Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь




Дата канвертавання29.03.2016
Памер129.23 Kb.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь


_______________ А.І. Жук

15.06.2006

Рэгістрацыйны № ТД -6-050/ тып.
ФІЗІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для геаграфічных спецыяльнасцей

вышэйшых вучэбных устаноў




УЗГОДНЕНА

Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання

вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўча-навуковай адукацыі

_______________ В.В. Самахвал

___________ 2006г.
Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

_______________ Ю.І. Міксюк

___________ 2006г.

Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы"

________________ В.І. Дыніч

___________ 2006г.


Эксперт

____________ Н.П. Машэрава

___________ 2006г.
МІНСК

2006

Складальнік:
М.М. Брылеўскідацэнт кафедры геаграфічнай экалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Рэцэнзенты:
Кафедра фізічнай геаграфіі Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны пеадгагічны ўніверсітэт імя М.Танка";

А.У. Грыбко – загадчык кафедрай фізічнай геаграфіі і аховы прыроды Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт;

В.М. Федзеня – намеснік дырэктара РУП “Бел НДЦ Экалогія”, кандыдат геолага-мінералагічных навук.
Рэкамендавана

да зацвярджэння ў якасці тыповай:
Кафедрай геаграфічнай экалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 6 ад 10 студзеня 2006 г.)

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 3 ад «13 » апреля 2006 г.);

Навукова-метадычным саветам па спецыяльнасці 31 02 01 «Геаграфія»

Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўча-навуковай адукацыі (пратакол № 2 ад « 6 » лютага 2006 г.)



Фiзiчная геаграфiя Беларусi
Тлумачальная запіска.

Курс з’яўляецца сiнтэзiруючым: у iм абагульняюцца веды, атрыманыя студэнтамi пры вывучэннi асобных прыродных кампанентаў, сутнасці прыродных працэсаў і з’яў, геаграфічных заканамернасцяў. Асноўная мэта курса − вывучэнне асаблiвасцяў прыроды роднага краю, вызначэнне ўзаемасувязі прыродных кампанентаў і магчымасцяў рацыянальнага прыродакарыстання.

Галоўныя задачы курса заключаюцца ў:

− вывучэнні асобных прыродных кампанентаў: нетраў i карысных выкапняў, рэльефу, клiмату i надвор’я, рэк, азёр, каналаў i вадасховiшчаў, глебаў, раслiннага покрыва i жывёльнага свету;

− устанаўленні ўзаемасувязяў памiж прыроднымі кампанентамі і вывучэнні асаблівасцяў асобных фізіка-геаграфічных рэгіёнаў з улікам іх ландшафтнай структуры;

− выяўленні магчымасцяў рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, вызначэнні вынiкаў уплыву гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе, складанні прагноза развiцця прыродных працэсаў.

Прыкладная колькасць вучэбных гадзін, неабходных для вывучэння курса, складае − 80 гадзін, у тым ліку аудыторных – 55 гадзін.
Уводзiны

Прадмет i задачы курса. Агульны агляд прыроды Беларусi. Геаграфiчнае становiшча i яго ўплыў на прыродныя ўмовы рэспублiкi.



Даследаваннасць прыродных умоў. Асноўныя этапы вывучэння прыроды Беларусi: дарэвалюцыйны (да 1919 г.), даваенны (да 1941 г.), сучасны. Геаграфiчныя звесткi ў працах вучоных XV - XIX стагоддзяў. Картаграфiчнае адлюстраванне тэрыторыi Беларусi. Карты М-К. Радзiвiла, Р.Занонi, ваенных тапографаў i iнш. Назапашванне ведаў аб прыродзе Беларусi. Пачатак сiстэматычных назiранняў: метэаралагiчныя i гiдралагiчныя станцыi i пасты. Экспедыцыйнае вывучэнне тэрыторыi Беларусi. Акадэмiчныя экспедыцыi I.I.Ляпёхiна i В.М.Севяргiна, экспедыцыя ваенных тапографаў, комплексная Заходняя экспедыцыя на чале з I.Жылiнскім. Даследаваннi прыродных умоў i рэсурсаў Э.I. Эйхвальда, Р.П. Гельмерсена, П.А.Туткоўскага, А.Н.Карнажыцкага, П.Я.Армашэўскага, Г.Б.Мiсуны, К.С.Весялоўскага, А.Г.Кiркора i iнш.

Даследаваннi прыродных умоў i рэсурсаў у даваенны перыяд (1919 - 1941 гг.). Уклад у геаграфiчныя даследаваннi А.А.Смолiча. Працы М.Ф.Блiадуха, М.М.Цапенка, Я.М.Афанасьева, А.I.Кайгарадава, I.Д.Юркевiча i iнш. Стварэнне навуковых школ i навуковых устаноў.

Важнейшыя накiрункi геаграфiчных даследаванняў на сучасным этапе. Навуковыя школы. Сучасныя метады даследаванняў. Працы Г.I. Гарэцкага, М.М.Цапенка, Э.А.Ляўкова, В.А.Дзяменцьева, І.С.Лупiновiча, П.П.Рагавога, А.Р.Мядзведзева, А.Х.Шкляра, В.П.Якушка, Л.М.Вазнячука, І.Д.Юркевiча, К.I.Лукашова, Б.М.Гурскага i iнш. Роля геаграфii ў вырашэннi сучасных народнагаспадарчых задач.
Характарыстыка кампанентаў прыроды
Геалагiчная будова. Фармiраванне крышталiчнага фундамента ў археi - раннiм пратэразоi. Асноўныя структурныя элементы крышталічнага фундамента. Лiнейныя складкаватыя структуры i гранiта-гнейсавыя купалы. Стратыграфiя фундамента. Буйнейшыя тэктанiчныя структуры i этапы iх фармiравання. Неатэктанiчныя рухi на тэрыторыi Беларусi i iх фiксацыя. Асаблiвасцi фармiравання платформавага чахла. Тыпы платформавага чахла. Стратыграфiя. Адклады верхняга пратэразою, палеазою, мезазою, кайназою, iх распаўсюджванне i асаблiвасцi палеагеаграфiчнага развiцця тэрыторыі Беларусі ў розных геалагiчных перыядах.

Асаблiвасцi развiцця тэрыторыi Беларусi ў антрапагенавы перыяд. Палеагеаграфiя антрапагена. Мацерыковыя зледзяненнi i iх межы. Мiжледнiкоўi. Галоўныя схемы стратыграфii антрапагенавых адкладаў. Асноўныя генетычныя тыпы антрапагенавых адкладаў, iх склад i распаўсюджванне. Асаблiвасцi развiцця прыродных кампанентаў у галацэне. Тэхнагенныя ўтварэннi.



Карысныя выкапнi. Састаў, умовы залягання, утварэння i магчымасцi выкарыстання. Гаручыя карысныя выкапнi: нафта i спадарожны газ, буры вугаль, гаручыя сланцы i торф. Металiчныя карысныя выкапнi: жалезныя руды, баксiт-даўсанiтавыя руды, , праяўленнi каляровых металаў, рэдкiх i рэдказямельных элементаў, золата. Неметалiчныя карысныя выкапнi: горна-хiмiчная сыравiна i будаўнiчыя матэрыялы. Каменныя i калiйныя солi, гiпс i ангiдрыт, фасфарыты, даламiты, сапрапелi, трэпелы і апокі. Цэментавая i глiнiстая сыравiна: крэйда, мергель, лёгкаплаўкiя, вогнетрывалыя i тугаплаўкiя глiны, каалiн, глiнстая вохра. Шкляныя і фармовачныя пяскi. Будаўнiчы камень: гранiты, дыярыты, дэвонскiя даламiты, ледавiковыя валуны.

Цагельныя глiны, будаўнiчыя пяскi, пясчана-жвiравыя сумясі. Бурштын, алмазы, графiт, мароны дуб. Вадкiя карысныя выкапнi: прэсныя і мiнеральныя падземныя воды, металаносныя расолы.

Экалагiчныя праблемы пошукаў i здабычы карысных выкапняў.

Рэльеф. Агульныя рысы будовы паверхнi Беларусi. Асноўныя ўзвышшы, раўнiны i нiзiны, рачныя далiны. Марфаметрыя i марфалогiя рэльефу. Абсалютныя i адносныя вышынi. Гушчыня i глыбiня расчлянення рэльефу. Галоўныя фактары i ўмовы ўтварэння рэльефу Беларусi. Сувязь араграфii з геалагiчнай будовай i тэктонiкай. Будова даантрапагенавай паверхнi. Суадносiны морфаструктуры i морфаскульптуры. Краявыя леднiковыя ўтварэннi. Будова рачных далiн. Сучасныя рэльефаўтваральныя працэсы. Таксанамiчныя адзiнкi класiфiкацыi рэльефу Беларусi: клас, група, тып, падтып, форма. Асноўныя генетычныя тыпы рэльефу: ледавiковы, водна-ледавiковы, азёрна-ледавiковы, алювiяльны, азёрна-алювiяльны, флювiяльны, суфазiйна-карставы, эолавы, азёрна-балотны, схiлавы, гравiтацыйны, тэхнагенны. Занальныя рысы рэльефу. Геамарфалагiчнае раянаванне па В.А.Дзяменцьеву, Л.М.Вазнячуку, А.В.Матвееву i iнш. Вобласцi Беларускага Паазер’я, Цэнтральнабеларускiх краявых леднiковых узвышшаў i град (Заходне i Ўсходне-Беларуская падвобласцi), раўнiн i нiзiн Перадпалесся, нiзiн Палесся. Рэльеф абласцей i геамарфалагiчных раёнаў. Гаспадарчае значэнне рэльефу.

Клiмат. Агульныя рысы клiмату Беларусi. Клiматаўтваральныя працэсы i фактары. Дынамiка сонечнай радыяцыi на працягу года. Сумарная радыяцыя i яе размеркаванне па тэрыторыi Беларусi. Радыяцыйны баланс. Атмасферны цiск паветра. Цыркуляцыя паветраных мас. Асноўныя барычныя цэнтры, якiя aказваюць уплыў на клiмат. Тыпы паветранных масаў, iх паўтаральнасць. Цыкланiчная i антыцыкланiчная дзейнасць. Пераважаючыя напрамкi вятроў. Цеплавы рэжым Беларусi. Тэмпература паветра i яе тэрытарыальнае размеркаванне па сезонах года. Тэмпература глебы. Водны рэжым Беларусi. Абсалютная i адносная вiльготнасць паветра. Воблачнасць. Атмасферныя ападкi, iх размеркаванне па тэрыторыi i сезонах года. Снегавое покрыва, яго размеркаванне, магутнасць i ўстойлiвасць. Небяспечныя метэаралагiчныя з’явы: навальнiцы, туманы, град, замаразкi, мяцелiцы, засухi i iнш.

Характарыстыка сезонаў года. Клiматычныя рэсурсы. Вегетацыйны i безмарозны перыяды. Сумы актыўных тэмператур. Сельскагаспадарчая ацэнка клiмату. Аграклiматычнае раянаванне. Характырыстыка аграклiматычных абласцей. Мiкраклiмат. Феналогiя. Служба надвор’я Беларусi. Камфортнасць надвор’я.




Унутраныя воды. Гiдраграфiчная сетка i водныя рэсурсы Беларусi. Асаблiвасцi гiдраграфii прыродных раёнаў Беларусi. Рачная сетка i сцёк. Водападзелы i галоўныя басейны. Працягласць рэк i гушчыня рачной сеткi. Тыпы рэк. Паверхневы i падземны сцёк. Схiлы i хуткасць цячэння. Гiдрахiмiчны склад рачных вод. Рэжым рэк па сезонах года. Тыпы жыўлення, лядовы рэжым. Гiдралагiчнае раянаванне. Гiдраграфiчная характарыстыка сiстэм Дняпра, Заходняй Дзвiны, Нёмана, Прыпяцi, Вiлii, Заходняга Буга, Ловацi. Гаспадарчае значэнне рэк. Уплыў антрапагеннага ўздзеяння на сцёк. Праблема малых рэк.

Каналы i iх выкарыстанне. Тыпы каналаў. Перспектывы будаўнiцтва новых каналаў.

Азёры, iх колькасць i размяшчэнне. Марфаметрыя азёр. Тыпы азёрных катлавiн. Азёрнасць тэрыторыi. Гiдралагiчны рэжым азёр: жыўленне, ваганне ўзроўня, тэмпературны i лядовы рэжым. Гiдрахiмiчны рэжым. Донныя адклады. Жыццё ў азёрах. Класiфiкацыя азёр. Характарыстыка асноўных азёрных груп. Асаблiвасцi выкарыстання прыродных рэсурсаў азёр.

Вадасховiшчы i сажалкi, iх гаспадарчае значэнне i ўплыў на навакольнае асяроддзе. Падземныя воды. Артэзiянскiя басейны на тэрыторыi Беларусi. Антрапагеннае забруджванне. Экалагiчныя праблемы выкарыстання водных рэсурсаў.



Глебавае покрыва. Фактары i працэсы глебаўтварэння на тэрыторыi Беларусi. Механiчны склад глеб. Класiфiкацыя глеб. Асноўныя тыпы i падтыпы глеб, iх распаўсюджванне. Аўтаморфныя глебы: дзярновыя i дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолiстыя, дзярнова-палева-падзолiстыя, падзолiстыя i бурыя лясныя. Паўгiдраморфныя (забалочаныя) глебы: дзярнова-падзолiстыя забалочаныя, дзярновыя i дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя дзярнова-глеяватыя i дзярнова-глеявыя. Гiдраморфныя (тарфяна-балотныя) глебы, тарфяна-балотныя нiзiннага, вярховага i пераходнага тыпу, тарфяна-балотныя поймавыя, карбанатна-саланчаковыя. Структура глебавага покрыва. Банiцiроўка глеб. Эрозiя глеб i барацьба з ёй. Комплексная мелiярацыя. Глебава-геаграфiчнае раянаванне. Характарыстыка глебавых правiнцый. Зямельныя рэсурсы.

Раслiннасць. Гiсторыя фармiравання раслiннага покрыва. Развiццё раслiннага покрыва ў антрапагене. Сучасны склад флоры. Элементы флоры: занальныя, iнтразанальныя i азанальныя вiды. Інтрадукаваныя раслiны (культурныя палёў, лекавыя, дэкаратыўныя). Прыроднае раслiннае покрыва Беларусi. Тыпы раслiннасцi (занальная, iнтразанальная, азанальная).
Лясны тып раслiннасцi. Лясiстасць тэрыторыi Беларусi. Класiфiкацыя экалагiчных тыпаў лесу. Асноўныя фармацыi лясоў. Тыпы лясоў: хваёвыя, яловыя, шыракалiстыя, шыракалiста-хвойныя, дробналiстыя лясы. Асаблiвасцi яруснай будовы i сезоннага развiцця. Раянаванне лясной раслiннасцi: падзоны дубова-цемнахвойных, грабава-дубава-цемнахвойных i шыракалiста-хваёвых лясоў. Гаспадарчае выкарыстанне, аднаўленне i ахова лясоў Беларусi. Экалагiчныя праблемы лясоў.

Лугавы тып раслiннасцi. Класы лугоў: поймавыя i пазапоймавыя. Тыпы лугоў: поймавыя высокага, сярэдняга i нiзкага узроўняў, сухадольныя, нiзiнныя. Фларыстычны склад i сезонная дынамiка. Гаспадарчая ацэнка осноўных лугавых фармацый. Асаблiвасцi выкарыстання лугавой раслiннасцi ў Беларусi.

Балотная раслiннасць. Асноўныя тыпы балот: вярховыя, пераходныя, нiзiнныя. Фларыстычны склад i асаблiвасцi будовы фiтацэнозаў асноўных тыпаў балот Беларусi. Раянаванне. Гаспадарчае выкарыстанне i ахова балотнай раслiннасцi.

Водная расліннасць. Асаблівасці распаўсюджання гіграфітаў і гідрафітаў у вадаёмах рэспублікі. Расліннасць узбярэжжаў і водных акваторый.



Жывёльны свет. Агульная характарыстыка. Развiццё фаўны ў антрапагене. Роля чалавека ў змяненнi вiдавога складу фаўны. Сучасны склад. Фаунiстычныя элементы. Аклiматызаваныя вiды. Прамысловыя жывёлы. Жывёлы - шкоднiкi. Зоацэнозы. Фаўнiстычныя комплексы. Жывёльны свет лясоў, вадаёмаў i ўзбярэжжаў, балот i залiўных лугоў, палёў i лугоў, пасяленняў чалавека. Гаспадарчае значэнне. Зоагеаграфiчнае раянаванне Беларусi. Праблемы выкарыстання i аховы жывёльнага свету Беларусi.

Ахова прыроды

Прыродаахоўнае заканадаўства. Ахова нетраў, паветра, водаў, глеб, раслiн i жывёл. Ахова ландшафтаў. Тыпы прыродаахоўных тэрыторый Беларусi. Прыродныя нацыянальныя паркi i запаведнiкi: Белавежская пушча, Браслаўскi, Нарачанскi, Прыпяцкi, Бярэзiнскi, Палескi. Заказнiкi i помнiкi прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння. Перспектывы развiцця сеткi прыродаахоўных аб’ектаў. Чырвоная кнiга Беларусi.



Прыроднае раянаванне

Фiзiка-геаграфiчнае раянаванне па В.А. Дзяменцьеву (1960 г.), у адзінай Еўрапейскай дзесятковай сістэме раянавання (2000 г.). Прыродныя комплексы ў межах Беларусi. Фiзiка-геаграфiчныя падзоны, правiнцыi, акругi i раёны. Ландшафты. Занальныя i правiнцыяльныя

асаблiвасцi ландшафтаў. Ландшафтнае раянаванне. Антрапагенныя ландшафты.

Паазёрская правiнцыя. Межы. Агульная характарыстыка прыродных умоў і рэсурсаў. Уплыў апошняга ледавіка на фарміраванне прыродных комплексаў. Экалагічныя праблемы. Ландшафтная структура. Акругi. Асаблiвасцi прыроды фiзiка-геаграфiчных раёнаў акруг Віцебскага Паазер’я, Браслаўскага Паазер’я, Нарачана-Ушацкага Паазер’я, Падзвіння. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў i ахова прыроды.

Заходне-Беларуская правiнцыя. Межы. Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Шырокае распаўсюджанне ўзвышшаў і іх уплыў на геаграфічныя працэсы. Ландшафтная структура правiнцыi. Асаблівасці прыроды фізіка-геаграфічных раёнаў Цэнтральнай акругі Беларускай грады, Панямоння, Паўднёва-заходняй акругі Беларускай грады. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў i ахова прыроды.

Усходне-Беларуская правiнцыя. Межы. Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Распаўсюджданне лёсаў і іх уплыў на прыродныя комплексы Падняпроўя. Ландшафтная структура правiнцыi. Фiзiка-геаграфiчныя раёны Падняпроўя. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў i ахова прыроды.

Перадпалеская правiнцыя. Межы. Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Пераходны характар прыродных комплексаў. Ландшафтная структура правiнцыi. Асаблівасці прыроды фiзiка-геаграфiчных раёнаў акруг Заходняга і Усходняга Перадпалесся. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў i ахова прыроды.

Палеская правiнцыя. Межы. Прыродныя ўмовы і рэсурсы. Сваеасаблівасць прыродных комплексаў Палесся. Ландшафтная структура правiнцыi. Асаблівасці прыроды фiзiка-геаграфiчных раёаў акруг Брэсцкага Палесся, Прыпяцкага Палесся, Мазырскага Палесся і Гомельскага Палесся. Выкарыстанне прыродных рэсурсаў i ахова прыроды. Экалагiчныя праблемы Палесся.
Лiтаратура

Асноўная

1. Фізічная геаграфія Беларусі: вучэб. Дап. для студ. геагр. фак. / пад рэд. Б. М. Гурскага. Мн., 1995. 192 с.

2. География Белоруссии. Под ред. В.А. Дементьева, Н.Т. Романовского и др. - Мн.: Вышэйшая школа, 1977.

3. Природа Белоруссии: попул. энцикл. / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. 2-е изд. Мн., 1989. 599 с.

4. Геаграфія Беларусі: энцыкл. даведнік. Мн., 1992. 383 с.


Дадатковая

1. Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства: падручнік для студ. геагр. спец. ВНУ/ В. С. Аношка, Н. А. Гецэвіч, М. К. Чартко, А. Ф. Чарныш; пад рэд. В. С. Аношкі. Мн., 2000. 329 с.

2. Геология Беларуси /А. С. Махнач, Р. Г. Гарецкий, А. В. Матвеев и др. Мн., 2001. 815 с.

3. Геоморфология Беларуси: учеб. пособие для студ. геогр. фак. /О. Ф. Якушко, Л. В. Марьина, Ю. Н. Емельянов; под ред. О. Ф Якушко. Мн., 2000. 172 с.

4. Климат Беларуси / под ред. В. Ф. Логинова. Мн., 1996. 234 с.

5. Ландшафты Белоруссии / под ред. Г. И. Марцинкевич и Н. К. Клицуновой. Мн., 1989. 239 с.

6. Матвеев А.В., Гурский Б.Н., Левицкая Р.И. Рельеф Белоруссии. - Мн.: Университетское, 1988.

6. Науменко, Геология и полезные ископаемые Беларуси: учеб. пособие / В. Я. Науменко, Н. В. Науменко. Брест, 2001. 244 с.

7. Основы геологии Беларуси / под ред. А. С. Махнача, Р. Г. Горецкого, А. В. Матвеева, Я. И. Аношко. Мн., 2004. 392 с.

8. Подоляко, Биосферно-совместимое использование лесных и болотных экосистем (мировые тенденции и опыт Беларуси) / В. М. Подоляко, Н. Н. Бамбалов и др. Мн., 2003. 190 с.

9. Полезные ископаемые Беларуси: к 75-летию БелНИГРИ / редкол.: П. З. Хомич и др. Мн., 2002. 528 с.

10. Почвы сельскохозяйственных земель Республики Беларусь: практ. пособие / под ред. Г. И. Кузнецова, Н. И. Смеяна. Мн., 2001. 432 с.

11. Природная среда Беларуси: монография / под ред. В. Ф. Логинова. Мн., 2002. 424 с.

12. Прогноз изменения окружающей природной среды Беларуси на 2010–2020 гг. / под ред. В. Ф. Логинова. Мн., 2004. 180 с.



13. Широков, Водохранилища Белоруссии: справ. / В. М. Широков, В. А. Пидопличко. Мн., 1992. 80 с.


.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка