П’есы А. Макаёнка на Купалаўскай сцэне




Дата канвертавання01.05.2016
Памер110.74 Kb.
І СЁННЯ - НА АФІШЫ...

П’есы А. Макаёнка на Купалаўскай сцэне


Сцяпан Лаўшук
Апошнім часам тэатр усе часцей параўноўваюць са спортам. Вядома, усякае параўнанне кульгае, і ўсё ж практыка сцэнічнага мастацтва дазваляе рабіць яго. Дэтэктыўная пастаноўна і футбол, балет і фігурнае катанне — такіх спарышоў-сумежнікаў можна “нафасаваць” дастаткова многа. I такімі спалучэннямі нікога сёння не здзівіш. Справа ў тым, што большасць сучасных відаў спорту, нібы забываючы пра свае першапачатковыя, утылітарныя функцыі, усе больш настойліва прэтэндуе на ролю відовішчаў. На гэтым шляху перад імі непазбежна паўстае неабходнасць у выбары ўласных сродкаў выразнасці, вобразнасці і г. д. А іх часта не хапае, таму даводзіцца пазычаць, пераймаць – імітаваць мастацкае відовішча. Хто ведае, можа з гэтага калі-небудзь што-небудзь і атрымаецца, толькі наўрад ці спосабам пераймання можна стварыць уласную эстэтыку. Прынамсі, у так званым аглядным будучым спартыўнае відовішча не здолее стаць упоравень з мастацкім па сіле духоўна-эстэтычнага ўздзеяння на гледача.

I ўсе ж тэатру, мусіць, трэба “крыху добрага спорту” - эфектнасці, інтрыгі, — паказу барацьбы на экстрэмальных узроўнях... Важнейшай з гэтых сутнасцей уяўляецца апошняе: эфектнасць неабходна часцей там, дзе не хапае глыбіні; інтрыгу тэатр ведае і без спорту — сваю; а вось спартыўная барацьба часцей выглядае больш уражліва, чым сутычкі, канфліктныя ўзаемадачыненні на тэатральных падмостках. I тут тэатру не зашкодзіла б тое-сёе пераняць. Вяласць некаторых нашых спектакляў абумоўлена не заўсёды толькі недастатковай вастрынёй канфлікту п'есы, але і слабай душэўна-эмацыянальнай «настройкай» акцёра-выканаўцы на вобраз. Не, не ўсхвалюеш гледача, не ўзвірыш глядзельную залу, калі сам акцер застаецца абыякавы да лёсу свайго героя, халодны да вынікаў яго барацьбы ў канфліктных повязях твора. Каб жа ён адчуваў, перажываў як спартсмен, што змагаецца за самасцвярджэнне ўласнай годнасці, за асабістую перавагу,— градус сцэнічных страсцей адразу падскочыў бы ўгару. Калі такое адбываецца, глядач як бы далучаецца і да мастацкага свету п'есы, і да святла душы акцёра.

Для спектакляў па камедыях Андрэя Макаёнка «Пагарэльцы» і «Верачка» ў Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, якія разам з «Трыбуналам» і сёння на афішы тэатра, такое паяднанне сцэны і залы характэрнае. У «Пагарэльцах», напрыклад, нельга без хвалявання, нейкай нават ганарлівай захопленасці назіраць за тым, як увасабляюць свае ролі акцёры. Спектакль успрымаецца як турнір акцерскага самавыяўлення: кожны выканаўца «працуе» на сцэне з вялікай самааддачай, з нейкай нават (хай даруецца такое кепскае параўнанне) гурманскай асалодай. Зліццё акцёра з персанажам такое арганічнае, што, як кажуць, між імі і шыла не прасунеш.

Так, трэба добрая драматургія. Толькі на буйных, змястоўных ролях акцёрскі талент здольны прайсці належную агранку, ператварыцца з бясформеннага алмаза ў зіхатлівы брыльянт. У «Пагарэльцах» да такіх роляў перш за ўсе адносіцца вобраз Хведара Пяўлавіча Ухватава. Увасабленне гэтэй ролі В. Тарасавым - прыкметная з'ява.

Пры першым з'яўленні Ухватава на сцэне (нават пры паўторных праглядах спектакля!) ловіш сябе на думцы, што не такім, у чымсьці іншым павінен быў выглядаць ен. Гэтае ўражанне, мусіць, ад папярэдняй характарыстыкі героя, якую дае яму жонка:

«Мой жа Федзя быў цішэй вады, ніжэй травы. Ні з кім не сварыўся, нікому дарогу не перайшоў. Ён сам баяўся крытыкі і нікога не крытыкаваў. Былі ўсякія дыскусіі і дыспуты, дык ён жа ўцякаў ад іх. Можа, я не тое кажу пра яго... Але ж якая ад яго шкода. Калі дзе-небудзь галасавалі, ён жа ніколі першы рукі не падымаў. Прыглядаўся: як усе, так і ен. 3 начальствам ніколі ў дыбкі не станавіўся. Нікому не пярэчыў. Ніякай хулы ад яго не чула. Нават цяпер, калі... - уздыхае і маўчыць. - Увесь пасівеў».

Тут вельмі пэўная “заяўка” на вобраз. І калі на сцэну выходзіць гэтакі самаўпэўнены чыноўнік, з жалезным волевыяўленнем, то... За адну ноч людзі не мяняюцца. Ну, няхай Хведар Паўлавіч са сціплай пасады інструктара пераскочыў у крэсла старшыні гарвыканкома — усе роўна той, хто ўцякаў ад дыскусій, хто ніколі першы рукі не падымаў (калі толькі ён не ніцы хітрун), за адзіную ноч другую натуру набыць не мог. Аднак акцёр вельмі хутка пераконвае, што мог. Мог, бо не бывае безаблічных людзей, бываюць шматаблічныя. I мазахіста можна разглядаць, як нявыспелага садыста; у іда-лапаклонніку заўседы тлее неўсвядомленая мара ўпадобіцца бажаству. I гора, калі ідалапанлоннік становіцца нават не богам, а бажком.

Акцёр добра разгледзеў «свінцовую» патэнцыяльнасць Ухватава.

Есць у спектаклі сцэна, якую, дарэчы, В. Тарасаў і Л. Давідовіч (жонка Ухватава — Раіса Якаўлеўна) праводзяць з бляскам. Ходзіць, мітусіцца на сцэне Хведар Паўлавіч і пакутліва думае, як яму ўгрунтаванца на новай пасадзе. Рознае мроіцца ў галаве. Быць яму бажком, але якім? Мысленна прымервае некалькі масак — якая падыдзе? Яго імкненне такое: «Цяпер мне толькі правільную лінію нашчупаць. (Устае, ходзіць па пакоі). Правільны арыенцір знайсці... Я — хто? Старшыня выканаўчага камітэта. Вы-ка-наў-чага! Во дзе мой корань. Выканаўчы!.. Калі трэба, скажуць. Я ўсё перавярну дагары нагамі, я ўсё перавярну!..»

Такі пераверне... Толькі скажа яму начальства - і зробіць. Не папытаўшы. Не падумаўшы. У тэатры гэта сцэна спачатку ажыўляе залу — непамысна, па-блазенску паводзіць сябе ўсё ж гэты «выдзвіжэнец». Потым, пад канец сцэны, смех замярзае ў холадзе здагадкі: не, не смешны, а страшны чалавек гэты Хведар Паўлавіч. Вельмі не бяскрыўдная гатоўнасць яго бяздумна крышыць, варочаць усё, пра што скажуць.

А яго кадры?

Яны з'явіліся вельмі хутка. Першым прапанаваў сябе нехта Кудасаў (П. Кармунін), адзіным і сапраўды фенаменальным талентам якога быў нечалавечы нюх. Такі нюх дазваляў Кудасаву беспамылкова ўгадваць не толькі тое, якія стравы гатуюцца за зачыненымі дзвярамі кухні. (Дарэчы, шкада, што драматург не паспрабаваў распрацаваць вобраз углыбіню, з гэтага «нюхалы» мог бы атрымацца вельмі цікавы сацыяльны тып, у якога былі б усе падставы стаць назыўным). Не прымусілі сябе чакаць і іншыя памочнікі - Бусько (Г. Аўсянікаў) і Сілан Клёпкін (Г. Гарбук). Кожны з іх наперабой імкнецна засведчыць сваю адданасць Хведару Паўлавічу - «бескарысліва» і «шчыра». Узамен жа просяць не шмат, але і не мала: пасаду. Хоць якую, абы было кім камандаваць, кіраваць. Ого, яны ведаюць, чаго хочуць, гэтыя прайдзісветы. Такога моманту ў іх жыцці магло больш і не надарыцца, трэба лавіць імгненне. Любой цаной, любымі сродкамі, ліслівасцю, подласцю, рабскім прыніжэннем. Гульня варта свечак. Гульня і сапраўды разгарэлася не на жарты. ІІІчаслівы момант для несамавітых кар'ерыстаў увасобіўся ў выглядзе мухі, якая асмелілася патурбаваць «вяльможны» нос Хведара Паўлавіча.

Менавіта ў гэтай сцэне акцерам спатрэбілася знаемства са стратэгіяй спартыўных відовішчаў. Ну вядома ж, іх героям, дзецюкам у добрых такі гадах, крышачку няемка ганяцца за мухай. Паланенне нікчэмнага насякомага для іх - не мэта, але яно прыводзіць да іншай, жаданай мэты. Да таго ж яно дае магчымасць прадэманстраваць асабісты спрыт і адданасць шэфу. Спартыўная авантурнаснь, зоркая насцярожанасць, жаданне ўгадаць чарговы ход «праціўніка» добра прачытваюцца і ў дзеяннях акцераў. Вось адкуль у знешне бязладнай пантаміме столькі змястоўнасці. У гэтай сцэне, калі хочаце, праграма-мадэль магчымых узаемаадносін паміж прадстаўнікамі будучага ўхватаўскага «кабінета». Дастаткова было Хведару Паўлавічу заўважыць, што Бусько з Сіланам залішне разгуляліся і муху запіналі без належнай сур'ёзнасці і адказнасці, як ён адразу ж ставіць іх на месца. Ен выхоплівае муху з рук “паляўнічых”, заціскае яе ў сваім кулаку і робіць ім допыт. Спачатку Сілану.

Пытаецца: «Што гэта?». Сілан адказвае: «Муха». Яго пядтрымлівае Бусько: «Чэснае слова, муха! Не сысці мне з гэтага месца!». Ухватаў крычыць: «Балты! Ненарэзаныя. Тут сіла. Улада! (Расцірае муху ў кулаку). В-во! (Паказвае). Муха? А? I звання няма. I трухі не астаецца, калі трапляе ў кулак. Вы ўсе зразумелі?»



Усе , не ўсё, а асноўнае яны зразумелі. Ухватаў цяпер - сіла, і без яго яны нічога значаць. Таму так рэзка мяняецца іх настрой: падцягваюцца Бусько з Сіланам, смірнеюць.

Што ж, калі яшчэ ў спектаклі, у ігры акцёраў можна ўгледзець нейкія паралелі са спортам, то сама п'еса «Пагарэльцы» знаходзіцца на значнай адлегласці ад сцэнарыя любога спартыўнага відовішча. Сапраўды, «Пагарэльцы»— гэта, па вызначэнні аўтара, «пралог і эпілог адной прыватнай трагікамічнай гісторыі». Відовішча ж спартыўнае, як правіла, не мае ні пралогаў, ні эпілогаў, а складаецца з самой “гісторыі”. Апусці яе, як гэта зрабіў драматург, і ніякага відовішча не атрымаецца. Якія ж прычыны абумовілі такую кампазіцыю п'есы? Жаданне падаць матэрыял арыгінальна, накіраваць дзею па нераскоўзаных каляінах? Было, мусіць, і такое мер-каванне, але не асноўнае. Аўтару, па яго задуме, і не патрэбна была «гісторыя» — паказ жыццёвых пуцявін герояў у храналагічнай паслядоўнасці. Яму важнейшым здаўся фінал кар’еры Ухватава і яго паплечнікаў.

Не склаліся між імі ні дружба, ні чалавечыя ўзяемаадносіны. Па службовай лесвіцы ніхто з іх не падняўся. Другая дзея п’есы – эпілог - якраз і прысвечана паказу завяршэння іх кар'еры. Драматург не пабаяўся вырашыць гэты паказ у адкрыта дыдактычным ключы. Ен па сутнасці праілюстраваў выснову, якая папярэднічала пралогу. «Той, хто папіхаў слабога, дагаджаў дужаму, падлізваўся, хлусіў, крывадушнічаў, выгадваў, пагарджаючы інтарэсамі другіх дзеля ўласнай сытасці, каго адольвала фанабэрыя і славалюбства, той сам сабе праграміраваў няўхільную кару — ганьбу і прыніжэнне пад канец жыцця альбо брыдкую памяць пасля смерці».

Усё гэта адчуў на сабе Ухватаў. У эпілогу мы бачым яго пенсіянерам. Абшарпаным, змізарнелым, нягледзячы на ўсе спробы (вельмі, дарэчы, пераканальна перададзеныя В. Тарасавым) захаваць годнасць, былую пыху. Як гукаеш, так і адгукваецца. Пакуль Хведар Паўлавіч быў на кані, яго хаўруснікі служылі верай і праўдай. Але вось настаў такі момант — выхад на пенсію... Кідаўся, тупацеў Хведар Паўлавіч, але ўсё аказалася марным. Замест вырашэння просьбы атрымаў інфаркт.

Са смерцю хведараў паўлавічаў, вядома, ухватаўшчына не знікае. I не можа нас заспакойваць той факт, што ў сённяшняй рэчаіснасці адсутнічаюць разваліны і друз, на якіх маглі б укараняцца новыя ўхватавы. Ухватаўшчына — з'ява пошасная: ля струхлелага пня могуць праклёўвацца маладыя парасткі такога ж самага гатунку.

Другая дзея “Пагарэльцаў” пачынаецца амаль гэтаксама, як і першая: жыццё раскручвала новы кругабег. А на гэты раз за яго калясніцу спрабуе ўхапіцца нехта Гарык (А. Мароз), пляменнік Бусько. I ён ухопіцца, уладкуецца ў жыцці з патрэбным яму камфортам, бо валодае здольнасцю, якой нават Ухватаў не меў,— на чужых плячах уязджаць у рай.

Гэты не будзе чакаць шчаслівага выпадку. Хоць і працуе інжынерам - будаўніком, аднак па адукацыі Гарык заатэхнік. I ведае лёс адзінаццатага парасяці, якому не хапіла саска. Ведае і «хапае» — то тут, то там.

Праўда, пад занавес небяспека над ім усё ж навісае. З'яўляецца Аляксей Аляксеевіч (Ф. Варанецкі) як увасабленне здаровых, сумленных пачаткаў у жыцці і паведамляе, што кантору Бусько будуць зносіць, і прапануе Гарыку ўладкавацца па спецыяльнасці.

Спектакль «Пагарэльцы» можна смела залічыць у актыў тэатра. Ен атрымаўся яркі, сатырычна шматфарбны, эмацыянальна насычаны, востры ў сваіх высновах. Рыхтавалі яго пры актыўнай дапамозе аўтара рэжысёр-пастаноўшчык В. Раеўскі, рэжысёр Г. Уладамірская, мастак Б. Герлаван, кампазітар А. Янчанка.

Крыху ў іншай танальнасці вырашаны спектакль па п'есе «Верачка». I гэта заканамерна, калі нагадаць, як вызначыў жанр свайго твора А. Макаёнак. Сентыментальны фельетон. Па сутнасці, то гэта, вядома ж, не фельетон, тым больш — не сентыментальны. Ды спрачацца не даводзіцца, у параўнанні з многімі ранейшымі камедыямі драматурга «Верачка» ўражвае пэўнай немакаёнкаўскай сцішанасцю канфліктных сутыкненняў. Але не трэба забываць: сцішанасць — не заўседы раўназначна згладжанасці. Вось і ў п'есе «Верачка» пад нятоўстым пластом попелу памяркоўнасці і даравання хаваецца жар бескампраміснага непрымання, рашучага адмаўлення. Пласт гэты настолькі ценькі, што без асаблівай цяжкасці здзьмухаваецца пры кожным паскарэнні дзеі, і тады полымя сатыры зырка і нясцерпна палыхае са сцэны.

Уяўляюцца вельмі дробязнымі і нават снабісцкімі спрэчкі аб тым, ці вартыя ўвагі праблемы, якія вырашаюцца ў п’есе. Вопыт папярэдняй літаратуры сведчыць, што такія праблемы заўсёды заставаліся актуальнымі. Слязінка дзіцяці часам пераважала над усімі іншымі довадамі і меркаваннямі. Важна не тое, пра што гаворыцца, а як гэта робіцца. Хіба ж не можа не крануць спагаднасць драматурга (не сентыментальная якраз – чалавечая) у позірку на галоўную гераіню п’есы? Яго замілаванасць (тут ужо сапраўды крыху сентыментальная) душэўным хараством яе?

Арына Радзівонаўна (С. Станюта), гэтая “сівенькая бабуля сямідзесяці чатырох год», напэўна ж варта спачування. А ўрэшце, яша варта нечага большага — пашаноты, беражлівага клопату. Маці трох сыноў, якіх адабрала ў яе вайна, яна нават па закону мае права на адзнаку. Дададзім да гэтага нядаўна перанесены Арынай Радзівонаўнай інфаркт міякарда - стане зразумела, чаму нясцерпна грубымі здаюцца ў кватэры допыты, якія праводзіў спачатку ўчастковы міліцыянер (А. Гарцуеў), а потым намеснік старшыні райвыканкома Прокусаў (Г. Гарбук). Тонкая крохкасць існавання старэнькай жанчыны паказана драматургам дастаткова наглядна, а таму ўражліва. Глядач міжволі сэрцам далучаецца да адчайных захадаў Верачкі (А. Сідарава) аберагчы, абараніць Арыну Радзівонаўну ад сіверу чалавечай бяздушнасці, ад глухой няўважлівасці.

Помніцца, якія спрэчкі разгарэліся, калі аўтар упершыню прачытаў п'есу мастацкаму савету тэатра. Далёка не ўсе разгадалі глыбінныя мастацкія ўласцівасці новай камедыі драматурга, якога прывыклі бачыць паслядоўным сатырыкам — з'едлівым, бескампрамісным, пастаянна гатовым да атакі на любое адступленне ад сацыялістычнай маралі. Прыпаміналі, што А. Макаёнак - гэта перш за ўсё буйная сацыяльная праблема ў творы. А тут...

Сапраўды, калі п'есу разглядаць павярхоўна, толькі па знешніх фабульных праявах, то можна наогул усумніцца ў мэтазгоднасці яе напісання і пастаноўкі на галоўнай сцэне рэспублікі. Падумаеш, што за гісторыя! Ну, павалаводзілі бабуленцыю трохі…Ну, не прапісвалі ўнучку Верачку, без якой бабуля не магла пражыць… Але ж усё закончылася добра. Знайшліся добрыя людзі, і прапіску аформілі абсалютна за адзін дзень. Было з-за чаго драматургічны агарод гарадзіць!..

Калі б гэта было так, то тэатр не далічыўся б вельмі многіх гледачоў. А між тым на «Верачку» глядач ідзе ахвотна. Пры гэтым, у зале няма раўнадушных. Такога паяднання залы і сцэны, вядома ж нельга было б дасягнуць, калі б п'еса і сапраўды выглядала газетным фельетонам. Якраз жа ёсць у ей значная мастацкая патэнцыя, якая выяўляецца перш за ўсё праз вобразы, праз іх ўзаемадачыненні. У тэатры ж гэтых узаемадачыненняў — Арына Радзівонаўна, вобраз якой хораша, натуральна, у арганічным суладдзі з індывідуальнымі асаблівасцямі характару сваёй гераіні увасабляе С. Станюта. Цяжэй ці лягчэй сыграць свайго аднагодка? Як сказаць. Адно можна сцвярджаць зусім пэўна: стварэнне вобраза Арыны

Радзівонаўны забірае ў артысткі нямала сіл. Яна не пажадала ісці па шляху найменшага супраціўлення: іграе не свае гады, не самую сябе, а уважліва паказвае старасць — светлую, нягледзячы на ўсе нягоды, жыццярадасную, нягледзячы на ўсе хваробы.

З глядзельнай залай актрыса наладжвае самы цесны кантакт і не губляе яго ад першай да апошняй сцэны. Глядач адразу ж робіцца саюзнікам гераіні С. Станюты. Ён смяецца, калі ёй весела, і яна, як малое дзіця, сваволіць з Верачкай, прыцісквае павекам слязу, калі згадвае ліхое мінулае, смерць сваіх сыноў. У выкананні актрысы Арына Радзівонаўна паўстае чалавекам надзвычай змястоўным, мудрым, высакародным. Чалавекам, які здольны ўзняцца над дробязнасцю жыцця, над асабістымі крыўдамі і амбіцыямі. Уся яе істота нібы выпраменьвае добразычлівасць, спагаднасць, жаданне дапамагчы кожнаму, кожнага зразумець. А колькі паэзіі ў яе адпосінах з Верачкай! Ці не гэтыя адносіны найбольш прывабліваюць эмацыянальную ўвагу гледача? Тым больш, што ў асобе А. Сідаравай, дэбютанткі на купалаўскай сцэне, С. Станюта знайшла дастаткова ўмелага партнёра. Маладая актрыса даказала сваей працай над роляй, што валодае ўсімі дадзенымі, каб вырасці ў сапраўднага майстра сцэны. На колькі хутка - будзе залежаць ад яе асабіста.

З іншых акцёрскіх работ нельга не адзначыць вобраз Прокусава ў выкананні Г. Гарбука. Акцер прымусіў паглядзець на свайго героя трошачку па-іншаму. Не, ен яго не прыфарбоўвае, але растлумачвае, робячы вобраз больш шматгранным. Прокусаў у вытлумачэнні акцёра — зусім не монстр, не закончаны нягоднік. Проста ў яго не хапае ці то сілы, ці то жадання ўзняцца над параграфамі, статутамі, законамі. Грунтоўнасць яго пазіцыі не такая і хісткая, бо заснавана на зусім канкрэтных паірабаваннях інструкцыі. Артыст так пераканальна адстойвае за свайго героя літару закону, што на імгненне засумняваешся: а, можа, і праўду ен кажа? Разам з тым гарбукоўскі Прокусаў выглядае несумненна сатырычным персанажам. Яго логіка здаецца бляклай побач з па-душэўнаму забяспечанай логікай дэпутаткі Тамары Паўлаўны (М. Захарэвіч).



Цёпла ўспрымаюць гледачы вобразы суседак - Мані, каларытна, размашыста ўвасобленай Г. Бальчэўскай, і Ганны Ісакаўны ў выкананні М. Громавай. I наогул усе артысты іграюць зладжана, добрай самааддачай і чуццём ансамблевасці. У гэтым заслуга іх асабіста і рэжысёра-пастаноўшчыка з Масквы Я. Радамысленскага.

Дзве п'есы А. Макаёнка амаль адначасова пастаўлены на сцэне тэатра імя Янкі Купалы. I яны наглядна засведчылі, што драматург знаходзіцца ў пастаянным пошуку, што ён па-ранейшаму застаецца пісьменнікам актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Для яго сцэна — не сродак развясельвання публікі, а прапаведніцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка