Пінхус Крэмень




Дата канвертавання17.06.2016
Памер12.92 Kb.
Пінхус Крэмень

Пінхус Крэмень (фр.: Pinchus Krémègne, 28 ліпеня 1890, Жалудок, каля Ліды — 5 красавіка 1981, Серэ, Пірэнеі Усходнія, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, бацька - рамеснік. У 1909-1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.

У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр. La Ruche). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.

У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў серцы, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).

Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Матэрыл узяты з Вікіпедыі: http://be.wikipedia.org/wiki/Пінхус_Крэмень



Крэмень Пінхус “Партрэт мужчыны”, каля 1920 г.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка