Пісаў лісты лейтэнант




Дата канвертавання17.05.2016
Памер27 Kb.
Пісаў лісты лейтэнант
Кастрычнік 1943 года адлічваў апошнія дні. Нашы войскі тады знаходзіліся на левым беразе Сажа і рыхтаваліся да наступлення. Камандванне 283-й стралковай дывізіі паставіла перад разведчыкамі старшага лейтэнанта Э. М. Турчаніса задачу: разведаць у паласе наступлення дывізіі на правабярэжжы ракі агнявыя кропкі, найбольш зручныя месцы для прастаячай пераправы і захапіць “языка”...

Са Сруменскага лесу разведчыкі з Турчанісам выйшлі на прысожскую нізіну як толькі згусціліся сумеркі. Група з 12 чалавек раздзялілася на дзве часткі: адна рухалася ў напрамку Літвінавіч, другая ільнозаводу.

У раёне Гарадка разведчыкі пераправіліся на правы бераг Сажа і на падходзе да бярозавага ўзлеску выявілі перашкоду з калючага дроту.

- Зараз акопы фашыстаў, - ціха прамовіў Турчаніс.

У небе павісла асвятляльная ракета. Байцы прыціснуліся да зямлі. Як толькі ракета патухла, Турчаніс па-пластунску папоўз да варожай траншэі. За ім – Раман Харчанка і Кандрат Салтыкоў. Абодва з Калініншчыны. Яны заўсёды дзейнічалі разам.

Парым на дне траншэі апынуўся Турчаніс. Натыкнуўся на фрыца, аглушыў яго прыкладам аўтамата. Салтыкоў імгненна перакінуў гітлераўца на бруствер траншэі і з Харчанкам пацягнулі яго да Сажа. Астатнія разведчыкі засяродзілі ўвагу на агнявых кропках праціўніка.

З флангаў раздаліся аўтаматныя і кулямётныя чэргі. Лейтэнант прыкроыў байцоў аўтаматным агнём.

На світанні ўсе разведчыкі былі на тым месцы, адкуль выходзілі на заданне, якое выканалі паспяхова і выявілі каля Літвінавіч і ў раёне льнозавода дзоты, бліндажы, гарматы. Звесткі даў камандванню і ўзяты “язык”.

Пасля гэтай разведкі Эдуард Міхайлавіч 23 кастрычніка 1943 года пісаў брату ў сяло Яркава Омскай вобласці:

“Дарагі Міхаіл! Прымі прывітанне і найлепшыя пажаданні ў тваім жыцці і рабоце. Паведамляю, што я жывы і здаровы. Змагаюся з нямецкаю пачвараю, знішчаем фашыстаў...

Эдуард”.

8 лістапада 1943 года зноў у Яркава паляцеў невялікі ліст з баявым прывітаннем з фронту:

“Добры дзень, Міша! Шлю сардэчнае прывітанне і віншую са святам Кастрычніка. Як жывеш, браце,што новага ў жыцці?

Паведамляютабе, Міша, што мяне ўзнагародзілі ордэнамАляксандра Неўскага. Вы там мацней націскайце на працу...

Эдуард”.

У сваім апошнім лісту ад 18 лістапада 1943 года, адрасаваным пляменнікам Валерыю і Ізабэле, Эдуард Міхайлавіч павідаміў:

“Дарагая Беічка і Валерык! Шлю вам сваё франтавое прывітанне і жадаю добра вучыцца, расці паслухмянымі, добрымі дзеткамі, горача любячымі нашую Савецкую Радзіму. Слухайцеся маму, не крыўдзіце яе. Пішыце мне часцей на палявую пошту 70591.

Ой, як мне хочацца пабачыць вас! Абдымаю і цалую.

Ваш дзядзька Эдуард”.

А праз некалькі дзён, 25 лістапада 1943 года, Эдуарда Міхайлавіча скасіў фашысцкі свінец пры фарсіраванні Сажа.

Аб гібелі Турчаніса 10 мая 1944 года яго сям’і паведаміў памочнік начальніка вайсковай часці (палявая пошта 70591) капітан Несцераў:

“... Старшы лейтэнант Турчаніс Эдуард Міхайлавіч у баях за Радзіму супраць нямецкіх захопнікаў загінуў смерцю мужных. Пахаваны ў в. Струмень Кармянскага арёна Гомельскай вобласці. За ўмелае кіраўніцтва дзеяннямі падраздзялення разведкі і баявыя заслугі Э. М. Турчаніс узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага.”

- Эдуард быў валявым, працалюбівым і вясёлым чалавекам, - успамінае яго старэйшы брат Міхаіл Міхайлавіч Турчаніс. – Вельмі любіў дзяцей, прыроду, музыку. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам, павагай. Выраслі яго дзеці. Дачка Тамара стала працаваць ўрачом-хірургам у Кішынёве, сын Генрых – вадзіцелем аўтатранспаорту ў Камсамольску – на – Амуры. Пляменніца Эдуарда Міхайлавіча – ізабэла – малордшы навуковы супрацоўнік у г. Электрасталь Маскоўскай вобласці...

Як хутка бяжыць час! І на месцы тагачасных баёў цяпер зона, пакрытая радыёактыўным попелам. Але жыхары Кармяншчыны памятаюць пра слаўнага сына сібірскай зямлі літоўца Эдуарда Міхайлавіча Турчаніса.


(Паводле матэрыялаў школьнага музею)

Стрыжакоў Яраслаў


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка