Пімен панчанка сармацкае кадзіла




Дата канвертавання12.05.2016
Памер13.46 Kb.
Пімен ПАНЧАНКА
Сармацкае кадзіла
Адспявалі трубы залатыя,

Лета захлынулася ў расе.

Кветкі ў лесе ёсць,

Але не тыя:

Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.
Дзе ты, кураслеп лясны1!

Дзе ворлікі

Дзе мядзведжая цыбуля чарамша!

Ходзіш, ходзіш —

I пяршыць у горле...

Плач, асірацелая душа.


А калісь было ўсяго надзіва!

Як збяднеў у нас зялёны свет.

Дзе знайсці сармацкае кадзіла,

Сон-траву, і меч-траву, і познацвет?
Вінаваты ў гэтым не сарматы2,

Вінаваты ўсе мы: ты і я.

Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,

За сто вёрст ляціць мая сям'я.


Душна ад жалезнага прагрэсу:

Дружна падразаем жылы лесу,

Траў і кветак топчам карані,

Ад зялёнай адракаемся радні.


Што ты плачаш па траве і кветках?

Адрадзілі ж мы зуброў, баброў...

Ну, а чорны бусел?

Вельмі рэдкі,

А заўсёды быў з людскіх сяброў.
Многа ліха — ды усюды ціха.

А зямля дакуль будзе цярпець?

А нашчадкам нашым

Чым жа дыхаць? —

Мы ўжо задыхаемся цяпер.
Трэба нам і захады, і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

I званочак сіні ў лесе рос.



1 Адметным шрыфтам (курсівам) у тэксце верша выдзелены зёлкі і расліны, унесеныя ў Чырвоную кнігу.

2Сарматы - старажытны народ Усходняй Еўропы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка