Пытанне 35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі. Пытанне 36




Дата канвертавання01.05.2016
Памер340.29 Kb.
Блок 6

Пытанне 35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.

Пытанне 37. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

Пытанне 38. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

Пытанне 39. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

Пытанне 40. “Новая эканамічная палітыка” і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

Пытанне 41. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.

Пытанне 42. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-1930-х гг.

Пытанне 43. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

Пытанне 44. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР.

Пытанне 45. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Пытанне 35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Пасля расстрэлу бальшавіцкай дэманстрацыі 4 ліпеня 1917 г. Часовы ўрад паспрабаваў узяць пад кантроль сітуацыю ў краіне. Ён зрабіў спробу рэпрэсіямі спыніць далейшае нарастанне палітычнага Крызісу, але ажыццявіць гэта яму не ўдавалася. Тады ён ўступіў у змову з Галоўнакамандуючым рускай арміі генералам Карнілавым аб усталяванні ваеннай дыктатуры. Пры гэтым урад дагаварыўся з Карнілавым, што ўсё павінна выглядаць так, быццам Карнілаў сам і па сваёй ініцыятыве захоплівае ўладу.

У канцы жніўня 1917 г. Карнілаў падымае мяцеж, і здымае верныя яму часці з фронта і накіроўвае іх у Петраград, разлічваючы ўстанавіць сваю дыктатуру і падавіць рэвалюцыю. Аднак супраць мяцежу выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Яны занялі чыгуначныя станцыі і не прапусцілі на Петраград ніводнага эшалона. Пры гэтым карнілаўскія войскі раззбройваліся.

Кіравалі падаўленнем мецяжу бальшавікі. У час барацьбы з карнілаушчынай моцна ўзрос аўтарытэт бальшавікоў. Яны атрымліваюць падаўляючую большасць у Саветах і пачынаюць рыхтаваць узброенае паўстанне супраць Часовага ўрада.

У гэты час працягваў развівацца беларускі нацыянальны рух, але у ім так і не было дасягнута адзінства. 8 – 10 кастрычніка 1917 г. ў Мінску адбылася 2 сесія Цэнтральнай Рады Беларускіх арганізацый (ЦРБА), на якой адбыўся раскол у БСГ. З БСГ выйшла Петраградская арганізацыя, якая абвясціла аб стварэнні БСДРП на чале з Аляксандрам Чарвяковым. Яна стала на пазіцыі бальшавікоў.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. Днём 25 кастрычніка было абвешчана аб звяржэнні Часовага ўрада 26 кастрычніка 2 Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу, прыняў Дэкрэты аб міры і аб зямлі і сфарміраваў ўрад на чале з У. І. Леніным які называўся Савет Народных камісараў СНК.

25 кастрычніка ў поўдзень вестка аб перамозе ўзброенага паўстання прыйшла ў Мінск. Мінскі Савет адразу ж выдае загад № 1 ў якім абвяшчае аб пераходзе ўлады ў горадзе ў рукі савета. Па яго загаду з турмы вызваляецца 1000 палітычных зняволеных, з якіх у гэты ж дзень быў сфарміраваны 1 Імя Мінскага савета рэвалюцыйны полк, які бярэ пад кантроль пошту, тэлеграф, тэлефон радыёстанцыю, вакзалы, банкі і г.д. У гэты ж дзень быў створаны ВРК (ваенна рэвалюцыйны камітэт) заходняй вобласці і фронту на чале з Карлам Ландзерам. 27 кастрычніка пры штабе Заходняга фронту эсэры бундаўцы і меньшавікі ствараюць камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з эсерам Калатухіным для таго, каб забраць уладу ў Бальшавікоў. Калатухін з таварышамі патрабуюць ў Мінскага савета передаць ім ўладу у горадзе, бо яны заручыліся падтрымкай 20 тысячнага гарнізона горада. Савет пачынае перамовы з камітэтам і, як можа, зацягвае іх, а тым часам бальшавікі накіроўваюць сваіх прадстаўнікоў на фронт за падмогай. У ноч з 1 на 2 лістапада у Мінск прыбывае браняпоезд і рэвалюцыйныя салдаты, "Камітэт" быў арыштаваны. У Мінску канчаткова ўсталявалася Савецкая ўлада.

Лёгка і мірным шляхам усталявалася савецкая ўлада ў Гомелі, Віцебску, Оршы і іншых гарадах. Больш складаная сітуацыя была ў Магілёве, дзе знаходзілася стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі генерала Духоніна. Там перавага сіл быў не на баку бальшавікоў, таму ў Магілеў былі накіраваны рэвалюцыйныя атрады з Мінска, Гомеля і Петраграда 18 лістапада Магілеўскі савет прымае рэзалюцыю аб пераходзе ўлады ў горадзе ў рукі савета бальшавіцкія войскі акружылі стаўку. У ноч з 19 на 20 лістапада стаўка была ліквідавана, а генерал Духонін арыштаваны. На ўсей тэрыторыі Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Легка і мірным шляхам усталявалася савецкая ўлада на Заходнім фронце, дзе вельмі моцнымі былі пазіцыі бальшавікоў.

28 лістапада 1917 г. бальшавікамі быў утвораны Абласны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту АБЛВЫКАНКАМЗАХ на чале з Рагазінскім і Савет Народных камісараў заходняй вобласці і фронту на чале з Ландзерам Мясніковым і Кнорыным СНК пачаў першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Да канца студзеня 1918 г. ён праводзіць перавыбары ў мясцовых саветах, куды увайшлі пераважна бальшавікі. Такім чынам у Беларусі ўстанавілася бальшавіцкая дыктатура.

Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.

2 лістапада 1917 г. ЦВК РСФСР абвясціў дэкларацыю правоў народаў Расіі, ў якой абвяшчалася права кожнага народа Расійскай імперыі на самавызначэнне і стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Першым гэтым правам скарыстаўся народ Фінляндыі ў 1917 г. Следам абвясціла аб сваёй незалежнасці Рада Украіны у 1918 г. Стварылі незалежныя дзяржавы народы Прыбалтыкі і Польшчы. Вялікая Беларуская рада таксама звярнулася да Аблвыканкамзаха з прапановай склікаць усебеларускі з’езд для стварэння беларускай дзяржавы, але ён адмовіў ВБР ў яго скліканні. Тады ініцыятыву па стварэнню беларускай дзяржавы ў свае рукі ўзяў Беларускі Абласны камітэт (БАК). БАК быў створаны ў Петраградзе з дэлегатаў Усерасійскага сялянскага з’езду. Ён звярнуўся ў СНК РСФСР і атрымаў дазвол на скліканне з’езда і грошы на яго правядзенне.

15 снежня 1917 г. ў Мінску 1 Усебеларускі з’езд пачаў сваю работу. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд прыняў пастанову, што адзіным органам улады ў Беларусі павінен быць Беларускі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Даведаўшыся аб гэтым, Аблвыканкамзах разагнаў з’езд і арыштаваў яго прэзідыўм.

Раніцай 18 снежня 1917 г. дэлегаты з’езда сабраліся днём ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і абралі выканкам з’езда, якому даручана змагацца за стварэнне беларускай дзяржаўнасці.



Пытанне 37. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

Разгонам 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзах не паклаў канец спробам стварыць беларускую дзяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 студзеня 1918 г. СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага народнага камісарыята (БНК) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню ССРБ. Аднак пытанне аб яе стварэнні было адкладзена, бо 18 лютага 1918 г. пасля зрыву мірных перамоў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Расіяй і Германіяй, нямецкія войскі пачалі наступленне. Аблвыканкамзах у гэты ж дзень эвакуіраваўся ў Смаленск. У Мінску не апынулася ніякай улады, і Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда заяўляе, што ён з’яўляецца адзінай законнай уладай на тэрыторыі Беларусі.

21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда звярнуўся да народу Беларусі з Першай Статутнай граматай, у якой абвяшчаў аб усталяванні сваёй улады на этнічнай тэрыторыі Беларусі і аб стварэнні часовага урада – Народнага сакратарыята Беларусі на чале з Варонкам. Немцы пасля ўступлення ў Мінск дазволілі працаваць гэтаму ураду, але усім было ясна, што гаспадарамі ў Беларусі будуць нямецкія акупацыйныя ўлады, а не Выканкам 1 Усебеларускага з’езда.

3 сакавіка 1918 года ў Брэсце быў падпісаны мір паміж Германіяй і Расіяй, па яго умовах большая частка Беларусі адыходзіла Германіі. 9 сакавіка 1918 г. Выканкам з’езда, які пераіменаваў сябе ў Раду абвясціў Другую Статутную грамату, у якой абвясціў аб утварэнні БНР а 25 сакавіка 1918 г. Трэцюю Статутную грамату ў якой абвяшчлася незалежнасць БНР і зварот да народаў і ўрадаў усіх краін прызнаць незалежнасць БНР. Аднак ні Германія, ні Савецкая Расія, ні краіны Антанты не прызналі існавання БНР.

25 красавіка 1918 г. частка удзельнікаў рады БНР звяртаецца з тэлеграмай да Кайзера Германіі Вільгельма 2 у якой яны выказваюць удзячнасць яму за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і спадзяванні на падтрымку БНР з боку Германіі. Праўда, гэта тэлеграма карысці ніякай не прынесла, а выклікала раскол частка членаў рады, якая сімпатызавала бальшавікам, выйшла з яе склада.

Трэба адзначыць, што нямецкая ваенная адміністрацыя у дальнейшым не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю: выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата і г. д. Аднак, сама Германія была ўжо на парозе рэвалюцыі.

У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны і бальшавікі зноў занялі тэрыторыю Беларусі. Удзельнікі рады БНР вымушаны былі на некаторы час зысці з палітычнай арэны і існаваць у падполлі.

Абвяшчэнне незалежнасці БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальнага руху. Аднак па прычыне склаўшыхся неспрыяльных для БНР абставін ідэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці засталася фактычна няздзейсненай.


Пытанне 38. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў канец спробам стварыць беларускую дзяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 Студзеня 1918 года СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага Народнага камісарыята (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (Наркомнац). Белнацкам узначаліў Аляксандр Чарвякоў. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню БССР. Аднак пытанне па стварэнню было адкладзена, бо 18 лютага пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Германіяй і Расіяй нямецкія войскі пачалі наступленне.

Тым не менш, работа па стварэнню беларускай дзяржавы не спынілася. Белнацкам выдаваў газету “Дзянніца”, у ліпені 1918 г. ім быў праведзены з’езд Беларусаў-бежанцаў. З’езд звярнуўся да Аблвыканкамзаха з прапановай пераіменаваць Заходнюю вобласць у БССР, аднак атрымаў адмоўны адказ.

11 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя і Міравая вайна закончылася. Немцы пачалі вывад сваіх войскаў з Беларусі. Пасля гэтага савецкі ўрад аб’явіў аб дэнансацыі брэсцкага мірнага дагавора, і аддаў загад чырвонай арміі заняць тэрыторыю Беларусі.

21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве праходзіла канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б). Яна звярнулася ў ЦК РКП(б) з прапановай аб стварэнні БССР. 24 снежня 1918 г. ЦК РКПБ даў станоўчы адказ і прыняў адпаведную пастанову. Атрымаўшы рашэнне ЦК на рукі Чарвякоў і Жылуновіч выязджаюць у Смаленск, дзе 30 снежня пачала работу 6 Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). На ёй былі прадстаўлены бальшавікі з усёй тэрыторыі Беларусі, таму яны пераіменавалі сябе ў Першы з’езд Камуністычнай Партыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б), які прыняў рашэнне аб стварэнні БССР і сфарміраваў часовы ўрад на чале з Дзмітрыем Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад звярнуўся па радыё да народаў Беларусі з Маніфестам у якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Менскай і Гродзенскай губерняў. Гэты дзень стаў днём утварэння БССР.

7 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехаў ў Мінск і пачаў падрыхтоўку да склікання і Усебеларускага з’езда Саветаў, 16 студзеня 1919 г. у сувязі з пачаўшайся вайной з Польшчай ЦК РКП(б) прымае рашэнне перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні ў склад РСФСР. БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў было рэкамендавана аб’яднацца з Літоўскай ССР у Літ-БелССР. Чарвякоў і Жылуновіч выказалі пратэст супраць гэтага рашэння. Але ен не быў пачуты ў ЦК.

Літ-Бел ССР была патрэбна ў якасці буфернай дзяржавы паміж толькі што ўзноўленай Польшчай і РСФСР.

2 – 3 лютага 1919 ў Мінску адбыуся 1 Усебеларускі з’езд Саветаў, які прыняў дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ, аб саюзе з РСФСР і аб аб’яднанні з Літоўскаю ССР. Была зацверджана Канстытуцыя БССР, дзяржауны герб і сцяг. 27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося сумеснае паседжанне ЦВК ССРБ і Літоўскай ССР, на якім была створана Літ-Бел ССР. Але праіснавала гэта рэспубліка не доўга. У жніўні 1919 г. яна была захоплена палякамі, а ў ліпені Савецкая Расія прызнала незалежнасць буржуазнай Літоўскай рэспублікі. Пасля вызвалення БССР ад палякаў у 1920 г. БССР была абвешчана паўторна у межах шасці паветаў Мінскай Губерні.



Пытанне 39. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава 2-ая Рэч Паспалітая. (У наш час існуе 3-яя Рэч Паспалітая) Яе кіраўнік Юзэф Пілсудскі аб’явіў аб тым, што 2-ая РП будзе імкнуцца да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г. А гэта непасрэдна закранала інтарэсы Савецкай дзяржавы, таму, што большая частка 1-ай РП належыла Саветам. Адноўленая Польшча атрымала вялікую ваенную падтрымку ад краін Антанты. Польскія салдаты атрымалі новенькія сямізарадныя вінтоўкі, кулямёты, гарматы у польскай арміі меліся танкі (у той час яны толькі з’явіліся), і баявыя, самалёты. Арміяй камандавалі былыя расійскія афіцэры польскага паходжання (Трэба памятаць, што з 1815 па 1914 тэрыторыя Польшчы гэта Прывісленскі край Расійскай імперыі). У толькі, што створанай польскай арміі быў высокі баявы дух, польскія салдаты жадалі, а значаць і маглі змагацца. Іншымі словамі ў 2-ой РП былі ўсе шансы на перамогу.

Ужо ў снежні 1918 г. Польшча пачала ажыццяўляць свае захопніцкія планы. 21 снежня 1918 г. палякі захапілі Вільню. 9 лютага 1919 г. – Брэст, 2 сакавіка 1919 г. – Слонім і Пінск. 8 жніўня 1919 г. – Мінск. 29 жніўня 1919 г. – Бабруйск.

21 снежня 1918 г. БНР Стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з Вацлавам Ластоўскім каб наладзіць супраціўленне палякам. Бальшавікі на тэрыторыі Беларусі лічылі, што палякі слабы вораг, і што галоўны кірунак дзе трэба арганізоўваць абарону гэта Далёкі Усход, дзе наступалі белагвардзейцы, таму, нават у час наступлення палякаў, мабілізаваныя ў Чырвоную армію беларусы, адпраўляліся на усходні фронт. Гэта выклікала незадаволенасць уладай бальшавікоў. Асабліва незадаволены былі самі навабранцы, на іх думку, яны па капрызу бальшавікоў павінны былі пакідаць свае сем’і без абароны. Таму ў Гомелі і Рэчыцы навабранцы паўсталі і расстралялі ўсіх прадстаўнікоў бальшавіцкай улады. Такія ж паўстанні адбыліся ў другіх беларускіх гарадах.

Недаацэнка бальшавікамі польскай пагрозы прывяла да таго, што ўжо да восені 1919 г палякі захапілі тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, толькі там удалася стабілізаваць фронт. Фронт, які праходзіў па рацэ Бярэзіне пратрымаўся да лета 1920 г.

На захопленый тэрыторыі польскія ўлады ліквідавалі усе органы улады, што былі створаны бальшавікамі і аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне. Усіх, хто адкрыта выказваў незадаволеннасць польскай уладай заключалі у канцлагеры або расстрэльвалі. Сярод рэпрэсіраваных былі многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху і настаўнікі беларускіх школ. Дзяржаўнай мовай аб’яўлялася польская. Беларускія школы былі зачынены.

Барацьбу супраць польскіх акупантаў узначаліла БПСР (беларускія эсеры) БПСР на той час была самай уплывовай партыяй у Беларусі. Да таго ж яна падтрымлівала БНР (Беларускую Народную Рэспубліку). Пад кіраўніцтвам БПСР сталі стварацца партызанскія атрады, якія аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю “Народную Ваенную Дапамогу” якая налічвала 20 000 чалавек.

Беларуская Камуністычная арганізацыя на чале з Усеваладам Ігнатоўскім таксама стварыла многія партызанскія атрады, якія ўзялі пад кантроль наваколле Мінска. Акрамя таго Васіль Ісакавіч Талаш стварыў партызанскі атрад у 300 чалавек і змагаўся на баку бальшавікоў на тэрыторыі палесся ў Той час дзеду Талашу было 75 гадоў.

Часта пад час польскай акупацыі бальшавікі і партызаны, якія падтрымлівалі БНР, дзейнічалі сумесна. На сакавік 1920 года была запланавана нават сумеснае паўстанне супраць акупантаў, аднак палякі своечасова арыштавалі яго лідэраў.

У сакавіку 1920 г. палякі пачалі новае наступленне, па гэтай прычыне СНК РСФСР зняў значныя сілы чырвонай арміі з Усходняга фронта, і перакінула іх на Савецка-Польскі фронт. 14 мая 1920 г. чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне.

31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ў другі раз была абвешчана ССРБ. Гэта расчаравала ўдзельнікаў БПСР, якія хацелі таго каб улада ў Беларусі належыла БНР. Па гэтай прычыне БПСР пачала паўстанне супраць Бальшавікоў, якое было жорстка падаўлена.

У жніўні 1920 г. Быў вызвалены Брэст, і баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы. Бальшавікі наіўна спадзяваліся, што польскія рабочыя і сяляне паўстануць супраць памешчыкаў і капіталістаў і дапамогуць Чырвонай арміі. Аднак рабочыя і сяляне засталіся верныя ўраду Пілсудскага і аказалі супраціўленне чырвонаармейцам. Тым не менш рускім на чале з Тухачэўскім удалася на кароткі час прабіцца да Варшавы, але па прычыне таго, што Тухачэўскі не паклапаціўся аб сувязі з тылам у чырвонаармейцаў пачало не хапаць боепрыпасаў, фуражу і харчавання. Каб не трапіць у акружэнне армія Тухачэўскага пачала адступаць на Усход. Рускія уступілі палякам не толькі захопленыя польскія тэрыторыі, але і заходнюю палавіну Беларусі. У такіх умовах савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры, якія прайшлі ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. Перамовы адбываліся па між РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускую дэлегацыю нават не пусцілі ў будынак, дзе перамовы адбываліся.

У выніку гэтых перамоў Польшы аддалі частку Беларусі ў 113 кв. км. з насельніцтвам ў 4 млн чалавек за БССР захавалі толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Віцебская, Гомельская губерні і заходнія паветы Смаленскай губерні засталіся ў складзе РСФСР.
Пытанне 40. “Новая эканамічная палітыка” і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

У 1920 – 1921 гг. на тэрыторыі Беларусі эканамічнае становішча было цяжкім. Яе гаспадарка была фактычна зруйнаванай у гады Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Не працавала звыш паловы прамысловых прадпрыемстваў, пасяўныя плошчы скараціліся больш чым на 30%, а пагалоўе жывёлы больш чым на палавіну ўдабавак бальшавікі практыкавалі палітыку ваеннага камунізма. Палітыка ваеннага камунізма гэта сістэма надзвычайных мер скіраваных на забеспячэнне арміі дзяржаўнага апарата і рабочых ўсім неабходным за кошт усяго астатняга насельніцтва. Яна праяўлялася ў:

1. Харчразверстцы. Харчразвёрстка на паперы трактавалася як здача сялянамі лішкаў хлеба і іншых прадуктаў харчавання на карысць дзяржавы па сярэдніх нормах і цвёрдых цэнах. На практыцы бальшавікі забіралі ў сялян ўсё харчаванне, якое было і бясплатна.

2. Забароне свабоднага гандлю ў гарадах і ўвядзенні картачнай сістэмы. У 1920 – 1921 гг. гандаль на рынках і ў большасці магазінаў забараняўся. Неабходныя тавары можна было набыць толькі па картках і толькі ў тым магазіне да якога насельніцтва было прыпісана.

3. Усеагульнай працоўнай павіннасці ў гарадах. Карткі можна было набыць толькі па месту працы. Тэарэтычна беспрацоўныя ў такой сістэме не маглі выжыць, таму ўсе беспрацоўныя пераводзіліся ў разрад злачынцаў тунеядцаў. Праўда, бальшавікі былі не ў стане забяспечыць ўсіх рабочымі месцамі. Аднак усё роўна лічылася, што калі чалавек не працуе і жыве ды яшчэ, калі добра жыве, значыць крыніцы яго існавання не законныя, таму часта беспрацоўныя арыштоўваліся і прыцягваліся да прымусовых работ. Але і ў гэтым выпадку бальшавіцкая ўлада не магла забяспечыць усіх нават прымусовымі работамі.

Насельніцтва Беларусі цярпела такія парадкі да тых пор, пакуль ійшла грамадзянская вайна, калі ж вайна завяршылася насельніцтва пачало патрабаваць адмены ваеннага камунізма. Гэта патрабаванне суправаджалася антыбальшавіцкімі паўстаннямі. Напрыклад, на поўдні Расіі сяляне, незадаволеныя харчразвёрсткай, на некаторы час поўнасцю скінулі савецкую ўладу. Гэта вымусіла бальшавікоў часова змяніць палітычны курс і абвясціць аб Новай Эканамічнай Палітыцы (НЭП).

У сакавіку 1921 г. была абвешчана НЭП. Пры НЭП Харчразверстка замянялася харчпадаткам. Харчпадатак быў меншым, за харчразвёрстку і абвяшчаўся селяніну перад сяўбой, такім чынам, каб ён ведаў, колькі і чаго яму трэба пасеяць, каб разлічыцца з дзяржавай. У 1922 сялянам была дазволена свабода форм землекарыстання, у выніку чаго ўзрасла колькасць хутароў. У 1923 г. натуральны падатак на сялянскія гаспадаркі замяняецца грашовым, што спрыяе развіццю рынкавых адносін і дазваляе селяніну сеяць тое, што выгадна. У 1925 г. па ініцыятыве наркома земляробства БССР Дзьмітрыя Філімонавіча Прышчэпава быў прыняты новы зямельны кодэкс БССР, які даваў сялянам права арандаваць зямлю і наймаць наёмных рабочых, пры умове, што сам наймальнік або члены яго сям’і таксама працуюць у гаспадарцы. Аднаўленню сельскай гаспадаркі спрыяла развіццё кааперацыі, пачынаюць узнікаць крэдытныя, гандлёва-закупачныя, перапрацоўчыя і іншыя кааператывы на вёсцы.

У горадзе ў часы НЭП таксама назіраліся дабратворныя пераўтварэнні. Прамысловасцю рэспублікі перасталі кіраваць непасрэдна з Масквы. У рэспубліцы быў створаны Савет Народнай Гаспадаркі (Саўнаргас) які кіраваў прамысловасцю. Саўнаргасу падпарадкоўваліся эканамічныя аддзелы, якія не камандавалі, а стваралі ўмовы для развіцця прамысловасці.

Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся ва ўласнасці дзяржавы, але яны пераводзіліся на гаспадарчы разлік, гэта значыць пасля выканання плана яны маглі лішкі сваёй прадукцыі прадаць, куды захочуць, а заробленыя такім чынам грошы заставаліся на прадпрыемствах для развіцця вытворчасці і стварэння прэміяльнага фонда для рабочых. Некаторыя буйныя прадпрыемствы, праца каторых не была перспектыўнай, зачыняліся і кансерваваліся. Сярэднія і дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду прадпрымальнікам. У той час прадпрымальнікаў называлі нэпманамі.

Для навядзення парадку ў фінансах у 1924 г. у СССР з’явілася ўласная свабодна канверціруемая валюта “залаты чырвонец”. Гэта залатая манета, якая свабодна прымалася ва ўсіх гандлёвых установах. Часцей за ўсё яна служыла сродкам накаплення. Яе можна была набыць па курсу 1 чырвонец да 30 папяровых рублёў. Дарэчы, да 1929 г. сродкам накаплення служыў і амерыканскі долар.

Усе вышэй узгаданыя меры надзвычай хутка ўзнавілі разбураную вайной эканоміку, а ў сельскай гаспадарцы ў Беларусі ў 1926 годзе тэмпы развіцця пераўзышлі апошні перадваены год 1913. Тым не менш палітыка НЭП абазначала паварот да капіталізма, а гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, якія планавалі пастроіць сацыялізм, а потым і камунізм. Па гэтай прычыне з 1928 г. бальшавікі зноў пачалі ставіць сацыяльныя эксперыменты.
Пытанне 41. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.

Адноўленая ў 1920 г. БССР існавала ў межах, 6 паветаў Мінскай губерні. Яе заходнія губерні адышлі да Польшчы, а усходнія засталіся ў складзе РСФСР. Таму кіраўніцтва БССР падтрымала ідэю стварэння СССР разлічваючы, што ў межах саюза можна будзе вярнуць усходнія землі. 4 Усебеларускі з’езд саветаў абраў паўнамоцную дэлегацыю на Першы Усесаюзны з’езд саветаў. 30 снежня 1922 года ў Маскве быў падпісаны саюзны дагавор паміж 4 рэспублікамі БССР, УССР (Украінская), ЗСФСР (Закаўказская Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка) і РСФСР. Такім чынам, БССР стала адной з чатырох саюзных рэспублік-заснавальніц СССР.

У 1923 г. урад БССР ставіць пытанне аб вяртанні ўсходніх зямель у склад БССР перад ЦВК РКП(б). У 1924 г. гэта пытанне было вырашана станоўча. 30 снежня 1924 г. у адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР БССР перадаваліся 15 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і шэраг валасцей. У выніку тэрыторыя і насельніцтва Беларусі была павялічана ў 2 разы. У 1926 г. адбылася другое ўзбуйненне БССР. 18 снежня 1926 г. БССР былі перададзены Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 15 сакавіка 1927 г. быў уведзены новы тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. БССР дзялілася на 8 акруг.

У пачатку 20-ых гадоў урад СССР пачаў ажыццяўляць праграму фарміравання сацыялістычных нацый. Таму ва ўсіх саюзных рэспубліках пачалося нацыянальна-культурнае адраджэнне. У Беларусі працэс нацыянальна-культурнага адраджэння атрымаў назву беларусізацыя. Беларусізацыя закранула ўсе сферы жыцця Беларусі. У сваім развіцці беларусізацыя прайшла 3 этапы: 1) складыванне перадумоў 1919 – 1924 гг., 2) рэальнае ажыццяўленне 1924 – 1928 гг. 3) Згортванне з 1929 г.

У ліпені 1924 г. на 2 сесіі ЦВК БССР была створана спецыяльная камісія для яе правядзення на чале з Хацкевічам. Праграмма беларусізацыі прадугледжвала: перавод работы партыйных і дзяржаўных органаў на беларускую мову, павелічэнне колькасці беларусаў у дзяржаўным апараце, перавод устаноў адукацыі і культура на беларускую мову, перавод часцей Чырвонай арміі дыслацыраваных ў Беларусі на беларускую мову. Трэба адзначыць, што ўсе пункты гэтай праграмы былі выкананы.

У 1927 годзе была створана новая канстытуцыя БССР. Яна юрыдычна аформіла дабраахвотнае ўваходжанне БССР у склад СССР, абвясціла дзяржаўнымі беларускую, рускую, яўрэйскую, польскую, мовы. Вызначыла статус беларускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Упершыню ў савецкай практыцы канстытуцыя выразна раздзяліла функцыі заканадаўчых і выканаўчых органаў. У канстытуцыі БССР адсутнічала палажэнне аб дыктатуры пралетарыята.

Змены ў нацыянальнай і эканамічнай палітыцы бальшавікоў выклікалі ў многіх беларускіх дзеячаў у эміграцыі надзеі на паступовае пераўтварэнне савецкай улады ў дэмакратыю. Таму рада БНР на другім Берлінскім кангрэсе ў 1925 г. абвясціла БССР асяродкам кансалідацыі беларускага народа і заявіла аб сваім самароспуску. Самыя актыўныя ўдзельнікі Рады БНР Лёсік, Цвікевіч, Смоліч, Ластоўскі і іншыя скарысталіся амністыяй, якую аб’явіў урад БССР і вярнуліся ў Беларусь дзе прынялі самы актыўны ўдзел у нацыянальна-культурным будаўніцтве. Неабходна памятаць, што вяртанне ў Беларусь большасці ўдзельнікаў Рады БНР было іх памылковым рашэннем. У 1930-я гады ўсе, хто вярнуўся ў Беларусь па амністыі, былі расстраляны.

Нягледзячы на пэўныя недахопы ў правядзенні беларусізацыі за 4 гады беларускі народ на ніве культурнага развіцця стварыў тое, што іншыя народы стваралі вякамі. Былі створаны беларуская нацыянальная адукацыя, навука, літаратура, тэатр, музыка, кіно. І усё гэта было створана на вельмі высокім узроўні.


Пытанне 42. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-1930-х гг.

У пачатку 20-ых гадоў урад СССР пачаў ажыццяўляць праграму фарміравання сацыялістычных нацый. Таму ва ўсіх саюзных рэспубліках пачалося нацыянальна-культурнае адраджэнне. У Беларусі працэс нацыянальна-культурнага адраджэння атрымаў назву беларусізацыя. Беларусізацыя закранула ўсе сферы жыцця Беларусі. У сваім развіцці беларусізацыя прайшла 3 этапы: 1) складыванне перадумоў 1919 – 1924 гг., 2) рэальнае ажыццяўленне 1924 – 1928 гг. 3) Згортванне з 1929 г.

У ліпені 1924 г. на 2 сесіі ЦВК БССР была створана спецыяльная камісія для яе правядзення на чале з Хацкевічам. Праграмма беларусізацыі прадугледжвала: перавод работы партыйных і дзяржаўных органаў на беларускую мову, павелічэнне колькасці беларусаў у дзяржаўным апараце, перавод устаноў адукацыі і культура на беларускую мову, перавод часцей Чырвонай арміі дыслацыраваных ў Беларусі на беларускую мову. Трэба адзначыць, што ўсе пункты гэтай праграмы былі выкананы.

Палітыка беларусізацыі, якая праводзілася ў 20-я гады, паспрыяла сапраўднаму росквіту і хуткаму развіццю беларускай культуры. Адбываецца станаўленне сістэмы народнай адукацыі, адчыняюцца тысячы пачатковых і сярэдніх школ, да навучання ў якіх прыцягваюцца ўсе дзеці школьнага ўзросту. Для дарослых ствараюцца шматлікія курсы ліквідацыі непісьменнасці па месцу работы або жыхарства. 30 кастрычніка 1921 года адчынены БДУ, першым рэктарам якога стаў вядомы гісторык В. I. Пічэта. У 1925 г. у Беларусі працавала яшчэ тры ВНУ, 25 тэхнікумаў і 20 профтэхнікумаў. Адбываецца станаўленне беларускай навукі. Яе станаўленне звязана з імем Д. Ф. Жылуновіча. Іменна ён заснаваў Беларускую навукова-тэрміналагічную камісію на базе якой у 1922 г. быў створаны інстытут беларускай культуры. 1 студзеня 1929 года ён быў ператвораны ў АН БССР Першым прэзідэнтам АН БССР стаў вядомы гісторык і грамадскі дзеяч Усевалад Ігнатоўскі. Значнае развіццё атрымала краязнаўства. Краязнаўчыя гурткі і таварысвы аб’ядновывалі тысячы чалавек. У 1926 г. у Мінску адбыўся першы, а праз год другі з’езд краязнаўцаў Беларусі.

Паспяхова развівалася беларуская нацыянальная літаратура. Побач з яе класікамі Коласам, Купалай, Цішкай Гартным, Змітраком Бядулей працуюць дзесяткі таленавітых маладых пісьменікікаў: Наталля Арсеньева, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і інш. Пісьменнікі аб’ядноўваюцца ў творчыя аб'яднанні “Полымя”, “Маладняк”, “Узвышша” і інш.

У 1930 гады многія прагрэсіўныя і дэмакратычныя пераўтварэнні былі згорнуты, а ўсё культурнае жыццё было падпарадкавана партыйнай бюракратыі. Акрамя таго пачаў набіраць абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, які знішчыў у Беларусі каля паловы яе творчых сіл. Тым не менш, ў 1930-я г.г. значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне адукацыі. Ліквідавана масавая непісьменнасць. Па перапісу насельніцтва 1939 г. 80% дарослага насельніцтва было пісьменным. У 1933г. была ўведзена ўсеагульная пачатковая адукацыя, а ў 1935г. у гарадах увадзена ўсеагульная сямігадовая адукацыя. У 1940г. у Беларусі дзейнічала 25 ВНУ 150 тэхнікўмаў. Пры ВНУ пачынаюць стварацца аспірантуры для падрыхтоўкі вучоных. Цэнтрам беларускай навукі стала АН БССР утвораная ў 1929г. У ей дзейнічала 150 навукова-даследчых інстытутаў і больш за 150 іншых даследчых устаноў. Найбольш вядомымі вучонымі АН БССР былі Пічэта, Нікольскі, Замоцін, Жэбрак і інш. У 1933 – 34 г.г. па ініцыятыве партыйных органаў была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку яе беларускі правапіс быў набліжаны да рускага, што адмоўна паўплывала на фанетычны склад беларускай мовы.

У 1930-я гг. Далейшае равіццё атрымала беларуская савецкая літаратура. У ёй паспяхова працавалі дзесяткі таленавітых пісьменнікаў і паэтаў Цішка Гартны, Алесь Гарун, У 1934 г. быў створаны "Союз пісьменнікаў Беларусі” які ўзяў пад ідэалагічны кантроль ўсю літаратурную дзейнасць ў рэспубліцы. Адзіным магчымым метадам, жанрам і накірункам ў літаратуры становіцца сацыялістычны рэалізм. Сацыялістычны рэалізм быў скіраваны на праслаўленне савецкай рэчаіснасці.

Беларускае тэатральнае мастацтва ў 1920 я гг. атрымала сваё далейшае развіццё. У 1920 г. у Мінску пачаў сваю работу БДТ – 1 (Беларускі Дзяржаўны тэатр) а ў 1926г. БДТ – 2 ў Віцебску. Вядомы рэжысёр і акцер Уладзіслаў Галубок стварыў трэці беларускі вандроўны тэатр. Найбольш вядомы кампазітар 1920 гадоў, які ўнес значны ўклад ў беларускую музыку Аляксандр Сакалоўскі.

Развіваецца выяўленчае мастацтва. Віцебская школа жывапісу дала свету двух найбольш вядомых у 20 ст. мастакоў Казіміра Малевіча і Марка Шагала. Яны сталі стваральнікамі такіх жанраў у выяўленчым мастацтве як кубізм і супрэматызм. Пралетарская плынь у выяўленчым мастацтве прадстаўлена вядомым мастаком Мікалаем Філіповічам.

Развіваецца беларускі кінематограф. У 1926 г. Ю.Тарыч у Ленінградзе зняў першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”. А ў 1929 была створана кінастудыя Беларусьфільм.

У 1930-я гг. адмоўна адбіліся на развіцці тэатра і кіно працэсы камуністычнай ідэалагізацыі, якія праходзілі ў рэспубліцы. Быў зачынены вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. А яго кіраўнік і многія акторы расстраляны. Нягледзячы на гэта паспяхова працавалі на сцэне такія вядомыя артысты як Платонаў, Глебаў, Ільінскі, Крыловіч і інш.

У 1930-я гг. працягваў развівацца кінематограф. На кінастудыі Беларусьфільм паспяхова працавалі рэжысёры Тарыч і Корш-Саблін. У гэты час тут былі зняты такія фільмы як Атэдь, Савоя, Двойчы народжаны.

Ствараецца беларуская музычная школа ў 1932 г. адчынілася Белдзяржкансерваторыя, у якой працавалі такія вядомыя кампазітары, як Багатыроў, Аладаў, Чуркін, Цікоцкі і інш. У 1933 г. был створаны Тэатр оперы і балета тут працавалі такія вядомыя артысты, як Александроўская, Балоцін, Млодэк і інш.

У выяўленчым мастацтве ў стылі соцрэалізму працавалі такія вядомыя мастакі як Волкау, Зайцау, Давідовіч і інш. Самы вядомы скульптар таго часу Заір Азгур. У архітэктуры праславіліся такія майстры, як Лангбард ён спраектаваў Дом ураду, Дом Чырвонай Арміі, Оперны тэатр, Акадэмію Навук, Воінаў і Вараксін якія спраектавалі Палац піянераў, гасцініца Свіслач.


Пытанне 43. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

Перадумовы. З самага пачатку СССР ствараўся як краіна, якая павінна экспартаваць рэвалюцыю ў іншыя краіны свету.

У сакавіку 1919 г. у Маскве быў створаны Трэці Камуністычны Інтэрнацыянал – саюз камуністаў усяго свету, або сусветная бальшавіцкая партыя, якая імкнулася да ўсталявання сацыялізму і савецкай ўлады ва ўсіх краінах свету. Праз гэту арганізацыю бальшавікі тайна аказвалі фінансавую падтрымку камуністычным партыям.

Пасля смерці Леніна ў 1924 г. да ўлады ў СССР прыйшоў Іосіф Джугашвілі-Сталін. На словах ён адмовіўся ад прапанаванай ідэі сусветнай рэвалюцыі і нават выключыў тэзіс аб ёй з Канстытуцыі СССР. На справе Сталін адмовіўся толькі ад адкрытага экспарту рэвалюцыі ў замежныя краіны. Але ўсё роўна ён дабіваўся перамогі камуністычнай рэвалюцыі ва ўсім Свеце. На яго думку сусветная рэвлюцыя магла адбыцца пры ўмове стварэння шматлікай і добра ўзбраенай Чырвонай Арміі. Толькі ўзброеннай сілай СССР мог аказваць уплыў на палітыку ва ўсім свеце.

Для стварэння арміі, якая адпавядае ўсім патрабаванням часу, патрэбна была развітая вытворчасць узбраенняў. Таму пачаліся індустрыялізацыя і калектывізацыя, мэтай якіх стала стварэнне цяжкай, перш за ўсё, ваеннай прамысловасці. Сродкаў на індустрыялізацыю не было. Заходнія краіны не давалі крэдытаў Савецкаму Саюзу, спасылаючыся на тое, што СССР адмовіўся прызнаць даўгі царскай Расіі і вяртаць іх. На самой жа справе яны не хацелі Сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі.



Індустрыялізацыя. Курс на індустрыялізацыю быў узяты партыяй яшчэ на 15 з’ездзе УКП(б) у 1925 г. Першапачаткова індустрыялізацыю меркавалі ажыццявіць на базе НЭП аднак пазней такі шлях паказаўся Сталіну надзвычый марудным. Таму ўжо ў 1927 – 1928 гг. было вырашана перайсці да фарсіравання гэтага працэсу.

Асноўнымі крыніцамі індустрыялізацыі былі:

1) Калектывізацыя сельскай гаспадаркі (будзе пракаменціравана пазней).

2) Усеагульнае павышэнне падаткаў. Падаткі настолькі павялічваліся, што займацца прадпрымальніцтвам станавілася не выгадна. Такая падатковая палітыка вяла да згортвання НЭП, якая базіравалася на прыватным прадпрымальніцтве

3) Рост цэн і замарожванне зарабатнай платы. У выніку рэальныя даходы насельніцтва з 1928 г. пачалі катастрафічна падаць. Рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г. толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.

4) Дабраахвотна-прымусовыя грашовыя пазыкі, на каторыя ійшло да 1/3 зарплаты. Іх можна было і не плаціць, але калі хто-небудзь не аддаваў 1/3 зарплаты ў месяц на карысць індустрыялізацыі, то ім пачыналі цікавіцца таварышы з кампетэнтных органаў і гэта дрэнна заканчвлася.

5) Абавязковая здача на карысць дзяржавы долараў і золата. З 1930 пачалося праследаванне органамі НКУС як угалоўных злачынцаў усіх тых, хто меў долары і золата.

6) Продаж за мяжу лясных багаццяў СССР, якія піліліся зняволеннымі ГУЛАГА. У 1930-я г. колькасць зняволенных ГУЛАГА дасягала 9 млн. чалавек. Яны ў асноўным выкарыстоўваліся як бясплатная рабочая сіла на лесапавалах.

У 1928 г. быў прыняты першы пяцігадовы план на 1928 – 1932 гг. За гэты час прамысловасць Беларусі павінна была павялічыць выпуск прамысловай прадукцыі ў 4,5 разоў. Асаблівасцю індустрыялізацыі ў Беларусі было тое, што тут перавага аддавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Але не трэба думаць, што беларусы ў 1930 гады харчаваліся і апраналіся лепш, чым іншае насельніцтва СССР. Прадукцыя нашых лёгкіх і харчовых прадпрыемстваў разыходзілася па ўсяму Саюзу, і нам заставалася не больш чым астатнім.

Першы пяцігадовы план 1928 – 1932 гг. быў паспяхова выкананы. Але план другой пяцігодкі быў выкананы толькі напалавіну. А трэцяя пяцігодка не была завершана з-за вайны. За перадваенныя гады было пабудавана больш за 1000 новых і рэканструявана 800 старых прадпрыемстваў. Створаны новыя для Беларусі галіны прамысловасці: машынабудаванне, паліўная вытворчасць, вытворчасць радыёапаратуры і г.д. Колькасць рабочага класа ў Беларусі дасягнула 700 000 чалавек. Але ўсё гэта было дасягнута за кошт пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва. Сяляне пазбавіліся усякіх даходаў, а ўпачатку 1930-х у многіх рэспубліках СССР, у тым ліку і ў Беларусі пачаўся Галадамор. Як ужо казалася, рэальны даход сярэднестатыстычнага жыхара горада дасягнуў узроўня 1927 г. толькі ў 1939 г. і то толькі таму, што ў 1939 г. перайшлі да 10 – 12 гадзіннага рабочага дня і 6-ці а пазней і 7-мі дзённага рабочага тыдня.



Калектывізацыя. Асноўная крыніца індустрыялізацыі гэта калектывізацыя сельскай гаспадаркі, якая пачалася з лета 1929 г. Справа ў тым, што большую частку грошай на будаўніцтва абароннай прамысловасці СССР атрымліваў за кошт продажу збожжа за мяжу. Скупляць збожжа з аднаасобных сялянскіх гаспадарак, для перапродажу за мяжу было для дзяржавы занаддта дорага. Трэба было нешта зрабіць, каб атрымліваць збожжа бясплатна. Вось і вырашылі дробныя сялянскія гаспадаркі аб’яднаць у буйныя калектыўныя гаспадаркі калгасы.

Калгас – назва ліцэмерная. Фармальна гэта буйное сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое належыць калектыву. Фактычна гэта сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое належыць дзяржаве, а ад калектыва ў калгасе нічога не залежала – калектыў калгаса, часам, дзесяцігоддзямі зарплату не атрымліваў.

Самае крыўднае ў калгаснай сістэме было тое, што калгас – фактычна дзяржаўнае прадпрыемства, ствараўся не за кошт дзяржавы, а за кошт сялян. Маёмасць сялян забіралася ў іх, і з гэтай маёмасці ствараўся калгас. У калгаса забіралі ўвесь ураджай па нізкім закупачным цэнам, якіх часта не хапала на зарплату. Вось і атрымлівалася, што да 1953 г. калгаснікі працавалі за палачкі, якія брыгадзір маляваў у журнале.

Калгасную сістэму часта параўноўваюць з прыгонным правам яшчэ і таму, што калгаснікам аж да 1975 г. не выдаваліся паспарты. Калгаснікі не маглі пакінуць вёску і паехаць у горад і мусілі працаваць у калгасе за бясплатна. Пасля смерці Сталіна паспарты пачалі даваць студэнтам не толькі ВНУ, але і тэхнікумаў. Вось чаму пасля 1953 г. Уся вясковая моладзь куды магла, паступіла і пераехала ў горад, а на сённяшні дзень большасць весак былога СССР абязлюдзелі.

Многа зла і крыўды было і ў гісторыі заснавання калгаса. Рэпрэсаваны нарком земляробства Беларусі Дзьмітры Філімонавіч Прышчэпаў, які спрабаваў неяк запаволіць калектывізацыю, зрабіць яе паступовай, за гэта яго расстралялі, а на яго места паставілі Канстанціна Гея, які забяспечыў хуткую калектывізацыю. Хуткая – значыць прымусовая. Па вёсках разаслалі камуністаў – двадцаціпяцітысячнікаў якія мелі зброю і надзвычайныя паўнамоцтвы. Надзвычайныя паўнамоцтвы значылі не больш не менш як тое, што двадцаціпяцітысячнік мог забіць селяніна і яму за гэта нічога не будзе. У Беларусі дзейнічала больш за 100 двадцаціпяцітысячнік. Ужо ў студзені 1930 г. яны пад пагрозай зброі загналі ў калгасы 27% сялян. А ў сакавіку 1930 г. у калгасы было запісана 56% сялянскіх гаспадарак. Такія метады калектывізацыі выклікалі масавае супраціўленне сялян. Толькі ў Беларусі зарэгістравана 500 сялянскіх выступленняў. А на поўдні Расіі паднялося масавае сялянскае паўстанне ў выніку каторага ў многіх абласцях была ліквдавана савецкая улада. Трэба адзначыць, што Бальшавікі яго жорстка падавілі, прымяняліся нават атрутныя газы.

Узгаданыя паўстанні напалохалі Сталіна, і ён надрукаваў у газеце “Праўда” “Галавакружэнне ад поспехаў”, у якім абвінаваціў мясцовых кіраўнікоў (25-тысячнкаў) у перагібах і падкрэсліў дабраахвотнасць уступлення ў калгас. Пасля гэтага пачаўся масавы выхад сялян з калгасаў. Да лета 1930 г. у калгасах засталася толькі 11% сялян. Артыкул “Галавакружэнне ад поспехаў” быў напісаны для таго, каб выіграць час і лепш падрыхтавацца да новай спробы калектывізацыі.

Восенню 1930 г. пачалася новая больш арганізаваная хваля калектывізацыі якая суправаджалася раскулачваннямі і высылкай ў Сібір усіх, хто не хацеў уступаць у калгас. Толькі ў Беларусі было раскулачана 300 000 сялян. Да 1935 г. блее 75% сялян ужо працавала ў калгасах.

З калектывізацыяй звязана яшчэ адна чорная старонка савецкай гісторыі. У 1931 – 1935 г. ва Украіне ў многіх абласцях Беларусі ў расійскім Паволжжы пачалося масавае выміранне калгаснікаў ад голаду. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як галадамор, толькі быў ён не на адной Украіне а па ўсяму Саюзу. 1931 – 1935 гг. не былі неўраджайнымі. Калгаснікам не плацілі яны працавалі дрэнна і калгасы не выконвалі план, таму Сталін у рахунак выканання плана, загадаў забраць у калгаснікаў усе прадукты харчавання, нават тыя, што былі атрыманы на прысядзібных гаспадарках калгаснікаў (з агародаў). Гэта была такая выхаваўчая мера.

Сельская гаспадарка гэта аснова, корань усякай эканомікі а яна ў СССР была густа замешана на няпраўдзе.
Пытанне 44. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР.

Тое, што зараз называюць савецкай грамадска-палітычнай сістэмай, яшчэ некалькі год таму называлі таталітарным рэжымам. Таталітарны рэжым звычайна звязваюць з імем Іосіфа Сталіна (яго сапраўдная фамілія – Джугашвілі), які кіраваў краінай з 1924 па 1953 гады. Аднак таталітарны рэжым пачаў складывацца ўжо ў 1921 г.

У сакавіку 1921 года адбыўся 10 з’езд РКП(б) камуністычная партыя пачала падаўляць іншадумства нават ў сваіх радах. Аднак ва ўмовах НЭП яна вымушана была мірыцца з некаторай дэмакратызацыяй грамадскага жыцця. Саветы прафсаюзы камсамол да 1927 года карысталіся яшчэ пэўнай самастойнасцю і маглі праяўляць сваю ініцыятыву. Аднак з пераходам да індустрыялізацыі і калектывізацыі камандныя метады распаўсюджваюцца на эканоміку і ўсе астатнія бакі грамадства.

З 1927 г. пачынаецца згортванне працэсаў дэмакратызацыі. Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі становяцца пад поўны кантроль партыі. У руках партыйных органаў канцэнтруецца ўся выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлада. Усталёўваецца татальны кантроль партыі за ўсімі бакамі жыцця грамадства і нават за прыватным жыццём людзей.

З сярэдзіны 20 гадоў пачынае складывацца культ асобы Сталіна. Гэты культ стаў састаўной часткай савецкай ідэалогіі. Па ўсёй краіне распаўсюдзіліся партрэты і скульптурныя выявы Сталіна. Ад паэтаў, кампазітараў, мастакоў іншых дзеячаў культуры патрабавалі напісанне твораў, якія праслаўлялі Сталіна. Акрамя таго ўся творчасць людзей культуры павінна была быць скіравана на ўхваленне савецкай рэчаіснасці, гэта асабліва не падабалася дзеячам культуры таму, што савецкую рэчаіснасць не было за што хваліць.

Для таго каб творчыя інтэлектуалы іспраўна выконвалі ідэалагічныя заказы партыі і ўрада былі створаны саюзы пісьменнікаў, кампазітараў мастакоў, журналістаў і т.п. Па за гэтымі саюзамі прадстаўнікоў гэтых прафесій не існавала. Асабовы склад гэтых саюзаў пастаянна памяншаўся за кошт рэпрэсіраваных. Напрыклад, саюз пісьменнікаў Беларусі быў утвораны ў 1934 г. але ўжо ў 1939 ён не налічваў і паловы свайго першапачатковага складу.

Ідэалагізацыя закранула і навуку, Іменна ў часы Сталіна з’явілася буржуазная гісторыя, і сацыялістычная гісторыя, буржуазная біялогія (генэтыка) і сацыялістычная біялогія (лысенкаўская селекцыя), Буржуазная матэматыка (кібернэтыка) і сацыялістычная і т. п.

Такая татальная ідэалагізацыя ў спалучэнні з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй парадзіла многа незадаволеных якіх рэпрэсіравалі. Незадаволеным інкрымініравалі віну ў тым, што яны замежныя шпіёны, трацкісты, ці проста ворагі народа. Значная частка незадаволеных расстрэльвалася, па ўсёй тэрыторыі СССР знаходзяць зараз месцы масавых захараненняў, зробленыя ў 1930-ыя гг. Цікава, што масавае захараненне рэпрэсіраваных у 1930-ыя гг. адкрылася нават на знакамітым Куліковым полі. (Месца, дзе маскоўскі князь Дзьмітры Данскі паклаў канец мангола-татарскаму ігу).

Але рэпрэсіраваных забівалі не заўсёды. Сіламі рэпрэсіраваных нявольнікаў ГУЛАГа высякалася тайга, здабываліся карысныя выкапні, будаваліся чыгункі і капаліся каналы. Рэпрэсіраваныя былі бясплатнай рабочай сілай, якая ў значнай меры дапамагала будаваць камунізм, таму з Масквы, мясцовым аддзелам НКУС спускаліся планы па нарыхтоўцы ворагаў народа. Усе рэпрэсіраваныя падзяляліся на катэгорыі, якія я прывожу ніжэй, яны размешчаны па ўбываючай – першая самая шматлікая апошняя самая маленькая.

1. Сяляне якія адмаўляліся ўступаць у калгасы. Па Беларусі іх налічвалася каля 250 000. Па Саюзу дакладна падлічыць не магчыма але мова ідзе аб мільёнах.

2. Інтэлігенцыя незадаволеная ідэалагізацыяй. Па Беларусі каля 80 000 тыс.

3 Афіцэры чырвонай арміі асабліва тыя, што атрымалі вышэйшую адукацыю ў Расійскай імперыі.

4. Партыйныя і дзяржаўныя чыноўнікі якія праігралі барацьбу за ўладу. У Беларусі са 101 сакратара райкома партыі было рэпрэсіравана 99.

5. Прадпрымальнікі або нэпманы, якія не ўпісаліся ў індустрыялізацыю з калектывізацыяй.

6. Усе астатнія, хто не асцярожна выказаўся аб Сталіне і яго рэжыме.

Такім чынам, сталінскія рэпрэсіі абяскровілі сілы СССР знішчаліся лепшыя сяляне, творчая інтэлігенцыя, лепшыя афіцэры Чырвонай арміі, прадпрымальнікі, ды і сярод рэпрэсіраваных чыноўнікаў сустракаліся ініцыятыўныя асобы, якія не былі тупымі выканаўцамі, а мелі ўласную ініцыятыву (напрыклад, Д.Ф. Прышчэпаў). Колькасць рэпрэсіраваных цяжка падлічыць ў розных даследчыкаў яна вагаецца ад 10 да 90 мільёнаў. Асабіста я думаю, што ісціна недзе пасярэдзіне, а таму можна казаць аб 25 – 30 мільёнах. Былі выпадкі, што ў сталінскую эпоху рэпрэсіравалі цэлымі народамі, напрыклад дэпартацыі крымскіх татар, чэчэнцаў, казакаў і інш.


Пытанне 45. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

Па ўмовах Рыжскага міру да Польшчы адыйшла тэрыторыя ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 мільёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамысловасці. Разбураная вайной прамысловасць аднаўлялася марудна, а новыя прадпрыемствы амаль не будавліся. 2/3 прадпрыемстваў і рабочых працавалі ў харчовай і мясаперапрацоўчай прамысловасці. Адзінай галіной якая хутка развівалася, была дрэваапрацоўчая, што было звязана з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. С 1921 па 1939 гады плошча лясоў у заходняй Беларусі скарацілася на 400 000 га. становішча рабочых было цяжкім рабочы дзень цягнуўся 10 – 12 гадзін а зарплата у 2 разы меншай чым ў цэнтральнай Польшчы. Акрамя таго, у Заходняй Беларусі быў высокі ўзровень безпрацоўя.

У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне, а большая частка сялян заставаліся малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю, якой ім нехапала і плаціць за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і аграрная рэформа. Яна заключалася ў наступным – урад выкупіў частку памешчыцкіх земляў, і падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы і пачаў прадаваць іх сялянам па льготным цэнам. Але падаўляючая большасць сялян была настолькі беднай, што не магла купляць гэтыя парцэлы нават па льготных цэнах. Яшчэ адзін крок аграрнай рэформы з боку польскага ўрада гэта стварэнне спрыяльных умоў для ўладкавання хутарскіх гаспадарак. Пад час ажыццяўлення аграрнай рэформы было праведзена і асадніцтва.

Асадніцтва гэта шэраг мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачыя польскай арміі, якія за сімвалічную плату, або бясплатна з дзяржаўнага фонда атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Асаднікам дазвалялась захоўваць і прымяняць агнястрэльную зброю. Польскі ўрад разлічваў стварыць з іх сваю сацыяльную падтрымку ў Заходняй Беларусі. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі рассялілася каля 10 000 асаднікаў.

Нягледзячы на рэформы, эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі заставалася цяжкім. Іменна яно вымушала беларусаў эміграваць. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША і Канаду эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек.

Нягледзячы на ўмовы Рыжскага міру, па якому палякі абавязваліся забяспечваць беларусам культурна-нацыянальную аўтаномію ўрад Польшчы адразу ж пачаў актыўную паланізацыю беларускага насельніцтва. Усе дзяржаўныя ўстановы і школы працавалі толькі на польскай мове. Людзі якія не ўмелі чытаць і пісаць па-польску, але чыталі і пісалі на іншых мовах праходзілі ў дакументах як непісьменныя. Праўда, ў многіх польскіх школах выкладаўся такі прадмет як беларуская мова.

Адразу пасля далучэння палякамі краю пачаліся масавыя забастоўкі і стачкі рабочых супраць умоў рыжскага міру. У вёсцы барацьба набыла партызанскі характар. У канцы 1921 г. у партызанскіх атрадах і паўстанцкіх арганізацыях удзельнічала звыш 6 тысяч чалавек. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і беларускія эсеры. Найбольш вядомыя сярод іх Арлоўскі Ваўпшасаў Шыманюк і інш. Партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі гмінныя ўправы і памешчыцкія маёнткі.

Пасля разгрому ў 1923 г. арганізацыі беларускіх эсераў, партызанскую барацьбу ўзначалілі камуністы. У кастрычніку 1923 г. утварылася КПЗБ, якая і стала на чале партызанскага руху. Пасля таго як урад Польшчы накіраваў супраць партызан рэгулярную армію восенню 1925 г. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу.

Легальную нацыянальна-вызваленчую барацьбу павялі беларускія дэпутаты (паслы) у польскім сойме якія яшчэ ў 1922 г аб’ядналіся ў пасольскі клуб. У 1926 г. беларускія паслы сойма стварылі легальную арганізацыю БСРГ Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. (БСРГ) яе праграма патрабавала канфіскацыі памешчыцкіх земляў і раздзела яе паміж сялянамі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада і аб’яднанне беларускіх земляў у адзінай дзяржаве. У студзені 1927 у арганізацыі ўжо налічвалася 120 000 членаў, але ў сакавіку гэтага ж, года польскі урад забараніў яе дзейнасць, а кіраўнікоў аддаў пад суд.

Актыўную барацьбу за інтарэсы беларускага насельніцтва вялі члены пасольскага клуба “Змаганне”, створанага беларускімі дэпутатамі польскага сойма ў 1928 г. У 1930 г. польскі ўрад арыштаваў кіраўнікоў клуба. Актыўна дзейнічала ў абарону беларускай школы і культуры ТБШ (Таварыства Беларускай школы.) створанае ў 1921 г. Браніславам Тарашкевічам.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929 – 1933 рэвалюцыйны рух у заходняй Беларусі набыў вялікі размах. У 1931 назіраўся ўздым сялянскага руху, які набыў у 1933 г . у Кобрынскім павеце ўзброены характар. На падаўленне сялянскага паўстання былі кінуты паліцыя і войскі. Усяго за гэтыя гады у Заходняй Беларусі 460 сялянскіх выступленняў. З 1935 па 1939 гг. працягвалася выступленне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала 5000 чалавек.

У 1935 г. па ініцыятыве Камінтэрна КПЗБ стварае адзіны рабочы антыфашысцкі фронт. У яго ўвайшлі ТБШ і БХД (Беларуская хрысціянская дэмакратыя). У выніку ў 1936 – 1937 гг. у З.Б. пракацілася магутная хваля забастовак у абарону правоў працоўных і супраць паланізацыі. Аднак ужо 1937 г. рэвалюцыйная барацьба ідзе на спад.

23 жніўня 1939 года паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні тэрмінам на 10 год. і Сакрэтны пратакол да яго. У адпаведнасці з ім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна разам з Прыбалтыкай і Бесарабіяй уваходзілі ў сферу уплыву СССР. Пакт развязаў немцам рукі на Усходзе, і яны 1 верасня напалі на Польшчу. У яе абарону выступілі Францыя і Англія, якія аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая Сусветная вайна.

17 верасня савецкі ўрад абвясціў, што бярэ пад абарону брацкае насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны і аддаў загад Чырвонай Арміі заняць іх тэрыторыю. Да 25 верасня была занята ўся тэрыторыя ЗБ. 2 лістапада сесія Вярхоўнага Савета СССР, а 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы, ў адпаведнасці з якімі ЗБ уваходзіла ў склад СССР і ўз’ядноўвалася з БCCP. Ha яе тэрыторыі стваралася 5 абласцей Брэсцкая, Баранавічская, Беластокская, Віленская і Пінская. Да снежня 1940 года завяршылася фарміраванне органаў улады: былі праведзены выбары ва ўсе Саветы абласныя, раенныя сельскія. Пачалі дзейнічаць партыйныя, савецкія органы, камсамольскія і прафсаюзныя арганізацыі. У Заходнія вобласці прыехала больш за 30 тысяч партыйных савецкіх работнікаў, а таксама спецыялістаў народнай гаспадаркі адукацыі і культуры.

Абнаўляліся і рэканструіраваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 года. У вёсцы беззямельныя і малазямельныя сяляне атрымалі больш за міліен гектар памешчыцкай зямлі, тысячы кароў і коней. Асабліва значнымі былі поспехі ў адукацыі і культуры, Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра і каля ста дамоў культуры а таксама больш за 200 бібліятэк. У той, жа час у грамадска-палітычным жыцці праявіліся адмоўныя бакі таталітарнай сістэмы, Пачаліся арышты і дэпартацыя ў Казахстан так званых ворагаў народа. За кароткі даваенны тэрмін гаспадарання саветаў у ЗБ усяго было рэпрэсіравана каля 120 000 чалавек.



Без згоды беларускага кіраўніцтва 10 лістапада 1939 года ўрад СССР перадаў Літве Вільню і Віленскую вобласць у абмен на згоду размясціць свае ваенныя базы ў Літоўскай незалежнай дзяржаве.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка