Песня застаецца з чалавекам




Дата канвертавання21.03.2016
Памер47.06 Kb.




Свята творчасці "Песня застаецца з чалавекам"

Лепшыя сольныя выканаўцы песні і вакальныя ансамблі з ліку работнікаў сістэмы адукацыі будуць узнагароджаны сёння ў Палацы культуры прафсаюзаў. Урачыстае ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца ў час гала-канцэрта Рэспубліканскага фестывалю песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня застаецца з чалавекам". Фестываль праходзіць трэці раз, пачынаючы з 2007 года. За гэты час ён зарэкамендаваў сябе як сапраўднае свята творчасці і прафесіяналізму ў настаўніцкім асяроддзі.








Трэба адзначыць, што на працягу лютага — красавіка бягучага года ў межах першага і другога этапаў фестывалю былі вызначаны лепшыя творчыя калектывы і асобныя выканаўцы сярод работнікаў педагагічнай сферы. Журы ацэньвала як вакальныя даныя ўдзельнікаў так і іх артыстычнасць, мастацкі вобраз, індывідуальнасць і непаўторнасць. У выніку ад кожнай вобласці і асобна ад Мінска былі вызначаны пераможцы ў кожнай з чатырох наступных намінацый: песня, прысвечаная настаўніку, галіне, галіноваму прафсаюзу; аўтарская песня; песня на беларускай мове; песня-шлягер.


Аляксандр Арцем'еў — член Саюза тэатральных дзеячаў СССР, лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, лаўрэат сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1985 год). На працягу многіх гадоў ён гастраліраваў з вядучымі аркестрамі Рэспублікі Беларусь у якасці саліста-вакаліста па многіх краінах свету — Германіі, Францыі, Швейцарыі, Англіі, Іспаніі і інш. Сёння Аляксандр Арцем'еў з'яўляецца намеснікам дырэктара Цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў Фрунзенскага раёна Міска і мастацкім кіраўніком дзіцячага музычнага тэатра "Казка".

У намінацыі "Песня-шлягер" пераможцам сярод работнікаў педагагічнай сферы сталічных устаноў адукацыі стала Марына Мінакова з песняй "Моn mec a moi ". У 2009 годзе яна прыбыла маладым спецыялістам на пасаду педагога-псіхолага сярэдняй школы № 177. У скарбонцы ўзнагарод Марыны Мінаковай — перамога на раённым аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці ў намінацыях "Хіт замежнай эстрады" і урок "Урок французскай мовы", а




Аўтар слоў песні "Віват, прафсаюз" Т.Аўчыннікава і выканаўца А.Арцем'еў.
Як адзначыла Ірына Антонаўна Каленчык, загадчык аддзела арганізацыйнай работы Мінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнкаў адукацыі і навукі, у Мінску ўдзел у конкурсе прынялі работнікі амаль сотні ўстаноў адукацыі. Усяго ацаніць журы давялося 176 твораў у розных намінацыях. На гала-канцэрце Мінскага гарадскога конкурсу песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня застаецца з чалавекам" 46 выканаўцаў былі ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэата і грашовымі падарункамі. За сістэму работы па падтрымцы высокага прафесійнага ўзроўню мастацкай самадзейнасці работнікаў устаноў адукацыі дыпломам узнагароджаны арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Маскоўскага, Партызанскага, Заводскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. За выяўленне, падтрымку і развіццё мастацкай самадзейнасці работнікаў установы адукацыі ўзнагароджаны Першасныя прафсаюзныя арганізацыі Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М.А.Кедышкі, Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электронікі, Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Сярод работнікаў сістэмы сталічных устаноў адукацыі, па меркаванні кампетэнтнага журы, лепшымі ў намінацыі "Песня, прысвечаная настаўніку, галіне, галіноваму прафсаюзу" былі прызнаны Аляксандр Арцем'еў і вакальная група "Сугучнасць" з песняй "Віват, прафсаюз".

таксама ганаровая грамата Першамайскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Акрамя таго, яна спявае песні на французскай, нямецкай, беларускай і рускай мовах.

Лепшымі ў сталіцы сярод выканаўцаў аўтарскай песні сталі Таццяна Баран і Вячаслаў Дудаладаў з песняй "Не кукуй, зязюля". Вячаслаў Дудаладаў — лаўрэат III ступені рэспубліканскага конкурсу імя Жыновіча (Віцебск, 1999 год); дыпламант фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 2000 года; фіналіст міжнароднага конкурсу акардэаністаў і баяністаў у Клінгенталі (Германія, 2003 год); дыпламант (4 месца) міжнароднага конкурсу акардэаністаў "Санок" (Польшча, 2004 год). Дарэчы, менавіта ён з'яўляецца аўтарам слоў і музыкі песні, якую так высока ацаніла журы.

Ансамбль песні "Белы птах" (мастацкі кіраўнік Вольга Жышкевіч) прызнаны лепшым у намінацыі "Песня на беларускай мове". На суд журы калектыў прадставіў беларускую народную песню "Ой, там, каля млына". "Белы птах" — вакальна-харэаграфічны ансамбль, заснаваны ў 2007 годзе. Кожны ўдзельнік калектыву задзейнічаны як у песні, так і ў танцы. Рэпертуар калектыву даволі шырокі і складаецца з твораў рознай жанравай і стылёвай накіраванасці.

Адзначым, што гала-канцэрт Рэспубліканскага фес­тывалю песні работнікаў сістэмы адукацыі "Песня за­стаецца з чалавекам" пачнецца ў Палацы культуры прафсаюзаў у 14.00.



Святлана ВАСІЛЕЎСКАЯ. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка