П'еса для дзіцячага тэатра ў дзвюх дзеях Дзейныя асобы к І м




старонка2/3
Дата канвертавання11.05.2016
Памер424.17 Kb.
1   2   3

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

Дом Каралёва. Ноч. Ціхая музыка. Юля і Каралёў у павольным танцы.

Ю л я. Дзякую табе...

К а р а л ё ў. За што?

Ю л я. За тое, што я кахаю цябе...

К а р а л ё ў. Даруй, я не ведаю, што ў такіх выпадках гаварыць трэба...

Ю л я. I не гавары нічога...

К а р а л ё ў. Хочаш шампанскага?

Ю л я. Баюся.

К а р а л ё ў. Чаго?

Ю л я. У мяне і так усё кружыцца. Я абамлею...

К а р а л ё ў. Ну і на здароўе... У мяне нашатырны спірт ёсць...

Ю л я. Давай.

К а р а л ё ў. Нашатырны спірт?

Ю л я. Шампанскае.

К а р а л ё ў. Зараз...

Ю л я. Можна я прылягу?

К а р а л ё ў. Канечне, канечне... Што ж ты слабенькая такая? Можа есці хочаш?

Ю л я. Не, дзякуй... (Прылягла на край ложка.) Ой, сапраўды зоркі! А адна рухаецца нават...

К а р а л ё ў. Гэта самалёт...

Ю л я. А чаму не чутно?

К а р а л ё ў. Высока...

Ю л я. А можа спадарожнік?

К а р а л ё ў. Можа... Лёд пакласці?

Ю л я. Як хочаш... Якая я шчаслівая... Палову свайго жыцця не жыла, а ляцела... Што б ні здарылася, што б ні накаціла... варта было толькі ўспомніць пра цябе — усё! Усе праблемы радасцю рабіліся... (Смяецца.) Калі ў час путчу цябе арыштавалі, я хацела на плошчы абліць сябе бензінам і падпаліць.

К а р а л ё ў. Прыпадачная!

Ю л я. Калі ты недзе заявіў, што не прызнаеш Бога, цэлы дзень стаяла ў царкве на каленях і маліла, каб Ён дараваў табе... А калі цябе паклалі на аперацыю — ледзь з глузду не з'ехала...

К а р а л ё ў. Юля, мілая, у мяне ніколі нічога падобнага не было... Пашкадуй... Памаўчы... Мая псіхіка не вытрымлівае. Я заплакаць магу...

Ю л я. Такой бяды...

К а р а л ё ў. Колькі памятаю сябе — я быў адзін... У мяне адсутнічае, паталагічна адсутнічае пачуццё натоўпу... Мне ў ім млосна. Натоўп — гэта жывы і да нейкай ступені разумны арганізм... Ён адчувае гэта і ненавідзіць мяне. Я заўсёды хацеў любіць, а ад мяне шарахаліся, як ад заразнага... А калі спрабавалі любіць мяне, дык абавязкова за нешта. Тады я шарахаўся, бо адразу ж адчуваў гэта... Я праклінаў сябе за гэта, я люта зайздросціў тым, хто бачыць тое, што хоча бачыць, і не заўважае таго, чаго не трэба...

Ю л я. Мы шампанскае піць будзем?

К а р а л ё ў. А-а, даруй... Табе не цікава?

Ю л я. Я цябе кахаю, дурненькі...

К а р а л ё ў. За цябе...

Ю л я. А я за цябе...

Каралёў. У гэтым доме столькі перабывала людзей, а, здаецца, не было ніводнага чалавека і ніводнай жанчыны...

Ю л я. Ты проста з маленства заўсёды абараняўся. Гэта ўжо ўвайшло не толькі ў звычку, а і ў характар. На цябе ніхто і не думае нападаць, а ты ўсё адно абараняешся... Як ты яшчэ толькі трымаешся? Ты ўжо павінны быў усё сваё здароўе на гэта пакласці...

К а р а л ё ў. Нічога. Мяне не так проста скруціць.

Ю л я. Ну во! Зноў іголкі выпусціў... Ну, а цяпер на каго, вожык?



Каралёў. Даруй...

Ю л я. Запрасі мяне яшчэ танцаваць.

К а р а л ё ў. Ты так любіш танцаваць?

Ю л я. Абалдзенна!

Каралёў. А я ненавіджу...

Ю л я. Ну намагніся ўжо.

К а р а л ё ў (уключае музыку, галантна падыходзіць). Мадам! Белы танец!

Юля. Па-першае, мадмуазель, а па-другое – на белы танец жанчыны запрашаюць.

К а р а л ё ў. Ну ўсё адно, прашу вас...

Танцуюць. Б'е гадзіннік.

Ю л я. Колькі?

К а р а л ё ў. Тры гадзіны...

Ю л я. Позна. Час ехаць.

К а р а л ё ў. Можа застанешся? Заставайся...

Ю л я. Не, давай не сёння. Не сёння. Добра?

К а р а л ё ў. Як хочаш... (Засмяяўся.) Жах! Ціхі жах!

Ю л я. Што?

К а р а л ё ў. Нічога. Я адвязу цябе.

Ю л я. Не трэба і праводзіць! Не трэба. Добра?

К а р а л ё ў. Як скажаш... Жах!

Ю л я. Вызаві таксі...

К а р а л ё ў. Ды якое таксі?! (Бярэ тэлефон, націскае кнопку.) Серж? Ну што, пакрыўдзіўся? У нас проста няўдалы дзень з табой быў учора... Даруй. Значыць, сядзеш на «Аўдзі» і адвязеш маю госцю, куды скажа... Я сам сябе ахоўваць буду... Стоп, стоп! Будзеш везці яе, як мяне самога. Малайчына, здагадлівы... Яна ўжо спускаецца.

Ю л я. Бывай...

Каралёў. Я хоць да машыны праводжу!

Ю л я. Не трэба. Я знайду дарогу.

К а р а л ё ў. Тады спакойнай ночы...

Ю л я. Добрай раніцы! Пацалуй мяне.



Цалуюцца. Ю л я выходзіць

К а р а л ё ў (смяецца). Жах! Жах!



Тэлефон. Каралёў націскае кнопку.

Г о л а с. Камандзір, гэта боцман...

К а р а л ё ў. Ну?

Г о л а с. Калі разбудзіў — даруйце, але вы загадалі гэту інфармацыю дакладваць у любы час.

К а р а л ё ў. Слухаю.

Г о л а с. Халдзей вывез дачку за мяжу. Яна ў Кёльне. Мне вылятаць?

К а р а л ё ў. Не трэба, адбой. Праблема здымаецца.

Г о л а с. Зусім?

К а р а л ё ў. Зусім. Дзякую.

Г о л а с. Зразумела. Ну, а...

К а р а л ё ў. Усё, што атрымаў, — ваша... Усё, што ведаеш, — забудзьце.

Г о л а с. Ужо забыліся. Дзякую. Пазваніце — буду рады.

К а р а л ё ў. Будзь здароў! Г о л а с. Бывайце...

Каралёў выключае тэлефон, ходзіць па пакоі, падыходзіць да акна.

Каралёў. А дзень павялічыўся. Ледзь прыкметна, але святлее... I спаць не хочацца.



Дом Юлі і Кіма. К і м сядзіць каля акна. З'яўляецца Ю л я.

К і м. Мэм, прыстойныя жанчыны заяўляюцца дадому да апоўначы.

Ю л я. А ты не спіш?

К і м. У мяне заўтра... якое заўтра? Сёння! Кантрольная. Мне трэба падрыхтавацца, а вы мала таго што подла адсутнічаеце дома і прымушаеце мяне хвалявацца, дык яшчэ прыязджаеце пад раніцу і на «мерседэсе».

Ю л я. Гэта не «мерседэс»! Гэта «аўдзі», а ты... ты бурчыш, як свёкар! Дзеці спяць?

К і м. А што могуць рабіць дзеці а чацвёртай гадзіне ночы? Ой-ё-ёй! Ой-ё-ёй! Мы сэканомім на энергаталонах... Вы, мэм, ззяеце, як ёлачная цацка...

Ю л я. Кі-ім!

К і м. Што пачварная?

Ю л я. Калі б ты ведаў... Калі б ты ведаў...

К і м. Я нічога не хачу ведаць, я хачу спаць. Лена тэлефанавала.

Ю л я. Якая Лена?

К і м. 3 клінікі.

Ю л я. Чаго?

К і м. Непакоілася за вас, мэм, і пыталася, куды вы падзеліся...

Ю л я. I што ты сказаў?

К і м. Я сказаў, што вы дома, стаміліся і спіце разам з дзецьмі. Бачыце, як вы нізка палі... Мала таго, што за гульваеце начамі, дык яшчэ вымушаеце непаўналетняга прыстойнага падлетка хлусіць дарослым.

Ю л я. Навошта ж ты хлусіў?

К і м. А што мне было рабіць? Сказаць, што і мне невядома, дзе вы падзеліся? Каб і яна хвалявалася ўсю ноч... А так я зло ў свеце паменшыў роўна ў два разы, і твая сяброўка спакойна спала на начным дзяжурстве. I я таксама іду спаць... чаго і вам жадаю.

Ю л я. Я толькі чаю пап'ю...

К і м. Вас там не напаілі нават чаем? Які жах! Я зараз прыгатую.

Ю л я. Я сама... Ідзі спі.

К і м. Калі вас яшчэ і голадам марылі — магу прапанаваць аўсяную кашу.

Ю л я. Разбяруся. Ідзі спаць...

К і м. Сонца ўзыходзіць. Дабранач, мэм!

Ю л я. Не здзекуйся. Ідзі.

К і м. Пайшоў. (Пайшоў.)

Ю л я. Кім!

К і м. Што?

Ю л я. Я цябе люблю...

К і м. Гэта ў вас ад бяссонніцы...

Ю л я. Ну хопіць ёрнічаць, я сур'ёзна!

К і м. У чатыры раніцы толькі пеўні сур'ёзна кукарэкаюць, сур'ёзныя ж размовы людзі вядуць пасля дзевяці... Гуд бай!

Ю л я. Чакай.

К і м. Ну што яшчэ?

Ю л я. Я хачу, каб ты ведаў, што б ні здарылася, што б ні адбылося, я заўсёды буду з табой, з Пінем і з Баранесай...

К і м. Не веру...

Ю л я. Чаму?

К і м. Вы парушылі іерархію, якую ж самі і ўстанавілі...

Ю л я. Ну добра! 3 Пінем, з Баранесай і з табой! Ты задаволены?

К і м. Я незадаволены, але скараюся жорсткаму лёсу.

Ю л я. Ты балаболка!

К і м (пазяхаючы). Я таксама хачу зрабіць сур'ёзную заяву: калі вы будзеце замест лячэння прападаць у барах, ездзіць на «мерседэсах», то...

Ю л я. Клянуся, гэта ў першы і апошні раз! (Абдымае яго.)

К і м. Дадуць мне сёння паспаць ці не! Гэта абуральна! (Выходзіць.)

Юля (глядзіць у акно). Сон... Раніца... Ранішні... Сон...

Офіс Хадзеева. З'яўляецца К а р а л ё ў.

X а д з е е ў. Што табе трэба?

К а р а л ё ў. Прыстойныя людзі вітаюцца і прапаноўваюць сесці (паўза). Можна мне сесці?

X а д з е е ў. Сядай.

Каралёў. Я прыйшоў табе сказаць, што ты дарма адправіў сваю Зайку ў Кёльн.

X а д з е е ў (падхапіўся). Адкуль ты ведаеш?

К а р а л ё ў. Не кіпяціся! Гэта яшчэ не ўсё. Ёй ужо нічога не пагражае. Ні ў Кёльне, ні тут. Я прыйшоў разлічыцца з табой (пачынае выкладаць з сакваяжа пачкі грошай), папрасіць прабачэння і сказаць, што я быў свіннёй...

X а д з е е ў. Чаму быў?

К а р а л ё ў (горача). Таму што я ўжо даўно не свіння!

Хадзееў. Іяк даўно?

К а р а л ё ў. Сем гадзін. 3 паловай.

X а д з е е ў. Ну-у, так доўга не жывуць...

Каралёў. I тым не менш... Але і ты фрукт... 3-за гэтай муры (ківае на грошы) сябру, хоць і былому, кулю пад сэрца... Ну менш іх, болып — якая розніца...

X а д з е е ў. Дык а чаго ж ты тады...

Каралёў. Яж сказаў табе, кім я быў! Свіннёй.

X а д з е е ў. Вось я і хацеў замачыць цябе. На сала.

К а р а л ё ў. Бяры свае грошы, людаед... I яшчэ раз даруй... За дачку. Я разумею, што ты перажыў.

Хадзееў нервова набірае нумар.

Г о л а с. Слухаю.

X а д з е е ў. Як вы?

Г о л а с. Усё ў парадку.

X а д з е е ў. Дзе яна?

Г о л а с. На занятках.

Хадзееў. А ты?

Г о л а с. Тут. Каля дзвярэй класа. Не хвалюйцеся, усё ў парадку.

К а р а л ё ў. Усё ў парадку. Не мучай дзіцёнка. Туды ніхто не паехаў ад мяне... А сёння ноччу я і тут усё зняў...

X а д з е е ў. Што адбылося?

К а р а л ё ў. Пагібель адбылася... Катастрофа... Душэўны « Тытанік », Хадзееў...

X а д з е е ў. Ты ж мяне заўсёды Халдзеем клікаў...

К а р а л ё ў. Табе і ў трэці раз сказаць, кім я быў?! Што ты прыніжаеш мяне!

X а д з е е ў. Хто цябе прыніжае...

Каралёў.Я папрасіў у цябе прабачэння, з дачкой тваёй усё нармальна... Я вярнуў твае грошы...

Хадзееў. А ты мне нічога не вінен...

К а р а л ё ў. Што значыць не вінен? Канчай заліваць.

Хадзееў.У мяне на залівоны няма часу. Ты мне нічога не вінен.

К а р а л ё ў. Ды ты што?! Я зранку вышкрабаў адусюль апошнія грошы, машыну загнаў за палову цаны, прадаў за бясцэнак два прадпрыемствы!

Хадзееў. Яза чужую шызафрэнію не адказваю...

К а р а л ё ў. Паслухай, Хадзееў...

Хадзееў. А вось цяпер я — Халдзей... А ты забірай свае бабкі і каціся...

Каралёў.Я не жабрак! Мне твае падачкі не трэба!

X а д з е е ў. Якія падачкі, Каралёў? Успомні, калі я каму падаваў хоць адзін рубель... Тыдзень таму ты мне прадаў вось гэта (паказвае прастрэленую кніжачку), я купіў і ўсё. Мы квіты.

Каралёў. Яяе пакідаў у залог!

Хадзееў. У мяне не ламбард! I я не ліхвяр! Будзь здароў...

К а р а л ё ў (спрабуе вырваць з рук Хадзеева кніжачку). Дай сюды!

Хадзееў. Я зараз паклічу ахову і цябе вышпурнуць адсюль к чортавай матары!

К а р а л ё ў. Дай сюды і забяры свае ванючыя грошы!

X а д з е е ў. Гэта не мае грошы.

К а р а л ё ў. На ёй мая кроў!

X а д з е е ў. Ты прадаў яе... Гэта мая ўласнасць.

Каралёў.Я не мог яе прадаць! Гэта падарунак. Дай сюды!

X а д з е е ў. Ды пайшоў ты!!! (Змагаюцца за кніжачку. Падаюць.)



Дом Каралёва. Уваходзіць злы, ускудлачаны і памяты К а р а л ё ў. Яго, пэўна, сапраўды «вышпурнулі».

К а р а л ё ў (выкідваючы з усіх кішэняў грошы). Урроды! Пазабіваў бы ўсіх...



З'яўляецца Л е н а.

Л е н а. Можна, Ігар Міхайлавіч?

К а р а л ё ў. Можна. А ты хто?

Л е н а. Лена з клінікі...

Каралёў. 3 якой клінікі? Якая Лена?

Л е н а. Вы прасілі мяне зрабіць аналізы...

К а р а л ё ў. А-а-а... Ну й што?

Л е н а. Вы, мабыць, памыліліся. Справа ў тым, што і ў бутэлечцы і на насоўцы адна і тая ж кроў...

К а р а л ё ў. Гэтага не можа быць!!! Вашы лабаранткі пераблыталі нешта!

Л е н а. Наша лабараторыя рабіла аналіз толькі з прабіркі. У нас такой апаратуры няма, каб здымаць з тканіны. А з насоўкі рабіў мой знаёмы... Ён судмедэкспертам працуе... У міліцыі...

Каралёў. I што?

Л е н а. Усё аднолькава... Надзвычай рэдкая група. Перадайце вашаму знаёмаму, каб ён здаў у сваёй паліклініцы кроў...

К а р а л ё ў. Каму?

Л е н а. Сабе самому. Не давядзі Бог што-небудзь здарыцца і спатрэбіцца пераліванне — будуць праблемы... Надзвычай рэдкае спалучэнне...

К а р а л ё ў. Ды на насоўцы зусім іншая кроў!!! Ты разумееш?

Л е н а. Вось вынікі аналізу з нашай лабараторыі, а гэта рабіў мой сябар... 3 насоўкі, якую вы прынеслі... Нават лейкацыты аднолькавыя...

К а р а л ё ў. Дурдом...

Л е н а. Сяброўкі з лабараторыі дзякуюць за мікраскоп...

Каралёў. А міліцыянер?

Л е н а. Міліцыянеру за мікраскоп падзякую я...

К а р а л ё ў. Выпіць хочаш?

Л е н а. Не-е, мне яшчэ сёння цалавацца.

К а р а л ё ў. Ну, ідзі...

Л е н а. Дзякуй вы ўжо сказалі?

Каралёў. У старажытнасці ганцоў за такія навіны не дзякавалі... Ім галовы адсякалі.

Л е н а. Ну падумаеш, рэдкая група... Было б ад чаго расстройвацца...

К а р а л ё ў. Усё. Дзякуй. Ідзі.

Л е н а. Бывайце... (Выходзіць.)

К а р а л ё ў (сам сабе). Пашлякі маюць рацыю: сваякоў у нас намнога больш, чым мы думаем... «А поворотнсь-ка, сын! Экой ты смешной какой!» (Націскае кнопку.) Серж! Ты памятаеш, хлапчук да мяне прыходзіў? Ты яшчэ яму нос разбіў і на машыне ў горад адправіў.

Г о л а с. Памятаю...

К а р а л ё ў. Чаго ты хмыкаеш? Падымі на ногі ўсіх, каго можна, і знайдзі яго. Клічуць — Кім. Сірата. Жыве ў нейкім сямейным доме. Язык падвешаны добра... Гадоў дванаццаць-трынаццаць. Апрануты... Чаго ты рагочаш?

Г о л а с. Шэф, вы будзеце смяяцца, але ён сядзіць у мяне.

К а р а л ё ў. Затрымай яго!

Г о л а с. Навошта яго затрымліваць? Ён да вас і прыйшоў...

К а р а л ё ў. Хай заходзіць...

Нервова прыбірае на стале пачкі з грашыма. Дурдом... Дурдом...

Уваходзіць К і м.

К і м. Добры дзень...

К а р а л ё ў. Салют, салют... Што ж гэта такое, га? Кім-блінклінтан! Я для яго за вадой пабег, як афіцыянт таннага кафэ, а ён змыўся. Чаго ты збег?

К і м. Мне стала сорамна.

К а р а л ё ў. Што такое?

К і м. Даруйце.

К а р а л ё ў. За што?

К і м. Я падманваў вас...

К а р а л ё ў. Бывае...

К і м. I мне надзвычай пагана ад гэтага...

Каралёў. У жыцці, Кім, з малога трэба пачынаць, а ты адразу пяцьдзясят тысяч долараў.

К і м. Пра што гэта вы?

Каралёў. Я так разумею, што хворай сястры ў цябе няма, як няма і Моні з Графіняй.

К і м. Моні з Графіняй няма.

К а р а л ё ў. Ну во!

К і м. Піня з Баранесай ёсць. I сястра ў мяне сур'ёзна хворая... I на лячэнне за мяжой ёй патрэбна гэтая сума.

К а р а л ё ў. Дык у чым жа тады твой падман?

К і м. Я не ваш сын...

К а р а л ё ў. Чый жа ты, хлопчык?

К і м. Адкуль мне ведаць. У мяне ваша гісторыя... Толькі не з вакзалам звязаная, а... Ды якая розніца... Калі жыў у дзетдоме, вы ж ведаеце, кожны выдумляе сабе бацькоў... У кожнага або лётчык, або геолаг, або вадалаз...

К а р а л ё ў. Мой шпіёніў для роднай дзяржавы ў Лаосе... Аднойчы адзін паскуднік падлавіў: «Як за ён там моза спіёніць, калі там усе маленькія і з вузкімі вацыма. Там за ўсе кітайцы ».

К і м. А сапраўды?

К а р а л ё ў. Што сапраўды? Што сапраўды... Гісторыю трэба ведаць, троечнік! Там тады былі амерыканцы і ён шпіёніў сярод амерыканцаў.

К і м. А-а-а...

К а р а л ё ў. Бэ-э-э...

К і м. Я пра бацьку нічога не выдумляў, няма і няма... А вось маці ў мяне была... Альпіністка... 3 прыгожым імем Эльвіра... I я быў зусім маленькі, калі яна загінула пры ўзыходжанні на Эльбрус...

К а р а л ё ў. Распранайся, зараз абедаць будзем.

К і м. Не, я спяшаюся.

К а р а л ё ў. Куды?

К і м. Піню з Баранесай трэба забраць з садзіка. Сёння скарочаны дзень.

Каралёў. Я пашлю машыну, іх забяруць.

К і м. Вы што, ні з кім яны нікуды не пойдуць. Бывайце. I... яшчэ раз даруйце...

К а р а л ё ў. Чакай. Яшчэ пару пытанняў назасыііку. Скажы (паказвае фотаздымак у рамачцы), ты калі-небудзь бачыў гэты здымак?

К і м. Не. Адкуль жа?

К а р а л ё ў. На каго ты тады паказваў?

К і м. Вось. Другі рад. Пятая злева.

К а р а л ё ў. Чаму на яе? Менавіта на яе?

К і м. Ну-у... Можа таму, што ўсе глядзяць у аб'ектыў, а яна на вас... I позірк такі... Мне здаецца, яна вас кахала...

К а р а л ё ў (нервова). Яе завуць Эльвіра!!!

К і м. Абалдзець можна...

К а р а л ё ў. Не спяшайся! Гэта мелката! Далей не абалдзець, далей па ўсіх законах трэба чокнуцца.

К і м. Ну?

К а р а л ё ў. Яна сапраўды займалася альпінізмам! I іх групу накрыла лавінай пры ўзыходжанні на Эверэст...

К і м (разгублена). На Эльбрус...

К а р а л ё ў. Не, на Эверэст! Усе загінулі. Нікога не знайшлі... I гэта яшчэ не ўсё! Яна нарадзіла дзіця трынаццаць год таму, але малое памерла праз некалькі месяцаў!

К і м. Адкуль вы ўсё гэта ведаеце?

К а р а л ё ў. Пасля твайго першага візіту я хоць і быў на сто працэнтаў упэўнены, што ты вешаеш мне на вушы лапшу, усё ж такі вырашыў даведацца, што за краля стаіць у другім радзе пятая злева... Сябры мне гэту інфармацыю і выдалі!

К і м. А... адкуль яна? 3 якога горада?

К а р а л ё ў. Расанск... Ну? Чаго ты вачыма лыпаеш?

К і м. Першыя гады... я жыў у Расанскім Доме дзіцяці... Містыка...

К а р а л ё ў. Гэта не містыка!

К і м. А што?

К а р а л ё ў. Чартаўшчына! I гэта яшчэ не ўсё! Ты не ведаеш таго, што я не хачу, каб ты ведаў...

К і м. Даруйце... Я пайду...

К а р а л ё ў. Ну, а цяпер як на духу: сястра сапраўды хворая?

К і м. Хворая.

К а р а л ё ў. Нешта прыдумаем... Гэта яна цябе прыслала?

К і м. Яна.

Каралёў. I як яе завуць?

К і м. Юля...

К а р а л ё ў. Юля?!
Клініка. Юля і Лена.

Л е н а. Слухай, мілая, ты паводзіш сябе, як сямікласніца!

Ю л я. Паклёп! Я паводжу сябе, як пяцікласніца!

Л е н а. Чым ты займалася?

Ю л я. У класікі гуляла з унучкай акуліста.

Л е н а. А на працэдуры я за цябе павінна хадзіць?

Ю л я (абдымае сяброўку). Ленка-а-а...

Л е н а. Што Ленка?

Ю л я. Не бубні...

Л е н а. Я не бубню!

Ю л я. А што ты робіш?

Л е н а. Зайздрошчу. Хто выйграў?

Ю л я. Я.

Л е н а. Дзіцёнка пакрыўдзіла. Марш у сёмы кабінет! Бегаць за табой яшчэ трэба! Хуценька! Апаратура перагрэлася!

Ю л я. Бягу, бягу!

Выходзіць. З'яўляецца К а р а л ё ў.

Л е н а. Ігар Міхайлавіч! Якім ветрам?

Каралёў. У вашай клініцы гэтага... аддзялення няма?

Л е н а. Якога аддзялення?

К а р а л ё ў. Ну гэтага... дзе прыдуркаў лечаць.

Л е н а. Не-е, гэта ж за горадам... У нас толькі неўралогія. А што вы захварэлі?

Каралёў. Я нарадзіўся хворым.

Л е н а. Тады ўсё о'кэй. Вы ведаеце, калі чалавек пачынае выздараўліваць?

К а р а л ё ў. Ну?

Л е н а. 3 таго самага моманту, калі скажа сам сабе, што ён хворы.

Каралёў. А калі чалавек разумнець пачынае па тваёй логіцы? 3 таго самага моманту, калі прызнае сам сябе крэцінам?

Л е н а (смяецца). Мабыць, так.

К а р а л ё ў (не смяецца). Я — крэцін.

Л е н а. 3 выздараўленнем вас, Ігар Міхайлавіч!

К а р а л ё ў. Называй мяне проста Кім...

Л е н а. Чаму Кім?

К а р а л ё ў. Ведаеш, што такое абрэвіятура?

Л е н а. Не.

К а р а л ё ў. Двоечніца. Загалоўныя літары, якімі нешта ці нехта называецца. СССР, КПСС, НКВД, ОПРЭСЭТЭ... ЁКАЛЭМЭНЭ...

Л е н а. А гэта што такое?

К а р а л ё ў. Не ведаю. I ведаеш, усё, што называецца абрэвіятурай, надзвычай нетрывалае. Усё распадаецца... I я распадаюся...

Л е н а. А чаму вы Кім?

К а р а л ё ў. Маё прозвішча Каралёў, завуць Ігар Міхайлавіч.

Л е н а. А-а-а...

К а р а л ё ў. Што тут смешнага?

Л е н а. У мяне ёсць знаёмы Кім.

К а р а л ё ў. Гэта міліцыянер твой?

Л е н а. Не-е, у яго іншая абрэвіятура (іраптам пачынае істэрычна рагатаць). Ой, не магу!

К а р а л ё ў. Чаго гэта цябе разабрала?

Л е н а (рагоча). Не магу...

К а р а л ё ў (пахмурна). Хопіць рагатаць!

Л е н а. Чаго гэта вы?

К а р а л ё ў. Не магу без злосці глядзець на тых, хто смяецца!

Л е н а. Я вас слухаю. Зноў аналіз крыві трэба зрабіць?

Каралёў. Яі без аналізу ведаю: кроў мая сапсаваная ўшчэнт...

Л е н а. Што за песімізм!

К а р а л ё ў. Значыць так: у вобмарак не падаць і ніякіх пытанняў не задаваць. О'кэй?

Л е н а. Ес, сэр!



Каралёў дастае з кішэні пачкі грошай... Адну, другую, трэцюю... Пяць.

К а р а л ё ў. Пяцьдзясят тысяч. Тут у вас лечыцца...

Л е н а. Божа...

К а р а л ё ў. Ты абяцала ў вобмарак не падаць! Л е н а (заплакала). Ігар Міхайлавіч, мілы... Вы ведаеце...

К а р а л ё ў. Ведаю! Вось перадай ёй запіску... Толькі сама не чытай...

Л е н а. Ды за каго вы мяне...

К а р а л ё ў. Усё! Ніякіх пытанняў. Ты абяцала.

Л е н а. Можна я вас пацалую?

К а р а л ё ў. Не хачу.

Л е н а. Чаму?

К а р а л ё ў. Ты з міліцыянерамі цалуешся.

Выходзіць.

Л е н а (перакладае пачкі, потым закрывае іх газетай і шэпча, прыціскаючы запіску да грудзей). Госпадзі, Святы Божа! У першы раз звяртаюся да цябе... Дзякуй Табе, дзякуй Табе... дзякуй.



З'яўляецца К і м.

К і м. Ба-а! Грэшніца ўзносіць малітвы... Чароўная Алена, праз якую грэкі разбабахалі Трою, зрабілася Марыяй Магдалінай!

Л е н а (кідаецца да хлопчыка і пачынае яго цалаваць). Кім! Кім! Кім!

К і м (вырываецца). Вашы «деяння», сястра, падпадаюць пад крымінальны кодэкс! Гвалтоўная спроба, спакушэнне непаўналетняга. Стацця саракавая, пункт трэці, абзац другі. Ад двух да сямі з канфіскацыяй маёмасці.

Л е н а. А маёмасць за што?

К і м. Каб не было дзе спакушаць іншых. Што гэта з вамі? Міліцыянеру генерала далі?

Л е н а. Не-е, на канфіскацыю маёмасці за такое брыдкае качаня, як ты, я не згодная.

К і м. А што ў вас можна канфіскаваць? Уся маёмасць — адзін халат.

Л е н а (гулліва). Ты ўпэўнены?

К і м. Ды й халат казённы...

Л е н а. Значыць так: у вобмарак не падаць і з глузду не з'язджаць. Дамовіліся?

К і м. Зараз ты скажаш, што ў цябе закахаўся прынц Самшытавых астравоў...

Л е н а. Але-е оп! (Рэзка адхінае газету.) Толькі спакойна.

К і м (глядзіць на грошы і пасля паўзы). Міліцыя нуль адзін ці нуль тры?

Л е н а. Нуль два.

К і м. Званю. Я тваім падзельнікам быць не збіраюся... Тут не ад двух да сямі... Гэта пажыццёвая катарга...

Л е н а. Грошы, Кім, абсалютна чыстыя. Іх перадалі на яе лячэнне. Прынёс адзін чалавек.

К і м. А ты не здагадалася папытацца ў яго даведкі?

Л е н а. Якой даведкі?

К і м. 3 псіхбальніцы.

Л е н а. А ў цябе хіба пыталіся даведку, калі ты хадзіў па багатых дамах і выдаваў сябе за сына, выпрошваючы грошы на яе лячэнне? Ды там і даведкі пытацца не трэба было, і так ясна, што... (Круціць каля скроні.)

К і м. Адкуль ты ведаеш?

Л е н а. Юля сказала... Толькі прасіла, каб я табе нічога не гаварыла... Я слова ёй дала.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка