Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас




Дата канвертавання18.05.2016
Памер74.88 Kb.


Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”)

Мэта:

мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць:



  • стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі, змест лірычных адступленняў паэмы, сістэму вобразаў паэмы: вобраз зубра, князя Вітаўта, вобраз народа, Радзімы

  • мастацкія асаблівасці паэмы: вобразы- сімвалы; рытмічны малюнак паэмы, вобразна-паэтычныя сродкі

  • звесткі пра жыццё Міколы Гусоўскага, пра гісторыю стварэння паэмы;

  • кампазіцыю твора , змогуць правільна запоўніць логіка-сэнсавую мадэль вывучэння зместу паэмы (гл. дадатак);

умець: выяўляць сувязі паміж структурнымі кампанентамі логіка-сэнсавай мадэлі ўрока, складаць план паэмы, выяўляць яе кампазіцыйныя часткі, ствараць вобразныя асацыяцыі, выражаць свае адносіны да пазіцыі аўтара, ацэньваць сваю працу на ўроку, планаваць работу наступнага ўрока

Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення ўспрымаць літаратурны твор на эмацыянальна-вобразным узроўні, прымаць пазіцыю і аргументаваць яе пры правядзенні дыскусіі,садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;

сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці (уменні слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго), спрыяць фарміраванню сістэмы гуманістычных каштоўнасных арыентацый вучняў



Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.

Від урока : урок-дыялог з элементамі разважання.

Ход урока
1 этап. Арганізацыйны ( да 3 хвілін)

Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.1.Арганізую ўвагу, добразычлівы настрой усіх вучняў гульнёй-размінкай “Сімвал паспяховасці”.

Вельмі прыемна бачыць такіх прыгожых і разумных дзяўчат. Завуць мяне Сухава Галіна Анатольеўна,прыехала з Віцебска, каб разам з Вамі правесці ўрок літаратуры.У мяне ёсць адзін добры знак, сімвал. То значыць, што ўсё атрымаецца.Успомніце пачатак сённяшняга дня, агледзьцеся вакол, знайдзіце такі ж сімвал паспяховасці.




1.1.Мабілізуюцца на работу.


2 этап. Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока (да 3 хвілін)

Мэта этапа: актывізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, пазнаваўчы інтарэс, наяўнасць матывацыі, самавызначэнне на вынік ўрока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

2.1.Арганізую навучальны дыялог па высвятленні тэмы, мэты і праблемы ўрока.

Сёння мы сустрэліся, каб вызначыць своеаасаблівае мастацкае першынство паэмы М.Гусоўскага, якую крытыка справядліва назвала песняй пра нас, беларусаў. Калі ласка, паглядзіце на ЛСМ вывучэння паэмы.

Падумайце, пра што на ўроку можна будзе даведацца?

Чаму , на вашу думку, на кожным вектары, прапанаваным для вывучэння,пастаўлены тры пытальнікі?

Скажыце, каб быць паспяховым на ўроку і набраць больш за 36 балаў, што неабходна , каб атрымалася?

На вашу думку, разумна пачаць працу з якога вектара? Чаму?




2.1.Слухаюць і ўспрымаюць словы настаўніка.

У дыялогу з настаўнікам высвятляюць для сябе мэты і задачы ўрока.

2.2. Успрымаюць правілы ацэньвання сваёй работы на ўроку.



3 этап .Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па вырашэнні мэтаў урока (да 30 мінут)

Мэта :рашэнне праблемы ўрока з апорай на ўласны вопыт, тэкст, веды па тэорыі літаратуры, пазнаваўчая актыўнасць вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю творчых разважанняў з мэтай вырашэння праблемы ўрока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

3.1. Арганізую работу па высвятленні ступені разумення зместу паэмы , зыходзячы з прапанаванага вучнямі парадку вывучэння.

Звесткі пра жыццё паэта.. Арганізую групавую работу. Кожнай групе прапануецца пэўная крыніца інфармацыі. За тры хвіліны група павінна вызначыць свой варыянт трох лёсавызначальных падзей, абставін з жыцця паэта.

Першая група запісвае на дошцы варыянты, аргументуе.

Наступныя групы дапаўняюць напісанае, канкрэтызуюць ключавыя словы: дзяцінства, адукацыя, дыпламатычная місія

Пытанні для абмеркавання

“Чалавек, які сам сябе зрабіў”. Можна так сказаць пра Гусоўскага?

Скажыце, як удавалася студэнтам слухаць і разумець лекцыі ва ўніверсітэце?

Гісторыя стварэння паэмы. Арганізую праблемна-пошукавую работу.

Як здарылася, што паэма, напісаная ў 1522 годзе, на доўгія часы выпала з-пад увагі беларускага чытача,а ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя, дзякуючы перакладам Язэпа Семяжона, Уладзіміра Шатона, трыумфальна вярнулася?

Знайдзіце ў гісторыі напісання факты, якія спрыялі папулярнасці твора.(Заданне для дзвюх груп)

І факты, якія заміналі вядомасці твора.(Заданне для дзвюх груп) 3 хвіліны.

Якімі ключавымі словамі вы прапануеце запоўніць ЛСМ?

Ці заўважаеце вы сувязь паміж адзначанымі каардынатамі-паняццямі на запоўненых вектарах? Адзначце.



Светапогляд эпохі Адраджэння

Арганізую работу з паняццем “эпоха Адраджэння”, актуалізацыя апорных ведаў

З прапанаванага пераліку ідэй, каштоўнасцей, адбярыце толькі тыя, што характрны Адраджэнню

Аскетызм


Гуманізм

Вучэнне аб дзвюх рэальнасцях

Ідэя адзінага Бога

Імкненне чалавека да верхавенства духа над целам

Апекаванне над людзьмі

Імкненне чалавека да навукі, пазнання прыроды

Узвышэнне чалавека-творцы

Захапленне Антычнасцю

У цэнтры ўвагі чалавек, са сваім унутраным светам і пачуццямі

Арганізую індывідуальную работу. Моцныя вучні з уступа да паэмы знаходзяць доказы, аргументы, адзначаным ідэям

Запаўняем ЛСМ, устанаўліваем сэнсавыя сувязі

Кампазіцыя паэмы

Для засваення зместу паэмы арганізую парную работу. Вучні ў парах атрымліваюць урывак тэксту паэмы з заданнем намаляваць, схематычна, у агульных вобразах адлюстраваць прачытанае.

Пасля прадстаўлення работ прапаную наступныя пытанні для абмеркавання.

Паняцце “вобраз” у літаратуры і ў мастацтве тоесныя. Звярніце ўвагу на ілюстрацыі.Я спадзяюся, цяпер вы беспамылкова запоўніце вектар “Сістэма вобразаў у паэме”.

Чаму асобныя групы адчувалі пэўную цяжкасць пры стварэнні ілюстрацыі? (Цяжка перадаць развагі аўтара пра вайну.....)

Чаму аўтар адступае ад пастаўленай мэты - апісанне палявання на зубра? Як у літаратуры называюцца такія ўстаўныя элементы7 (Лірычныя адступленні)

Можна сказаць, што з’яўленне паэмы ліра-эпічнага жанру абумоўлена было часам, эпохай Адраджэння? Устанавіце гэтыя сувязі па ЛСМ. Якая кампазіцыйная частка паэмы паказвае, што Гусоўскі як літаратар “вырас” з твораў “Сярэднявечча” (“Малітва”)

3.2. Арганізую навучальны дыялог з мэтай высвятлення мастацкіх асаблівасцей твора.

Якія вектары нам не ўдалося запоўніць? Чаму варта ўдзяліць больш увагі на наступным уроку? Дамашняе заданне, урывак на памяць. Наколькі апраўдвае сябе? Самавызначэнне на дамашняе заданне.

Можна паэму назваць анімалістычнай?

Можна лічыць паэму як першую спробу літаратуры на заказ?

Якія яшчэ сэнсавыя сувязі вы заўважаеце?

Што б вы ўдакладнілі, дапоўнілі?


Як тое, пра што даведаліся на ўроку, паўплывала на ваша рашэнне?

3.1.Працуюць у групах , адбіраюць матэрыял



4 этап. Рэфлексія( да 3 хвілін)

Мэта этапа: усведамленне вучнямі актуальнай значымасці мастацкага твора, сітуацыі поспеху.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі мастацкай значымасці вывучанага твора, садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнага свету вучняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

4.1. Арганізую работу з тэмай урока Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас”

Як цяпер вы пракаменціруеце тэму ўрока.

Чаму першая песня?

Чаму пра нас?

Чаму нацыянальнай літаратуры?


4.1.Перафразіруюць тэму ўрока.


5 этап. Абагульненне і сістэматызацыя па тэме ўрока (5 хвілін)

Мэта: даць правільны адказ на выніковае заданне ўрока



Педагагічная задача: стварыць сітуацыю творчага пошуку


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

4.1 . .Ацаніце сваю працу на ўроку. Падлічыце колькасць набраных балаў

4.1.Даюць адказы на выніковае заданне, ацэньваюць сваю работу.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка