П'еса для дзіцячага тэатра ў дзвюх дзеях Дзейныя асобы к І м




старонка3/3
Дата канвертавання11.05.2016
Памер424.17 Kb.
1   2   3

К і м. Ты сваё слова стрымала.

Л е н а. Ладна, гэта я ад радасці... Можа менавіта ты і зрабіў гэта. Клянуся, я не верыла, што можна знайсці такія грошы. I Юля не верыла. Толькі ты верыў.

К і м. Ты пералічыла іх?

Л е н а. Што тут лічыць? У пачцы сто штук па сто. Дзесяць тысяч.

К і м. I колькі пачак?

Л е н а. Ты што да пяці лічыць не ўмееш?

К і м. Не трэба ёй пра гэта гаварыць.

Л е н а. Згодная.

К і м. Толькі на гэты раз дай слова і завяжы свой язык марскім вузлом.

Л е н а. Магіла, Кім...

К і м. Скажы яшчэ век свабоды не відаць... Што ў цябе за лексікон? Во што значыць з міліцыянерамі якшацца.

Л е н а. Заткніся, ты!!!

К і м. Ціха! Яна ідзе...



З'яўляецца Ю л я.

Ю л я. Хлопчыкі-дзевачкі, я як новенькая. Прывітанне, Кім! (Цалуе Кіма.) А што гэта з вамі?

К і м. А што?

Л е н а. Што?

Ю л я. Нейкія вы напружаныя...

Л е н а. Гэта табе здаецца.

К і м. Нічога не здаецца. Юля, я зрабіў Лене прапанову.

Ю л я. Якую?

К і м. Праз пятнаццаць гадоў выйсці за мяне замуж. Яна думае...

Л е н а. От, балда!

Ю л я. Няўжо не згодная?

Л е н а. Не!

К і м. Слава Богу! Ты ж праз пятнаццаць гадоў старая будзеш. Як гэта я пра гэта не падумаў.

Л е н а. Слухай, Юля, калі б я жыла, як ты, з такім балбесам пад адным дахам, клянуся, я б даўным даўно яго атруціла чым-небудзь...

К і м. I гэта кажа медык... Прадстаўнік самай гуманнай прафесіі. Бедныя хворыя!

Л е н а. Табе пошта. Танцуй.

Ю л я. Якая пошта?

Л е н а. Пісьмо.

Ю л я. Ад каго?

Л е н а. Спадзяюся, што ён падпісаўся.



Падае Юлі пісьмо. Юля расканвертоўвае і чытае. Выраз твару яе паступова мяняецца.

Ю л я (застагнала). Кі-і-ім...



I як падкошаная звалілася пад ногі да Кіма.

Лена і Кім (кідаюцца да яе). Юля!!! Юля!!!



Дом Каралёва. К а р а л ё ў п'яны сядзіць на падлозе сярод пустых бутэлек.

К а р а л ё ў (гучна дэкламуе). Я вас любил... В душе моей угасла не совсем... Но пусть она вас больше не тревожит... (Крычыць.) Я не хочу!!! Чаму не хачу? Хачу... (налівае, п'е).

Г о л а с. Шэф, вы ў парадку?

К а р а л ё ў (дэкламуе). Ну пусть она вас болыпе не!.. Тревожнт!

Г о л а с. Шэф, да вас жанчына.

К а р а л ё ў. Што ёй трэба?

Голас Лены. Мне трэба цябе!!!

К а р а л ё ў. Ну трэба дык трэба. Заходзь. (Спявае.) Я не хочу!.. Печалпть вас ннчем...



Уваходзіць Л е н а.

К а р а л ё ў. Чым магу?

Л е н а (кідае канверт). Вось. Забяры, што даваў мне на мікраскоп.

К а р а л ё ў. Калі гэта мы пілі з табой брудэршафт? Чаму гэта ты на ты?

Л е н а. Я са жлаб'ём размаўляю толькі на ты!

Каралёў.Яі пакрыўдзіцца магу...

Л е н а. Оё-ёй! Як я перажыву? Ён пакрыўдзіцца! Пляваць я на цябе хацела, Каралёў! Калі ты хоць пальцам мяне зачэпіш, сюды заявіцца мой Гэ-А-Дэ са ўзводам амонаўцаў і скруціць і цябе, і тваіх бандзюг у барані рог!

К а р а л ё ў. Ну, са ўзводам канечне. Гэ-А-Дэ — гэта ГАД.

Л е н а. Трымай жлоб! (Выкідвае з сумачкі пачак за пачкам.) Ёй ужо нічога ў гэтым мярзотным свеце не патрэбна і нічога не дапаможа. Тым больш ад цябе! Абрэвіятуру сваю не выкарыстоўвай. Які ты Кім? Вазьмі сабе лепш Гэ-А-Дэ... А лепш пакінь адно Гэ. 3 цябе хопіць... Пералічы свае грошы, а то яшчэ потым скажаш, што ў цябе купюру сцягнулі... Яна кахае цябе! Кахае болыпую частку свайго жыцця! Госпадзі! Было б каго! Хворая на галаву! А ты мог падумаць, што яна спецыяльна хадзіла за табой па барах, каб спакусіць і хапануць з цябе грошы на лячэнне. Што яна спецыяльна падаслала да цябе Кіма!

К а р а л ё ў. Ён мне так сказаў.

Л е н а. Ідыёт! Ён збіраў для яе грошы, а калі яна даведалася, то прымусіла яго ва ўсіх, каго ён спрабаваў падмануць, ва ўсіх папрасіць прабачэння... Яна паслала яго прасіць прабачэння! Паслала прасіць прабачэння!!!

К а р а л ё ў. Кім — мой сын...

Л е н а. Такія, як ты, не могуць і не павінны размнажацца. Ты яго больш ніколі не ўбачыш... Ён яе на цябе не прамяняе, нават калі ты яму Эйфелеву вежу купіш! Яна сабрала каля сябе гэтых няшчасных дзетак, яны жывуць з апошняга, калі вы абжыраецеся. Але яны шчаслівыя... шчаслівыя! А тваё шчасце толькі, каб напіцца і пажэрці! Пажэрці і напіцца. Яна зубамі выцягнула з тваіх грудзей атручаную кулю...

К а р а л ё ў. Гэта была яна?!

Л е н а. Яна! Дура! Трэба было ўзяць малаток і закалаціць яе далей... У самае тваё сабачае сэрца! Ты грошы свае паганыя пералічваць будзеш?

К а р а л ё ў. Ну буду. Чаму яна сама мне пра ўсё не расказала?

Л е н а. Што яна табе магла расказаць? (Блазнуе.) «Мілы! Каханы мой адзіны! Ты разумееш, я з клінікі, у мяне дрэнная кроў, рэгулярна калоцца трэба, бываюць прыпадкі, я ў любы момант затрэсціся магу. А цяпер пацалуй мяне і дай баксаў на лячэнне...» Гэта яна павінна была табе сказаць?! Жлоб... (Выходзіць.)

К а р а л ё ў нейкі час сядзіць нерухома. Потым націскае кнопку.

Г о л а с. Слухаю, шэф...

К а р а л ё ў. Набяры нуль дзевяць...

Г о л а с. Зараз.



Чуваць доўгія гудкі, потым адказвае жаночы голас.

Жаночы голас. Сорак сёмая.

К а р а л ё ў. Справачная?

Жаночы голас. Справачная.

К а р а л ё ў. Скажыце, калі ласка, чаго гэта мне апошнім часам гэтак не шанцуе?

Дом Юлі і Кіма. Ю л я ў ложку. К і м стаіць перад акном. Л е н а рыхтуе ін'екцыю.

К і м. Дзень павялічыўся на тры гадзіны дваццаць мінут.

Ю л я. I да Новага года засталося дзесяць месяцаў і адзін дзень...

Л е н а. Давай руку (робіць укол).

Ю л я. Дзе дзеці?

К і м. На вуліцы гуляюць.

Л е н а. Я пайду. Мне яшчэ па трох адрасах трэба быць.

Ю л я. Зайдзі пасля дзяжурства. Кім нешта смачнае гатуе.

Л е н а. Зайду. Кім, прасачы, каб гэта было выпіта да вечара.

К і м. Будзе выпіта.

Л е н а. Чао!

Л е н а накіроўваецца да выхаду і сутыкаецца з Каралёвым.

Л е н а (да Кіма.) Чаму ты ніколі не зачыняеш дзверы?

К і м. А хто апошнім заходзіў, я ці ты?

Л е н а. Я. Чаму ты за мной не зачыніў?

К а р а л ё ў. Юля, мне трэба з табой пагаварыць...

Ю л я. Выйдзіце...

Л е н а (да Каралёва). Ты чуў? Вый-дзі-це! Гэта яна цябе на вы называе... Выйдзіце!

Ю л я. Лена...

Л е н а. Што Лена? Што Лена? (Каралёву.) Тры хвіліны. Роўна тры хвіліны... Пайшлі на кухню, Кім.

Выходзяць. К а р а л ё ў павольна падыходзіць да Ю л і.

Ю л я. Не плач...

Каралёў. Яне плачу...

Ю л я. Плачаш...



К а р а л ё ў раптам грымнуўся на калені перад ложкам і зарыдаў.

Ціха-ціха-ціха-ціха... Супакойся. Гэта не праз цябе, я б усё адно...

К а р а л ё ў (плача). Я не ведаю, я не ведаю, што на мяне найшло, што накаціла... Зацьменне нейкае, гіпноз... Я ж глядзеў у твае вочы... Скаціна... Я нават прабачэння не буду прасіць, бо не хачу, каб ты мне даравала... Не хачу...

Ю л я. Я не пакрыўдзілася... Я проста страшна спалохалася, што болып ніколі цябе не пабачу... А астатняе... Усё, што ёсць, тое і было. Ніякія грошы не дапамогуць.

К а р а л ё ў. Выходзь за мяне замуж...

Ю л я. Дурненькі... Мне засталося ад сілы паўтара месяца...

К а р а л ё ў. Вось і добра! Усё жыццё марыў стаць удаўцом... Хаця чорта лысага! Я цябе адаб'ю, выцарапаю, вырву з лапаў і Люцыфера, і Вельзевула і Лопэ дэ Вегі...

Ю л я. Ну, а яго ў гэтую кампанію за што?

Каралёў. I калі табе наканавана памерці — пры родах памрэш... Калі будзеш раджаць дзявятага дзіцёнка...

Ю л я. Я не супраць...

К а р а л ё ў. Тады паехалі...

Ю л я. Куды?

Каралёў. У манастыр! Да святых сясцёр... Я ім некалі машыну цэглы прывёз, яны мне кніжачку падаравалі... Кніжачка маё сэрца ўратавала... Калі ўжо такога, як я, нечыя малітвы ўратавалі, што пра цябе казаць. Паехалі! Я стану на калені, і яны павянчаюць нас.

Ю л я. Ты з глузду з'ехаў.

Каралёў. У нас мала часу... У нас зусім яго няма... Я цябе люблю... Я кахаю цябе!

Ю л я. Кі-ім...



Каралёў ахінае яе коўдрай, бярэ на рукі і выносіць з пакоя.

Праз нейкі час. Аэрапорт. Юля.Каралёў і Лена каля барнай стойкі п'юць каву.

К а р а л ё ў. Вось, каб не забыць... Вазьмі размоўнік. Тут па ўсіх тэмах асноўныя фразы і ў нашай транскрыпцыі... Я, калі ездзіў, карыстаўся.

Л е н а. Юля, табе адну адзіную фразу трэба запомніць: іх лібэ діх! Іх лібэ діх... Паўтарай яе ўсім без выключэння мужчынам, потым з тых, хто клюне, выберы якога-небудзь фрыца і настаў яму (паказвае на Каралёва) вось такія рогі...

К а р а л ё ў. Слухай, я цябе ведаю ўсяго пару месяцаў, а ты мне надакучыла так, быццам гадоў трыццаць была маёй цешчай.

Л е н а. Гэта не ўсё-ё... Я яшчэ гадоў пяцьдзясят кумой тваёй буду.

К а р а л ё ў. Якой кумой?

Л е н а. Ну, а хто ж тваіх дзяцей хрысціць будзе?

К а р а л ё ў. Не-е! Хто заўгодна, толькі не ты!

Ю л я. Лена! Ігар! Ну, Божа мой! Я ад вас стамілася. Колькі можна? (Паўза.) Кім не прыедзе?

Каралёў. 3 дзецьмі застаўся... Заявіў, што доўгія провады — лішнія слёзы...

Л е н а. Перажывае момант адчурання.

Ю л я. Які момант?

Л е н а. Ты ж для яго была і сястрой і маці, а цяпер вунь каго песціш.

К а р а л ё ў. Зноў?

Л е н а. Камплексуе падлетак...

Паўза. Юля застагнала.

К а р а л ё ў. Што такое?

Ю л я. Мне дрэнна...

Заціскаючы рукой рот, выбягае.

К а р а л ё ў. Юля!!! (Да Лены.) Чаго ты сядзіш?!

Л е н а. А што мне рабіць?

К а р а л ё ў. Ёй дрэнна!

Л е н а. Ну й што?

К а р а л ё ў. Як што? Ёй жа моташна стала!

Лена (абыякава ). На здароўе...

К а р а л ё ў. Ты... Памажы ёй!

Л е н а. Чыя гэта жонка? Мая ці твая? Сам дапамагай...

К а р а л ё ў. Чым я ёй дапамагу?!

Л е н а. Агуркоў салёных купі на дарогу!

К а р а л ё ў (пасля паўзы). Што... Што...

Л е н а. Сто! Я ж казала, што ты жлоб...

К а р а л ё ў (насоўваецца на яе і шэпча радасна). Лена... Лена-а-а...

Л е н а. Што такое? Не чапай мяне! Пусці! Пусці табе сказана!

К а р а л ё ў (абдымае яе). Ленка!



З'яўляецца X а д з е е ў.

X а д з е е ў. Што тут адбываецца?

Л е н а. А вы не бачыце. Гвалт над чэснай дзяўчынай у міжнароднай зале аэрапорта.

Хадзееў. А дзе Юля?

Ю л я (з'яўляецца). Я тут.

К а р а л ё ў. Як ты?

Ю л я. Нармальна.

X а д з е е ў. Дакладваю. Нас з табой сустракаюць. Я забіраю дачку і гэтым жа рэйсам вяртаюся. Ты будзеш жыць у яе пакоі. Гэта два крокі ад клінікі. Прафесар Шварц рэкамендуе дзённы стацыянар.

К а р а л ё ў. Гэта што?

Л е н а. Як што? Увесь дзень лечышся, а потым усю ноч здароўе гробіш.

X а д з е е ў. Ужо абвесцілі рэгістрацыю. Лена, пайшлі багаж афармляць. Мы каля пятай стойкі будзем.

Хадзееў і Лена выходзяць.

Ю л я. Што гэта з табой?

К а р а л ё ў. Нічога...

Ю л я. А чаго ты так глядзіш?

К а р а л ё ў. Та-ак... Я праз тыдзень у адведкі прыеду.

Ю л я. Навошта табе грошы траціць!

К а р а л ё ў. Грошы трэба не эканоміць! Грошы трэба зарабляць! У цябе ж свой пакой будзе. Ты днём у стацыянар, а я ў піўбар... А ноччу буду сачыць за тым, каб ты сваё здароўе не гробіла...

З'яўляецца К і м, ведучы за рукі хлопчыка і дзяўчынку. Канечне ж гэта Піня з Баранесай.

К і м. Яны дасталі мяне!

Ю л я. Кім!

К і м. Калі я сказаў, што ты паехала ў аэрапорт, яны такі вой паднялі... Увесь пад'езд на вушы паставілі! Суседка выклікала міліцыю, бо падумала, што я іх забіваю... Адразу дваіх...

Каралёў. I што?

К і м. Міліцыя нас і прывезла сюды. Вунь машына стаіць. (Да дзяцей.) Ну што? Вось ваша мэм... Цалуйцеся!



Юля падбягае і абдымае спачатку маленькіх дзяцей, а потым Кіма. Так яны і стаяць абняўшыся.

Каралёў павольна-павольна падыходзіць да іх. На гэтым мы з імі і развітаемся. Дай вам Бог шчасця!

К а н е ц
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка