Першае чытанне іс 2, 1-5 Пан збірае ўсе народы ў вечны мір Божага Валадарства Чытанне Кнігі прарока Ісаі




старонка5/6
Дата канвертавання30.03.2016
Памер0.83 Mb.
1   2   3   4   5   6

Рэфрэн:
7.У дні Ягоныя закрасуе справядлівасць,*

і вялікі спакой, аж пакульне знікне месяц.


8. І будзе Ён панаваць ад мора да мора,*

і ад ракі аж да краю зямлі.

Рэфрэн:
17. Імя Ягонае будзе трываць навекі,*

пакуль свеціць сонца, будзе трываць імя Ягонае.

Благаслаўлёныя будуць у Ім усе плямёны,*

будуць славіць Яго ўсе народы.



Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Мудрасць Найвышэйшага, якая усім кіруе з моцаю,

прыйдзі і навучы нас шляхам разважлівасці.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 1-17

Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда
Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.

Абрагам быў бацькам Ісаака; Ісаак- бацькам Якуба; Якуб- бацькам Юды і ягоных братоў; Юда быў бацькам Фарэса і Зары, маці якіх была Тамар. Фарэс быў бацькам Эзрома; Эзром- бацькам Арама, Арам- бацькам Амінадаба; Амінадаб- бацькам Наасона; Наасон- бацькам Сальмона; Сальмон- бацькам Бааза, а маці была Рахаб. Бааз быў бацькам Абэда, а маці была Рут. Абэд быў бацькам Есэя, а Есэй быў бацькам караля Давіда.

Давід быў бацькам Саламона, а маці ягоная была ранейшая жонка Урыі.

Саламон быў бацькам Рабаама; Рабаам- бацькам Абія; Абій- бацькам Асы; Аса- бацькам Язафата; Язафат- бацькам Ярама; Ярам- бацькам Осіі; Осія- бацькам Яатама; Яатам- бацькам Ахаза; Ахаз-бацькам Эзэхіі; Эзэхія- бацькам Манасэса; Манасэс- бацькам Амона; Амон- бацькам Ёсіі; Ёсія- бацькам Ехоніі і ягоных братоў падчас вавілонскага перасялення.

А пасля вавілонскага перасялення Ехонія быў бацькам Салятыэля;

Салятыэль- бацькам Зарабабэля; Зарабабэль- бацькам Абіюда; Абіюд- бацькам Эліяхіма; Эліяхім- бацькам Азора; Азор- бацькам Садока; Садок- бацькам Ахіма; Ахім- бацькам Эліюда; Эліюд- бацькам Элеазара; Элеазар- бацькам Маттана; Маттан- бацькам Якуба; Якуб- бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом.

А ўсіх пакаленняў ад Абрагама да Давіда- чатырнаццаць, ад Давіда да вавілонскага перасялення- чатырнаццаць, і ад вавілонскага перасялення да Хрыста- чатырнаццаць пакаленняў.

Гэта слова Пана.


18 снежня
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 23, 5-8

Абуджу для Давіда Парастак справядлівы
Чытанне Кнігі прарока Ераміі.
Вось настануць дні, - кажа Пан,- і абуджу для Давіда Парастак справядлівы, і запануе Кароль, і будзе Ён мудрым, і будзе чыніць правасуддзе і справядлівасць на зямлі. У дні Ягоныя збаўлены будзе Юда, і Ізраэль будзе жыць у бяспецы. І вось імя Ягонае, якім будуць называць Яго: Пан- наша справядлівасць.

Таму вось надыходзяць дні,- кажа Пан,-калі ўжо не будуць казаць: жывы Пан, які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі егіпецкай, але: жывы Пан, які вывеў і прывёў племя дому Ізраэля з паўночнай зямлі і з усіх земляў, па якіх рассеяў іх. І яны будуць жыць на зямлі сваёй.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 72(71), 1-2. 12-13. 18-19.(Р.: пар.7)
Рэфрэн: Калі прыйдзе Збаўца, вечны мір настане.


  1. Божа, дай суд Твой каралю*

і сыну караля Тваю справядлівасць.

  1. Няхай судзіць народ Твой справядліва*

і прыгнечаных Тваіх паводле права.

Рэфрэн:
12. Бо Ён вызваліць убогага, які Яго кліча,*

і прыгнечанага, які дапамогі не мае.

13. Змілуецца Ён над бедным і ўбогім,*

і душы бедных уратуе.



Рэфрэн:
18. Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,*

адзіны, які чыніць цуды.

19. Благаслаўлёнае імя велічы Ягонай навекі,*

няхай напоўніцца славаю Яго ўся зямля.



Рэфрэн:


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Валадар дому Ізраэля,

які на Сінаі даў Закон Майсею,

прыйдзі нас збавіць моцаю сваёю.



Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 18-24

Езус будзе народжаны з Марыі, заручанай з Юзафам, патомкам Давіда
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе.

Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свій ад ягоных грахоў.

А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “ з намі Бог”.

Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Гэта слова Пана.

19 снежня

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Суд 13, 2-7. 24-25а

Анёл прадказвае нараджэнне Самсона
Чытанне Кнігі Суддзяў.
У тыя дні:

Быў чалавек адзін з Сараа, з пакалення Дана па імені Маноах. Жонка ягоная была бясплодная і не магла нарадзіць. І з’явіўся жонцы анёл Пана і сказаў ёй: Вось ты бясплодная і не можаш нарадзіць, але зачнеш і народзіш сына. Таму цяпер будзь асцярожнай, не пі віна і хмяльнога напою і не спажывай нічога нячыстага. Бо ты зачнеш і народзіш сына, і брытва не дакранецца да галавы ягонай, бо хлопец будзе Божым назірэем ад самага ўлоння. І ён пачне выбаўляць Ізраэль з рук філістымлянаў.

Пайшла жонка і сказала мужу свайму: Чалавек Божы прыходзіў да мяне, і выгляд яго быў, як выгляд Божага анёла, поўны велічы. І я не спытала ў яго, адкуль ён, і ён не назваў мне імені свайго. Ён сказаў мне: Вось ты зачнеш і народзіш сына; таму не пі віна і хмяльнога напою, і не спажывай нічога нячыстага, бо хлопец гэты будзе Божым назірэем ад самага ўлоння аж да сваёй смерці.

І нарадзіла тая жанчына сына, і дала яму імя Самсон. Рос хлопец той, і благаслаўляў яго Пан. А Дух Пана пачаў дзейнічаць у ім.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ



Пс 71(70), 3-4а.5-6аb .16-17 (Р.: пар.8аb )
Рэфрэн: Буду я славіць веліч Тваю, Пане.
3.Будзь мне скалою прыстанішча,*

дзе я мог бы заўсёды схавацца.

Ты загадаў уратаваць мяне, +

бо Ты- скала мая і мая цвярдыня.*


4 Божа мой, вызвалі мяне з рук бязбожнага.

Рэфрэн:
5 Бо Ты- мая надзея, Божа мой, Пане,*

Ты спадзяванне маё з маладосці маёй.

6 На Цябе абапіраюся я ад улоння,*

з улоння маці Ты вывеў мяне.



Рэфрэн:
16. Раскажу пра моц Бога,*

узгадаю Тваю справядлівасць, толькі Тваю.

17. Божа, Ты вучыў мяне з маладосці маёй,*

і дагэтуль я цуды Твае абвяшчаю.



Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Корань Есэя, які стаіш, як знак для народаў,

больш не спазняйся, прыйдзі нас збавіць.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 5-25

Арханёл Габрыэль прадказвае нараджэнне Яна Хрысціцеля
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У часы Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар па імені Захарыя, з роду Абія.Жонка ягоная была з роду Аарона; і было імя яе Альжбета. Абодва яны былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзяў і наказаў Пана. Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплодная; былі яны ўжо ў старым узросце.

Калі Захарыя па вызначанай чарзе выконваў святарскае служэнне перад Богам, яму, паводле святарскага звычаю, выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб кадзіць. Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння.

І з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка. І збянтэжыўся Захарыя, калі ўбачыў яго, і страх ахапіў яго.

Анёл жа сказаў яму: Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян. І будзе табе радасць і вяселле, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму. Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, і не будзе піць ні віна, ні хмяльнога напою, і напоўніца Духам Святым яшчэ ва ўлонні маці сваёй. І многіх з сыноў Ізраэля наверне да Пана Бога іхняга. І пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, непаслухмяных да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць для Пана народ дасканалы. І сказаў Захарыя анёлу: Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і жонка мая ў старым узросце.

І сказаў анёл яму ў адказ: Я, Габрыэль, стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе добрую вестку. І вось будзеш ты маўчаць і не зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што ты не паверыў словам маім, якія збудуцца ў свой час.

Народ жа чакаў Захарыю і дзівіўся, што ён затрымліваецца ў святыні. А калі ён выйшаў, не мог гаварыць з імі; і яны пазналі, што меў аб’яўленне ў святыні. Ён жа гаварыў з імі на мігах і заставаўся нямым.

А калі скончыліся дні служэння ягонага, ён вярнуўся ў свій дом. Пасля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і ўкрывалася пяць месяцаў, і казала: Так учыніў мне Пан у тыя дні, калі глянуў на мяне, каб зняць з мяне ганьбу сярод людзей.

Гэта слова Пана.



20 снежня

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 7, 10-14

Вось Дзева зачне і народзіць Сына
Чытанне Кнігі прарока Ісаі.

У тыя дні:

Пан прамовіў да Ахаза такімі словамі: Прасі Пана, Бога твайго, каб даў табе знак ці глыбока ў адхлані, ці высока ўгары.

Але Ахаз адказаў: Не буду прасіць і не буду выпрабоўваць Пана.

Тады сказаў Ісая:

Паслухайце ж, дом Давідаў:

ці мала вам, што дакучаеце людзям,

дык вы яшчэ дакучаеце майму Богу?

Таму Пан сам дасць вам знак:

Вось Дзева зачне і народзіць Сына,

і дасць Яму імя Эммануэль!

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 24(23), 1-2. 3-4аb . 5-6. (Р.: 7с і 10b )
Рэфрэн: Прыйдзе наш Пан, Валадар Ён славы.
1 Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,*

сусвет і ўсё, што жыве ў ім.

2 Бо Ён заснаваў яго на морах*

і на рэках умацаваў яго.



Рэфрэн:
3 Хто ўзыдзе на гару Пана,*

і хто стане на святым месцы Ягоным?

4 Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца,*

хто не схіляў душы да марнасці.



Рэфрэн:
5 Ён атрымае благаслаўленне ад Пана*

і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.

6 Вось пакаленне тых, хто Яго шукае,*

Хто шукае аблічча Твайго, Бог Якуба.



Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Ключ Давіда, які адчыняеш брамы вечнага Валадарства,

прыйдзі і выведзі з вязніцы палонных, якія сядзяць у цемры.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26-38

Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У той час:

Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы- Марыя.

Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.

І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.

А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.

Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.

Гэта слова Пана.

21 снежня
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Пп 2, 8-14

Вось каханы мой ідзе, скача па гарах
Чытанне Песні песняў Саламона.

Голас каханага майго!

Вось ён ідзе, скача па гарах, пераскоквае пагоркі.

Любы мой падобны да сарны,

Да маладога аленя.

Вось ён стаіць

за нашай сцяною, глядзіць у акно,

заглядвае праз краты.

Адгукнуўся каханы мой і сказаў мне:

Устань, любая мая, прыгожая мая, і выйдзі!

Вось зіма ўжо мінула;

прайшоў дождж і сціх.

Кветкі з’явіліся на зямлі;

прыйшоў час спеваў,

і голас галубкі чутны ў нашай краіне.

Смакоўніца ўжо напоўніла сокам свае плады,

і квітнеючыя вінаградныя лозы прыемна пахнуць.

Устань, каханая мая, прыгожая мая, і выйдзі!

Галубка мая, схаваная ў расколіне скалы, пад аховаю ўцёса,

пакажы мне аблічча сваё,

дай мне пачуць голас твой,

бо голас твой салодкі і аблічча тваё прыгожае.

Гэта слова Божае.
Альбо:

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Саф 3, 14-18а

Пан, Кароль Ізраэля, сярод цябе
Чытанне Кнігі прарока Сафоніі.

Радуйся, дачка Сіёна!

Трыумфуй, Ізраэль!

Весяліся і радуйся ад усяго сэрца, дачка Ерузалема!

Адмяніў Пан прысуд над табою,

прагнаў ворага твайго!

Пан, Кароль Ізраэля, пасярод цябе:

ужо больш не ўбачыш зла.

У той дзень скажуць Ерузалему:

Не бойся! – і Сіёну:

Няхай жа не слабнуць рукі твае!

Пан Бог твой сярод цябе, Магутны, Ён збавіць!

Будзе вельмі радавацца табе,

узрушаны ў любові сваёй,

будзе цешыцца табою ў весялосці,

як у святочны дзень.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 33(32), 2-3. 11-12. 20-21(Р.: 1а і 3а)
Рэфрэн:Радуйцеся ў Пану, спявайце Яму новую песню.
2 Слаўце Пана на гуслях,*

грайце Яму на дзесяціструннай арфе.

3 Спявайце Яму новую песню,*

прыгожа грайце Яму і гучна.



Рэфрэн:
11 Намеры Пана трываюць навекі,*

задумы сэрца Ягонага з пакалення ў пакаленне.

12 Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Пан,*

народ, які Ён выбраў сабе ў спадчыну.



Рэфрэн:
20 Душа наша чакае Пана:*

Ён – дапамога і абарона наша.

21 Радуецца ў Ім нашае сэрца,*

на яго святое імя мы спадзяёмся.



Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Эммануэль, наш Валадар і Заканадаўца,

прыйдзі нас збавіць, наш Пане і Божа.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 39-45

Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне.
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды.

І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.

Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам.

Гэта слова Пана.


22 снежня
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 1, 24-28

Ганна дзякуе за нараджэнне Самуэля
Чытанне Першай кнігі Самуэля.
У тыя дні:

Калі Ганна адняла ад грудзі Самуэля, яна ўзяла яго з сабой, забіраючы таксама трохгадовае цяля, адну меру мукі і мех віна, і прыйшла з ім у Сілом, у дом Пана. Хлопчык той быў яшчэ дзіцём.

І забілі цяльца, і прывялі таго хлопчыка да Элія. І сказала яна: О, спадар мой! Няхай жыве душа твая, спадар мой! Я – тая самая жанчына, якая тут перад табою стаяла і малілася да Пана. Маліла аб гэтым хлопцы, і выканаў Пан просьбу маю, якую ўзносіла да Яго. І вось я аддаю яго Пану; ва ўсе дні, пакуль жыць будзе, ён прызначаны будзе для Пана.

І пакланілася там Пану.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

1 Сам 2, 1. 4-5. 6-7. 8abcd (Р.: пар.1а)

Рэфрэн: Усім сваім сэрцам радуюся ў Пану.
1.Узрадавалася маё сэрца ў Пану,*

узняўся рог мой у Пану маім,

раскрыліся вусны мае на ворагаў маіх,*

бо радуюся я Тваёй дапамозе.



Рэфрэн:
4.Лук моцных ламаецца,*

а слабыя падпярэзваюцца сілаю.

5. Сытыя наймаюцца за хлеб, +

а галодныя адпачываюць;*

бясплодная семярых нараджае, +

а шматдзетная знемагае.



Рэфрэн:
6. Пан забівае і ажыўляе,*

кідае ў адхлань і адтуль выводзіць.

7. Пан робіць бедным і багатым,*

Прыніжае ўзвялічвае.



Рэфрэн:

8. З пылу падымае беднага,*

са смецця ўзнімае ўбогага,

каб пасадзіць яго з вяльможамі,*

і даць яму ў спадчыну трон хвалы.

Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Валадару народаў, вуглавы камень Касцёла,

прыйдзі і збаў чалавека, якога Ты стварыў з пылу.

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 46-56

Вялікае ўчыніў мне Усемагутны
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
У тыя дні сказала Марыя:

Велічае душа мая Пана,

І ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы.

Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі,

і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.

Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,

а імя Яго святое.

І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне

над тымі, хто Яго баіцца.

Паказаў моц сваёй правіцы,

рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам.

Скінуў магутных з трону

і ўзвысіў пакорных.

Дабром галодных насыціў,*

а багатых ні з чым адправіў.

Прыняў свайго слугу Ізраэля,*

памятаючы пра сваю міласэрнасць,

як абяцаў бацькам нашым,

Абрагаму і яго патомству навекі.

І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.

Гэта слова Пана.
23 снежня
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мал 3, 1-4; 23-24

Пашлю да вас прарока Іллю, перш чым прыйдзе дзень Пана
Чытанне Кнігі прарока Малахіі.

Гэта кажа Пан Бог:

Вось Я пасылаю анёла майго, і ён падрыхтуе дарогу перада Мною, і нечакана прыйдзе ў сваю святыню Пан, якога вы шукаеце, і Анёл Запавету, якога вы чакаеце. Вось Ён ідзе,- кажа Пан Магуццяў. І хто вытрывае дзень Ягонага прыйсця, і хто ўстаіць, калі Ён з’явіцца? Бо Ён як агонь плавільшчыка, і як луг, што ачышчае. І сядзе, як плавільшчык і як той, хто ачышчае серабро, і ачысціць сыноў Левія, і пераплавіць іх, як золата і серабро, і яны будуць прыносіць Пану ахвяру ў справядлівасці.Тады спадабаецца Пану ахвяра Юды і Ерузалема, як у дні даўнія і як у мінулыя гады.

Вось Я пашлю да вас прарока Іллю, перш чым прыйдзе дзень Пана, вялікі і страшны. І ён зверне сэрцы бацькоў да сыноў, і сэрцы сыноў да бацькоў, каб Я, прыйшоўшы, не кінуў на зямлю праклён.

Гэта слова Божае.
РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 25(24),4-5. 8-9. 10 і 14(Р.: пар. Лк 21, 28)
Рэфрэн:Падыміце галовы, бо набліжаецца вашае адкупленне.
4 Дай спазнаць Твае дарогі, Пане,*

і навучы мяне сцежкам Тваім.

5 Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы,*

Бо Ты – мой Бог і Збаўца.



Рэфрэн:
8 Пан добры і справядлівы,*

таму паказвае грэшнікам шлях.

9 Ён кіруе пакорнымі ў справядлівасці*

і навучае ўбогіх шляхам сваім



Рэфрэн:
10 Усе сцежкі Пана- гэта міласэрнасць і вернасць*

для тых, хто захоўвае запавет і наказы Яго.

14 Пан добразычлівы да тых, хто Яго баіцца,*

і запавет свой Ён адкрывае ім.



Рэфрэн:


СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Акламацыя:Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Валадару народаў, вуглавы камень Касцёла,

прыйдзі і збаў чалавека, якога Ты стварыў з пылу.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 57-66

Нараджэнне Яна Хрысціцеля
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

Альжбеце надышоў час нарадзіць, і яна нарадзіла сына. І пачулі суседзі і сваякі яе, што Пан праявіў да яе такую вялікую міласэрнасць, і радаваліся разам з ёю.

На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем. Але маці ягоная сказала ў адказ: Не, але будзе названы Янам.

І сказалі ёй, што няма нікога з сям’і яе, каго б называлі такім імем.

І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы хацеў назваць яго. Ён папрасіў таблічку і напісаў: Ян – імя Яго. І ўсе здзівіліся.

У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога.

Усіх іхніх суседзяў ахапіў страх, і расказвалі яны пра ўсё гэта па ўсёй горнай краіне Юдэі. Усе, хто чуў, разважалі пра ўсё гэта ў сэрцах сваіх і казалі: Што ж гэта будзе за дзіця? Бо рука Пана была з ім.

Гэта слова Пана.


24 снежня

На ранішняй Імшы
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 См 7, 1-5. 8b -12. 14а. 16

Валадарства Давіда будзе трываць вечна перад абліччам Пана
Чытанне Другой кнігі Самуэля.

Калі кароль Давід пасяліўся ў доме сваім, і Пан даў яму адпачыць ад усіх ягоных ворагаў навокал, тады сказаў кароль прароку Натану: Паглядзі, я жыву ў кедравым доме, а Божы каўчэг знаходзіцца ў шатры. І сказаў Натан каралю: Ідзі, зрабі ўсё, што ў сэрцы тваім, бо Пан з табою.

У тую ноч, было скіравана слова Пана да Натана: Ідзі і скажы слузе Майму

Давіду: так кажа Пан: ці ты збудуеш Мне дом для Майго жылля? Я забраў цябе з пашы, калі хадзіў ты за авечкамі, каб стаў ты правадыром Майго народа, Ізраэля. І быў з табою ўсюды, куды б ты не хадзіў, і знішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё вялікім на зямлі. Я прызначу месца для народа Майго, Ізраэля, і пасялю яго, і будзе ён жыць на сваім мейсцы, і не будзе больш турбавацца, і бязбожныя не будуць больш уціскаць яго, як раней. З таго часу, як устанавіў суддзяў над народам Маім, Ізраэлем, Я даў табе жыць у згодзе з усімі ворагамі тваімі. І Пан абяцаў табе, што пабудуе для цябе дом. Калі ж скончацца твае дні і ты спачнеш з бацькамі сваімі, тады я абуджу пасля цябе патомка твайго, які выйдзе з улоння твайго, і ўмацую ягонае валадарства. Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам.

І будзе непахісным дом твой і валадарства тваё навекі перад абліччам Маім, і трон твой будзе ўмацаваны навекі.

Гэта слова Божае.


РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

Пс 89(88), 2-3.4-5. 27 і 29 (Р.: 2а)
Рэфрэн:Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна.
2 Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна,*

з пакалення ў пакаленне буду абвяшчаць

вернасць Тваю вуснамі маімі.

3 Бо сказаў: Навекі заснавана будзе міласэрнасць,*

на нябёсах умацуеш вернасць сваю.

Рэфрэн:
4 Я заключыў запавет з выбраным Маім,*

прысягнуў Давіду, слузе Майму:

5 Навекі ўмацую патомства тваё*

і трон твой устанаўлю з пакалення ў пакаленне.


1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка