак усё ж ўзровень жыцця паляпшаўся ў 1946 г. была павялічана зарплата у прамысловасці і для службоўцаў, для пенсіянераў і студэнтаў былі ўведзены хлебныя надбаўкі. У снежні 1947 адменена картачная сістэма і ўведзены на ўсе тавары адзіныя дзяржаўныя цэны. Адначасова за кошт насельніцтва правялі грашовую рэформу. Старыя грошы на новыя мянялі адзін да аднаго толькі да 3000 рублёў, а далей па убываючай. Тым не менш, матэрыяльнае становішча гараджан палепшылася. А вось сяляне ад гэтых мер нічога не атрымалі і жылі за рысай беднасці.

Прамысловасць Беларусі пачала аднаўляцца адразу пасля вызваленя яе тэрыторыі ў 1944. Згодна пяцігадоваму плану на 1946 – 1950 гг. асноўная ўвага надавалася аднаўленню і развіццю торфаздабычы, энергетыкі машынабудавання і трактарабудавання. Паварот у бок развіцця вытворчасці сродкаў вытворчасці (гэта значыць вытворчасць станкоў і іншага абсталявання) тлумачыцца тым, што кіраўніцтва рэспублікі разлічвала дабіцца праз будаўніцтва буйных прадпрыемстваў прыцягнення сродкаў на будаўніцтва жылля з саюзнага бюджэту, аднак пры Сталіне даваенны жылы фонд быў адноўлены толькі на 80 % а прыцягнутыя да вытворчасці новыя рабочыя – выхадцы з вёскі, і з іншых рэспублік толькі ўсугубілі жыллёвую праблему ў гарадах. Да таго ж, узнікла праблема вострага недахопу кваліфікаваных рабочых, якую вырашалі па сталінску. Выпускнікоў школ мабілізавалі ў ФЗВ (ФЗВ – фабрычна-завадское вучылішча, адсюль пагардлівае слова – хабза) па павестках як у армію. У такой сістэме не магло быць ніякай мовы аб свабодным выбары прафесіі.

У 1950 прамысловасць Беларусі перасягнула даваенны ўзровень, а узровень машынабудавання павялічваўся ў 2,5 разы у параўнанні з 1940 г. Аднак перакос у бок цяжкай прамысловасці прывёў да таго, што ў заняпадзе засталіся традыцыйныя для Беларусі лёгкая і харчовая прамысловасць. Што дрэнна адбівалася на забеспячэнні насельніцтва самым неабходным.

Як і да вайны калгаснікам за работу малявалі палачкі у журнале. Часам за год калгаснік атрымліваў 10 рублёў, пасля вайны 10 рублёў каштаваў агульны сшытак. Сяляне жылі выключна за кошт прысядзібных гаспадарак, але гэтыя гаспадаркі абкладаліся рабаўнічымі падаткамі 30 кг. мяса і шкура са свінні, 5 кг. шэрці з авечкі, грашовы падатак з кожнага фруктовага дрэва і пладовага куста.

У калгасах не хапала тэхнікі і коней. Калгаснікам часта прыходзілася араць на сабе. Таму аднаўленне вёскі ішло вельмі марудна. Аднаўленне вёскі запавольвалася яшчэ і тым, што і пасляваенная індустрыялізацыя ажыццяўлялася за кошт вёскі. У калгасаў часам забіралі нават насенне, якое выдавалася з дзяржаўнага фонду. Прадукцыя закупалася ў калгасаў па цэнах, якія былі ніжэй сабекошту гэтай прадукцыі, таму калгаснікам гадамі не плацілі зарплату. Нягледзячы на угалоўную адказнасць за невыпрацоўку нормы працадзён у 1946 годзе 11 тысяч калгаснікаў не выпрацывалі ніводнага працадня.

Істотна пагоршыўся стан сельскай гаспадаркі ў сувязі з ажыццяўленнем у 1949 – 1951 гг. калектывізацыі ў Заходняй Беларусі. Яна суправаджалася раскулачваннямі, высылкамі “кулакоў”. Хутары ліквідаваліся, пад пагрозай высылкі ў Сібір хутаран перасялялі ў вескі і сёлы.

Пры Сталіне катастрафічнае становішча ў вёсцы не ўдавалася палепшыць. Не дапамагалі ні зняволенні ў турму за парушэнне ўстава сельгасарцлі (прагулы), ні зняволенні ў турму за с падабраныя на полі 7 каласкоў (палагалася 7 лет за 7 каласкоў). Да 1953 г. (смерць Сталіна) мяса і малака сельская гаспадарка давала меней чым у 1940 г.
Пытанне 51. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. XX ст.

Пасля смерці Сталіна паступова пачынаецца працэс дэмакратызацыі і лібералізацыі грамадскага жыцця, які ў гісторыю ўвайшоў пад назвай Хрушчоўская адліга. Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў кіраваў СССР з 1953 па 1964 гады. Пасля ХХ з’езда КПСС у 1956 г. гэтыя працэсы паскорыліся. На з’ездзе Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў зачытаў свой даклад ў якім выкрыў культ асобы Сталіна, а таксама абвясціў аб несправядлівасці і незаконнасці сталінскіх рэпрэсій.

Пасля ХХ з’езду пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Нажаль, рэабілітацыя гэта была, як тады казалі “сарамлівай”, яна закранула далёка не ўсіх несправядліва асуджаных, якім вярталі толькі добрае імя. Ні аб якіх грашовых кампенсацыях за сапсаванае і загубленае жыцце мова ў той час не ішла. За часы Хрушчова было рэабілітавана 6 000 чалавек. Хоць самім Хрушчовым было прызнана, што за часы Сталіна рэпрэсіравалі 20 000 000 чалавек. Такім чынам, 6 000 рэабілітацый гэта капля ў моры. Але пры Брэжневе перасталі рабіць і гэта.

У другой палове 50-х гг. расце грамадская актыўнасць насельніцтва. Пашыраюцца функцыі і правы саветаў і прафсаюзаў, а таксама паўнамоцтвы рэспубліканскіх урадаў. У хрушчоўскія часы пачынаецца рух шасцідзесятнікаў, гэта нефармальны (значыць такі, які адбываецца па ініцыятыве радавых грамадзян, а не органаў улады) рух сярод творчай і навукаовай інтэлігенцыі, а таксама студэнцкай моладзі, які выступае з крытыкай дзяржаўнай палітыкі. Шасцідзесятнікі пішуць вершы і мастацкія творы, якія супярэчаць ідэалагічным устаноўкам партыі і ўрада, крытыкуюць дзяржаўную палітыку, пішуць пісьмы ў ЦК, наладжваюць акцыі пратэсту. Пры Брэжневе шасцідзесятнікаў пераіменавалі ў дысідэнтаў (інакамыслячых) і пачалі супраць іх праследаванні. Праследаванні былі не такімі жорсткімі як сталінскія рэпрэсіі, але адчувальнымі.

У 1957 гг. адбыўся фестываль моладзі і студэнтаў. Упершыню ў гісторыі СССР у Маскву з’ехаліся іншаземцы ў вялікіх колькасцях. Убачыць іх на вуліцах Масквы можна было легка і проста. Гэта першы і адзіны выпадак у даперабудоўнай Савецкай гісторыі калі савецкая моладзь змагла мець нефармальныя зносіны з іншаземцамі. Пасля фестываля хрушчоўскі ўрад моцна пашкадаваў аб тым, што арганізаваў гэты фестываль, таму што ён пахіснуў давер да савецкай ідэалогіі і савецкага ладу жыцця. Стылягі – адзіная у той час субкультура да фестывалю распаўсюджаны былі не вельмі шырока. Пасля Фестывалю колькасць іх значна павялічылася. Каб правучыць стыляг у 1962 годзе па патрабаванні Хрушчова былі асуджаны да смяротнага пакарання два маладыя чалавекі за тое, што яны гандлявалі джынсамі. Па савецкім законам іх учынак кваліфікаваўся як фарцоўка, і за яго палагалася толькі 15 сутак пазбаўлення волі і штраф. Але Хрушчоў настаяў на тым каб ім інкрымініравалі антысавецкую прапаганду і расстралялі. Таксама Хрушчоў загадаў расстраляць дэманстрацыю ў Навачэркасску ў 1962 г., якая была выклікана павышэннем цэн. Аналагічная дэманстрацыя адбылася ў Віцебску, але тут усё абыйшлося. 103-14

У гэты перыяд адбываюцца значныя змены ў побыце людзей. З сярэдзіны 1950-х гг. галоўным фактарам павышэння ўзроўню жыцця людей становіцца павышэнне іх грашовых даходаў, а не зніжэнне цэн, як пры Сталіне. У 1956 годзе быў прыняты новы закон аб дзяржаўных пенсіях. У выніку пенсіі павялічыліся ўдвая. З 1964 г. уводзіцца пенсійнае забеспячэнне калгаснікаў па старасці і інваліднасці. Але грашовыя даходы калгаснікаў з грашовымі даходамі гараджан зраўняліся толькі у 1980 г. 11 -14

Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў спрабаваў вырашыць жыллёвую праблему ў гарадах і гэта ў яго амаль атрымалася. Да вайны падаўляючая большасць гаражан жыла ў камунальных кватэрах. Камунальная кватэра, гэта такая кватэра дзе пражывала па 5 – 10 сямей, прытым, што ў кватэры адна ванная туалет і кухня. Пасля вайны жылы фонд быў узноўлены толькі на 80 %, значыць праблема жылля ў горадзе стала яшчэ больш вострай. З 1956 года па ўсяму саюзу перайшлі да прамысловага будаўніцтва жылля. Былі створаны камбінаты жалезабетонных канструкцый, якія ў прамысловых колькасцях рабілі цэлыя сцены і нават комнаты. Больш таго былі створаны спрошчаныя і вельмі танныя праекты панэльных дамоў – кватэры ў каторых называліся хрушчоўкамі а самі дамы хрушчобамі. Кватэры былі з нізкімі паталкамі, маленькімі і смежнымі комнатамі маленькімі кухнямі, але гэта былі асобныя кватэры, на многа лепшыя чым камуналкі. Панэльную пяціпавярхоўку – хрушчобу рэальна было пабудаваць за 2 месяцы. Пры Хрушчове 3 000 000 беларускіх гараджан атрымалі асобную кватэру, а камуналкі сталі гістарычным мінулым, тым не менш, у горадзе жыллёвая праблема захавалася.

У прамысловасці ў 1957 г. пачалася перабудова кіравання прамысловасцю. Замест галіновых міністэрстваў былі створаны Светы народнай гаспадаркі. Галіновыя міністэрствы знаходзіліся ў Маскве і кіравалі прадпрыемствамі адной галіны па ўсяму саюзу. Напрыклад, міністэрства лёгкай прамысловасці кіравала ўсёй лёгкай прамысловасцю СССР. Саўнаргасы кіравалі ўсімі галінамі прамысловасці на пэўнай тэрыторыі. Напрыклад, саўнаргас БССР кіраваў усімі прадпрыемствамі, што знаходзіліся на тэрыторыі БССР. Існаваў саўнаргас Украінскай ССР, Літоўскай ССР і інш. Вялікія рэспублікі, такія як РСФСР і Казахстан мелі некалькі саўнаргасаў. Дзякуючы такому парадку прамысловасць стала развівацца лепш. У першую чаргу будаваліся такія прадпрыемствы, якія былі выгадны БССР. Аднак пасля Хрушчова сістэму Саўнаргасаў згарнулі па дзьвюм прычынам. 1. Дзякуючы саўнаргасам тэрыторыі, якімі яны кіравалі, станавіліся эканамічна незалежнымі ад астатняга СССР. Ну а ад эканамічнай незалежнасці недалёка і да палітычнай, а гэта не задавальняла савецкі ўрад. 2. Іншая прычына кіраўніцтва саўнаргасаў перастала выдзяляць грошы на ваенна-прамысловы комплекс і той пачаў прыходзіць у заняпад.

У сельскай гаспадарцы ў часы Хрушчова былі як станоўчыя, так і адмоўныя пераўтварэнні.

Станоўчыя: 1. Былі адменены натуральныя падаткі з прысядзібных гаспадарак калгаснікаў (5 кг. шэрсці з авечкі, 30 кг. мяса са свінні і т. п.) і быў уведзены адзіны падатак які залежаў ад плошчы прысядзібнай гаспадаркі. 2. Для калгасаў павышаны закупачныя цэны, ўвыніку чаго калгаснікам пачалі плаціць зарплату. 3. Калгасам спісалі ўсе запазычанасці.

Адмоўныя: 1. Прымус сеяць кукурузу на ўсёй тэрыторыі СССР нават за палярным кругам. 2. МТС (машынатрактарныя станцыі) былі распушчаны, тэхніку з гэтых станцый было загадана калгасам купіць. Калгасы зноў залезлі ў даўгі. Больш таго ў іх не было гаражоў, абсталявання і спецыялістаў для рамонту тэхнікі. 3. Загад рэзаць коней і замяняць іх трактарамі. Як паказала практыка, праца трактара абыходзілася даражэй, чым праца каня. 4. У 1962 быў ўзяты курс на ліквідацыю прыватных гаспадарак калгаснікаў. У 1961 годзе быў узяты курс на завяршэнне пабудовы камунізму ў 1980 г. таму лічылася, што сяляне абавязаны ўвесь свой час траціць на працу ў калгасе. Таму было вырашана, што селянін не павінен мець ні кароў ні свінняў калі яго вёска бліжэй чым за 50 км. ад горада а калі далей чым 50 км. то дазвалялася мець 1 карову і адну свінню. У Расіі гэта рэальна выконвалася, таму рускія калгаснікі за гады Хрушчова спіліся. У Беларусі дзякуючы старанням Кірыла Трафімавіча Мазурава (кіраўнік беларускай партыйнай арганізацыі) гэта ўведзена не было, аддзелаліся толькі лёгкім перапалохам. 5. Калгасы ператвараліся ў саўгасы. Саўгас – савецкая гаспадарка, адрозніваўся ад калгаса тым, што яго работнікі лічыліся рабочым класам і мелі большую зарплату, пенсійнае забеспячэнне (у калгаснікаў з’явіліся пенсіі толькі ў 1964 г.) абавязковы аплачвемы адпачынак і т. п. выгады, але, ім забаранялася трымаць прысядзібную гаспадарку – кароў, свіней, курыц і т. п. ФЭС 6. З 1956 па 1964 СССР укладваў 20 % усіх сваіх даходаў у асваенне цалінных зямель. Цалінныя землі гэта стэпы Казахстана і поўдня Расіі. Іх ніхто ніколі не араў і там скапіўся двухмятровы слой чарназёму, лічылася, што гэты чарназём дасць надзвычай высокія ўраджаі. У гады Хрушчова было распахана 30 000 000 га гэтых зямель і ўсё без толку. У 1962 адбылася экалагічная катастрофа, якая загубіла ўвесь цалінны ўраджай і паказала, што араць цаліну было нельга. Чарназём гэты ў засушлівым паўднёвым клімаце ператвараўся ў пыл. У 1962 г. пылавя буры знішчылі ўвесь ураджай і з гэтага года яны там не спыняюцца. Такім чынам, усе грошы, ўкладзеныя ў цаліну, прапалі дарам. 103,107

Нягледзячы на значнае паляпшэнне матэрыяльнага становішча калгаснікаў у хрушчоўскія часы ўсё роўна яно заставалася выключна цяжкім. Па-ранейшаму калгаснікі жылі за рысай беднасці, а сялянская моладзь усімі магчымымі спосабамі імкнулася з’ехаць у горад. Там плацілі зарплату кожны месяц, і за месяц рабочы ў разы болей зарабляў, чым калгаснік за год. Іменна пагэтаму зараз вёскі стаяць пустыя.

Хрушчоў быў на многа гуманнейшым кіраўніком, чым Джугашвілі-Сталін, але вялікага розуму ён не меў. Асабліва гэта ілюструе гісторыя з пабудовай камунізму. У 1956 на 20 з’ездзе КПСС быў прыняты шосты пяцігадовы план развіцця эканомікі, але ў 1959 г. стала ясна, што план гэты выкананы, не будзе. Тады склікалі ў 1959 г нечарговы 21 з’езд КПСС, на якім было вырашана складаць не пяцігадовыя, а сямігадовыя планы і была прынята першая сямігодка. Але ў 1961 годзе стала ясна, што і сямігодку не выканаюць, таму ў 1961 годзе адбыўся 22 з’езд КПСС, дзе было вырашана адмяніць сямігодкі, а ў 1981 г завяршыць будаўніцтва камунізма. І дзеці ўсіх савецкіх школ усіх класаў напісалі сачыненне на тэму, як будзе добра пры камунізме. 107

Іменна з рашэннем пабудаваць камунізм у 1981 годзе звязаны многія вальюнтарыстычныя эксперыменты Хрушчова – загад рэзаць коней, забарона сялянам трымаць прысядзібную гаспадарку, ператварэнне калгасаў у саўгасы і т. п. Відавочна гэтыя небяспечныя эксперыменты і сталі повадам для зняцця Хрушчова з пасады і адпраўкі яго на пенсію.


Пытанне 52. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. XX ст.

Прадмова. Перыяд праўлення Леаніда Ільіча Брэжнева 1964 – 1982 гг., Юрыя Уладзіміравіча Андропава 1982 – 1984 гг., Канстанціна Усцінавіча Чарненкі 1984 – 1985 гг. прынята называць эпохай застою. У гэты час партыя і ўрад паспрабавалі вярнуць ў СССР у сталінскія часы, аднак, паколькі гэта не магчыма яны ўсяго толькі і змаглі, што затрымаць развіццё краіны на пэўны тэрмін.

Прамысловасць. У эпоху застою былі адменены ўсе хрушчоўскія пераўтварэнні ў эканоміцы. У першую чаргу былі ліквідаваны Саўнаргасы і ўзноўлены галіновыя міністэрствы. Але не абыйшлося і тут без рэформаў, прычым досыць прагрэсіўных. У 1965 г. пачаліся эканамічныя рэформы Аляксея Мікалаевіча Касыгіна (старшыня Савета Міністраў СССР). У прамысловасці яны праявіліся наступным чынам – адмаўляліся ад сістэмы жосткага планавання, пры Сталіне прадпрыемствы рабілі справаздачы па 100 паказчыкам, пасля касыгінскіх рэформаў пакінуты былі толькі 9 асноўных. Акрамя таго, на прадпрыемствах уводзіліся прынцыпы гасразліку – з прыбытку прадпрыемства ствараліся фонды развіцця прадпрыемства і матэрыяльнага заахвочвання рабочых гэта садзейнічала таму, што ў канцы 1960-х гг. назіраўся рост усіх паказчыкаў прамысловага развіцця, але у той жа час прадпрыемствы сталі занадта самастойнымі і чыноўнікі з міністэрстваў пачалі адчуваць, што яны больш не патрэбны. Па гэтай прычыне ў пачатку 1970 рэформы Касыгіна ў прамысловасці згарнулі, зноў узрасла цэнтралізацыя.

З 1970 г. разгорнута ў вялікіх масштабах будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пры гэтым іх будоўлю не маглі своечасова завяршыць, а закупленае для гэтых прадпрыемстваў абсталяванне паспявала састарэць яшчэ да яго ўстаноўкі. Такім чынам, грошы, ўкладзеныя ў будоўлю, прападалі дарэмна. На тых прадпрыемствах, што ўдавалася пабудаваць, зусім не ўдасканальваліся тэхналогіі. Такім чынам да канца 1970 г. пачынаюць зніжацца ўсе паказчыкі прамысловай вытворчасці.

У дадатак экстэнсіўная індустрыялізацыя прывяла да перанасялення горада. На новых прадпрыемствах з’яўляліся новыя рабочыя месцы, якія займалі перасяленцы з вёскі. Калі ў 1959 колькасць гарадскога насельніцтва складала 2 000 000 то у 1985 г яна склала 6 100 000 пры гэтым вёска спусцела.

Сельская гаспадарка. У сельскай гаспадарцы, як і ў прамысловасці ў 1965 годзе пачаліся эканамічныя рэформы.

1. Былі яшчэ больш павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю.

2.Уводзіліся цьвёрдыя планы закупкі сельгаспрадукцыі, а звышпланавая сельгаспрадукцыя закуплялася па павышаных у 1,5 – 2 разы цэнах.

3. Зноў спісваліся запазычанасці.

4. Для калгаснікаў уводзіцца гарантаваная аплата. Гэта значыць, што ў заканадаўчым парадку для кожнай калгаснай спецыяльнасці ўводзіўся мінімум ніжэй каторага не маглі плаціць. Дзякуючы гэтай меры зарплаты калгаснікаў ужо не залежылі ад ураджая.

У 1970 ыя годы па ініцыятыве Пятра Міронавіча Машэрава (Першы сакратар ЦК компартыі Беларусі 1965 – 1980 гг.) Будуюцца буйныя адкормачныя комплексы і птушкафабрыкі. Адкормачны комплекс гэта ферма на 10 000 галоў і болей. Акрамя таго з гэтага часу пачынаецца хімізацыя сельскай гаспадаркі. Так-сама з 1970 г пачалося татальная меліярацыя – асушэнне беларускіх балот і выпрамлення беларускіх рэк. З 1965 па 1980 было асушана 1 600 000 га. Усе гэтыя меры палепшылі побыт калгаснікаў і прывялі да росту вытворчасці сельгас прадукцыі, але не вырашылі праблем, як вёскі, так і краіны па наступным прычынам.

1. Узгаданыя рэформы ажыццяўляліся за кошт дзяржавы і абыходзіліся дзяржаве вельмі дорага, кішэня дзяржавы вялікая, але не бяздонная. Да 1979 г. спансіраваць сельскую гаспадарку СССР мог сабе дазволіць таму, што прадаваў нафту і газ заходнім краінам па высокіх цэнах. А ў 1979 г. Савецкім Саюзам былі ўведзены вайскі ў Аўганістан. У знак пратэсту Заходнія краіны дагаварыліся аб зніжэнні міравых цэн на нафту і газ таму ў СССР пачало паступаць меней грошай. Сельская гаспадарка была самым вялікім спажыўцом дзяржаўных грошай і яна першая стала набліжацца да крызісу.

2. Пераўтварэнне 1970 гадоў Выклікалі экалагічны крызіс у вёсцы. Хімізацыя прывяла да закіслення і эрозіі глебаў, акрамя таго многа мінеральных угнаенняў сыпалася прама на снег, снег таяў і трапляў ў рэкі з-за чаго гінула рыба. меліярацыя вялася з парушэннем тэхналогій таму 1/3 асушаных земляў хутка прыйшлі ў нягоднасць там пачаліся пылавыя буры як ў Казахстане пасля асваення цаліны. Адкормачныя комплексы разводзілі сіласны і навозны смурод вакол сябе. Таксама з-за парушэння тэхналогій пабудовы каналізацыі навозная жыжа трапляла ў вадаёмы. У дадатак фермы на дзесяткі тысяч галоў маглі даваць прыбытак толькі пры значных капіталаўкладаннях з боку дзяржавы, як толькі пачаўся нафтагазавы крызіс, на комплексах пачаўся галадамор сярод кароў. Калгаснікі ў роспачы (отчаянии) зімой ездзілі па лясах, секлі зялёныя яловыя і сасновыя лапкі і везлі іх на комплекс, каб карміць кароў, аднак такая ежа толькі пагаршала сітуацыю, бо далёка не ўсе каровы маглі пераварыць яе.

3. Вясковая моладзь працягвала пакідаць вёскі, нягледзячы на тое, што пры Брэжневе зарплату калгаснікам сталі выплочваць кожны месяц, і яна была ўжо досыць высокай. У канцы 70-х гг. механізатары ў перадавых калгасах атрымлівалі столькі ж, а часам і больш, чым высокакваліфікаваныя гарадскія рабочыя. Тым не менш, забеспячэнне вёскі прадуктамі харчавання і прамысловымі таварамі было значна горшым, чым у горадзе. Лічылася, што ў вясковых магазінах не трэба прадаваць мяса, мясныя і малочныя прадукты харчавання таму, што калгаснікі вырошчваюць усё гэта на прысядзібных гаспадарках. Таксама лічылася, што прыстойнае адзенне калгаснікам не патрэбна, хопіць ім кірзавых ботаў і целагрэек. Таму ў вясковых магазінах не было ні мяса, ні малака, ні масла, ні яек, ні т.п. за ўсім гэтым калгаснікі ездзілі ў горад па выхадных. Трэба памятаць, што прысядзібную гаспадарку ў брэжнеўскія часы трымалі ўжо не ўсе, бо справа гэта вельмі працаёмкая. Акрамя таго людзі, асабліва моладзь, хацелі ванны і туалеты з унітазам у хаце а пры Брэжневе такое магчыма было толькі ў горадзе. Таму моладзь працягвала пакідаць вёскі. Ужо ў 1970 г. Студэнтаў і школьніаў на ўвесь верасень здымалі з заняткаў і адпраўлялі ў калгас збіраць бульбу буракі і іншую сельгаспрадукцыю, бо ў калгасаў не хапала рабочых рук на яе ўборку, і так было да сярэдзіны 1990-х.

4. Калгасная сістэма, пабудавана пры Сталіне – гэта значыць на несправядлівасці, гвалце і пры парушэнні ўсіх законаў эканомікі. Пры ёй сяляне адчужаліся ад зямлі і вынікаў сваёй працы. Калгас успрымаўся імі як дзяржаўная а значыць нічыйная маёмасць. Калі пры Сталіне яе баяліся раскрадаць то пры Хрушчове і, тым больш, пры Брэжневе ў свядомасці сялян замацавауся прынцып – “Хто не крадзе ў калгасе той, не сумленны чалавек, а гультай, а хто крадзе – той, не злодзей, а добры гаспадар”. Такім чынам, расце раскраданне калгаснай маёмасці, безгаспадарчасць, нерацыянальнае выкарыстанне тэхнікі, а разам з гэтым сабекошт прадукцыі.

5. Немалаважным фактарам развалу вескі стала яе алкагалізацыя. У Беларусі яна была не такой імклівай, як ў РСФСР, але таксама адчувалася. Не менш ¼ усіх даходаў СССР прыходзілася на продаж вінна-гарэлачных вырабаў свайму ж насельніцтву, і не менш палавіны іх прадавалася у вёсцы.

Каб неяк вырашыць праблемы вёскі з 1982 г. пачаліся новыя рэформы. У гэтым годзе была прынята харчовая праграма. Асноўная пытанне, якое абмяркоўвалася ў гэтым дакуменце, гэта, як накарміць насельніцтва СССР (Спадзяюся, вы памятаеце, што ў 1980 годзе Хрушчоў планаваў завяршыць будаўніцтва камунізма). Для ажыццяўлення харчовай праграмы было вырашана аб’яднаць вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Былі ліквідаваны міністэрствы мясной, малочнай, мясцовай прамысловасці і міністэрства сельскай гаспадаркі, а замест іх ў 1985 г. быў утвораны Дзяржаграпром. Але ад перамены месцаў складаемых сума не змяняецца.



Палітыка. Пры Брэжневе адмяняюцца ўсе крокі ў бок дэмакратыі. Згортваецца рэабілітацыя ахвяр сталінскі рэпрэсій. Калі пры Хрушчове рэабілітавалі 6000 чалавек, то пры Брэжневе ўсяго 182. Заціхае крытыка Сталіна. Зноў узрастае роля камандных метадаў кіравання, а сацыяльна-эканамічныя правалы спісываюца на проіскі ворагаў.

Квітнее дэмагагічная савецкая ідэалогія, каторай грамадзяне СССР усё менш і менш давяраюць. У эпоху застоя з вялікім размахам святкуюцца гадавіны Перамогі над Фашысцкай Германіяй, гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі і утварэння СССР, юбілеі нараджэння Леніна і г. д. Аднак усё больш і больш савецкія людзі не вераць ва усё гэта. Л.І. Брэжнеў сярод палітыкаў рэкардсмен па колькасці складзеных пра яго анекдотаў. Квітнее самвыдат – тайная літаратура, якая крытыкуе савецкую рэчаіснасць. Людзі, якія асмельваюцца адкрыта крытыкаваць савецкую ўладу называюцца дысідэнтамі (іншадумцамі) і пераследваюцца. Дысідэнтаў высылаюць з СССР за мяжу, садзяць у псіхіятрычныя клінікі або стараюцца інкрымінаваць ім угалоўны артыкул УК СССР. Ветэраны дысідэнтскага руху Эла Навадворская Аляксандр Салжэніцын, нават Васіля Быкава спрабавалі залічыць у дысідэнты за праўдзівы паказ ВАВ.

Пасля уварвання ў Аўганістан у 1979 г., як вы памятаеце цэны на нафту, і газ панізіліся, і СССР пачаў спаўзаць да эканамічнага крызісу. Брэжнеўскі ўрад пачаў пагражаць ворагам і шкоднікам і заклікаць мабілізаваць усе сродкі. У гэтым многія бачылі прадвесце павароту да сталінскіх рэпрэсій, але ім не суджана было адбыцца, час ужо быў не той, і ў 1985 г. пачалася Перабудова.

Побыт людзей. Эпоха застою як ніякая іншая праілюстравала большасці савецкіх людзей, што пры сацыялізме ўсе роўныя, але хтосьці, раўней, чым астатнія. З 1964 г. савецкі дзяржаўны апарат перастаў аднаўляцца за кошт людзей з народа. Нават самага паслядоўнага і перакананага членства ў КПСС было не дастаткова, каб заняць, хоць нейкую дзяржаўную пасаду. Для гэтага трэба было мець сваяцтва (родство) з партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам. Такім чынам партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва не аднаўлялася здольнымі кадрамі.

Партыйна-дзяржаўным кіраўнікам усе зайздросцілі, таму, што ўсе іх бытавыя патрэбы абслугоўвлі, спецмагазіны, спецсталовыя, спецсанаторыі, спецдачы і т.п. Жылі яны у спецкватэрах, якія атрымлівалі без чаргі і па льготных цэнах, а некаторыя і зусім бясплатна. На работу ездзілі на спецмашынах (чорных волгах або чайках) з персанальным вадзіцелем. Пры гэтым усе яны меле і асабістае аўто купленае без чаргі. Такім чынам дзяржаўны апарат СССР ператварыўся ў адарваную ад народа прывілеяваную касту.

Побыт простага народа быў досыць цяжкім. Эпоха застоя запомнілася як эпоха чэргаў, чэргаў на ўсё. Былі чэргі на гарадскія кватэры – самая дарагая трохпакаёвая кватэра ў Мінску (кааператыў) каштавала у той час 8200 рублеў. Для параўнання аўтамабіль волга ў той час каштаваў 10000 рублёў – даражэй, чым трохпакаёвая кватэра. Але каб купіць трохпакаёвую кватэру ў Мінску сярэднестатыстычны савецкі чалавек павінен быў адстаяць у чарзе не менш 20 год. А на дзяржаўную трохкомнатную (яна была таннейшая) і ўсе 30. Дарэчы, на аўтамабіль волга радавы савецкі грамадзянін павінен быў стаяць 10 год, але волга лічылася найлепшым савецкім аўтамабілем. На Жыгулі, другі па прэстыжнасці савецкі аўтамабіль радавыя савецкія людзі стаялі па 7 год. Масквіч набываўся за пяць, запарожац за тры гады. Іншамаркі ў СССР не прадаваліся, а з-за мяжы іх прыгнаць бало не магчыма. Савецкія аўтамабілі БУ купляць не было сэнсу, бо кожны гаспадар аўтамабіля ездзіў на ім да апошняга ўздыху.

Бліжэй да 1985 г. з’явіліся чэргі на тэлевізары і мэблю. Але савецкія людзі стаялі ў кіламетровых чэргах і за абуткам, ежай, кнігамі, чыгуначнымі білетамі ды практычна за ўсім. Так адбывалася таму, што ў гады застоя ў людзей былі досыць высокія зарплаты, але экстэнсіўная прамысловасць не магла забяспечыць растучыя патрэбы свецкіх людзей. Замежная прадукцыя трапляла ў СССР у вельмі абмежаваных колькасцях і размяркоўвалася у першую чаргу, паміж партыйна-дзяржаўнымі работнікамі у другую, паміж работнікамі гандлю, простаму народу даставаліся рэшткі. Вось чаму ў часы СССР у НАРХОЗ цяпер БДЭУ не магчыма было паступіць без асобых сувязяў.

Трэба адзначыць, што імкнуліся набыць іменна імпартную прадукцыю паколькі яна была больш моднай і больш якаснай. Савецкую прадукцыю, напрыклад адзенне і абутак, савецкія людзі аднагалосна і адзінадушна называлі словам “калхоз”.

Пасля смерці К.У. Чарненкі ў СССР пачалася новая эпоха, якая атрымала назву перабудова. Яе аўтар і ідэолаг генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў сумленна паспрабаваў выправіць сітуацыю у лепшы бок, але, нажаль, поспеху ў гэтым не дабіўся.



1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка