Пётр Дарашчонак Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт «кантакты І дыялогі»




Дата канвертавання27.03.2016
Памер70.78 Kb.


Пётр Дарашчонак

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
«КАНТАКТЫ І ДЫЯЛОГІ» (1996-2002 гг.) – ІНФАРМАЦЫЙНА-АНАЛІТЫЧНЫ І КУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ БЮЛЕТЭНЬ МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСІСТАЎ
Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня выхаду штомесячнага інфармацыйна-аналітычнага i культуралагічнага бюлетэня «Кантакты i дыялогі» (1996-2002 гг.), які выдавала Міжнародная Асацыяцыя Беларусістаў. На працягу шасці гадоў свет убачылі 82 нумары гэтага выдання. У 2000 г. два нумары бюлетэня (першы з ix здвоены) выйшлі на англійскай мове. 3 сакавіка 2003 г. «Кантакты i дыялогі» у выглядзе асобных старонак друкаваліся ў газеце «Голас Радзімы». 3 мая 1991 г. па чэрвень 2005 г. старшынёй МАБ быў прафесар Адам Мальдзіс. 3 чэрвеня 2005 г. старшынёй МАБ з'яуляуся дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук Сяргей Запрудскі. 3 мая 2010 г. старшынёй МАБ з'яуляецца акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Miхаіл Касцюк. Рэдкалегія бюллетэня: (1998 г.) – Эдуард Дубянецкі (намеснік рэдактара), Уладзімір Конан, Ніна Іванова, Адам Мальдзіс (галоўны рэдактар), Генадзь Цыхун, Захар Шыбека.

Галоўны рэдактар – Адам Восіпавіч Мальдзіс (нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у вёсцы Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці) – беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.). Нарадзіўся Адам Восіпавіч у сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў acnipaнтypy пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. – навуковы супрацоўнік, з 1981 г. – загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине XIX в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII–XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XIV cecii AAH. Член Саюза пісьменікаў СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. У 1991–1998 гг. – дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. 3 1987 г. – старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, у 1991-2005 гг. прзідэнт (з 2010 г. – ганаровы старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістау, у 1996-2006 гг. – кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Eypaзii. Рэдактар бібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) i інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты i дыялогі» (1996–2002 гг.).

Напрыканцы 90-х гг. XX ст. «Кантакты i дыялогі» выходзілі на 56 старонках фармата А-5 накладам 499 асобнікау. На вокладцы звычайна змяшчаліся малюнкі або фотаздымкі, якімі былі праілюстраваныя найбольш значныя публжацыі нумара. Грамадскае аб'яднанне «Міжнародная Асацыяцыя Беларусістаў» i Беларускае таварыства па сувязях з суайчьннікамі за рубяжом, якія былі заснавальнікаміi выдаўцамі бюлетэня, з першых нумароў прапанавалі чытачам досыць шырокую праграму новага выдання. Пад рубрыкамі, якімі звычайна адкрываўся нумар («Даследаванні, артыкулы», «Прысутнасць беларускай культуры ў свеце»), друкаваліся аналітычныя артыкулы i невялікія навуковыя працы як беларускіх аўтараў, так i замежных вучоных.

Так, у № 3(15) бюлетэня за сакавік 1997 г. быу змешчаны артыкул В. Дадзіёмавай (Мінск) пад загалоўкам «Музычная культура Беларусі XVII ст. у еўрапейскім кантэксце: некаторыя рысы адзінства i адметнасці», а за ім размяшчаўся цікавы допіс Германа Більдэра з Зальцбурга «Развіццё аўстрыйскай беларусістыкі ў 90-ыя гады». Пастаяннымі на старонках бюлетэня былі рубрыкі «Беларускае таварыства дружбы ў дзеянні», «Страты i ix вяртанне», «Беларусы ў свеце». Апошняя з ix у пачатку XXI ст. ужо гучала як «Беларусы i ўраджэнцы Беларусі ў свеце» i выходзіла з падзагалоўкам «Старонкі будучага энцыклапедычнага даведніка» ці «Матэрыялы для будучых даведнікаў». 3 гэтых публікацый можна даведацца пра лес беларускіх дзеячаў, якія па розных прычынах самі апынуліся ў эміграцыі, ці нарадзіліся у сем'ях выхадцаў з Беларусі. Напрыклад, у № 1 (61) бюлетэня за студзень 2001 г. былі змешчаны біяграфіі Уладзіміра Дзехцярука, Расціслава Завістовіча, Леаніда Мурашкі, Irapa Паўлоўскага i Юрыя Туронка, якія, па інфармацыі рэдкалегіі, часткова увайшлі ў даведнік «Беларусы i ураджэнцы Беларусі у памежных краінах», выпушчаны прыватным выдавецтвам «Энцыклапедыкс». Гэткім чынам з дапамогай бюлетэня «Кантакты i дыялогі», тыраж якога тады складау 299 асобнікаў, стваральнікі серыі энцыклапедычных даведнікаў інфармавалі пастаянных чытачоў аб cвaix будучых выдавецкіх планах.

Пад рубрыкай «Рэцэнзуем кнігі» рэдакцыя бюлетэня папулярызавала i кнігі пра выдатных дзеячаў беларускай эміграцыі, большасць з якіх выходзілі невялікімі тыражамі. Прынамсі, чытачы № 3 за 1997 г. даведаліся пра выпуск у Маскве альбома беларускага мастака Рамана Семашкевіча, рэпрэсаванага ў 1937 г., а дзякуючы водгуку Андраша Золтана (Будапешт) – пра першую кнігу па гісторыі Беларусі на венгерскай мове.

Пазнавальнай для цікаўнага чытача была i пастаянная рубрыка «Супольныя юбілеі». 3 сакавіцкага № 3 за 1997 г. можна даведацпа аб 440-гадовым юбілеі «валочнай памеры» i дзяржаунага дзеяча ВКЛ Льва Сапегі, 290-й гадавіне з дня смерці мемуарыста Тодара Абуховіча, аўтара «Дыярыуша», святкаванні 130-годдзя з дня стварэння Паўночна-Заходняга аддзела Рускага Геаграфічнага Таварыства ў Вільні i іншых знамянальных датах з мінулага Беларусі. Пад рубрыкай «3 рэдакцыйнай пошты» змяшчаліся допісы, прысвечаныя мерапрыемствам i юбілейным датам беларускіх арганізацый замежжа, дзейнасці прэстыжных фондаў, выставам i інш. Геаграфію культурнай працы дапаўнялі матэрыялы рубрык «Хроніка беларусазнаўчага жыцця» i «Надрукавана пра кантакты у Беларусi у свеце». Пры складанні i падрыхтоўцы бібліяграфіі, у якой перавага аддавалася кніжным i часопісным публікацыям, вялікую дапамогу рэдакцыі аказвалі Моніка Банкоўскі (Швейцарцыя), Валянціна Грышкевіч, Paica Жук-Грышкевіч (Канада), Святлана Кошур, Цімох Ліякумовіч (ЗША), Адам Мальдзіс, Таццяна Махнач, Марыя Плакса, Таццяна Пятровіч, Віталь Скалабан, Людміла Хмяльніцкая, Вячка Целеш (Латвія), Mixaл Швэдзюк (Вялікабрытанія). Падбор інфармацыі вёўся па тэматычных накірунках: Беларусь (агульныя пытанні), Беларусь – ААН, Беларусь – Азербайджан, Беларусь – Афганістан, Беларусь – Балгарыя, Беларусь – Бельгія, Беларусь – Ватыкан, Беларусь – Вялікабрытанія, Беларусь – габрэі, Беларусь – Гермашя, Беларусь – ЗША, Вялікабрытанія, Германія, ЗША, Ізрашь, Латвія, Літва, Польшча, Расійская Федэрацыя, Украіна, Францыя.

Шмат месца на cваix старонках бюлетэнь адводзіў асобным, найбольш выдатным дзеячам беларускага замежжа. Прыкладна трэцяя частка здвоенага № 4-5 (64) за 2001 г. была адведзена жыццю i творчасщ Ежы Гедройца (1906-2000 гг.) – доктара гісторыі, прафесара Оксфардскага універсітэта, ураджэнца Слонімскага павета, аўтара прац па гісторыі Беларусі i Літвы. Пад эксклюзіўнай у дадзеным выпадку рубрыкай «Ежы Гедройц i Беларусь» было змешчана 7 публікацый: «Памяці апошняга грамадзяніна Рэчы Паспалітай многіх народаў» (М. Гедройц, Оксфард, Вялікабрытанія); «Ежы Гедройц i беларуская перспектыва» (Л. Уладыкоўская-Канаплянік, Мінск); «Ежы Гедройц i посткаланіяльнае мысленне» (I. Бабкоў, Мінск); «Будзем яго паслядоўнікамі» (Т. Нягодзіш, Дакар); «Беларуская тэматыка на старонках "Культуры"» (I. Тамільчык, Мінск); «Ежы Гедройц у беларускім друку» (В. Грышкевіч, Мінск); «"Край" прымае выклік "Культуры"» (Я. Іваноў, Мінск).

Выданне «Кантакты i дыялогі» знаёміла свaix чытачоў з жыццём беларускай дыяспары замежжа ў матэрыялах пад іншымі пастаяннымі рубрыкамі: «Нашы дыялогі», «Постаці культурнага памежжа», «Пошукі i знаходкі», «Беларускае замежжа», «3 пошты раздзела», «Беларусь i ЮНЕСКО», «3 навагодняй пошты», «Хроніка беларусазнаучага жыцця» «Насустрач з'езду беларусау свету». За шэсць гадоў сваёй працы ў бюлетэні былі надрукаваныя сотні эксклюзіўных публікацый аб беларусах замежжа. Вартасць гэтай каштоўнай інфармацыі цяжка пераацаніць, паколькі агульная колькасць нашых суайчыннікаў за мяжой па некаторых падліках складае 3-3,5 мільёна чалавек. За гады існавання выдання рэдакцыйны калектыў прыкметна змяніўся. У склад рэдкалегіі у 2001 г. уваходзілі Сяргей Гваздзёу, Эдуард Дубянецкі (намеснік рэдактара), Ніна Іванова, Уладзімір Конан, Адам Мальдзіс (галоўны рэдактар), Віталь Скалабан, Любоў Уладыкоўская-Канаплянік, Генадзь Цыхун, якім аказвалі вялікую дапамогу шматлікія няштатныя карэспандэнты з Беларусі i дзясяткаў краін свету, дзе пражываюць выхадцы з Беларусі.



Літаратура

1. Дубянецкі, Э. «Кантакты i дыялогі». Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты - Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоуны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. -Мн.: БелЭн, 1997. – С. 91.

2. Запруднік, Я. Развіццё беларусазнаўчых доследаў на Захадзе (пачынаючы з 1945 г.) / Я. Запруднік // Кантакты i дыялогі. Мінск. – 1999. – № 11-12.

3. Лаўшук, С.С. Мальдзіс Адам Восіпавіч. – Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія – Мугаджары / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў i інш, - Мн.: БелЭн, 2000. – С. 43.



4. Сачанка, С. Рыдлеускі Лявон / С. Сачанка // Кантакты i дыялогі. – 1997. – №3. – С. 20-21.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка