Першы голас спелы Колас I саха ў раллi. I валы ў ярме




Дата канвертавання05.05.2016
Памер177.41 Kb.
Першы голас — спелы Колас
I саха ў раллi. I валы ў ярме.

Сумна казаку. Дзяўчына наўме.

Ой, наўме! Наўме... галава ў думе.

Галава ў думе. Дзяўчына наўме.


Ясная зара. Цёмная пара.

Госці — ля сяней. Коні — ля двара.

Крутая гара. Ясная зара.

Да шлюбу табе, дзяўчына, пара.

I саха ў раллі. I валы ў ярме.

Сумна казаку. Дзяўчына наўме.

Ой, наўме! Наўме... галава ў думе.

Галава ў думе. Дзяўчына наўме.


Песня друга ходзіць кругам
Ах, любоў, мая Любоню,

Ружа колецца ў далоню:

Бровы чорныя да броваў,

Слова вернае да слова.


Лозы ў полі б'юць марозы.

Будуць, будуць мне пагрозы

За каханне, за любосці,

За паспешлівыя госці.


А ў гародзе гардавіца

Павілася ў трубку-зелле.

Я зусім не чараўніца,

Што адмовіла вяселле.


Ах, любоў, мая Любоню,

Ружа колецца ў далоню:

Адсамочаныя бровы,

Пераказаныя словы...


Трэці грозьбы – сэрца просьбы
За густою лозанькай

Плача дзеўча слёзанькай.

На бел-камені сядзіць.

На сінь-рэчаньку глядзіць.


— Плыві, доля, даліною,

Не прыйшоў казак за мною.

— Плыві, доля, за ляшчыну,

Як вярнуць назад хлапчыну?


— Плыві, доля, азярынай —

Выспей красенню-калінай.

— Плыві, доля, крутым схілам —

Не ўтрымаць каханне сілай!


Ляціць доля — папяльцом.

Тоне доля — камянцом.


Чацверты разе – “як дзень у Празе”
Не тое пярцо, не тое крылцо —

У селезня, як у галуба.

Не тое брыўцо, не тое слаўцо —

У любага, як у нялюба...


Не тое сцябло, не тое цяпло —

У лотаці, як у рамона.

Не тое святло, што ў цемры было,—

А тое, што сэрцу дарона.


Пяць пясчын сугліне і гарчын-палыне
Рос палын у стэпе на пяску-сугліне.

Закалыхваў месяц росы на сцябліне.


Па сухім пагосце любы ка мне ехаў —

Шлях той адгукнуўся ды ў каханні смехам.


Спеў палын-палыне. Выспеў горкім зеллем.

Корнем выпіў солад хмельнага вяселля.


— Не расці, палыне, пры чужой нядолі,

Не шукай, разлука, трох дарог у полі.


Стэпу, стэп — шырокі, вузкі цень-палыну.

Лесе, лес няўдалы, не самоць дзяўчыну.


Не хіліся сонца, да плячэй пагорка —

Першае каханне палыном прагоркла.


— Першае любові — перахмуры бровы,—

Над сухой травіцай ветравеюць словы.


Не расці, палыне, пры чужой нядолі,

Не шукай, разлука, трох дарог у полі..


Шэсць усмешак – звон-арэшак
Маладая забаўніца холад чэрпала з крыніцы.

Хмель калінавы варыла, смешкі-жарты

гаварыла:
— Пасаджу на край стала ды ўдалога сакала.

— Не глядзі, мой птах, далека,

Не ўзлятай да гор высока.

Твае крылы абрублю,

Цябе моцна палюблю...
Маладая забаўніца холад чзрпала з крыніцы.

Конь успудзіўся на ногі, пераблытаў след

дарогі.
Чары выпалі ў ваду, думкі клікнулі бяду.

Пакаціліся слязіны

Па шчацэ л ясной каліны.

I застаўся ў благацё

Дзень вясёлы без гасцей...

Маладая забаўніца!


На сямеравай вярсце нават камень не расце
Ой, у полі тры раздоллі —

Там мой любы на сваволлі:

Нібы князь — у грознай ролі,

Пры сямі вятрах — застоллі.


Ой, у полі тры таполі —

Там мой любы на сваволлі:

Стаў насуперак шлях-долі,

Прычакаў слязы-патолі.


Ой, у полі снег на голлі —

Там мой любы на сваволлі:

Сярод холаду і золі:

Кліча ў сэрца раны-болі.


Ой у полі тры раздоллі —

Там мой любы на сваволлі:

Стаў насуперак шлях-долі,

Прычакаў слязы-патолі...


Восем згадак для каханак
Следам любага камень каціла —

I ля самай гары адпусціла.

Следам любага персцень каціла —

I на волю з рукі адпусціла.


Следам любага поўнік каціла —

I ў абдымкі зары адпусціла. —

He каціся, камёню, пад ногі,

Не вяртайся, каханне, ў трывогі.


Не спадай, пёрсню, з правай ручэнькі,

Не збягай ад вачэй, даражэнькі.

Ад святла, поўнік, не затуляйся,

А да зорак на неба вяртайся.


Следам любага град насылала —

А пасля дзень у хмарах шукала.

Следам любага змрок насылала —

А пасля промні сонца шукала.


Следам любага гнеў насылала —

А пасля жарты ў словах шукала.

— Не зламі, град, вясновы рамонак,

Не забудзь, май, дзявочых гаворак,


Не хадзі, змрок, па следзе юначым.

Не спрачайся, удача, з няўдачай.

Не звядзіцеся, жарты, на вуснах,

Без каханага ў сэрцайку — пуста!

Дзевяць плачаў – чорным грачам
Сівы коню густагрывы, не гуляй на лузе —

Там хадзіла ж дзяўчыненька ў найсамотнай тузе.

3 сумных вочак яе карых буйны слёзы лілі — Першакветанькі крушыны ветравеі ж білі.
Размінаўся дзень з зарою, а гара — з гарою.

Сівы коню густагрывы, скачы даліною.

За трыдзевяць даль-разлогаў, пад шатрамі зораў,

Не згубі ў світальным звоне залатых падковаў.


Бо як згубіш — ноч падхопіць — і на камень кіне, Толькі — яркія слядзіны бліснуць ва ўспаміне.
Сівы коню густагрывы, не гуляй на лузе —

Там хадзіла ж дзяўчыненька ў вечаровай тузе...


Светлу косаньку ільнову абдымалі рукі —

Адмаўлялі словы-думкі жаласці прынуку.


I назывы-нараканні, і падманы чорны.

I таго, хто прызнаваўся — любым, нарачоным...


Дзесяць Боляў злечыць Доля
Пазірну на лес свой праз вясны акенца.

3 дажджавое кроплі нітак напраду.

Вытку верацёнца з камарова сэрца —

Да цябе й, казача, па любоў прыйду.


Сярод сіняй хвалі конь вады нап'ецца,

Капыта не змочыць ані аднаго...

Як табе й, казача, без мяне жывецца —

Праз паводку-ростань маладзецкіх год?!


3 макавага квету шыла камізэльку,

А на ростань выйшла ў вэлюме з ільну...

Дзе ж ты загубіўся, родны, даражэнькі,

Што да песні звонкай словам не гукнуць.


Случы разлівацца. Кладцы — прагінацца.

Мне ж з табой, далёкі — хісткі човен дзён:

Ані сустракацца, ані мілавацца —

Толькі стромкі бераг памяці відзен.

Кліча вечар сум на веча
Выросла бяроза голлейкам да кручы...

Хто ж цябе, мой сокал, нагаворам вучыць?!

Чорны вочы — здрада. Здрада — чорны вочы.

На зыходзе сонца промняў не сурочыць.

Здрада — чорны вочы.
Не высушвай, смутак, маладыя душы,

Як вятры стваліну дзікарослай грушы.

Здрада — чорны думкі. Думкі чорны — здрада.

Як табе, разлука, сэрцайка не рада.

Думкі чорны — здрада.
Выракайся, цемра, холаду і ценю...

За табой, мой сокал, вёснаў летуценні.

Чорны крылы — здрада. Здрада — чорны крылы. Вуснейкі, каму ж вы гаварылі: — Мілы!

Здрада — чорны крылы.


Вырасла бяроза голлейкам да кручы...

Хто ж цябе... мой сокал, вернасці навучыць?

Здрада — чорны словы. Словы чорны — здрада. Чамярова зелле. Чамярова прауда,

Словы чорны - здрада...


Паваражу – як праўду любаму скажу
Сарву кветачку-адналетачку —

Ведай, князю мой, прыкметачку: —

Калі цотны пералік -

Свеціць бэзу маладзік.


Як пялёсткі ды не ў пары —

Загібеюць ласкі-мары,

Песня з вуснаў прападзе,

Як з вачэй ружовы дзень.


— Дзе ж ты, шчасце лесу, дзе?

Сарву кветачку-адналетачку —

Ведай, князю мой, прыкметачку:

— Калі сонца рана ўстане —

Будзе шчырасць не ў падмане.

А як хмары злосным кругам —

Перасварацца над лугам,

То ў расстанні жыць, нудзе,

Слухаць звады ад людзей...

— Дзе ж ты, шчасце лёсу, дзе?


Сарву кветачку-адналетачку —

Ведай, князю мой, прыкметачку:

— Як бутон расою поўны —

Станеш мне навекі родны.

Калі ж завязь хутка звяне —

То разладзіцца каханне,

Жаль трывогі напрадзе,

Мора высахне надзей.


І гордасць знайшла – і ўслед зораў ішла
Сыпле буйны граду. Як бяду спыніці?

Разгнявіла долю — не магу ўпрасіці.

Не гляджу ў калодзеж: летам ён змялелы.

Быў каханы любы, а цяпер — зчужэлы.


Конь б'е капытамі, скідвае падковы.

Як адняць ад вуснаў развітання-словы?

Рэпа смакам горка. Вырасла па пояс.

Нібы гром раскатны недаверу голас.


Пыл дарожны ліўні абтрасуць пад ногі.

У каго ж прасіці шчасцейку падмогі?

Месяц яспазорны кланяецца мяце —

Лепей, мой нязбыўны, ды цябе не знаці!


Няма так нікому, як сказаць мілому: —

Заставайся ў песні маладым прадвеснем,

Заставайся ў суме. I ў жыццёвай думе,

Нарачоны, родны, як арол-птах — горды.


І найлюбай была – і ўтрымаць не змагла
Каліна-маліна дзесятага году...

Кідала тры ягады ў стынь вады-броду:

Адна — пакацілася смела да долу,

Другая — гукала вярнуцца дадому,

А трэцяя — з рук выпадала без жалю.

I камень нямы адзінотай пужала.


Каліна-маліна дзесятага году...

Якая ж, мой родны, з разлукі выгода?

Якія ж яе найзгарчэлыя словы.

I хітрыя, нібы цыганскія, бровы!

Плыць каменю цяжка. Дно возера вязка.

Якія ж, любоў, твае мройныя ласкі.


Вяртаецца коню дамоў без аброку.

Засватаў Ясенька Яніну здалёку,

Як зоры гарэлі, як травы дзічэлі,

Як вецер разгойдваў суквеццяў арэлі.

Як каменю плысці? Ляжыць над вадою —

Сам-насам з сабою, як песня з журбою...

Вёсны-аберуч і крыніца-Случ
Плавам пераплаўлю крыніцу студзюну.

Жарты перабаўлю хлопцу-маладзену.



Ён адводзіць позірк, боязна мне кажа,

Што любові смелай ручанькі развяжа. Развяслуе вёсны, раздарожыць долю, Выпусціць надзеі-ластаўкі на волю.


Тыччам ператычу крыніцу глыбоку.

Што ж ты, мой язычнік, знік з вачэй далёка? Сушыш мае слёзы, як вятры травіцу?

Абмінаеш сэрцам маладосць-сястрыцу.

I вачэй не зводзіш з крапівы пякучай.

I плывеш у чоўне праз віры на Случы?
Плавам пераплаўлю крыніцу студзёну,

Каб не піць ніколі з яе маладзёну.

Толькі сум мінае. Боль не любіць злосці,

Як і нараканні зманлівай мілосці,

Як і ты, разлука, помслівай гаворкі,—

Дык чаму ж, палыне, ты нясцерпна горкі?!

1. Вечар

Дагарае смаляна лучына.

Спаць кладуцца ля траў чаўнакі;

Чым прынаджана сэрца хлапчыны,

Што ў казачку ўлюбёны такі?
Зелень-сад яго кліча штоночы.

Сны трывожыць дзявочы пагляд. —

Ды бяда, што казак — сын сірочы,—

Гардавіца гаворыць ля град.


Расчыняюцца засень-вароты.

Ля іх коннік спыняецца ўпотай.

Дзень цішэе: жывы, гаманкі.

Бэз пялёсткі ссыпае ў далоні.

Маладзік прыхарошвае скроні.

Вечар сіні плыве да ракі.


2. ЯніЯніна

Вечар сіні плыве да ракі.

Сонца промні палошча ў азерцы.

Паўтараюць быліны вякі.

Зноў чакаюць спатканяя два сэрцы.
— Дзе ты, ясная зоранька, дзе?

Ян здалёку гукае Яніну

I насустрач каханай ідзе.

Ноч прыводзіць туман у даліну.

Словы шчырыя слых беражэ.
А прызнанні — даўжэй, даражэй.

I на зоры глядзяць аблачыны.

I так светла душы ля душы.

I замоўлена клятва ў цішы:

— Першы раз знае любасць дзяўчына.
3. Начлег

Першы раз знае любасць дзяўчына.

Першы раз пакахала яна.

I, як вечнасць, стаіць за плячыма

Маладая ў абдымках вясна.
Колькі слоў самых радасных будзе

Пра таемны на лузе начлег.

На світанні дарогу разбудзіць

Казачэнькі даверлівы смех.


Сівы конь страсяне белай грывай.

Панясе рэха ўдалеч: «Шчасліва!»

I заплачуць расой светлякі.

Лотаць жоўтая ў лузе прывяне,

Нібы зведае ўсё пра расстанне.

Першы раз яе смутак такі.


4. Разлука:

Першы раз яе смутак такі...

Гуслі граюць вясёлыя ноты –

Гэта просіць дзявочай рукі

Знатны князь, што балюе ў суботу.
А Яніна — пільнуе акно.

Да ракі выбягае старанна.

Толькі любага там не відно:

Ані вечарам позна, ні рана,


А надзеі і сны — гарачэй:

— Мой саколе, вяртайся хутчэй!

Свет нямілы Яніне без Яна.

Ды сватоў бласлаўляюць бацькі.

Ім парады даюць сваякі;

А вяселле да шлюбу прыбрана.


5. Каляды

А вяселле да шлюбу прыбрана.

Нарачонага ж Яна няма.

Зноў завея ўсхадзілася рана.

На каляды лютуе зіма.
Лёд на рэчцы прамерзлы, настылы.

Бел-мароз размалёўвае дзень.

Князь — стары дзед — пагрозны, нямілы,

Да нявесты кульгава ідзе.

Трыццаць слуг з ім адданых, спанелых.

Да паслуг самых гідкіх умелых,

Гаспадараць вачмі на двары.

(Што яшчэ вам пра іх гаварыць?)

Калі думка ад гневу шчыміць...

А гасцей — на кірмаш хоць бяры.


6. Вяселле

А гасцей — на кірмаш хоць бяры.

За сталы пазаселі цясовы.

I звіняць, як вясной камары,

Іх жартоўныя песні і словы...
Месяц зоркі забраў у палон.

Дрэвам іней раздорвае россып.

Ян бяжыць да Яніны ў сяло,

Ды пад вэлюмам — русыя косы!


Ды пярсцёнак — на правай руцэ!

Пацалункаў апёк — на шчацэ...

Ноч напомніць Яніне пра Яна:

Сцісне рукі яна ў кулакі,

Стрымгалоў пабяжыць да ракі,

Ды разлукай сваёй пакарана...


7. Смерць

Ды разлукай сваёй пакарана,

Адшукае ў пасцелі снягоў

Стражай княжай забітага Яна...

3 вуснаў хлопца халодны агонь
Пералье ў свае вусны гарачы...

Разарвуцца вятры-невады

Ад жальбы і дзявочага плачу.

Пачарнее валун ля вады.


Гронкі чорнымі стануць каліны.

Палыном згоркне шчасце Яніны.

Сівы конь адзічэе ў бары...—

Шэптам казку ляспік пераказваў



Калі сцежку ў суніцы паказваў:

— Смерць Яніна знайшла на зары.


8. Вернасць
— Смерць Яніна знайшла на зары.

Побач з Янам ляжыць у магіле...

Пяць вякоў з той мінула пары,

Але памяць пра вернасць не гіне...


— Паглыбела рака з болю-слёз.

Плынь спакойная стала вірамі.

Зноў зялёны, густы вербалоз

Абступае ваду берагамі.

Сонца кручы ўзяло аберуч.

I празвалі раку людзі — Случ.

Мы пяройдзем глыбінь па брадах,

Адшукаем сунічнік даспелы,—

Чуўся голас мне боязна смелы...

— Колькі згадак размыла вада!


9. На Случы

— Колькі згадак размыла вада,—

Пад сасной булькатала крыніца.

А блакітная летняя даль

Чырванела ад спелых суніцаў.

Ружа-кветка цвіла на шчацэ.

Цень ад лодкі кранаўся прадоння...

Я не ведала там, на рацэ,

Што ляснік мне падораны доляй.

О кахання святло-міражы!

Раскажы, лёс, пра ўсё раскажы!

СОН, НЕ МНІ ПАДУШКІ
Сон, не мні падушкі

JIя маёй дачушкі,

Не цвяліся вельмі.

I не грукай дзвермі,

Бо няма прычыны...

Спяць хто — малайчыны.

За два залатыя —

Казачкі даўгія.

За дзін рубельчык —

Зораў карабельчык.

За адзін даларчык —

Сноў дзіцячых ларчык.

На летнюю ночку

Абдымаю дочку.

Раз, два і раз сорак.

Добрай ночы, зморак!

Сон, не мні падушкі

Ля маёй дачушкі,

Стражам стань, аховай,

Добрай ночы — словам!

Баю-бай, засынай...

Што благое — прамінай.


ДОБРАЙ НОЧЫ, ХЛЕБЕ!
3 працай-сяміручкай

Зналася Случ-Случка.

3 раніцы да ночкі

Званіла ў званочкі.

Росанькі — бяліла.

Жытанька — спяліла.

3 казкай — засынала.

Зоркі — калыхала:

Па адной на небе,

Добрай ночы, хлебе!

3 працай-сяміручкай

Зналася Случ-Случка.

Баю-бай, дзяўчынка!

Засні, Кацярынка.

ДАБРАНОЧ, ДЗЯЎЧЫНКА!
Слуцкую панчошку

Апрану на ножку.

Правую — хутчэй.

Левую — лаўчэй.

Слухаць калыханку

Саду каля ганку.

А як прыйдзе сон —

Лягу ля акон.

Месяцу — кіўну.

Хуценька засну.

Слуцкую хусцінку

Накіну на спінку.

Правы край — да долу.

Левы край — да столу.

Слухаць случарыны

Любяць Кацярыны,

Казак восем просяць.

Сыплюцца сны просам:

Кожнаму — крупінка.

Дабраноч, дзяўчынка.

Ай-люлі. Ай-люлі.

Што благое — праміні.


ПАБЕГ ДЗЕНЬ ПАД ГРУШКУ
Пабег дзень пад грушку.

3 крапівы падушку

Зладзіў — і заснуў.

Казкі — абмінуў.

Слухаў іх Алеська.

Калыханак дзежка

Вырасла да неба.

Спаці, дзеці, трэба!

Ходзіць мрой дрымучы.

Спяць вякі ля Случы,

Як брацік ля брата.

Зораў — поўна хата,

Свецяцца — да столі.

Добрай, дзеці, долі!

Вырастайце ў людзі.

Сон — на поўны грудзі:

Дыхае, гуслярыць.

Ночкай — уладарыць.

Баю-баю, бай-кі!

Спяць Случ і случанкі.


СНЫ ЎСЕ ЗОРКІ ВЫПІЛІ
Спаці ўвечар не хачу.

Па сонейку — плачу,

Што святло — згубіла,

Промнейкі разбіла

На трынаццаць шкельцаў.

Як цяпер пагрэцца?

Разглядзець вясёлку?

Нітку праз іголку

Белую прадзеці?

Дзівакі, хто — дзеці.

Засынай, дзяўчынка,

Песта-Кацярынка,

Мая жартаушца,

Жыцця — вучаніца.

Сонца спіць. Заснула.

Ноч здалёк гукнула.

Люлечкі-люлі!

Сны ўсе зоркі выпілі.


БАЮ-БАЙ. СЛУЧАРЫК!
Калыханак церамок

Вечар возьме на замок.

Выдасць — па цікаўнай.

I адной — забаўнай.

Мудры Случарочак

Адамкне замочак —

Гіруцікам лазы,

Рожкамі казы.

Малака нап'ецца.

Месяцу ўсміхнецца.

Мамку пацалуе,

3 цацкай патанцуе.

I засне — за трох.

Так ці кожны б эмог

3 вас, хлапчыны-хлопцы,

Алесі-малойцы?

Баю-бай, Случарык,

Радасці ліхтарык!

Засынай, засні,

Зоркі — адамкні.

Баю-бай. Засынай!

Што благое — прамінай.


СПI, ДЗЯЎЧЫНКА-МАЛАЙЧЫНКА!
Cпі, дзяўчынка-малайчынка!

Вырастай — хутчэй.

Кацярына-Кацярынка,

Ноч — каля вачэй.

Сои з падушкі — не скрані.

Лён-кашульку апрані.

Мамачку — прысні.

Спі, дзяўчынка-малайчынка.

Пад падушкай — дзень.

Кацярына-Кацярынка,

Расці-маладзей.

Сон з падушкі — не скрані,

Лён-кашульку апрані.

Бацечку — прысні.

Спі, дзяўчынка, малайчынка,

3 сонцам рана ўстань.

Кацярына-Кацярына,

Вырастай да пань!

Сон з падушкі — не скрані.

Лён-кашульку апрані.

Беларускі край прысні.

Баю-бай! Спачывай!

Што благое — прамінай!
КАЛЫХАНАК ТРЫЦЦАЦЬ ТРЫ
Калыханак трыццаць тры

Верш спявае да зары —

Ціха-ціха, што ў расе

Чуюць травы й кветкі ўсе!

Знічкі — падаюць, гараць,

Случары — салодка спяць.

Случары і Случарынкі.

Вочы зор і зор брывінкі —

Закалыхвай, верш, радок.

Добрай ночы, Случарок!

Жытнім сцебелем — дыханне.

Падрастаюць хай Случане.

Казак смачны абаранак

Дасмакуе мёд-світанак.

Калыханак трыццаць тры

Верш гайдае да зары.

Люлі-люлечкі. Засні.

Што благое — праміні


БЕГАЎ ЗАЙКА ЎСЛЕД ЗА ЦЕНЕМ
Бегаў зайка ўслед за ценем праз авёс.

Вечар спелае калоссе сноў прынёс.

I рассыпаў ля дзіцячых вачанят.

Бегаў зайка ўслед за ценем цераз сад.

Спрыт намуліў ногі-пяты, раніў хвост.

Бегаў зайка ўслед за ценем цераз мост.

Замарыліся абодва малайцы,

Спяць да раніцы ў авёсе два ганцы.

Засынайце, Кацярынка і Алесь!

Калыханкі спеў вясёленькі, ты ўвесь?


ХОДЗЩЪ СОН Ў БЕЛАЙ ХУСТЦЫ
Ходзщь Сон у белай хустцы.

Спацъ пара двухкрылай гусцы.

Баю-бай. Спачывай!

Ходзіць лесам дрымата,

Закалыхвае й ката.

Баю-бай, Спачывай!

Ходзіць Сон па сенажаці,

Вечар кліча да дзіцяці.

Баю-бай. Спачывай!

Ходзіць сонца да замор'я.

Сон жадае ўсім здароўя.

Баю-бай. Спачывай!

Ходзіць поўнік каля воч.

Добрай ночы, дзеці й ноч!

Баю-бай. Спачывай!
ПАМЯЦЬ
Трэба змоладу верна любіць —

Мне бабуля ў дзяцінстве казала.

Азярынай бы час той разліць,

Сцежку ўбачыць, што лес мой звязала.

I шырокім прасторам лягла.

I не знае ў душы паралеляў.

Як даўно я ля Случы была!

Як даўно я не рвала лілеяў!

Пагукай мяне, дзе ты, ляснік?

Ды святлее, маўчыць маладзік.

I навокал такое зняменне...

Будзе белым каліна цвісці,

Снегам сталасць да скроняў ісці

I вясну сустракаць, як здзіўленне...


МОВА
I вясну сустракаць, як здзіўленне,

Будзе кожненькі зелень-лісток.

Мова, колькі ў цябе пакаленняў,

Дзе бруіцца твой славы выток,

Дзе заўчора-звячора гавораць,

Дзе агонь пагарае-гарыць,

Дзе дзяўчаты вячоркі сну дораць,

Дзе ў зязюленькі крылца баліць?!

Край случанскі — праменьчык

Радзімы


Ты былінны, таемны і дзіўны!

Пакуль мамы пяюцъ калыханку

I вітаюць буслы новы дзень,

Мая Мова, ідзі да людзей:

Ад святла да начы і да ранку!
КАЛЯДЫ
А вяселле да шлюбу прыбрана.

Нарачонага ж Яна няма.

Зноў завея ўсхадзілася рана.

На Каляды лютуе зіма.

Лёд на рэчцы прамерзлы, настылы.

Бел-мароз размалёўвае дзень.

Князь — стары дзед — пагрозны, нямілы,

Да нявесты кульгава ідзе.

Трыццаць слуг з ім адданых, спанелых,

Да паслуг самых гідкіх умелых,

Гаспадараць вачмі на двары.

(Што яшчэ вам пра іх гаварыць?)

Калі думка ад гневу шчыміць...

А гасцей — на кірмаш хоць бяры.


ВЯСЕЛЛЕ
А гасцей — на кірмаш хоць бяры

За сталы пазаселі цясовы.

I звіняць, як вясной камары,

Іх жартоўныя песні і словы...

Месяц зоркі забраў у палон.

Дрэвам іней раздорвае россып.

Ян бяжыць да Яніны ў сяло,

Ды пад вэлюмам — русыя косы!

Ды пярсцёнак — на правай руцэ!

Пацалункаў апёк — на шчацэ...

Ноч напомніць Яніне пра Яна.

Сцісне рукі яна ў кулакі,



Стрымгалоў пабяжыць да ракі,

Ды разлукай сваёй пакарана...


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка