Пімен панчанка вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…




Дата канвертавання20.06.2016
Памер7.14 Kb.
Пімен ПАНЧАНКА
Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…

Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае,

I просіць засмяглая кнігаўка піць.

3 драздом і удодам, заранкай і пліскаю

Святлей, чалавечней нам жыць і любіць.
А як салаўі працінаюць наскрозь нас,

А як перапёлкі у жыце крычаць.

А птушкі пяюць то пяшчотна, то грозна,

I ў роздуме добра тады памаўчаць.


Хто птушку пакрыўдзіць —

Той сам сабе здрадзіць.

Жыццём і бацькамі завешчана нам:

Адкласці ўсе справы вясною, а зладзіць

Шпакоўні шпакам, а буслянкі буслам.
Патрэбна штодзённая людзям руплівасць

I песні, каб лашчыла сонца і слых.



Каб дзеці вяліся, каб лад быў шчаслівы,

А гэта прыносяць у хаты буслы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка