Першае чытанне іс 2, 1-5 Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства Чытанне Кнігі прарока Ісаі




старонка6/6
Дата канвертавання30.03.2016
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5   6

Рэфрэн:
27 Ён будзе клікаць Мяне: Ты мой Айцец,*

мой Бог і скала збаўлення майго.

29 Навек захаваю для яго Маю міласэрнасць,*

і будзе непахісным запавет Мой з ім.



Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Усход, ззянне вечнага святла і сонца справядлівасці,

прыйдзі і асвятлі тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 67-79

Наведаў нас Усход з вышыні
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Захарыя, бацька Яна, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:

Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,

бо наведаў і адкупіў народ свой,

і ўзняў рог збаўлення для нас

у доме Давіда, слугі свайго.

Як абвясціў спрадвеку

вуснамі сваіх святых прарокаў,

што збавіць нас ад ворагаў нашых

і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.

Каб аказаць міласэрнасць айцам нашым

і нагадаць пра святы запавет свой,

прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму,

дасць нам.

Каб, выбаўленыя з рук ворагаў нашых,

мы без страху служылі Яму

ў святасці і справядлівасці перад Ім

ва ўсе дні нашыя.

А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа,

бо пойдзеш перад абліччам Пана

падрыхтаваць шляхі Яму,

каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне

праз адпушчэнне яго грахоў,

дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,

у якой наведаў нас Усход з вышыні,

каб асвятліць тых,

хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным,

каб накіраваць ногі нашыя

на шлях спакою.

Гэта слова Пана.

Дадатак
8 снежня
БЕЗЗАГАННАГА ПАЧАЦЦЯ
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
Урачыстасць
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 3, 9-15. 20

Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынамі
Чытанне Кнігі Быцця.
Калі ж Адам з’еў з дрэва, паклікаў Пан Бог Адама і сказаў: Дзе ты?Ён адказаў: Я пачуў голас твой у раі і спалохаўся, бо голы я, і схаваўся. Сказаў Бог: Хто сказаў табе, што ты голы? Можа еў ты з дрэва, з якога Я забараніў табе есці? Адам сказаў: Жанчына, якую Ты даў мне, яна дала мне, і еў я. І сказаў Пан Бог жанчыне: Чаму ты гэта зрабіла? Яна сказала: Змей падмануў мяне, і ела я. Тады сказаў Пан Бог змею:

За тое, што ты зрабіў гэта,

ты пракляты паміж усімі жывёламі і паміж усімі звярамі палявымі.

на жываце сваім поўзаць будзеш

і пыл будзеш есці

праз усе дні жыцця свайго.

Устанаўлю варожасць паміж табою і паміж жанчынаю,

і паміж патомствам тваім, і паміж яе патомствам.

Яно сатрэ табе галаву.

а ты сатрэш яго пяту.

І назваў Адам жонку сваю Евай, бо яна маці ўсіх жывых.

Гэта слова Божае.



РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Пс 98(97), 1. 2-3аb . 3сd -4. (Р.: 1а)

Рэфрэн:Спявайце Пану новую песню, бо Ён учыніў цуды.
1 Спявайце Пану новую песню,*

бо Ён учыніў цуды.

Яму дапамагала Яго правіца*

І Яго святое плячо.



Рэфрэн:
2 Паказаў Пан сваё збаўленне,*

перад вачыма народаў аб’явіў сваю справядлівасць.

3 Успомніў пра сваю вернасць і міласэрнасць*

для дому Ізраэля.



Рэфрэн:
Убачылі ўсе межы зямлі*

збаўленне Бога нашага.

4 Усклікайце Пану, уся зямля,*

радуйцеся, спявайце і грайце.



Рэфрэн:
ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Эф 1, 3-6. 11-12

Бог выбраў нас ў Хрысце перад стварэннем свету
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.
Браты:

Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсякім духоўным благаславеннем на нябёсах, бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі,якою Ён адарыў нас ва Умілаваным.

У Ім мы сталі ўдзельнікамі, будучы прадвызначанымі адпаведна задуме таго, хто здзяйсняе ўсё паводле намеру волі сваёй, каб мы, якія раней спадзяваліся на Хрыста, былі на пахвалу Ягонай славы.

Гэта слова Божае.


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 1, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою,

благаславёная Ты між жанчынамі.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26-38

Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы- Марыя.

Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.

І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.

Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.

Гэта слова Пана.






1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка